У віцебску асноўнай увагай карысталіся творы Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага. Віцебск канца ХІХ ст быў горадам мастакоў




Дата канвертавання31.01.2017
Памер445 b.



У Віцебску асноўнай увагай карысталіся творы Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага. Віцебск канца ХІХ ст. быў горадам мастакоў.

  • У Віцебску асноўнай увагай карысталіся творы Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага. Віцебск канца ХІХ ст. быў горадам мастакоў.

  • У 1899 г. тут адкрылася першая выстава, а ў літаратуру прыйшоў шэраг новых аўтараў, большасць з якіх не стала знакамітымі літаратарамі.



Францішак Казіміравіч Багушэвіч (1840 – 1900)

  • Францішак Казіміравіч Багушэвіч (1840 – 1900)

  •  

  • Дадзенага аўтара называюць «рыцарам сумлення». Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскай губерні ў шляхецкай сям’і.

  • Продкі яго былі асіміляваныя татары. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, мовы даваліся цяжэй за да­кладныя навукі. У 1861 г. адпраўляецца ў Пецярбург вучыцца на фізмат.

  • Кіраўніцтва пачало выдаваць студэнтам залікоўкі (матрыкулы), па якіх эк­замены здаваліся ў пэўны час, што значна абмяжоўвала свабоду студэнтаў. Ф. Багушэвіч не ўзяў матрыкулу і аўтаматычна выбыў.



Настаўнічаў на Лідчыне (Гродзенская вобласць).

  • Настаўнічаў на Лідчыне (Гродзенская вобласць).

  • Браты Багушэвічы прынялі ўдзел у паўстанні К. Каліноўскага, вымушаны былі хавацца ад уладаў.

  • У 1864 г. пакінуў Беларусь і ўладкаваўся ў г. Нежыне.

  • У 1865 г. паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй (вучыўся там да 1868 г.).



Часта мяняў месца службы, працаваў на Украіне.

  • Часта мяняў месца службы, працаваў на Украіне.

  • Другая палова 1890-х гг. – час развіцця ўкраінскай літаратуры, таму мяркуюць, што і Ф. Багушэвіч пісаў вершы на ўкраінскай мове.

  • Там жа ў 1874 г. ажаніўся.

  • У 1884 г. пераехаў ў Вільню, працаваў адвакатам пры Віленскім акруговым судзе, пісаў вершы.



Марыў пра стварэнне беларускай граматыкі, беларускага слоўніка.

  • Марыў пра стварэнне беларускай граматыкі, беларускага слоўніка.

  • З’яўляецца аўтарам зборнікаў: «Дудка беларуская» (выдадзены ў 1891 г.) і «Смык беларускі» (выдадзены ў 1894 г.).



Публіцыстыка Ф. Багушэвіча

  • Публіцыстыка Ф. Багушэвіча

  • Літаратурную дзейнасць на беларускіх землях Ф. Багушэвіч пачаў з публіцыстычных твораў.

  • З 1885 па 1891 гг. друкаваўся ў польскім часопісе «Край» пад псеўданімамі і крыптаграмамі (А.Д., В.Н. «бэ аш», Дэмас, Гушыч).

  • Публікаваўся ў раздзелах, якія расказвалі пра правінцыяльнае жыццё, судовыя справы.



У публікацыях звяртаў увагу на крызіс сельскай гаспадаркі таго часу, на эміграцыю беларускага сялянства, на банкроцтва памешчыкаў, пісаў пра ўзрастанне ролі банкаў і ліхвяроў.

  • У публікацыях звяртаў увагу на крызіс сельскай гаспадаркі таго часу, на эміграцыю беларускага сялянства, на банкроцтва памешчыкаў, пісаў пра ўзрастанне ролі банкаў і ліхвяроў.

  • Допісы вызначаліся іранічным стылем. Пісаў пра навіны культурнага жыцця, неабходнасць развіцця беларускай культуры.



Публіцыстычныя артыкулы вызначаюцца ўдалым выкарыстаннем сатырычных фарбаў (можна сказаць, што Ф. Багушэвіч – паслядоўнік М. Гогаля).

  • Публіцыстычныя артыкулы вызначаюцца ўдалым выкарыстаннем сатырычных фарбаў (можна сказаць, што Ф. Багушэвіч – паслядоўнік М. Гогаля).

  • Узорам публіцыстыкі з’яўляюцца прадмовы да паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі».



Выйшаў у Кракаве ў 1891 г. лацінкай, але на беларускай мове пад псеўданімам «Мацей Бурачок». Выбар псеўданіма сведчыў пра дэмакратычнасць аўтара.

  • Выйшаў у Кракаве ў 1891 г. лацінкай, але на беларускай мове пад псеўданімам «Мацей Бурачок». Выбар псеўданіма сведчыў пра дэмакратычнасць аўтара.

  • Пісьменнік звяртаецца да зямлі-маткі, хоча пагаварыць пра мову, звяртае ўвагу на грамадзянскасць беларускай мовы.



Заклікае беларусаў развіваць культуру на беларускай мове. У прадмове да зборніка ідэалізуе беларусаў у агітацыйных мэтах.

  • Заклікае беларусаў развіваць культуру на беларускай мове. У прадмове да зборніка ідэалізуе беларусаў у агітацыйных мэтах.

  • Зборнік адкрываўся праграмным вершам «Мая дудка», які і вызначаў запеў, настрой і тэматыку ўсіх твораў. У вершы аўтар расказвае пра прызначэнне і ролю мастацтва, паказвае неабходнасць сувязі паміж жыццём і паэзіяй, жыццём і літаратурай.



Зборнік па сваім складзе і характары апавядальны (эпічны). Асноўная ўвага надаецца апісанню здарэнняў, а не чалавечых пачуццяў.

  • Зборнік па сваім складзе і характары апавядальны (эпічны). Асноўная ўвага надаецца апісанню здарэнняў, а не чалавечых пачуццяў.

  • Удалым кампазіцыйным прыёмам можна назваць тое, што аўтар уводзіць вобраз апавядальніка Мацея Бурачка. Вуснамі селяніна расказвае пра сялянскае жыццё.



Увогуле зборнік уключае сямнаццаць вершаў, адну байку, адну паэму, якую часта называюць вершаваным апавяданнем – «Кепска будзе».

  • Увогуле зборнік уключае сямнаццаць вершаў, адну байку, адну паэму, якую часта называюць вершаваным апавяданнем – «Кепска будзе».

  • У тэматычным плане вершы можна падзяліць на некалькі груп:



  • патрыятычныя вершы («Мая хата», «Хрэсьбіны Мацюка»);

  • праўдашукальніцкія вершы («Мая хата», напісаны ў форме пры­ытання);

  • паказ парэформеннай рэчаіснасці («У астрозе», «У судзе», «Быў у чыстцы»);



  • Часта аўтар называе зборнік дзённікам Мацея Бурачка, таму што амаль у кожным вершы прысутнічае апавядальнік Мацей, які расказвае пра нейкія здарэнні са свайго жыцця.



вершы, якія ўслаўляюць чалавека працы («Дурны мужык, як варона»);

  • вершы, якія ўслаўляюць чалавека працы («Дурны мужык, як варона»);

  • вершы апавядальніцкага характару пра выпадкі з жыцця («Здарэнне», «Дзе чорт не можа, там бабу пашле», «Хцівец», «Скарб на святога Яна»);

  • вершы, якія паказваюць процілегласць сіл у грамадстве («Бог не роўна дзеле», байка «Воўк і авечка»).



Верш «З кірмашу» можна аднесці да любоўнай лірыкі, таму ён стаіць асобна ў шэрагу твораў аўтара.

  • Верш «З кірмашу» можна аднесці да любоўнай лірыкі, таму ён стаіць асобна ў шэрагу твораў аўтара.

  • Паэма «Кепска будзе» паказвае вобраз галоўнага героя Аліндаркі, які цэніць свабоду.



Аўтар даводзіць думку пра тое, што кепска будзе чалавеку да той пары, пакуль ён церпіць здзекі з сябе. Паэму называюць яшчэ вершаванай аповесцю.

  • Аўтар даводзіць думку пра тое, што кепска будзе чалавеку да той пары, пакуль ён церпіць здзекі з сябе. Паэму называюць яшчэ вершаванай аповесцю.

  • У зборніку Ф.К. Багушэвіч размясціў вершы не па тэмах дзеля цэнзуры: смешнае мяжуецца з сур’ёзным.



Зборнік выдадзены ў Познані ў 1894 г. на беларускай мове лацінкай пад псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава» (пачаткова «Шымон Рэўка з-пад Барысава»).

  • Зборнік выдадзены ў Познані ў 1894 г. на беларускай мове лацінкай пад псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава» (пачаткова «Шымон Рэўка з-пад Барысава»).

  • Зборнік меў прадмову, у якой Ф. Багушэвіч працягвае размову пра перспектыву развіцця «мужыцкай» мовы, адносіны да фальклору.



Імкнецца разважаць з чытачом, як пісаць: арыентавацца на народную песню ці адкідаць яе.

  • Імкнецца разважаць з чытачом, як пісаць: арыентавацца на народную песню ці адкідаць яе.

  • Зборнік адкрываецца праграмным вершам «Смык».

  • У вершы паэт услаўляе мастацтва і заяўляе, што мастацтву і музыцы падуладна ўсё. Зборнік уключае паэтычны цыкл «Песні», у які ўвайшло дзесяць песень, розных паводле тэматыкі, якія стылізаваны пад фальклор.



Першая песня «Удава» – у форме плачу, у ёй выказваецца спачуванне гаротнаму лёсу жанчыны.

  • Першая песня «Удава» – у форме плачу, у ёй выказваецца спачуванне гаротнаму лёсу жанчыны.

  • Другая песня – «Гора» выкарыстоўвае сюжэт народнай казкі.

  • Трэцяя песня – пра гора – не мае назвы, пабудавана на алегарычнай сітуацыі.



Чацвёртая і пятая песні – «Сватаны» (жаніх) і «Сватаная» (нявеста) выкарыстоўваюць прыём іроніі.

  • Чацвёртая і пятая песні – «Сватаны» (жаніх) і «Сватаная» (нявеста) выкарыстоўваюць прыём іроніі.

  • Шостая песня паказана ў форме дыялогу.



Сёмая – зварот да пана ў форме іроніі.

  • Сёмая – зварот да пана ў форме іроніі.

  • Восьмая песня зроблена ў жанры калыханкі.

  • Дзявятая і дзясятая песні па форме блізкія да народных прыпевак і па змесце нагадваюць гімн гультая.

  • Адрозніваецца песня «Хмаркі», у якой маецца разважанне пра месца чалавека на зямлі (верш элегічнага характару, роздум пра лёс інтэлігенцыі).



У зборнік увайшлі і песні, у якіх апісваецца паразітызм паноў і нягоды сялянскага жыцця.

  • У зборнік увайшлі і песні, у якіх апісваецца паразітызм паноў і нягоды сялянскага жыцця.

  • Іранічна гучаў верш «Скацінная апека», які асуджае ілжывасць і крывадушнасць сучаснай аўтару маралі.



  • Сацыяльнае гучанне мела байка «Свіння і жалуды» (філасофскі падтэкст у тым, што панства адбірае ў сялянства карані і не дае магчымасці існаваць).



Філасофскае гучанне мае і верш «Ахвяра»; у вершы «Не цурайся» праводзіцца ідэя асветніцтва, характэрная для ХVІІІ – ХІХ стст.

  • Філасофскае гучанне мае і верш «Ахвяра»; у вершы «Не цурайся» праводзіцца ідэя асветніцтва, характэрная для ХVІІІ – ХІХ стст.

  • Патрыятызмам прасякнуты верш «Свая зямля».

  • Багушэвіч набліжае паэзію да лірычнай плыні (верш «Балада»).



Аўтар з’яўляецца адным з пачынальнікаў беларускай прозы.

  • Аўтар з’яўляецца адным з пачынальнікаў беларускай прозы.

  • Яго проза не цалкам захавалася.

  • Калі пачаў пісаць прозай – невядома.

  • Быў намер выдаць зборнік «Беларускія расказы», але ён не ажыццявіўся.

  • Да нас дайшлі асобныя апавяданні.



У 1892 г. у Кракаве выйшла апавяданне «Тралялёначка», надрукаванае на беларускай мове лацінкай.

  • У 1892 г. у Кракаве выйшла апавяданне «Тралялёначка», надрукаванае на беларускай мове лацінкай.

  • Апавяданне ўздымала праблему капіталізацыі вёскі, такім чынам, у ХІХ ст. ужо набывае моц літаратура пра паказ жыцця народа.



«Сведка» – пра мужыка, якога запрасілі сведкам на суд; «Палясоўшчык» (падзагаловак «Апавяданне старога лесніка») выкарыстоўвае сітуацыю народнага анекдота; «Дзядзіна» – народнае апавяданне, у аснове ляжыць прыём прамой іроніі і горкага гумару.

  • «Сведка» – пра мужыка, якога запрасілі сведкам на суд; «Палясоўшчык» (падзагаловак «Апавяданне старога лесніка») выкарыстоўвае сітуацыю народнага анекдота; «Дзядзіна» – народнае апавяданне, у аснове ляжыць прыём прамой іроніі і горкага гумару.



Такім чынам, Ф. Багушэвіч – першы беларускі нацыянальны паэт, пра што ён сам заявіў свядома назвамі твораў.

  • Такім чынам, Ф. Багушэвіч – першы беларускі нацыянальны паэт, пра што ён сам заявіў свядома назвамі твораў.

  • Ён адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, аўтар вострасацыяльных вершаў, садзейнічаў развіццю лірычнага пачатку беларускай паэзіі.



Літаратура дадзенага перыяду абумоўлена гістарычнымі абставінамі. Мяжа стагоддзяў – пераломны час, на які паўплывала рэформа 1860-х гг. і 1880-я гг.

  • Літаратура дадзенага перыяду абумоўлена гістарычнымі абставінамі. Мяжа стагоддзяў – пераломны час, на які паўплывала рэформа 1860-х гг. і 1880-я гг.

  • Каб рэабілітавацца, царскі ўрад распачаў вайну з Японіяй, але прайграў яе.



Незадаволенасць урадам перарасла ў першую рускую рэвалюцыю 1905 – 1907 гг.

  • Незадаволенасць урадам перарасла ў першую рускую рэвалюцыю 1905 – 1907 гг.

  • Каб супакоіць народны рух, урад Мікалая ІІ у 1904 г. дазволіў друкаваць кнігі на мясцовых гаворках.



У гісторыі беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. вызначаецца 2 асноўныя этапы:

  • У гісторыі беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. вызначаецца 2 асноўныя этапы:

  • І этап (1900 – 1905 гг.) – дзейнасць Беларускай рэвалюцыйнай грамады.

  • У гэты час існуе газета «Северо-Западный край» (1902 – 1905).



У грамадстве пануе ідэя радыкальнага змянення існуючых парадкаў.

  • У грамадстве пануе ідэя радыкальнага змянення існуючых парадкаў.

  • Газета была літаратурным і грамадска-палітычным выданнем, у цэнтры ўвагі якога знаходзілася тагачаснае жыццё царскай Расіі.



Побач з творамі рускай класікі газета друкавала творы замежных аўтараў, славянскіх аўтараў.

  • Побач з творамі рускай класікі газета друкавала творы замежных аўтараў, славянскіх аўтараў.

  • Тут жа ў 1905 г. надрукаваны першы верш Я. Купалы «Мужык».

  • Пасля закрыцця ў тым жа годзе газеты цэнтр друку перамешчаны ў Вільню.



ІІ этап (1906 – 1910 гг.) – цэнтрам літаратурна-грамадскага руху стала Вільня. З’явілася шэраг выдавецтваў.

  • ІІ этап (1906 – 1910 гг.) – цэнтрам літаратурна-грамадскага руху стала Вільня. З’явілася шэраг выдавецтваў.

  • У 1906 г. у Пецярбургу існуе таварыства «Загляне сонца і ў наша аконца», якое праіснавала да 1914 г.

  • У 1908 г. існуе ў Вільні таварыства «Наша хата», якое перайменавана ў 1913 г. у «Беларускае выдавецкае таварыства».



У 1907 – 1914 гг. у Вільні існуе выдавецтва «Наша ніва», на Віцебшчыне – выдавецтва «Палачане».

  • У 1907 – 1914 гг. у Вільні існуе выдавецтва «Наша ніва», на Віцебшчыне – выдавецтва «Палачане».

  • Газету «Наша ніва» лічылі лабараторыяй пісьменніцкага вопыту, бо яна давала шлях у літаратуру многім аўтарам пачатку ХХ ст. (так званы «нашаніўскі перыяд» літаратуры).

  • Выдавецтва існавала за кошт вучоных-славістаў.



На старонках газеты друкаваліся літаратурна-крытычныя работы, творы беларускіх аўтараў, вялася гаворка пра лёс беларускай літаратуры.

  • На старонках газеты друкаваліся літаратурна-крытычныя работы, творы беларускіх аўтараў, вялася гаворка пра лёс беларускай літаратуры.



У 1916 г. у Вільні выходзіла газета «Гоман» лацінкай на беларускай мове; мела мастацка-публіцыстычны характар і нацыянальна-вызваленчую праблематыку.

  • У 1916 г. у Вільні выходзіла газета «Гоман» лацінкай на беларускай мове; мела мастацка-публіцыстычны характар і нацыянальна-вызваленчую праблематыку.

  • У гэтым жа годзе газету «Дзянніца» спрабуе выдаць Ц. Гартны ў Пецярбургу. Дадзеныя газеты ва ўмовах вайны доўга існаваць не маглі, хаця і не залежалі ад улад і ўрада.



  • У ХІХ ст. аўтары пісалі на некалькіх мовах і звярталіся да перакладных твораў іншаземных аўтараў. У ХХ ст. пісьменнікі перакладаюць творы рускіх, польскіх і заходне-еўрапейскіх аўтараў.



На маладую беларускую літаратуру звяртаюць увагу і іншыя аўтары: беларускіх пісьменнікаў пачынаюць перакладаць на іншыя славянскія мовы.

  • На маладую беларускую літаратуру звяртаюць увагу і іншыя аўтары: беларускіх пісьменнікаў пачынаюць перакладаць на іншыя славянскія мовы.

  • У пачатку ХХ ст. беларуская літаратура развіваецца паскорана.

  • У гэты час ні адзін літаратурны метад не стаў дамінуючым у творчасці беларускіх аўтараў.



  • Такім чынам, літаратурны працэс у пачатку ХХ ст. вызначаўся з’яўленнем арыгінальных пісьменнікаў; развіццём беларускай перыёдыкі і выдавецкай справы; функцыянаваннем беларускай літаратуры ў гравітацыйным полі сусветнага літаратурнага працэсу;



пашырэннем перакладчыцкай дзейнасці;

  • пашырэннем перакладчыцкай дзейнасці;

  • развіццём крытыкі і ўзнікненнем новых літаратурных жанраў (верш, камедыя, апавяданне, паэма, сацыяльна-бытавая беларуская аповесць; робяцца спробы стварэння рамана, першых драматычных твораў).

  •  




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка