Удзел у раённым фестывалі-конкурсе ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі «Свет дзяцінства»



Дата канвертавання15.12.2018
Памер29.21 Kb.
#24829
Удзел у раённым фестывалі-конкурсе ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі «Свет дзяцінства».
ДУА “ЛЯВОНАВІЦКІ ДЗІЦЯЧЫ САД”

НАМІНАЦЫЯ “ТЭРЫТОРЫЯ ДЗЯЦІНСТВА: ГУЛЬНЁВЫ ЎЧАСТАК”

Хутка наступіць лета. Выдатны час для аздараўлення і загартоўвання дзіцячага арганізма. Лета – дзіўная і цудоўная пара, калі дзецям можна ўдосталь гуляць, бегаць і скакаць. Менавіта ў гэты перыяд яны шмат часу праводзяць на свежым паветры. І вельмі важна так арганізаваць жыццё дашкольнікаў, каб кожны дзень прыносіў ім штосьці новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб ўспаміны аб летнім часе, гульнях, святах і забавах, цікавых эпізодах з іх жыцця яшчэ доўга радавалі дзяцей.

Лета — цудоўная пара для таго, каб атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь год. Радасць ад зносін з прыродай дораць дзецям прагулкі, падчас якіх дзеці адпачываюць, пазнаюць навакольнае асяроддзе, пашыраюць сацыяльныя кантакты, умацоўваюць здароўе. Бачачы штодня дагледжаныя, прыгожыя, заўсёды квітнеючыя клумбы, дзеці не толькі атрымліваюць станоўчыя эмоцыі, але і вучацца берагчы прыгажосць, ствараць яе сваімі рукамі. Клумбы выкарыстоўваюцца для фарміравання ў дзяцей працоўных навыкаў. У іх выхоўваецца працавітасць, любоў і беражлівыя адносіны да прыроды. Пастаянна праводзяцца назіранні, даследаванні глебы і раслін. Выхаванцы атрымліваюць уяўленні аб іх росце і развіцці. Яны вучацца заўважаць прыгажосць прыроды. Усё гэта выклікае нават у самых малых радасныя перажыванні. c:\users\admin\desktop\территория\img_20170510_103423.jpgc:\users\admin\desktop\территория\dsc01431.jpg

Каб здароўя набірацца,

Ёсць дзе ўдосталь нагуляцца.

Тэрыторыя нашага дзіцячага сада дакладна прадумана. Гульнёвая пляцоўка мае травяное пакрыццё. На прасторнай верандзе знаходзяцца цацкі і спартыўны інвентар. Гульнёвое абсталяванне пляцовак (горка, пясочніца, арэлі) прыцягвае ўвагу дзяцей яркімі фарбамі. Ёсць пляцоўка для азнаямлення дашкольнікаў з ПДР. c:\users\admin\desktop\территория\dsc01446.jpg



c:\users\admin\desktop\территория\dsc01418.jpg

У гэтым годзе на тэрыторыі нашай дашкольнай установы адукацыі створана шмат новага:

гасцінна сустракаюць нас гаспадары экалагічнай сцежкі “Заяц і Калабок”. Пры ўваходзе размясцілася яркая прыгожая змяя. Яна як бы нагадвае (як чырвоны колер святлафора), што без дарослага шлях да возера забаронены.c:\users\admin\desktop\территория\image (2).jpg

c:\users\admin\desktop\территория\dsc01427.jpg

Мы любім дзіўныя паездкі на розным транспарце. У гэтым годзе на тэрыторыі нашай дашкольнай установы адукацыі з’явіліся два цягнікі: на адным з іх можна катацца, а другі для назірання, для падліку вагонаў, для прыгажосці.



c:\users\admin\desktop\территория\dsc01407.jpgc:\users\admin\desktop\территория\img_20170505_145514 (1).jpg

Мы любім усё жывое. Па-гэтаму летам побач з намі будуць жыць і зайцы, і божая кароўка, і вусень. Усё гэта створана сваімі рукамі.


c:\users\admin\desktop\территория\dsc01437.jpg c:\users\admin\desktop\территория\img_20170505_145420 (1).jpg c:\users\admin\desktop\территория\dsc01411.jpg

Нават калі нашы выхаванцы стомяцца, то можна сесці і адпачыць на чароўных пяньках, якія “выраслі” на тэрыторыі дзіцячага сада.



Яшчэ шмат задум ёсць у нас, якія мы абавязкова будзем ажыццяўляць, каб дзяцінства нашых дзяцей было радасным і шчаслівым. c:\users\admin\desktop\территория\image (3).jpg

ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ!
Каталог: DswMedia
DswMedia -> Тэма: Памяць пра сябра, пранесеная праз гады (на прыкладзе галоўных герояў апавядання Генрыха Далідовіча «Страта»). Мэта
DswMedia -> Развіццё нацыянальнай самасвядомасці
DswMedia -> Развіцце навыкаў канспектыравання
DswMedia -> Бел мова, 9 кл. Тэма: Маналог. Дыялог, яго афармленне на пісьме
DswMedia -> Гімназія №7 г. Маладзечна” Падрыхтоўка да алімпіяды як адна з форм працы з адоранымі вучнямі
DswMedia -> 120 гадоў таму ў Мінску нарадзіўся Максім Багдановіч (1891-1917). За кароткае жыццё паэт нямала павандраваў, паўсюды пакідаючы сапраўдныя гронкі сваіх цудоўных вершаў
DswMedia -> Усходнія славяне мелі шырокія кантакты з варагамі “з-за мора” і нельга не ўлічваць рэальны ўдзел варагаў у гісторыі ўсходніх славян
DswMedia -> Гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця; гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця
DswMedia -> Развіццё аналітычных здольнасцей, умення вылучаць галоўнае, рабіць вывады
DswMedia -> Кнігі на беларускай мове


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал