Урок беларускай мовы ў 6 класе Тэма ўрока: Назоўнік як часціна мовы




Дата канвертавання30.04.2017
Памер42.27 Kb.
Урок беларускай мовы ў 6 класе

Тэма ўрока: Назоўнік як часціна мовы

Мэты ўрока: спрыяць засваенню вучнямі паняцця марфалогіі як сістэмы часцін мовы; пашыраць і паглыбляць веды пра назоўнік як часціну мовы; развіваць навыкі лагічнага мыслення, замацоўваць арфаграфічныя навыкі; спрыяць патрыятычнаму выхаванню вучняў

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Тэхналогія: камбінаваны ўрок з элементамі праблемнага навучання.

Ход урока

  1. Арганізацыйны-матывацыйны этап.

Прыём інтэрактыўнай тэхналогіі “Люстэрка”. Вучні разам з настаўнікам усміхаюцца ў люстэрка, кажуць свайму адлюстраванню некалькі кампліментаў, пасля – свайму суседу па парце.

  1. Гульня “Эрудыт” (паўтарэнне па тэме “Марфеміка”).

  • Да канчаткаў (-ыя, -еш, -уць) дадайце па тры любыя асновы. Што агульнага ў словах з аднолькавымі канчаткамі?

  1. Матывацыя адукацыйнай тэмы.

  • Злучыце стрэлкамі раздзелы навукі пра мову і прадмет іх вывучэння.


Арфаграфія

Гук



Значымыя часткі слова

Сінтаксіс



Лексічнае значэнне

Фанетыка



Лексіка



Слова, словазлучэнне, сказ



Часціны мовы

Арфаэпія



Марфалогія



Правільнае вымаўленне

Правілы напісання слоў

Марфеміка


Ь

  • Назавіце падкрэслены раздзел мовазнаўства.

  • Што ён вывучае?

  • Як вы лічыце, чаму падкрэслены раздзел “марфалогія” і прадмет яго вывучэння? (Актывізацыя вывучаных раней ведаў па раздзелах мовазнаўства.)

  1. Інфармацыйна-пошукавы этап.

  1. Актуалізацыя апорных ведаў па новай тэме.

Часціны мовы

Самастойныя Службовыя



  1. 1

  2. 2

  3. 3









  1. Пр. 49 (назіранне за моўнай з’явай, што вывучаецца на ўроку)

  • Прачытайце тэкст і вызначце яго тэму. Якія словы з тэксту могуць быць яго загалоўкам? Каму і з якой мэтай ён адрасаваны?

  • Назавіце словы, якія абазначаюць прадметы і адказваюць на пытанні хто? што? Да якой часціны мовы яны адносяцца?Аргументуйце адказ.

  • Якое асноўнае прызначэнне назоўнікаў у мове?

  • Раскажыце пра свой род, сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў?

  1. Вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу падручніка

  • Знайдзіце ў §8 невядомыя вам звесткі пра назоўнік. Пра што вы ўжо ведаеце? (Самастойная работа з тэарэтычнымі звесткамі, іх аналіз.)



  1. Трэніровачна-карэкцыйны этап.

  1. Пр.50 (аналітычная работа з тэкстам верша).

  • Прачытайце верш Г. Бураўкіна і вызначце яго асноўную думку.

  • Самастойна выпішыце назоўнікі ў два слупкі: а) якія адказваюць на пытанне хто?; б) якія адказваюць на пытанне што?

  • Якімі членамі сказа з’яўляюцца выдзеленыя назоўнікі?

  1. Выяўленне сінтаксічнай ролі назоўнікаў. (Сказы запісваюцца пад дыктоўку, адзін вучань працуе ля дошкі.)

  1. На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі.

  2. Я – беларус, і я шчаслівы, што маці мову мне дала…

  3. Спевы птушак напонілі гай.

  1. Пр. 52 (вусна з аналізам)

  • Прачытайце выразна сказы. Скажыце, у якіх сказах выдзеленыя назоўнікі з’яўляюцца звароткам, а ў якіх – дзейнікам.

  • Якую склонавую форму маюць назоўнікі, што выступаюць у ролі зваротка?

  • Як вымаўляецца зваротак у сказе і якімі знакамі прыпынку ён выдзяляецца?

  1. Развіццё маўлення вучняў.

  • Звярніце ўвагу на словы, запісаныя на дошцы.

Асіннік, перакладчык, завулак, захопленасць, вышыня, касец, скрыпач.

  • Вызначце суфіксы ў назоўнікаў. Зрабіце вывад, якія суфіксы характэрны для гэтай часціны мовы? З любым назоўнікам складзіце сказ (лепшыя сказы запісваюцца на дошцы).

Фізкультхвілінка “Пісьмо носам”

(Вучні з заплюшчанымі вачыма запісваюць сказ: “Найдаражэйшая тая хатка, дзе радзіла мяне матка”)



  1. Кантрольна-рэфлексійны этап.

  1. Работа з тэкстам (карткі на кожнай парце).

Прачытаць тэкст, вызначыць стыль, падабраць назву. Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліць назоўнікі.

Па з..лёнай лугавіне ходзіць бусел. Ён павольна пераста..ляе ногі, нібы ўважліва вывучае глебу. Гэты сур’ёзны птах з’я..ляецца часткай б..ларускага краявіду. І з людз..мі ён жыве ў дружбе. Народ любіць бусла, лічыць яго добрым суседам. Ён сімвал ціхага, мірнага і ..часлівага жыц..я.



  1. Франтальнае апытванне па тэме ўрока.

  1. Дамашняе заданне

Пр. 53(інструктаж па яго выкананню); падрыхтаваць вуснае паведамленне “Назоўнік – самастойная часціна мовы”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка