Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама




Дата канвертавання11.03.2017
Памер97.48 Kb.


Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Карцэвіцкая сярэдняя школа”

Даследчая работа на конкурс “Наш сцяг. Наш герб. Наш гімн”

Мая Беларусь – мой гонар

f:\с интернета\s001361_657311.jpg

Маслава Маргарыта Андрэеўна

Адрас: 222631 Мінская вобласць,

Нясвіжскі раён,

аг. Карцэвічы,

вул. Піянерская, 5

Тэлефон (факс) 8(017)7038602
Карцэвічы

МАЯ БЕЛАРУСЬ – МОЙ ГОНАР

Яны шчасліва паяднаны,

Ушанаваны, Герб і Сцяг,

І вызначаюць разам з намі

Дзяржаўны лад, дзяржаўны шлях.

Ю.Гусеў.

Сёння наша дзяржава называецца Рэспубліка Беларусь. Часта чуем словы “суверэнная” і “незалежная”. Гэта значыць, што мы жывём самастойна, што мы гаспадары ў сваёй краіне. Мы маем свой Урад, свае сімвалы, маем межы і ахоўваем іх. Не так даўно па тэлебачанні назіралі за выступленнем нашых спарцменаў на алімпіядзе “Сочы-2014”. Гонарам, шчасцем поўніліся сэрцы, калі над алімпійскім стадыёнам лунаў наш беларускі сцяг, гучаў беларускі гімн. І не аднойчы, бо ў скарбонцы нашых алімпійцаў шэсць медалёў рознай вартасці. Дар’я Домрачава, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, фінішыравала са сцягам – дзяржаўным сімвалам роднай Беларусі.f:\с интернета\001373_225633.jpgf:\с интернета\202735-46.jpg

f:\с интернета\001373_306135.jpg

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

flag

Зазірнём у гісторыю Дзяржаўнай сімволікі нашай краіны. Сучасныя дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь зацверджаны ў 1995 годзе. Яны нагадваюць сімволіку БССР, але змяшчаюць адметныя рысы, што адпавядаюць сённяшняму дню. У далёкім 1919 годзе беларускі сцяг быў прыняты ў наступным выглядзе: чырвонае палотнішча прамавугольнай формы, на якім змяшчаліся літары “ССРБ” (Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь) пад колер залатой фарбы. У 1924 годзе надпіс быў зменены на “БССР” (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). Пасля прыняцця Канстытуцыі БССР у 1937 годзе, Дзяржаўны сцяг БССР выглядаў так: чырвонае прамавугольнае палотнішча, на якім каля дрэўка зверху размяшчаліся чырвоная зорка, залаты серп і молат, залатыя літары “БССР”. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 годзе наша краіна стала адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных нацый (ААН). Аднак Дзяржаўны сцяг Беларусі амаль не адрозніваўся ад сцягоў Украіны і Расійскай Федэрацыі,флаг 1920флаг 1937

таму ў 1951 годзе мастак М.Гусеў стварыў новы праект Дзяржаўнага сцяга: дзве гарызантальныя паласы. Верхняя – чырвоная (2/3 шырыні сцяга) і ніжняя – зялёная (1/3 шырыні сцяга). На чырвонай частцы ўверсе злева размяшчаўся залатыя серп і молат, чырвоная зорка з залатым абадком. Арнамент белага колеру на чырвоным фоне мастак размясціў вертыкальна ля дрэўка сцяга. Такім быў сцяг да 19 кастрычніка 1991 года, у гэты дзень быў прыняты новы закон аб дзяржаўных сімвалах. На пэўны час сімваламі нашай дзяржавы сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.флаг 1951

У сваёй гісторыі беларусы карысталіся рознымі гербамі і сцягамі. Карані беларускай дзяржаўнасці ідуць у глыбіню стагоддзяў, у Полацкае і Тураўскае княствы, у Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі князь Віцень прыдумаў герб, на якім была выява рыцара на кані з мячом. Пазней ён атрымаў назву “Пагоня”. (Дадзеныя звесткі захаваліся ў Густынскім летапісе). З 1384 года герб “Пагоня” стаў дзяржаўным сімвалам Вялікага Княства Літоўскага.

У 19 артыкуле I раздзела Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (асноўны закон краіны быў прыняты ў 1994 годзе са змяненнямі і дапаўненнямі, якія былі ўнесены пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года ( усенароднага галасавання)) запісана: “Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”. 14 мая 1995 года ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся першы ў яе гісторыі рэферэндум, ініцыятарам быў Прэзідэнт РБ А.Р.Лукашэнка. На яго прапанову аб увядзенні новых Дзяржаўных сімвалаў станоўча адказала большасць грамадзян краіны. Па выніках рэферэндуму Прэзідэнтам РБ 7 чэрвеня 1995 года быў падпісаны ўказ аб зацвярджэнні герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. 14 лістапада 1995 года ўстаноўлена свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, якое адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое мае дзве паласы: верхнюю - чырвоную (2\3 сцяга),

ніжнюю - зялёную (1/3 сцяга). Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні –1:2.

Чырвоны колер спрадвеку лічыўся сімвалам сонца, жыцця. Слова “красны” ў старажытнасці азначала “прыгожы”, “добры”, “ганаровы”. Чырвоны колер сімвалізуе барацьбу, супраціўленне прыгнёту і несправядлівасці. Магчыма, назва найбольш распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі славянскіх плямён “крывічоў”, якія з’явіліся асновай беларускага этнасу, магла азначаць “кроўныя браты”.

Зялёны колер таксама здаўна шанаваўся нашымі продкамі. У летніх народных святах і абрадах ушаноўвалі расліннасць, існаваў культ “бярозкі”. Пасля прыняцця хрысціянства, беларусы святкавалі Сёмуху (Троіцу, Зялёныя святкі) – старажытныя святы земляробаў. Мая бабуля расказвала пра тое, што на гэтыя святы моладзь наладжвала гулянні на поплаве за вёскай, а месца агароджвалася бярозкамі.

У аснове арнаменту на беларускім сцягу пакладзены ўзор “узыходзячае сонца”, вытканы на ручніку ў 1917 годзе сялянкай вёскі Касцілішчы Віцебскай губерні Матронай Маркевіч. Цэнтральнае месца на ўзоры сцяга займае выцягнуты ромб. Здаўна ён увасабляў мацярынскі пачатак і ідэю ўрадлівасці зямлі, яе стваральную сілу.У старажытных земляробаў ромб сімвалізаваў засеянае поле. Злучаныя ромбы ўверсе і ўнізе на арнаменце сімвалізуюць парасткі ўзыходзячай збажыны. Увесь узор напоўнены ідэямі дабрыні, працягу жыцця, надзеі на лепшае. У нашых беларускіх вясельных абрадах маладая, рыхтуючы вясельны строй і ручнікі, абавязкова ўпрыгожвала іх традыцыйнай вышыўкай, каб пражыць доўгае і шчаслівае сумеснае жыццё ў заможнасці і дастатку. На сучасным Дзяржаўным сцягу арнамент чырвонага колеру размешчаны на белым полі. Белы колер таксама мае сімвалічнае значэнне: белы – значыць вольны, чысты, бязгрэшны, звязваўся з промнямі яркага паўдзённага сонца. Ён пераклікаецца і з назвай Радзімы – “Белая Русь”.орнамент

У 2013 годзе ў горадзе Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь увасабляюць гістарычныя, патрыятычныя і духоўныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светаадчування беларускага народа, яго памкненні да самавызначэння і самастоўнага развіцця.

f:\с интернета\001648_71682.jpg

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

f:\с интернета\gerb-250.jpg

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зямны контур нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру змешчана чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў , пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы абвітыя чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе напісана “Рэспубліка Беларусь”. Контур Беларусі ў цэнтры герба азначае тэрытарыяльную цэласнасць краіны ў яе межах. У той жа час контур падкрэслівае яе індывідуальнасць – абрысы межаў нагадваюць кляновы лісток на планеце Зямля. Зялёны контур асвечаны залатымі сонечнымі промнямі. Гэта сонца, што дае жыццё, узыходзіць над зямлёй – блакітнай і зялёнай, якой яе ўбачылі з касмічнай арбіты гераічныя сыны беларускага народа П.Клімук, У.Кавалёнак і А.Навіцкі. Зямля асацыіруецца ў нашых продкаў з багіняй-маці, а сонца – з хлопчыкам, яе сынам. Гэтыя вобразы пераклікаюцца з сімваламі хрысціянскай рэлігіі.

Пяціканцовая зорка – пентаграма – старажытны сімвал чалавека, знак аховы і бяспекі, сімвал правільнага шляху і высокіх памкненняў. Зорка сімвалізуе гуманізм і адначасова ахову, абарону нашай Радзімы. Вянок герба таксама падабраны незвычайна. Жыта – асноўная збожжавая культура Беларусі. Добры ўраджай жыта – значыць у сям’і заўсёды будзе хлеб на

стале. Упрыгожаны дажыначны сноп “гаспадар” ставілі на покуці ў кожнай хаце. Ён увасабляў сілу прыроды, урадлівасць зямлі-маці, ласкавае сонца, плённую працу чалавека. Канюшына і лён – здаўна вядомыя культуры беларусу. Пра іх нават складзены прыказкі і прымаўкі: “Расці, канюшынка, каб сытай была скацінка!”, “Цвіці,цвіці, лянок, каб было на кашулю і паясок!”. Вянок у беларусаў спрадвеку з’яўляўся сімвалам гонару, славы, велічы, перамогі. Ён быў і знакам сувязі паміж нашчадкамі і продкамі. Вянкамі ўшаноўваюць герояў, з вянкамі праводзяць у апошні шлях і памінаюць на Дзяды (восеньскае свята ўшанавання сваіх продкаў). Відарыс зямнога шара ў абрамленні вянка прысутнічае ў сімволіцы ААН.



Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн – гэта музычны сімвал нашай дзяржавы, які выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках: у час прыняцця пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ў час іншых урачыстасцяў. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня 2002 года № 350. Пры выкананні гімна людзі ўстаюць, так яны выказваюць павагу да сваёй дзяржавы.

Аўтарамі слоў Дзяржаўнага гімна з’яўляюцца М.Клімковіч і У.Карызна. Музыку да гімна напісаў Н.Сакалоўскі.

Мы, беларусы, - мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,



Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

У тэксце гімна праслежваецца еднасць Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Словы свайго гімна павінны ведаць ўсе беларусы. У 2002 годзе ў нашай краіне пачалася акцыя “Спяваем гімн разам!”. 8 снежня ў сталіцы Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску на плошчы “8 Марта” адбылося тэлевізійнае адкрыццё акцыі. Галоўную песню краіны выканалі прафесійныя і самадзейныя калектывы. Упершыню запіс быў паказаны ў навагоднюю ноч 1 студзеня 2003года. Патрыятычная акцыя “Спяваем гімн

разам!” цяпер штогод праходзіць ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) 3 ліпеня.

гала-концерт акции

Вучні нашай школы падтрымалі дзяржаўную акцыю. Штогод на асноўных школьных святах, мітынгах, лінейках мы праводзім грамадзянскія рытуалы. Ушаноўваючы Дзяржаўныя сімвалы, мы праяўляем любоў і павагу да Радзімы, гонар за яе.



h:\линейка\sdc15066.jpg

i:\для гатило и.в\sdc14597.jpg

f:\19.11.2013\dsc00383.jpg

f:\19.11.2013\dsc00370.jpg

Ва ўсіх дзяржаўных установах Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн знаходзяцца ў фае і актавых залах, у навучальных установах – у аўдыторыях, школьных класах, бібліятэках, а ў вайсковых часцях – у пакоях адпачынку, клубах. Тры колеры дзяржаўных сімвалаў – чырвоны, зялёны і белы – нясуць усім пажаданне дабра, поспеху, шчасця і росквіту.

Няхай жа сімвалы святыя

Нязменна асвячаюць лёс:

Яны – апора, крылы тыя,

Што падымаюць да нябёс! / Ю. Гусеў/



Спіс літаратуры:

  1. Государственные символы Республики Беларусь /сост. Т.И.,Жуковская. – Минск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2012.

  2. Беларусь – страна твоего будущего. Книга для выпускника: учеб. пособие для 11 кл. / авт.-сост. Н.Г.Ванина, Н.Н.Ганущенко, В.И.Ивченко. – 2-е изд., дополн. и перераб. – Минск: Пачатковая школа, 2010.

  3. Изучаем Беларусь: статистика для школьников/ редкол.: И.А.Костевич. – Минск: Адукацыя і выхаванне, 2012.

  4. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Мінск: “Беларусь”,1997.

  5. Сіпакоў Я. Зялёны лісток на планеце Зямля. Партрэт Беларусі: эсэ/ Я.Сіпакоў. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2010.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка