У. Суцееў. Наравістая котка




Дата канвертавання18.11.2017
Памер16.26 Kb.
У.Суцееў. НАРАВІСТАЯ КОТКА
Дзяўчынка сядзела за сталом і малявала. Раптам прыйшла пала-сатая Котка і стала ўзірацца, што робіць Дзяўчынка.

– Што гэта ты ро-біш? – спытала цікаў-ная Котка.

Я малюю для цябе дамок, – сказала Дзяў-чынка. – Глядзі: вось дах, вось комін на ім, а гэта дзверы…

– А што я там буду ра-біць?

Будзеш у печы паліць, кашу варыць.

І Дзяўчынка намалявала, як з коміна ідзе дым.

– А дзе аконца? Каты ж у вокны скачуць!

– Вось табе аконцы. Раз, два, тры, чатыры… – ска-зала Дзяўчынка і нама-лявала чатыры акны.

– А дзе я праходжвацца буду?

– Во тут.

Дзяўчынка намялявала вакол дамка плот.

Гэта будзе сад, – сказала яна.

Котка паглядзела і чмых-нула:

– Які ж гэта сад? Тут нічога няма!..

– Пачакай, – сказала Дзяў-чынка. – Вось табе кветнік, вось яблыня з яблыкамі, а тут гарод: тут морква расце і капуста расце…

– Капуста? – скрывілася Котка. – А дзе я буду рыбку лавіць?

– Во тутака…

І Дзяўчынка намалявала сажалку, а ў сажалцы – рыбак.

– Гэта добра… А птушачкі будуць? – спытала цікаўная Котка. – Я люблю птушачак…

– Будуць. Во табе курка, во пеўнік, во гусь, а вось і трое куранят…

Тут Котка раптам аблізнулася, завуркатала і ціха-ціха спыталася:

– Ну… а мышкі там будуць… у дамку?

– Не, мышэй не будзе.

– А хто будзе мой дамок пільнаваць?

– Яго будзе пільна-ваць… – Дзяўчынка нама-лявала будку. – Будзе пільнаваць вось гэты Бобік!

Котка нават хвастом тарганула, і ейная шэрсць чамусьці старчма стала.

Не падабаецца мне твой дамок, – мовіла Котка. – Не хачу я там жыць!

І пайшла, нібыта яе пакрыўдзілі.



От якая наравістая Котка!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка