У. В. Тугай, бдпу (Мінск)




Дата канвертавання11.09.2018
Памер94.12 Kb.

powerpluswatermarkobject1400625


СТАРАЖЫТНЫЯ СЛАВЯНЕ Ў ЛІТАРАТУРНАЙ ТРАДЫЦЫІ VI СТ. Н.Э.: ХТО ЯНЫ?

У.В. Тугай, БДПУ (Мінск)


Остгоскі гісторык VI ст. н.э. Іардан у сваёй вядомай працы “Гетыка піша: “После поражения герулов Германарих двинул войско против венетов, которые хотя и были, однако, могущественны благодаря своей многочисленности и пробовали сначала сопротивляться… Эти венеты… происходят от одного корня и ныне известны под тремя именами: венетов, антов, склавенов” [1, c.119] Далей гісторык піша: “Хотя теперь по грехам нашим, они свирепствуют повсеместно, но тогда они подчинились власти Германариха [Там жа].

Другі гісторык VI ст. н.э. Пракопій з Кесарыі таксама пакінуй нам апісаніе склавенаў [2, c. 5]. Гісторыкамі прызнана, што этнонім склавены ўпершыню ўжываецца ў VI ст. н.э. Этнічны тэрмін “склавены” ужываецца ў сувязі з апісаніем другога роднаснага этнаса – “венетаў”. На старонках сваёй працы Іардан тройчы згадвае этнічны тэрмін “венеты”. У першым выпадку найменые “венеты” ужываецца аўтарам найбольш канкрэтна з указаннем тэрыторыі рассялення гэтага племені. Іардан фіксуе вобласць рассялення “шматлюднага племені (“nation populosa”) венетаў”, падкрэсліваючы працягласць занятымі імі прасторамі, якія цягнуцца ад вытакаў Віслы і Карпацкіх прадгорак да усходу і на поўнач. Іардан не цікавіўся землямі на захад ад Віслы, таму што апісваў Скіфію, якую ад Германіі аддзяляе Вісла: таму заходнім рубяжом венетаў ён лічіў менавіта гэтую раку.

З поўдня тэрыторыя венетаў перасякалася Карпатамі, на поўнач і на ўсход, а таксама на паўдневы ўсход яна прасціралася на далекія і нявызначыныя прасторы.

У прыведзеным у пачатку артыкула дакуменце, які расказвае пра паход остгоцкага караля Эрманарыха, зноў падкрэсліваецца іх шматлікасць і магутнасць: Іардан сцвяржае, што яны(венеты) вядомы пад рознымі назвамі “галоўным чынам склавенаў і антаў” [1, c.119].

Для таго, каб высвятліць паходжанне і этнічную прынадлежнасць склавенаў, зробім невялікі экскурс у гісторыю венетаў, якіх лічаць прамымі продкамі славян. Упершыню назва “венеты” сустракаецца ў гістарычных крыніцах не раней I ст. н.э., калі не лічыць упамінанне Герадота пра энетаў, што жывуць на узбярэжжы Адрыатычнага мора. Гэтыя раннія звесткі вельмі скудныя і амаль не характэрызуюць венетаў. Яны даюць толькі магчымасць зрабіць выснову пра шматлікасць венецкіх пляменаў і аб месцах іх рассялення.

У геаграфічных звестках часоў імператара Аўгуста, так званых Пеўцінгеравых табліцах, назва “венеты” сустракаецца двойчы. Гэта не азначае, што аўтары іцінерарыі хацелі паказаць некія асобныя венецкія вобласці. Хутчэй за ўсе карта сведчыць аб вялікай працягласці тэрыторыі, заселенай венетамі. Шляхі, якія праходзілі праз тэрыторыю, населеную венетамі, перасяліліся некалькі разоў, верагодна ў розных месцах. Адзін з іх злучаў вобласць венетаў з вобласцю бастарнаў у Карпатах, другі – з вобласцю дакаў (па Пруту і ніжняму Дунаю). Да звестак пра венетаў адносяцца і працы Юлія Цэзара, дзе ён згадвае пра племя венетаў, якое межавала з галамі і якое ён перамог у марской бітве.

Пліній Малодшы прычысліў венетаў да сарматаў, якія абіталі ў найбольш блізкай да Германіі частцы Сарматыі, на Вісле [3 с.97].

Тацыт вагаўся адносна вызначэння этнічнай прыналежнасці венетаў: ці прылічыць іх да германцаў, ці да сарматаў? [4, c. 46]. З аднаго боку, ён прызнаваў, што венеты запазычылі шмат чаго з нораваў і вобразаў жыцця бастарнаў, якія моцна перамяшаліся шляхам шлюбаў з сарматамі, з другога боку ён паведамляе пра такія рысы побыту, якія пераканаюць яго ў германскай прыналежнасці венетаў: яны будуюць дамы, скарыстоўваюць шчыты, ахвотна перамяшчаюцца пешшу, прычым хутка.

Пталемей паставіў венетаў у рад “найвялікшых плямёнаў”, да якіх аднёс пеўкінаў, бастарнаў, язігаў і раксаланаў, амаксовіяў і аланаў – скіфаў [5, с. 7]. Іх значнасць ён падкрэсліў яшчэ указаннем на “плямены меншыя”, да якіх аднес пеўкінаў, фінаў і інш. Па Пталямею месцам рассялення венетаў было пабярэжжа Венецкага заліва (Балтыйскага мора) у межах Еўрапейскай Сарматыі, якая абмяжовывалася залівам з поўначы і ракой Вістулай з захаду.

Такім чынам, можна зрабіць выснову пра шматлікасць плямёнаў венетаў, вялікую працягласць месцаў іх рассялення і што яны склалі паўночны накірунак (ветку) усходняй групы славянскіх плямёнаў. На жаль, такія вядомыя пісьменнікі як Пракопій, Агафій, Менандр, Фіафілакт Сімакатта, сведкі якіх у большасці выпадкаў дакладныя, не ўжылі ў сваіх творах назвы венетаў. Што адбылося? Дзе дзеўся вялікасны народ?

Аб паходжанні назвы “венеты” было напісана ўжо шмат. Але ніводнае з гэтых тлумачэнняў не атрымала перавагу, такім чынам, пытанне да гэтага часу застаецца не вырашаным.

Славенскія даследчыкі лічаць, што назва Veneti ёсць ні што іншае як грэцкая форма напісання Sloveni. Менавіта праз ласкальныя формы Slovenuci (ці Slovenьci) яно укаранілася як пастаяннае ў некаторых пагранічных славянскіх плямён, якія па прычыне сваей аддаленнасці не змаглі развіць асабістай дзяржаўнасці, як, напрыклад, палякі, рускія, чэхі, сербы і іншыя. Да гэтых народаў адносяцца славінцы (кашубы) на Балтыцы. Як вядома, для грэцкай мовы неўжывальныя спалучэнні sl-, slo-. Дакладна так жа , як і для лацінскай. Верагодна, можа мець рацыю тое, што ўжывалася толькі два апошніх склада ад ласкальнай назвы slo-vеnci.

І што магло атрымацца ў выніку? Нічога, акрамя слова Veneti. Так як ім быў чужы славянскі паўгалосны і яны запісвалі яго з дапамогай е, дакладна так жа, як славянскі с (перад мяккай і), які яны чулі як t.

Але славены (Sloveni) называліся таксама славянамі (Slovani). У гэтым выпадку ласкальная форма этноніма славяне магла гучаць як Slovanьсі. Гэта магло б растлумачыць іншую форму, якая ўжывалася для назначэння славян, менавіта як анты (Anti). Slovanсі, верагодна, ужо рэдуцыравалася ў Slovanci, ад чаго пайшоў этнонім Anti. Не Vanti, наколькі, як ужо гаравыралася, грэцкая мова не ведае гучнага фрыкатыўнага V. Існуе і скандынаўская гіпотэза ўжывання формы Ven, Van для обазначэння славян.

Існуюць і іншыя гіпотэты походжання назвы славяне – венеты (веледы). Вельмі характэрна тое, што готам быў вядомы глагол slawen, які азначаў маўчаць. Верагодна і яны лічылі славян “немцамі”, паколькі іх мова была для германцаў незразумелай і ацэньвалася раўназначна маўчанню. Не вырашаным на сеняшні дзень застаецца для даследчыкаў пытанне аб тым, якім чынам атрымалася, што назва славян у грэцкай транслітарацыі, sklabenoi ў гістарычных крыніцах з’явілася толькі ў VI стагоддзі? Славенскія даследчыкі славянства Іван Тамажыч і Мацей Бор лічаць, што ўсе указвае на тое, што ранейшую форму Slovenсі пачала выцісківаць больш кароткая – Sloveni ці Slaveni: Так склалася лацінская форма Sсlavus (раб) [6, c. 347-348].

Даследчыкі славянства лічаць, што слова славяне першапачаткова славянскія народы ўжывалі толькі паміж сабой і яно існавала побач з іншымі назвамі славян. Слова “славяне” ў іх усведамленні атасаямлялася з мовай, як “слова”. Яно азначала людзей, якіх можна зразумець, тых хто размаўляў на той жа мове. У пэўны момант гэтае ўнутранае абазначэнне прыцягнула ўвагу іншых, і ў VI стагоддзі яго пачалі ўжываць як назву дадзенага народа.

Дык хто такія склавены, і чаму яны так раптоўна ўварваліся ў гісторыю ў VI стагоддзі?

Большасць даследчыкаў славянства выводзяць словен, славян з венетаў. І з гэтым неабходна згадзіцца, вывучаючы венецкае пісьмо. Таксама неабходна пагадзіцца з тым, што ніадкуль раптоўна славяне не ўварваліся ў Еуропу. З’яўляючыся індаеўрапейцамі (а можа і еўрапеоідамі?) яны пад відам розных роднасных плямёнаў тысячагоддзямі пражывалі ў Еўропе ад Балтыйскага (Венецкага) мора да Чорнага Атлантычнага акеана і Адрыатычнага мора. Акрамя таго, на Балканах і вакол Бодэнская возера, якое ў рымскія часы называлася Lacus Venetus (Венецкае возера).

Пакуль яшчэ не ўдалося вырашыць пытанне аб даўнасці этнічнай назвы “склавены”. Гэтая назва распаўсюдзілася на ўсе славянскія плямёны, але ў VI стагоддзі – галоўным чынам па тлумачэнні Іардана – маючым больш прыватнае значэнне. Склавены складалі тады заходнюю групу паўднёвай веткі славянскіх плямёнаў. Побач са склавенамі крыніцы называюць звычайна антаў, якія складалі ўсходнюю групу той жа паўднёвай веткі славянскіх плямёнаў. Паўночную ветку гэтых плямёнаў складалі венеты.

У XX стагоддзі існаваў шэраг тэорый, па якіх “склавены” – гэта “суовены” Пталямея, вельмі блізкія “скалотам” Герадота. Але такія меркаванні не былі прызнаны і з’яўляліся малапаспяховай гіпотэзай і, зразумела, не маглі быць катэгарычнымі. Найбольш паспяхова ў гэтым накірунку прасунуўся А.Д. Удальцоў [7, c. 6].

Ёсць аднак і адзінкавае, не пазбаўленае цікавасці, упамінанне этнічнага імя “склаў” (“Sklavus”). Дарэчы, на сёняшні дзень яно не вытлумачана гісторыкамі. У эпітафіі, прысвечанай Марціну, ён быў спачатку абатам Думійскага манастыра, які знаходзіўся бліз упадзення Соны ў Рону, а затым – епіскапам горада Бракара ў паўночна-заходняй Іспаніі, гаворыцца, што ён далучыў да хрысціянства прадстаўнікоў шматлікіх плямён: “Ты прылучыў да саюза з Хрыстом розныя лютыя плямёны”. Далей ідзе іх пералічэнне: Alamannus, Saxo, Toringus, Pannonius, Rugus, Sklavus, Nara, Sarmata, Datus, Ostrogus, Frankus, Durgundio, Dakus, Alanus, Te duce nosse Deum gaudent; tua signa Svevus admirans ducit [1, c. 211].

Гэтую эпітафію прыводзіць у каментарыях да “Гетыкі” Іардана К.Ч. Скржынская і даводзіць да чытачоў, што гэты ўрывак быў недакладна змешчаны даследчыкам Мішуліным у аддзеле антычных пісьменнікаў услед за Плініем, Тацытам і Пталямеем. Таксама няправільна было вызначана аўтарства твора: эпітафія памылкова прыпісвалася Альцыму Экдзіцыю Авіту. Але галоўнае не ў тым, што Авіт не з’яўляўся старажытным пісьменнікам-гісторыкам, а ў тым, што ў эпітафіі вялікую цікавасць выклікае непасрэдна суседства ў пералічэнні плямён “Склава” з “Нарай”. Апошняе імя цяжка з чымсці супаставіць, акрамя як з Норыкам. Такім шляхам і пайшлі гісторыкі. Але тут можна было б засумнявацца. Што ж за такі этнас “Nara”?

Калі меліся на ўвазе плямёны Норыка, а яны былі безумоўна славянамі, то лепш было чакаць ад аўтара формы Norensis, Noricanus, ці, у крайнім выпадку, Nora. A “Nara” з’яўляецца чыста балцкай назвай і калі “Nara” – гэта “Nora” – Норык, то можна дапусціць, што норцы першапачаткова былі балтамі.

Увогуле, корань нар балцкага походжання. Яго аснова супаставіма з літоўскім nerti – ныраць, нырок, фінамоўным narvaine – парогі, быстрыні. Увогуле ў літоўскай і латышскай мовах ёсць шэраг слоў з гэтай асновай: nara – русалка, naras – нырок, гоцарка, і блізкія, падобныя да іх [8, c. 251]. Таму, верагодна, тыя тапанімы і гідронімы з корнем нар, што сёння захаваліся ў Еўропе, балцкага паходжання. І летапісная “Нара”, што знаходзілася побач са “склавамі”, магчыма, была першапачаткова балцкай. Далей “Аповесць мінулых гадоў” расказвае нам, што “нарцы еже суть словене” [9, c. 213]. У розначытанні па рукапісу Маскоўскай духоўнай акадэміі (Троіцкі 1-шы летапіс) сустракаюцца загадкавыя “нарицаемые норци” [1926, стлб. 5, вариант 10, в. 19]. У пералічэнні 72 народаў у рускай “Тлумачальнай Палеі” насупраць наймення некаторых народаў даны растлумачэнні: “авер ноке суть обези”, “руми, иже зовутся греци”, также и “норици, иже суть словени”. Верагодна, “Аповесць мінулых гадоў” і “Тлумачальная Палея” у дадзеным выпадку мелі некую агульную рускую крыніцу, па якой, верагодна, а можа быць паводле якога-нібудзь падання, норыкі і былі атаясамлены ў Русі са склавенамі.

Да сёняшняга часу даследчыкі славянства лічаць, што “Sclavus” і “Nara” – гэта прадстаўнікі аднаго племені, – менавіта склавенаў. Тое, што гэта не зусім так, мы паспрабавалі выказаць у сваіх меркаваннях.

Далей, улічваючы ўсе вышэй сказанае, можна выказаць меркаванне, што назва склавены паходзіць ад балтыйскіх скаловаў.

Апошнія з’явіліся насельніцтвам самой паўночнай вобласці старажытнапрускіх земляў у нізоўях Нёмана – Скаловіі. Упершыню назва Скаловія («terra Skalewo”) згадваецца ў 1231-1240 гг. У складзеным Ziber Census Danial. П. Дусбург, пералічваючы ў 1326 г. прускія землі з захаду на ўсход, згадвае Скаловію восьмай (“Octava Scalowia, in qua Scalowite”) [11, p.91].

Канчатковы захоп Скаловіі крыжакамі адбыўся пасля 1281 г., пасля гэтага ўзмацнілася міграцыя скаловаў на тэрыторыю ВКЛ.

Скаловы згадваюцца П. Дусбургам у XIII стагоддзі, але гэта не азначае, што яны не існавалі раней, калі фарміравалася літаратурная традыцыя Іардана і Пракопія Кесарыйскага.

Яшчэ ў канцы XVIII ст. некаторыя вучоныя зразумелі, што ўсе тэорыі, якія заснаваны толькі на аналогіі розных народаў са славянамі, не маюць ніякай каштоўнасці. Чэшскі славіст Й. Даброўскі пісаў у 1810 г. свайму сябру Капібару: “Мяне задавальняюць такія даследаванні. Толькі я прыходжу зусім да іншай высновы. Усё гэта даказвае мне, што славяне не з’яўляюцца дакамі, гетамі, фракійцамі, кімірыйцамі, панонцамі… Славяне – гэта славяне, і найбольш блізкія да іх – літоўцы. Такім чынам, іх неабходна шукаць сярод апошніх на Дняпры, ці за Дняпром [12, c. 119].

Калі склавены (склавеніны) – гэта венеты (венеды), то хто такія скаловы, што пражывалі на Балтыцы побач з венетамі? І побач з нарамі? Рызыкую гіпатэтычна выказаць меркаванне, што назва склавены (склавіны) магла атрымацца ад спалучэння балцкіх склаваў і славянскіх венетаў. Гэта магло адбывацца, верагодна, у той час, калі праславянская мова была аб’яднана з пралітоўскай і пачала распадацца на мову сацем і кентум.

Я ўпеўнены, што яшчэ задоўга да нашай эры, верагодна, многія стагоддзі, павінна была існаваць цесная сувязь паміж Балтыкай і Адрыатычным морам, іншымі словамі, паміж балтыйскім і адрыатычнымі этнасамі. Параўнанне славянскага лексічнага фонда з балтыйскім, асабліва славенскага з латышскім даказвае гэта.



Рад асаблівасцяў у заходнеславянскіх прыслоўях, вялікая колькасць слоў, якія гучаць і перакладаюцца аднолькава – пераконвае ў гэтым.
Літаратура

  1. О происхождении и деяниях гетов (“Cetica”) / Иордан; вступ. сл., пер., коммент. Е.Ч. Скржинской. – М. : Издательство восточной литературы, 1960. - 436 с.

  2. Прокопий Кесарийский. Война с готами. М., 1950.

  3. Плиний Младший. Письма / Плиний Младший. – Пер. М.Е. Сергеенко [и др.]. – Москва – Ленинград, 1950 .

  4. Тацит Публий Корнелий. Сочинения: в 2 т. / Публий Корнелий Тацит. – Пер. В.И. Модестова. – СПб. – 1886 – 1887. – Т. 1-2.

  5. Ptolemaios, Geographica (Hg. C.F.A. Nobbe, 1843 – 45 – Neudruck Hildesheim 1966). Pytheas Massiliensis? De Oceano: Pytheas, Fragment (Hg. Hans Johachim Mette, Berlin 1952).

  6. Матей Бор, Иван Томажич. Венеты и этрусны. У историков европейской цивилизации. Избранные труды. – Санкт-Петербург : Издательство «Историческая книга», 2008. – 686 с.

  7. А.Д. Удальцев. Основные вопросы этногенеза славян.

  8. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ им. В.И.Ленина, 1974. – 448 с.

  9. Повесть временных лет / Подг. текста и примеч. О.В.Творогова ; перевод Д.С. Лихачева // Повести Древней Руси XI-XII вв. – Ленинград, 1983. – с. 24-548.

  10. Полное собрание русских летописей / Под ред. акад. Е.Ф. Корского. - Т. 1: Троицкая первая летопись. – Москва: Издательство восточной литературы. 1962-1025 с.

  11. Salus, A. / Baltuc Ralbos, tautos ir kiltus / A.Salus. – Vilnius : Zietuviu katalikumorslo akademija, 1985. - p. 91.

  12. В. Ягич, Письма Добровского и Копитара, СПБ. 1885. – 295 с.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка