Уладзімір Мінавіч Мазго (05. 03. 1959г)




Дата канвертавання14.02.2018
Памер19.31 Kb.
Уладзімір Мінавіч Мазго

(05.03.1959г)
Паэт-песеннік Уладзімір Мінавіч Мазго нарадзіўся ў 1959 годзе ў г.п. Зэльва, дзе закончыў сярэднюю школу. Вучобу прадоўжыў на філалагічным факультэте Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980-1985). Працаваў у рэдакцыях газет і на тэлебачанні, загадчыкам рэдакцыі і выдавецтва «Юнацтва», намеснікам рэдактара журнала «Вясёлка», намеснікам галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя журнала «Полымя». З 2014 года працаваў намеснікам галоўнага рэдактара журнала «Неман».

Першыя вершы У. Мазго надрукаваў у 1972 годзе ў раённай газеце «Праца». У школьныя гады друкаваўся ў часопісе «Бярозка» і “Маладость”, газетах «Піянер Беларусі», “Чырвоная змена”, “Знамя юности”, “Гродзенская праўда”. Першая кніга «Пад спеў крыніц” (1982) з’явілася на свет у студэнцкія гады, пасля выхаду якой У.Мазго быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. З’яўляецца аўтарам кніг “Вершаліна” (1987), “Марафон” (1992), “Анёл нябесны” (2007), кніг для дзяцей “Калі спрачаюцца маланкі” (1989), “Суседзі па сусвеце” (1994), “Смехапад” (1999), “Прыгоды марахода” (2002), “Таямнічая планета” (2009), “Адвечныя скарбы Радзімы” (2012) і інш. Асобныя творы аўтара перакладаліся на рускую, украінскую, чувашскую мовы.

Уладзімір Мазго – выдатнік друку Беларусі, лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі, прэміі Федэрацыі прафсаюза Беларусі ў вобласці літаратуры і мастацтва. У 2008 годзе ўдастоены прэстыжнай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” за кнігу “Цуда-Вуда”. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны ў 2014 годзе.

З’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх тэлевізійных фестывалей эстраднай песні “Залатая ліра” і “Песню бярыце з сабою”. Песні на вершы паэта гучалі на міжнародных фестывалях у Віцебску, Вільнюсе, Беластоку, нацыянальных фестывалях песні і паэзіі ў Маладзечна. Многія з іх сталі хітамі ў выкананні А.Ярмоленка, Алесі, Я. Паплаўскай і А.Ціхановіча, І.Афанасьевай, ансамбляў “Сябры” і “Бяседа”. З’ўляецца аўтарам гімна гарадскога паселка Зэльва.



Па ініцыятыве Уладзіміра Мазго з 1997 года ў Зэльве проводзіцца раённае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія Сакавіны”, удзельнікамі якога былі вядомыя пісьменнікі Беларусі - Казімір Камейша, Мятліцкі Мікалай, Саламаха Уладзімір, Пазднякоў Міхаіл, Рагнед Малахоўскі, Саверчанка Іван, Зэкаў Анатолій, Чарняўскі Мікалай, Генадзій Аўласенка, кампазітары-песеннікі Алег Елісеенкаў, Якаў Навуменка, Дзмітрый Качароўскі, Вячаслаў Статкевіч.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка