Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»



Дата канвертавання04.02.2018
Памер44.47 Kb.
#17788
ТыпУрок
Адасобленыя акалічнасці

Урок-дослед па тэме « Адасобленыя акалічнасці»

Мэты: узнавіць і замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі і ўменні самастойнага вызначэння адасобленых акалічнасцей, выхоўваць любоў і павагу да роднага краю.

Тып урока: урок-дослед


Ход урока

I.Арганізацыйны момант

II.Паведамленне тэмы ўрока

Настаўнік.

- Сённяшні ўрок новых ведаў па тэме «Адасобленыя акалічнасці» будзе праходзіць у форме доследу.Што такое дослед?( Дослед—самастойнае вывучэнне якой-небудзь праблемы, тэмы).Прапаноўваю вам уявіць сябе ў ролі навукоўцаў, пачаць самастойнае даследаванне тэмы «Адасобленыя акалічнасці», тым больш, што вы ўжо ведаеце, што такое адасабленне і якія члены сказа могуць адасабляцца, ведаеце ўмовы адасаблення азначэнняў і прыдаткаў, дапаўненняў.

III.Паўтарэнне матэрыялу.

Тэаратычная размінка

- Што такое адасабленне?

-Якія члены сказа называюцца адасобленымі?

-Якія члены сказа могуць адасабляцца?

-Прывядзіце прыклады адасобленых азначэнняў і прыдаткаў, дапаўненняў

IY.Вызначэнне задач урока.

Вучні павінны ўмець:

1.Самастойна знаходзіць і вызначаць у сказах адасобленыя акалічнасці

2.Правільна ставіць знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі

3.Правільна будаваць сказы з адасобленымі акалічнасцямі і ўжываць у вуснай мове і пісьмовай

4.Даваць азначэнне акалічнасці
Настаўнік

- Паважаныя навукоўцы, прыступім да працы.(прапаноўваю тэкст, які запісаны на дошцы ці на картках)

Y.Практычны блок

1.Праца з тэкстам (гл.дадатак картка № 1)

а)Прачытайце ўважліва тэкст.Вызначце тып мовы

б)Выпраўце памылкі ў тэксце, растлумачце правільнасць напісання слоў, у якіх дапушчаны памылкі.

в)Прачытайце першы сказ, знайдзіце адасобленую акалічнасць, вызначце, чым яна выражана

2 сказ—адасобілі акалічнасць уступкі, выражаную займеннікам з прыназоўнікам нягледзячы на

3 сказ—адасобленая акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам

4 сказ—чаму тут акалічнасць не адасабляецца?

YI.Тэаратычны блок

зрабіць вывад пра адасабленне акалічнасцей

Праца з падручнікам.

- Заўважце, калі ласка, якія моманты мы з вамі не закранулі, дайце ім тлумачэнне(адзін з вучняў робіць лінгвістычнае паведамленне, а клас рэцэнзуе адказ)

YII.Рэлаксацыя(гучыць ціхая музыка)

Настаўнік

- Давайце заплюшчым вочы і перанясемся ў думках на вулачкі Магілёва.

Вясна… Чыстае блакітнае неба. Ласкавыя сонечныя промні пранізваюць паветра і напаўняюць цеплынёй усё наваколле і нашу душу. Мы крочым наперад праз бязмежны акіян зеляніны, якой насычаны наш горад. Каляровую палітру дапаўняюць шматлікія кветкі. Яры і ўзгоркі, звілістыя непаўторныя сцяжынкі, знаёмыя з дзяцінства. Паветра чыстае і празрыстае. Мы ўдыхаем яго на поўныя грудзі. Нас напаўняе радасць і задавальненне, прага да дзеяння. І зараз, не губляючы гэтых пачуццяў, давайце вернемся з прыемнага падарожжа і працягнем з новымі сіламі нашу працу

YIII.Замацаванне

Праца па групах

1-ая група працуе з карткай №2( гл. дадатак)

2-ая група працуе з карткай № 3( гл. дадатак)

3-яя група працуе з практыкаваннем(прапануе настаўнік)

Настаўнік правярае спачатку выкананне задання 2-ой групай, затым група атрымоўвае новае заданне на картцы № 4 (гл. дадатак)


Настаўнік правярае заданне 3-яй групы, затым з вучнямі гэтай групы працуе ля дошкі

- Прачытайце сказы, знайдзіце адасобленыя акалічнасці, расстаўце знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор 2-га сказа.


Як слаўна адчуваеш сябе майскім вечарам стоячы на развілцы палявых дарог і любуючыся з узгорка неабдымным прасторам!

Шырокі закат прыгожа акаймоўваецца накладаючы пурпуровыя фарбы.


Настаўнік правярае заданне 1-ай гр.

Вучні 2-ой гр. абменьваюцца сшыткамі і самі правяраюць заданне


IX.Падвядзенне вынікаў урока

- Вызначце лексічную тэму ўрока

- Настаўнік зачытвае верш В. Андрыеўскага « Мазыр» ( гл. дадатак)

X.Рэфлексія.

- Што даследавалі сёння на ўроку?

- З якой мэтай праводзіцца даследаванне?

- Чаму навучыліся?
XI.Каменціраванае дамашняе заданне

Картка № 1

Прачытайце ўважліва тэкст, выпраўце памылкі, растлумачце правільнасць напісання слоў, у якіх дапушчаны памылкі. Вызначце тып тэксту. Знайдзіце адасобленыя акалічнасці, вызначце, чым яны выражаны.
Што можна параўнаць з той прыемнасцю, якую адчуваеш, імкліва спускаючыся з крутога мазырскага ўзгорка?

Здаецца,цябе нясуць на перад, нягледзячы ні на што, нябачныя неземныя сілы. Вецер, раптам павярнуўшыся табе на сустрач, бье ў разгарачаны твар і , аддаючыся тонкім посвістам у вушах, ахоплівае ўсяго. Ён свішча жудасна і незмаўкаючы. Сэрца, тахкаючы, заходзіцца ад атчування неабдымнага прастору—быццам ты не кранаючыся зямлі, лятіш у гэтым прасторы, вольны і лёгкі, як птушка. Шпарчэй струменіць, нагрэўшыся, у целее кроў. Здаецца, кожны твой мускул наліваецца новавй сілай


Картка № 2


Напішыце свой фрагмент(частку апавядання), узяўшы за пачатак прапанаваныя ніжэй радкі ( на выбар ) Выкарыстайце сказы з адасобленымі акалічнасцямі.
а) Вось і зноў прыйшла ў мой горад вясна, прынесла свае таямніцы і казкі…

б) Роднай зямлёй мы называем той край, дзе нарадзіліся і выраслі, калі ён нават пакрыты балотамі і пяскамі. Ён самы блізкі чалавечаму сэрцу, таму што…


Картка №4


Спішыце тэкст, утвараючы ад дзеясловаў , што ў дужках, дзеепрыслоўі. Расстаўце знакі прыпынку і растлумачце іх.
Ён прыгожы заўсёды, мой родны край, у любую часіну года. і тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы( прачнуцца) ад зімовага сну. І тады, калі ў кожнай красцы на мурожных лугах клапатліва і спорна працуюць пчолы, калі набіраюцца моцы нівы (гадаваць ) каласы. І тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі ў палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, калі пад нагамі шамаціць (падаць ) лісце. І тады, калі зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы (спяшацца ) ўкрываюць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.

І ў холад, і ў спёку, у дождж, удзень і ўночы, летам і зімой—заўсёды прыгожы ён, наш родны, наш любы край.
Каталог: bel -> Метадычная%20скарбонка -> урокі%20па%20мове%208%20клас
Метадычная%20скарбонка -> 1. У чым асаблівасці кампазіцыйнай будовы твора “Сэрца на далоні”?
Метадычная%20скарбонка -> Грамадскі агляд ведаў па тэме «Дзеяслоў» Тэма: грамадскі агляд ведаў па тэме
Метадычная%20скарбонка -> КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” Абагульняльныя заняткі. Мэта: замацаваць i паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы»
Метадычная%20скарбонка -> Тэст Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія
Метадычная%20скарбонка -> 1. Вызначце правільны адказ. Дзеепрыметнік — асобая форма дзеяслова, якая абазначае
Метадычная%20скарбонка -> Паўлюк Багрым Назавіце гады жыцця Паўлюка Багрыма
Метадычная%20скарбонка -> Тэст Лексіка. Фразеалогія Варыянт І адзначце правільны адказ
урокі%20па%20мове%208%20клас -> Прыдатак як від азначэння
урокі%20па%20мове%208%20клас -> Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі і акалічнасцямі
урокі%20па%20мове%208%20клас -> Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі Тэма: Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі Мэта


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал