Урок беларускай мовы настаўнік: Кавалеўская Ганна Бальтазараўна клас: трэці Тэма




Дата канвертавання04.09.2018
Памер56.34 Kb.
Урок

беларускай мовы

настаўнік: Кавалеўская Ганна Бальтазараўна

клас: трэці

Тэма: Падзел сказаў паводле інтанацыі. Клічныя сказы

Мэта: 1. Фарміраваць уменне выдзяляць сказы паводле інтанацыі.

2.Пашыраць слоўнікавы запас.

3.Развіццё мовы і маўлення.

4. Выхаванне пачуцця гумару, любві да роднай мовы



Абсталяванне: карткі для чыстапісання, сказы-жартаўнікі, сігнальныя карткі, карткі настрою, карткі для гульні “Чароўныя хаткі”

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Урок мовы роднай пачынаем,

Кнігі, сшыткі адкрываем.

Чытаць будзем хутка,

а пісаць – ціхутка!

Акуратна, граматна , чысцютка!



ІІ. Чыстапісанне

(карткі для чыстапісання кожнаму вучню)



ІІІ. Новая тэма

а) пераход да новай тэмы

- Давайце прачытаем сказы, якія вы запісалі ў час чыстапісання.



Вужака залезла ў вазу.

Грыша прынёс Груні грыбы.

Колеў конь у Кіраў крочыць.

Ева едзе праз ельнік у Ельск.

  • Якія гэта сказы па мэце выказвання? (апавядальныя)

  • Паслухайце, як я прачытаю гэтыя сказы па-іншаму.

  • З якой інтанацыяй прагучаў першы сказ? ( з павышанай інтанацыяй, з пачуццём страху)

  • З якой інтанацыяй прагучаў другі сказ? ( з павышанай інтанацыяй, з пачуццём здзіўлення)

  • З якой інтанацыяй прагучаў трэці сказ? ( з павышанай інтанацыяй, з пачуццём радасці)

  • Які вывад можна зрабіць?

  • Я вам дапамагу крыху.

  • Даскажыце маю думку.Усе сказы мы чыталі з павышанай…. (інтанацыяй). Гэта і ёсць клічныя сказы.


б) паведамленне тэмы

“Падзел сказаў паводле інтанацыі. Клічныя сказы” – тэма нашага ўрока.


ІV. Замацаванне новай тэмы.
1. Работа з падручнікам.

в) чытанне правіла (стар.38 падручніка)

г) Зрокавая дыктоўка.( Пасля чытання сказаў з правіла пад дыктоўку настаўніка дзеці запісваюць іх у сшыткі)



Фізкультмінутка “Святлафор”

а) пр.52, 53 (вусна)

б) пр.53 – запіс у сшыткі толькі клічных сказаў

2.Гульня “Чароўныя хаткі” (У кожнага на парце карткі)

-Хто жыхары гэтых хаткаў? (сказы – апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя)

- А хто здагадаўся чаму хатка клічных сказаў самая вялікая? (У хатцы клічных сказаў могуць жыць жыхары усіх гэтых трох хатак і не сварыцца!)

- А як вы думаеце чаму яны не пасварацца?

(Усе яны ператворацца ў клічныя сказы, як толькі пераступяць парог гэтай хаткі.)

-Давайце ж і мы паспрабуем правесці свае сказы ў гэтую вялікую чароўную хатку і праверым, што ж адбудзецца?

(Кожнаму вучню даееца па 1 друкаванаму сказу з рознай мэтай выказвання)

Прыехаў цырк?

Птушкі заспявалі.

Дзеці радуюцца зіме.

Беражыце здароўе змоладу.

(Дзеці чытаюць кожны свій сказ па чарзе, характарызуюць яго і вымаўляюць яго так каб ён ператварыўся ў клічны. Робіцца вывад – Любы сказ можна вымавіць, калі захочаш з клічнай інтанацыяй.)



3.Работа з друкаваным тэкстам (на магнітнай дошцы)

Які спякотны сёння дзень!

Хаваецца індык у цень!

Да спёкі Шарык не прывык,

Аж высалапіў свой язык!


  • З якой інтанацыяй мы чыталі гэтыя сказы?

(З павышанай інтанацыяй)

Сказы, якія вымаўляюцца з павышанай інтанацыяй , выражаюць моцнае пачуццё радасці, здзіўлення - называюцца клічнымі.

(На магнітнай дошцы словы: здзіўленне, радасць, дакор, загад, злосць. Суаднясенне іх са сказамі.)

4. Займальны матэрыял

Сказы-жартаўнікі”



а) чытанне з дошкі
1. Яблыні жаўцелі на яблыках.

2. Яма ўвалілася ў ваўка.

3.Сена з лугу прыляцела і ў хляве карову з'ела.


б) – Якія сказы па мэце выказвання вы прачыталі?(Апавядальныя. Яшчэ яны смешныя, на самай справе так не бывае.)

- Якое пачуццё ўзнікае пры чытанні такіх сказаў? (здзіўленне)

- Давайце прачытаем іх з інтанацыяй здзіўлення.

- Якія ж сказы ў нас атрымаліся? (клічныя)

- Давайце запішам апошні клічны сказ у сшытак.
Сена з лугу прыляцела і ў хляве карову з'ела!

5.Гульня “Хто больш набярэ усмешак?”

Работа з сігнальнымі карткамі

(Настаўнік чытае сказы, а дзеці сігналяць карткамі –



? . !

За правільныя адказы дзеці атрымліваць “усмешкі”, за няправільныя – “сумныя твары” ( карткі настрою)

Мама кажа:

Наш Пятрок

Мае востры язычок!


  • Дык чаму ж, -

Спытала Люба, -

Не парэжа Пеця губы?!



в) Валёнкі стаміліся

Просіць бабку ўнучка:

Вазьмі мяне на ручкі,

Бо ў тваёй Алёнкі

Стаміліся валёнкі!

-У каго з герояў верша павінна быць інтанацыя дакору, а ў каго інтанацыя здзіўлення?

- Давайце, калі ласка, прачытаем гэтыя сказы з патрэбнай інтанацыяй дакору і здзіўлення.

- Якія ж у нас атрымаліся сказы?(клічныя)



V. Дамашняе заданне.

пр. 55, стар. 38 (правіла)



V І. Вынік.

  • Над якой тэмай урока мы працавалі?

  • Ці могуць апавядальныя сказы быць клічнымі!

  • Яшчэ якія сказы могуць быць клічнымі?

VІІ. Самаадзнака. Адзнакі

VІІІ. Рэфлексія

(Дзеці паказваюць сігнальныя карткі настрою)



Дадатак 1.Чыстапісанне




1


2



Вв

к К

Ва,ве,ву

ко, кі, ку

Вужака залезла ў вазу.

Колеў конь у Кіраў крочыць.

3



4



Гг

Ее

гр, го, гу

Еў, еш, ем

Грыша прынёс Груні грыбы.


Ева едзе праз ельнік у Ельск.


Дадатак 2. Гульня “Чароўныя хаткі” Клічныя сказы !!!!!!




Апавядальныя. Пытальныя? Пабуджальныя



Дадатак 3. Гульня “Хто больш набярэ “усмешак” і рэфлексія.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка