Урок беларускай мовы прайшоў 26. 03. 2015 г у 3 класе. Тэма ўрока: Дзень Волі. Пра герб І сцяг. НаШтоБузу вучня




Дата канвертавання05.04.2017
Памер19.04 Kb.
Аліна Ваўранюк, настаўніца пачатковых класаў са школы № 4 г. Беластоку.

Урок беларускай мовы прайшоў 26.03.2015 г. у 3 класе.


Тэма ўрока: Дзень Волі. Пра герб і сцяг.
НаШтоБуЗУ вучня: (кожны вучань атрымаў НаШтоБуЗу, надрукаванае на паперы,)




  1. Арганізацыйны момант. Песня “Прывітанка”.




  1. Інфармацыя пра тэму заняткаў.

Пачынаю з пытання пра свята, якое адбылося 25 сакавіка. Пасля кароткай размовы на тэму свята, інфармую дзяцей пра тэму ўрока, запісваю яе на дошцы, а вучні ў сшытках. Раздаю карткі з НаШтоБуЗУ. Вучні чытаюць пункты НаШтоБуЗУ.
3. Глядзім кароткі фільм са святкавання Дня Волі ў Беластоку.

Частка маіх вучняў разам з бацькамі прымае заўсёды ўдзел у святкаванні. Некаторыя з іх выступаюць на святкаванні ў музычным гурце “Баламуткі”.




  1. Кароткая размова пра запіс са святкавання (засяроджваю ўвагу дзяцей на настроі свята). Накіроўваю дзяцей на тое, каб яны самі сказалі пра гістарычную беларускую сімволіку, якая была выкарыстана на святкаванні і якую маем у нашым кабінеце.




  1. Азнаямленне з тэкстам Вінцука Вячоркі “Пра герб і сцяг” (падручнік “Кругагод” с. 85-86).




  1. Размова пра наш герб і сцяг. Апісанне іх выгляду. Вусныя адказы на пытанні пад тэкстам.




  1. Спяваем песню “Сцяг” , якую вучні вывучылі ў 2 класе.




  1. Запісваем у сшытках інфармацыю пра гістарычную беларускую сімволіку.




  1. Праверка запісу сказаў. Сказы правяраюць суседзі па парце.




  1. Вяртанне да НаШтоБуЗУ. Самаацэнка вучняў. Вучні пазначаюць “сардэчкамі” пункты, якія ведаюць, умеюць.




  1. Хатняе заданне: Размалюю беларускі герб і сцяг.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка