Уа «Навамышскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»




Дата канвертавання25.05.2018
Памер69.07 Kb.
УА «Навамышскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»

h:\2428886 (1).jpg

Інфармацыйны час

«Усё павінна след пакінуць…»

(да Дня беларускай пісьменнасці)

Распрацавала

Кабушка З.М., бібліятэкар

Новая Мыш, 2016


Мэты:

― засяродзіць увагу на малавядомых фактах з жыцця асветнікаў старажытнасці,пісьменнікаў сучаснасці;


―праз выкарыстанне цікавых,значымых, гаваркіх эпізодаў, жыццёвых здарэнняў, неназойліва падводзіць да жадання і пачуцця неабходнасці пераймаць лепшае, лёсавызначальнае з пачутага і ўбачанага.
―даказаць неабходнасць гартавання сілы волі, знаходлівасці;
―садзейнічаць фарміраванню пазітыўных поглядаў на жыццё;
―выхоўваць жаданне жыць дастойна і шчасліва.
Вядучая. Людзі, лепш сказаць, асобы, пра якіх пойдзе зараз гаворка, былі не толькі асветнікамі, пісьменнікамі, але, у першую чаргу, звычайнымі, зямнымі людзьмі, якія змаглі пакінуць пасля сябе яркі, незабыўны след сваімі справамі, учынкамі, поглядамі на жыццё. І, каб не затрымліваць вашу ўвагу, зараз вы пачуеце кароценькія эпізоды-ўспаміны з іх біяграфій, што не могуць пакінуць нас раўнадушнымі сваёй неардынарнасцю, лірычнасцю, цеплынёй пачуццяў.

Чытальнік 1. Ітак, Эпізод Першы. СЛАЙДЫ № 2,3

g:\3.jpg

Ефрасіння Полацкая… Святая Берагіня Зямлі Беларускай. Ёсць такое меркаванне, што імя чалавека ўздзейнічае на яго лёс. А вы, напэўна, чулі, што мірское імя Ефрасінні Полацкай − Прадслава. Услухайцеся толькі – Прад-сла-ва− прадвесніца славы. Ёй ужо ад нараджэння наканавана было стаць знакамітай. А інакш і не магло быць: ёй споўнілася толькі 12 гадоў , а замест таго, каб выйсці замуж за маладога, прыгожага ды багатага князя, яна сама вырашае ісці ў манастыр, каб прынесці найбольшую карысць свайму народу, простаму люду (і гэта не прыгожыя словы, паверце нам). Яна адкрывае школы для бедных, займаецца перапісваннем кніг, аддае загад зрабіць крыж, славуты крыж Ефрасінні Полацкай (зараз зроблена копія), які, па легендезе, абараняе нашу Радзіму ад няшчасцяў і бедаў…

А зараз паслухайце мяне вельмі ўважліва, калі ласка! На экране вы бачыце выяву праваслаўнага крыжа. Звярнулі ўвагу, што ён мае ніжнюю перакладзінку. І гэта не выпадкова. Яна размешчана так, што Верхняя яе частка як бы паказвае дарогу ў рай, а ніжняя – у пекла! А чалавек сам выбірае сабе шлях. Якім чынам, як вы думаеце? Так, мае, дарагія, сваімі паводзінамі, учынкамі, нават думкамі (вось ён, той след, які вы пакідаеце!..) Памятайце, калі ласка, аб гэтым, дарагія нашы!!!



Эпізод трэці. СЛАЙД №4

Чытальнік 2. Францыск Скарына… Наш славуты Першадрукар. 1517 год. У Празе выдадзены славуты “Псалтыр”, які палажыў пачатак беларускай друкаванай кнізе. Экстэрнам ( на заняткі хадзіў, калі хацеў), самастойна падрыхтаваўся да здачы экзамена на званне прафесара і паказаў такія веды, што экзаменатары, далёка немаладыя людзі, былі шакіраваны. Нічога падобнага яны не чулі за многія гады працы. Таму і віталі маладога, нікому не вядомага шкаляра, стоячы!!!

А ў Італіі і зараз ёсць Галерэя Славы. І на другім месцы сярод вялікага мноства геніяльных людзей планеты знаходзіцца партрэт беларусаз Полацка, нашага знакамітага земляка. Згадзіцеся, не ганарыцца гэтым проста немагчыма!



Эпізод чацвёрты. СЛАЙД №5

Чытальнік 1. Кузьма Чорны… Мікалай Карлавіч Раманоўскі (К. Чорны) быў упэўнены, што лепшай матулі, чым у яго, няма на ўсім белым свеце. Яго маці была і цудоўнай душы чалавекам, і рукі мела залатыя, а спявала як! І стаўшы дарослым, ён багатварыў яе, гатовы быў на ўсе, каб матулі жылося лягчей, каб яна хоць крыху магла адпачыць. І вось прыйшла чорная часіна: матуля захварэла − туберкулёз(сказалася катаржная праца ў панскім маёнтку). А гэта 20-я, паслярэвалюцыйныя гады. Вельмі цяжка было з лекамі. Куды толькі не кідаліся. Хтосьці параіў схадзіць у Нясвіж. І сын, не задумваючыся, адмерыў пешшу 150 км шляху, спадзеючыся на цудадзейныя лекі. Але ўсё было марным. Матулі не стала. Большага гора і ўявіць было немагчыма. І толькі час змог вярнуць будучаму пісьменніку адносны душэўны спакой. Вось вам прыклад сапраўднай сыноўняй любові.

Эпізод пяты. СЛАЙД № 6

Чытальнік 2. Максім Танк…Славуты паэт-рэвалюцыянер, верны “Бацькаўшчыне, свайму народу, роднай маці і каханай”. Гэтай дарогай вернасці непахісна ішоў М. Танк (Яўген Іванавіч Скурко). Словы ўзяты з крытыкі за 10 кл., якой вы карыстаецеся. Спадзяемся, што хтосьці з Вас затрымаў увагу і зацікавіўся гэтым выказваннем. Сапраўды незвычайным, неардынарным чалавекам быў паэт. Вельмі многа цікавага, павучальнага можна было расказацьпра яго. Але, я думаю, вам цікава будзе пачуць наступнае…

Каханне Сустрэча з той, алзінай (адзіным), які стане тваёй палавінкай на ўсё жыццё. Хто з нас не марыць пра такое? А М. Танку пашчасціла. 55 гадоў (больш за паўстагоддзе) пражылі яны са сваёй Валечкай у добрай згодзе, як кажуць, душа ў душу. Усяго хапала ў жыцці – і радасці, і смутку… Але самае галоўнае – што б не здарылася – заўсёды разам, плячо ў плячо.

Вядучая. А калі здараліся спрэчкі (усе мы жывыя людзі) ніколі не прыніжалі адзін аднаго ні словам, ні справай. Гэта быў непарушны закон жыцця!!! І вось надышоў час ростані: не стала мілай Валянціны Іванаўны!.. Здавалася. закончылася жыццё… І ён вырашае крэміраваць цела каханай, а ўрначку з прахам ставіць у сваім спальным пакоі. А калі прыйшла яго пара, то па запавету паэта (ён перажыў сваю палавінку толькі на 3(тры) месяцы) урну з прахам каханай паставілі ў ягоную труну. Так і пасля смерці закаханыя не разлучаюцца. А на магіле М. Танка стаяць два крыжы, абвітыя лаўравым вяночкам. Гэта сімвал Яго Вялікасці Кахання. Сапраўднага, якое, як кажуць мудрыя, трэба заслужыць. “Чым?”− спытаеце вы. – Сваімі паводзінамі, адносінамі да блізкіх, родных, каханых, жаданнем, каб добра было не толькі табе, але і тым, хто побач…


Эпізод шосты. СЛАЙД № 7

Чытальнік 3. Уладзімір Дубоўка… Прыгажун з акладзістай барадой, балагур, хахатун. Здаецца, ніхто ніколі не бачыў яго хмурным. Таленавіты паэт. Шчасліва складваецца жыццё, прыносіць задавальненне праца, побач каханая жанчына… Здавалася, так будзе заўсёды… Але аднойчы паэт становіцца ворагам народа. Зняволенне, замест любімай творчасці – бензапіла. Лесапавал… Голад, холад, здзекі надзіральнікаў. І гэта ўсё гэта працягвалася 28 гадоў (услухайцеся толькі! )!!! Але паэт выходзіць з гэтага пекла без асаблівых страт… І ўсё дзякуючы таму, што змог выпрацаваць у сябе цудоўную якасць: у кожную хвіліну, у кожным здарэнні, нават адмоўным, знаходзіць хоць кропельку радасці

А зараз паглядзіце на гэтыя кветачкі побач з партрэтам пісьменніка. Яны з’явіліся тут невыпадкова. Гэта вобразны сімвал…Засыпала іх градам, стынь ледзяная пранікае, здаецца, у самую “душу” (а мудрыя, дарэчы, сцвярджаюць, што яна (душа) ёсць у кожнай кветачкі, у кожнай былінкі, ва ўсяго існага на зямлі…). Столькі цікавага можна было б расказаць і аб гэтым. Але гэта ўжо тэма для іншай сустрэчы.

А мы звернемся да лёсу Уладзімера Мікалаевіча. Кветачкі нашы, нягледзячы ні на што, такія жывыя, такія прыгожыя…(Вось гэта і ёсць той вобразны сімвал, пра які мы вялі размову вышэй). Так і паэт. Падобна гэтым харобрым прыгажуням, паэт дажыў да 76 гадоў, захаваўшы пры гэтым прыгажосць, і знешнюю, і духоўную!!! Вось так! Бярыце на ўзбраенне прыклад Яе Вялікасці Жыццёвай Мудрасці і будзьце шчаслівымі!!!

СЛАЙД № 8



Вядучая. Кірыла Тураўскі… Цудоўны прапаведнік, празваны Златавустам за ўменне сказаць так геніяльна проста, што самая складаная ісціна была зразумела і прынята нават тымі, хто не ўмеў чытаць і пісаць.

Вельмі цяжка было хлопчыку адказацца ад усяго свецкага, ад звычак дамашняга жыцця. І, каб утаймаваць плоць, 12-гадовы хлопчык займаецца “смоистязанием”. – Ведаеце, што гэта такое? Плёткай сёк сябе да крыві, да невыноснага болю. І гэта гартавала сілу волі, дапамагала пазбавіцца зямных, грахоўных думак.

Каб больш эфектыўна працавалася, ён прыказвае замураваць сябе ў вежу (башню), пакінуўшы толькі невялікае акенца для чытання пропаведзей, якія вучылі Дабру, Справядлівасці, Міласэрнасці, Узаемаразуменню. Дарэчы, адна з іх (пропаведзей) носіць назву, услухайцеся, калі ласка ,

Слова, аб тым, каб не забывалі сваіх настаўнікаў”.

Малюсенечкая цытата з яе:

“…нельга забываць ці зняважліва абыходзіць увагай тых, хто …адчыніў райскія дзверы ведаў, даў ключ да кніжнага розуму”.

І яшчэ…


“Кожнага разу варта прамаўляць высокія словы пра настаўнікаў…”

Запомніце гэтыя словы мудрага асветніка… Яны могуць прынесці вам многа, многа карысці!..

Да пабачэння! Да новых сустрэч!

Літаратура



  1. Александровіч Р. Зямля з блакітнымі вачыма. – Мн.: Беларусь, 2001. Стар. 20-23.

  2. Легендарныя палачане: Мн.: Беларусь, Энцыкл. імя П.Броўкі,




  1. Тарасаў С. Фрэскі : Абразкі. Апавяданне: - Мн.: Маст.літ. Стар. 28- 31.




  1. .Марціновіч А. Святая Еўфрасіння: Нарыс. – Мн.: Юнацтва,


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка