Урок №38 у каляндарным планаванні Мэта: падагульненне і сістэматызацыя ведаў пра аднасастаўныя сказы. Задачы



Дата канвертавання24.11.2017
Памер132.59 Kb.
#14002
ТыпУрок
Тэма ўрока: "Аднасастаўныя сказы" абагульняльны ўрок

Тып урока: урок-практыкум

Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 8 урок у тэме “Аднасастаўныя сказы”, урок № 38 у каляндарным планаванні

Мэта: падагульненне і сістэматызацыя ведаў пра аднасастаўныя сказы.

Задачы:

стварыць умовы для

  • выпрацоўкі ўмення адрозніваць віды аднасастаўных сказаў;

  • развіцця ўмення ўжывання аднасастаўных сказаў у маўленні;

  • узбагачэння слоўнікавага запасу вучняў;

садзейнічаць

  • сістэмнаму засваенню тэмы;

  • развіццю пазнавальных матываў;

  • выхаванню цікавасці да прадмета;

  • выхаванню любові да роднай мовы праз дыдактычны матэрыял урока;

Задачы для вучняў:

  • паглыбляць веды пра аднасастаўныя сказы;

  • вучыцца правільна ўжываць аднасастаўныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні;

  • вучыцца прымяняць атрыманыя веды на практыцы.

Пералік базавых паняццяў:

Аднасастаўныя сказы, дзейнік, выказнік.



Метады навучання:

наглядны, славесны, практычны.



Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці:

калектыўная, франтальная, індывідуальная.



Прагназуемы вынік: мяркуецца, што на выхадзе з урока вучні выканаюць тэст.

Абсталяванне:

Камп’ютар, інтэрактыўная дошка, відэазапіс, тлумачальныя слоўнікі; прэзентацыя; электронная фізкультхвілінка для вачэй; схема “Аднасастаўныя сказы”; тэсты; схема ”Тыпы аднасастаўных сказаў”; планы работы груп (“Рабочыя праграмы”), подпісы на бэйджах “Практыкі”, “Тэарэтыкі”, “Рэцэнзенты”.


Рабочая праграма партыі тэарэтыкаў.

  1. Від аднасастаўнага сказа.

  2. Чым выражаны галоўны член.

  3. У чым асаблівасць ужывання сказа ў маўленні.

Рабочая праграма партыі практыкаў.

  1. Двухсастаўны ці аднасастаўны сказ. Даказаць.

  2. Выдзеліць галоўныя члены сказа, вызначыць, чым выражаны.

  3. Вызначыць від аднасастаўнага сказа.

Рабочая праграма партыі рэцэнзенцкай камісіі.

  1. Адказ правільны.

  2. Адказ дакладны.

  3. Адказ поўны.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Работа па тэме ўрока.

  1. Уступнае слова настаўніка:

Добры дзень. Запішыце ў сшытках тэму ўрока. (слайд 1)

Сёння я запрашаю вас у зал паседжанняў, у якім адбудуцца дэбаты па пытанні: “Аднасастаўныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні”. Перад намі стаіць задача – убачыць своеасаблівасць аднасастаўных сказаў. (слайд 3)



У зале прысутнічаюць прадстаўнікі дзвюх партый. (слайд 4)

Партыя Тэарэтыкаў: ваша функцыя – тэарэтычны матэрыял. Партыя Практыкаў: ваша функцыя – практычныя заданні. І Рэцэнзенцкая камісія: ваша функцыя – крытыка і ацэнка. Старшынёй Рэцэнзенцкай камісіі з’яўляецца настаўнік. (Прымацоўваюцца бэйджы прыналежнасці да партыі). На партах ёсць рабочыя праграмы, якія можна выкарыстоўваць пры выступленні.


  1. Рознаўзроўневая работа са словам.

Настаўнік. Запішыце слова дэбаты. Гэта слова паходзіць з французскай мовы. Якое значэнне гэтага слова?

Работа з тлумачальным слоўнікам: дэбаты – абмеркаванне якога-небудзь пытання, спрэчкі. Разгарнуліся дэбаты. Парламенцкія дэбаты.



Заданні.

Затранскрыбіраваць слова дэбаты.

Скласці словазлучэнне, выканаць сінтаксічны разбор.


  1. Паўтарэнне і аналіз відаў аднасастаўных сказаў.

Настаўнік. Слова партыі Практыкаў.

Вучні. Прадстаўнік партыі Практыкаў працуе з практыкаваннем.

Гульня на інтэрактыўнай дошцы.

http://learningapps.org/display?v=p047cquy201

Прадстаўнік партыі Тэарэтыкаў прапануе наступную схему для работы на ўроку (слайд 5).







Настаўнік. Ацэнка Рэцэнзенцкай камісіі. Вучні даюць ацэнку рабоце Практыкаў і Тэарэтыкаў.
Паўтарэнне і аналіз безасабовых сказаў.

Запішыце прапанаваныя вершаваныя радкі. Ахарактарызуйце выказнікі. (слайд 6)

Паменела святла,

А змроку стала болей.

Паменела цяпла

У горадзе і ў полі.

І хочацца тады

З наіўнасцю дзіцячай

Усе свае гады,

Як журавоў, убачыць… (Л. Дранько-Майсюк)



Настаўнік. Якія сказы называюцца безасабовымі? Выступленне партыі Тэарэтыкаў.

Вучні. Безасабовы сказ – гэта аднасастаўны сказ з выказнікам, пры якім няма і не можа быць дзейніка. Выказнік у безасабовым сказе можа быць простым дзеяслоўным, састаўным іменным ці састаўным дзеяслоўным. Безасабовыя сказы могуць паведамляць пра стан прыроды, стан чалавека, дзеянні стыхійных сіл. Безасабовыя сказы могуць выражаць пажаданасць ці неабходнасць дзеяння.

Настаўнік. Выступленне партыі Практыкаў: вызначце тыпы выказнікаў.

Вучні. Хочацца ўбачыць – састаўны дзеяслоўны выказнік (спрагальная форма дапаможнага дзеяслова + інфінітыў), паменела – асабовы дзеяслоў у безасабовым значэнні.

  1. Гульнёвы момант. Дэманструецца відэаролік.

Дыялог асабовых сказаў

Пэўна-асабовы: Якая самаўпэўненасць лічыць сябе лепш за іншых! Мы, сябры, таксама яркія індывідуальнасці. Асабліва я, бо толькі ў мяне ў адносінах да асобы поўная вызначанасць. Ніякіх загадак. Гэта ці гаворачы, ці субяседнік, і заўсёды толькі адзін з іх. Я дакладна ведаю, пра каго гавару.

Няпэўна-асабовы: Не ўмець сумнявацца – гэта жахліва! Але яшчэ больш жахліва – не мець права выбару. Часта я сапраўды не ведаю пра каго гавару. Тады я магу гэта дамысліваць. А часам ведаю, пра каго гавару, але не хачу гэтую асобу называць. Зусім не цікава, калі ўсе ўсё ведаюць.

Абагульнена-асабовы: Усё, што вы кажаце, вельмі прыватна. Вы не ўмееце абагульняць! Вось я не адкрываю рота на дробязі. Але калі загавару, то пра ўсіх адразу. У мяне філасофскі склад розуму. Я люблю прамаўляць ісціны. Праўда, праз гэта мне няма калі займацца ўласнай формай, я вельмі захоплены зместам. Але бачу, вы разумееце маё значэнне, калі па чарзе саступаеце мне форму. Гэта доказ нашага сяброўства.

Настаўнік: Вызначце тыпы прадстаўленых сказаў.

Паўтарэнне і аналіз пэўна-асабовых сказаў.

Настаўнік: Якія сказы называюцца пэўна-асабовымі? Выступленне партыі Тэарэтыкаў.

Вучні. Пэўна-асабовы сказ – гэта аднасастаўны сказ з адным галоўным членам выказнікам. Дзеянне належыць моўцу ці яго суразмоўцу, таму галоўны член часцей выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку цяперашняга або будучага часу абвеснага ладу, а таксама дзеясловам у форме 2-й асобы адзіночнага або множнага ліку загаднага ладу.

Выкарыстоўваюцца ў розных стылях маўлення. Даюць магчымасць пазбегнуць паўтарэння асабовых займеннікаў. (слайд 7)



Настаўнік. Пэўна-асабовыя сказы часта сустракаюцца ў жывой паўсядзённай гаворцы.

Пішу - маю ў тым асалоду,

Рыфмую - “табе” і “сабе”.

Ад раніцы і да заходу

Пілую вучнёўства калоду

Да зморы, да болю ў гарбе

Падсцярагу, яго пачую

Яшчэ здалёку, з аддалення…

Абавязкова падпільную

Сваё апошняе імгненне



(Л. Дранько-Майсюк)

Настаўнік. Слова партыі Практыкаў. Ахарактарызуйце выказнікі ў прапанаваных сказах.

  1. Фізкультхвілінка для вачэй (прэзентацыя)

Паўтарэнне і аналіз няпэўна-асабовых сказаў.

Настаўнік. Да нас у зал пасяджэнняў прыйшло пытанне ад вучняў 11 класа разгледзець наступнае пытанне.

(Чытаецца ліст, раней пакладзены настаўнікам на адну з парт).



Увага засяроджана на дзеянні, дзеючая асоба наўмысна адсутнічае, наўмысна прадстаўляецца як невядомая, няпэўная.

Якое пытанне просяць разгледзець 11-класнікі? Слова партыі Тэарэтыкаў.



Вучні. Выпускнікі просяць разгледзець пытанне пра няпэўна-асабовыя сказы.

У няпэўна-асабовых аднасастаўных сказах дзеянне належыць няпэўнай або невядомай асобе, таму галоўны член іх выражаецца дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу абвеснага ладу, дзеясловам у форме множнага ліку прошлага часу. У такіх сказах важным з’яўляецца само дзеянне, а не асобы, якія выконваюць яго. Яны мысляцца няпэўна. Гаворачы ці не лічыць патрэбным называць дзеючую асобу, ці яго нельга назваць, бо яно невядома.



Настаўнік. Я чытаю сказы, падымайце руку, калі пачуеце няпэўна-асабовыя. Запішам іх.

  1. Зробім перапынак на трыццаць хвілін. 2. Нават на вуліцах ліхтары запалілі. 3. Баранілі нас дубы і сосны і прымалі разам з намі бой. 4. Лескаўцу прапанавалі выступіць на сходзе першаму. 5. Рана ўстанеш – многа зробіш.

Слова партыі Практыкаў.

Ацэнка Рэцэнзенцкай камісіі.



Паўтарэнне і аналіз назыўных сказаў.

Настаўнік. А цяпер я запрашаю вас паспрабаваць свае сілы ва ўменні думаць лагічна. (слайд 8)

Сонечны ранак. Блакітнае неба.

Крок першы: Выдзеліце граматычную аснову ў сказах.

Крок другі: З чаго складаецца граматычная аснова сказаў; вызначце, чым выражаны галоўны член сказа.

Крок трэці: Зрабіце вывад і запішыце яго ў свае сшыткі.

Настаўнік. Слова партыі Практыкаў.

Вывад: выступленне партыі Тэарэтыкаў: “Назыўныя сказы могуць быць неразвітымі і развітымі. У неразвітых сказах галоўны член выражаны часцей за ўсё назоўнікам; у развітых сказах пры галоўным члене ёсць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні”.

“Назыўныя сказы – лаканічная форма адлюстравання малюнкаў прыроды, абстаноўкі, унутранага стану чалавека. Вельмі часта з іх пачынаецца апісанне пейзажа, месца. Яны з’яўляюцца зручнай формай перадачы асабістых перажыванняў, успамінаў”.


У якасці прыклада прыводзяцца наступныя вершаваныя радкі. (слайд 9)

След лася. І асенні асіннік.

Прадвячэрні асіннік у расе.

Па-над лёгкай самотай, у стыні –

Пер’е небам ляцеўшых гусей.

Галасы іх. І звера рыканне.

І спакой. Лесу мудры спакой.

І вялікае супрацьстаянне

Марса вечнага з вечнай зямлёй. (М. Рудкоўскі)

Настаўнік. Ацэнка Рэцэнзенцкай камісіі.

ІІІ. Вывад.

Настаўнік. Дэбаты падыходзяць да заканчэння. Мы ўбачылі, што аднасастаўныя сказы разнастайныя па сваёй структуры. У чым своеасаблівасць аднасастаўных сказаў?

Вучні. Своеасаблівасць, арыгінальнасць, адрозненне аднасастаўных сказаў заключаецца ў тым, што аднасастаўныя сказы дакладныя і лаканічныя. Адсутнасць другога галоўнага члена ў сказе паказвае на тое, што асабліва важна для аўтара: дзеянне ці назва з’яў.

Настаўнік: Хачу яшчэ раз звярнуць вашу ўвагу на агульнае і адметнасці аднасастаўных сказаў.

(Прапаноўвае табліцу на слайдзе; слайд10).



Тыпы аднасастаўных сказаў

аб’ядноўвае

адрознівае

адзін

галоўны член



непатрэбнасць

другога

галоўнага члена

для разумення сказа



спосаб

выражэння

галоўнага члена


значэнне сказа


Настаўнік. Заключны этап работы залы паседжанняў.

ІV. Выніковы тэст


АДНАСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ

Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і іх відам.



Адказ запішыце ў выглядзе літар і лічбаў.

В1.

А. Багацце лесу.

Б. Адстукай, вецер, мне дэпешу кляновым голлем на акне.

В. Баравікі былі пахучымі, мясістымі.

Г. Варанае больш прыносіць карысці, чым печанае.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

3

Б

4

В

5

Г

1


В2

А. Сінейце, васількі, на радасць жыту і людзям.

Б. Рэха здавалася жывым, ахрыплым.

В. Веласіпед брата.

Г. Добрае павінна намі кіраваць.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

3

Б

4

В

1

Г

2


В3

А. Прыходзьце, родныя палесскія мясціны, у сны мае салодкія.

Б. Будучае многіх цікавіць.

В. Бярлога мядзведзя.

Г. Мелодыя была душэўная, захапляльная.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

5

Б

3

В

2

Г

4


В4

А. Не шукай, сыночку, дзеўку ў цянёчку ці ў карагодзе, а шукай у агародзе.

Б. Кнігі сяброўкі.

В. Настрой рабіўся дзіўным, жыццярадасным.

Г. Многае ў прыродзе гаварыла пра надыход вясны.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

4

Б

1

В

5

Г

2


В5

А. Вершы Цёткі.

Б. Гучы, дзіцячы смех вясёлы, над Радзімай, над Зямлёй!

В. Мора станавілася спакойным, ласкавым.

Г. Мокрае на сонцы хутка высахла.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

3

Б

5

В

2

Г

1


В6

А. Песня была вядомай, ваеннай.

Б. Смажанае пераважала на стале.

В. Сустракайце, лясы і сады, прыход вясны чарговы.

Г. Гняздо буслоў.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

2

Б

1

В

5

Г

3



В7

А. Глыбокім паклонам вітайце, сябры, ветэранаў.

Б. Лівень станавіўся густым, гулкім.

В. Белае вельмі пасуе да майго твару.

Г. Лісце клёна.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

5

Б

2

В

1

Г

3


В8

А. Акуляры бабулі.

Б. Чым пацешыш, вясна жаданая, аратага і сейбіта?

В. Сляды былі дзіўныя, незнаёмыя.

Г. Далёкае напомніла мне сёння пра цябе.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

3

Б

5

В

2

Г

1


В9

А. Алешына была пышнай, разложыстай.

Б. Шукайце, паэты, слоў простых, прыгожых і мудрых.

В. Падарунак сябра.

Г. Будучае залежыць у многім ад мінулага.

1. Двухсастаўны, развіты.

2. Двухсастаўны, неразвіты.

3. Назыўны, развіты.

4. Безасабовы.

5. Пэўна-асабовы.




А

2

Б

5

В

3

Г

1


V. Праверка тэста (слайд 11)

VІ. Рэфлексія. Мы з вамі ўспомнілі многае пра аднасастаўныя сказы. Якія пытанні і заданні патрабуюць дадатковай работы?

Намалюйце ваш настрой.



VІІ. Выстаўленне адзнак.

VІІІ. Дамашняе заданне. (слайд 12)

Напісаць казку:



  1. Пра сказы, заўсёды гатовыя выявіць сваю сапраўдную (пэўную) асобу.

  2. Пра безаблічныя безасабовыя сказы, у якіх няма і не можа быць асобы.

  3. Пра чараўнікоў Назыўныя сказы, якія ўмеюць коратка фармуляваць сваю думку.






Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал