Урок беларускай літаратуры ў 5-м класе



Дата канвертавання20.01.2018
Памер42.86 Kb.
#16699
ТыпУрок
Урок беларускай літаратуры ў 5-м класе

( з прымяненнем тэхналогіі французскіх педмайстэрняў)


ТЭМА: Р. Барадулін. “Бацьку”. Памяць пра шматлікія ахвяры вайны
МЭТА: раскрыць аўтабіяграфічную аснову верша “Бацьку”, дапамагчы асэнсаваць яго ідэйны змест; выпрацоўваць уменне выразна чытаць вершаваны твор; выхоўваць любоў да бацькоў, павагу да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны; нагадаць падлеткам пра неабходнасць берагчы памяць пра тых, хто загінуў на вайне.

ЭПІГРАФ:

… Плакалі аднагаодкі,

Якіх сурова назвала

Бязбацькавічамі

вайна.

Яны служылі ў арміі,



Яны спраўлялі вяселлі,

Упарта


Бацькі несустрэтыя

Сніліся зноў і зноў.



Г.Бураўкін. “Бязбацькавічы”

ХОД УРОКА


  1. Арганізацыйны момант.

  2. Індукцыя.

Жыццёвая дарога паэта Рыгора Барадуліна пачалася на Віцебшчыне.

Нарадзіўся ён у 1935 г. Першую навуку жыцця юны Барадулін спасцігаў пад посвіст куль, аўтаматных чэргаў, выбухі снарадаў. Ішла Вялікая Айчынная вайна. Бацька Іван Рыгоравіч партызаніў. З вайны ён не вярнуўся – загінуў за пяць дзён да вызвалення роднага краю ад фашысцкай навалы. У памяці сына Іван Рыгоравіч на ўсё жыццё застаўся знешне прыгожым, дужым, працавітым і мужным. (Выразнае чытанне верша)




  1. Самаканструкцыя.

Скласці асацыятыўны рад да слова “ВАЙНА” (знішчае, забівае, страты,

забойства, інш.)




  1. Сацыяканструкцыя.

Праца ў парах (групах).

1-я пара: -Якія былі самыя балючыя перажыванні хлопчыка-сіраты?

-Чаму салдаты, якія вярталіся з вайны, гаварылі хлопчыку

кароткае: “Прыедзе…”?

2-я пара: -З якім пачуццём кожны раз юнак вяртаецца ў родны дом?

-Як вы разумееце выраз “Маці маладосць // Глыбей заворвалі

маршчыны”? Падумайце, чаму так выказаў сваю думку паэт.
3-я пара: -Якія ўспаміны перадаюць незагойны боль па бацьку, што не

вярнуўся з вайны?

-У якой форме напісаны верш?

-Над чым прымушае задумацца аўтар? Чаму паэт заўжды здыме

шапку перад магілай невядомага салдата?


  1. Сацыялізацыя.

Абмеркаванне пытанняў кожнай групы. Выразнае чытанне верша вучнямі.

У выніку абмеркавання прыходзім да вываду, што смерць бацькі для Рыгора Барадуліна стала непапраўнай стратай. Гэта нясцерпны боль, які ён нясе праз усё сваё жыццё. (Вучні робяць другі выбар – выбіраюць паняцце з рада асацыяцый, якое важнае на гэтам этапе).




  1. Разрыў.

Вядомы беларускі крытык Варлен Бечык, дзяцінства якога таксама абпаліла вайна, пісаў пра гэты твор: “Тут пра боль сказана балюча, і гэта – галоўнае. Але я не раз спрабаваў разабрацца, у чым яшчэ лірычная сіла гэтага верша. Адчуваецца ўнутраная напоўненасць. Лаканізм. Амаль баладная стрыманасць. Усё пададзена ва ўсталяванай за многія гады звыкласці (колькі разоў і спадзяваўся, і пры кожным вяртанні дадому зноў думаў пра бацьку, і яшчэ, яшчэ ўсё ўспамінаў на такой душэўнай хвалі!) І ўсё вылілася з сілай духоўнага паэтычнага празарэння. Сказалася самае важнае, істотнае. І таму сказанае пра сябе стала прыналежным да многіх, як іхняе ўжо асабістае і запаветнае”.

Верш Р.Барадуліна раскрывае думкі і настрой цэлага пакалення дзяцей вайны – тых, хто праз свой узрост яшчэ не мог трымаць зброю ў руках. Пакалення, для якога мінулае на ўсё жыццё стала эталонам веры ў святло вялікай праўды, у Радзіму, у сваю будучыню.

Асноўная ідэя твора заключана ў апошніх радках: А шапку я заўжды здыму // Перад магілай невядомай… – неабходна берагчы памяць аб усіх, хто загінуў на вайне, быць удзячнымі тым, хто бараніў мір іжыццё.



  1. Творчая праца.

Апішыце (ці намалюйце), як, на ваш погляд, павінен выглядаць помнік шматлікім ахвярам вайны.


  1. Рэфлексія.

Вучні складаюць сінквейн ( ключавое слова ВАЙНА )


  1. Дамашняе заданне: вывучыць верш Р. Барадуліна на памяць.


ДАДАТАК 1

1-я пара: -Якія былі самыя балючыя перажыванні хлопчыка-сіраты?

-Чаму салдаты, якія вярталіся з вайны, гаварылі хлопчыку

кароткае: “Прыедзе…”?
1-я пара: -Якія былі самыя балючыя перажыванні хлопчыка-сіраты?

-Чаму салдаты, якія вярталіся з вайны, гаварылі хлопчыку

кароткае: “Прыедзе…”?
1-я пара: -Якія былі самыя балючыя перажыванні хлопчыка-сіраты?

-Чаму салдаты, якія вярталіся з вайны, гаварылі хлопчыку

кароткае: “Прыедзе…”?
2-я пара: -З якім пачуццём кожны раз юнак вяртаецца ў родны дом?

-Як вы разумееце выраз “Маці маладосць // Глыбей заворвалі

маршчыны”? Падумайце, чаму так выказаў сваю думку паэт.
2-я пара: -З якім пачуццём кожны раз юнак вяртаецца ў родны дом?

-Як вы разумееце выраз “Маці маладосць // Глыбей заворвалі

маршчыны”? Падумайце, чаму так выказаў сваю думку паэт.
2-я пара: -З якім пачуццём кожны раз юнак вяртаецца ў родны дом?

-Як вы разумееце выраз “Маці маладосць // Глыбей заворвалі

маршчыны”? Падумайце, чаму так выказаў сваю думку паэт.
3-я пара: -Якія ўспаміны перадаюць незагойны боль па бацьку, што не

вярнуўся з вайны?

-У якой форме напісаны верш?

-Над чым прымушае задумацца аўтар? Чаму паэт заўжды здыме

шапку перад магілай невядомага салдата?
3-я пара: -Якія ўспаміны перадаюць незагойны боль па бацьку, што не

вярнуўся з вайны?

-У якой форме напісаны верш?

-Над чым прымушае задумацца аўтар? Чаму паэт заўжды здыме

шапку перад магілай невядомага салдата?
3-я пара: -Якія ўспаміны перадаюць незагойны боль па бацьку, што не

вярнуўся з вайны?

-У якой форме напісаны верш?

-Над чым прымушае задумацца аўтар? Чаму паэт заўжды здыме



шапку перад магілай невядомага салдата?

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал