Урок фізічнай культуры І здароўЯ




Дата канвертавання05.03.2018
Памер65.24 Kb.
УРОК ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І ЗДАРОЎЯ

4 клас


Настаўнік:Рамановіч Ірына Валер’янаўна

Тэма ўрока:Падцягванні на руках у вісе на перакладзіне,у вісе стоячы,лажанне па гімнастычнай лаўцы.

Форма ўрока:камбінаваны

Мэта ўрока:падрыхтаваць вучняў да выпрацоўкі пачуцця раўнавагі і каардынацыі ў руху і пры выкананні гімнастычных і гульнявых практыкаванняў.

Задачы:

  • навучальныя:

1.)паўтарэнне і ўдасканальванне лажання і падцягвання па гарызантальнай гімнастычнай лаўцы;

2.)падцягванні на руках у вісе на перакладзіне (Х;у вісе стоячы (Дз);

3.)скачкі цераз кароткую скакалку на дзвюх і адной назе з рухамі уперад,назад,улева,управа.

- аздараўленчыя:

Развіццё сілавых і каардынацыйных здольнастей,развіццё пачуцця раўнавагі.


  • выхаваўчыя:

выхоўваць пачуццё смеласці,узаемадапамогі,таварыскасці; канцэнтрацыю ўвагі пры выкананні заданняў.

Месца правядзення:

спартыўны зал.



Абсталяванне і інвентар:

2 гімнастычныя маты,2 гімнастычныя лаўкі,3 мячы баскетбольныя,3 скакалкі,перакладзіны,1 обруч,1 скачковая тумба,1 вялікі мяч,2 палачкі для эстафет,2стойкі для эстафет.



Ход урока

Часткі ўрока і час

Змест матэрыялу

Дазіроўка

Арганізацыйна-метадычныя ўказанні

Падрыхтоўчая 8 – 9 мін.

Асноўная частка 32 – 35 мін

Заключная частка

3 мін


Пастраенне. Задачы ўрока.

1. Розныя віды хадзьбы.

2. Бег у розным тэмпе.

3. Развіццё хуткасна-сілавых і каардынацыйных здольнасцей і агульнай вынослівасці метадам кругавой трэніроўкі. (9 станцый).

1 станцыя

Кіданне баскетбольнага мяча ў карзіну с любой кропкі.

2 станцыя

Скачкі цераз кароткую скакалку на дзвюх нагах.

3 станцыя

Наскок і саскок са скачковай тумбы без дапамогі гімнастычнага мосціка.

4 станцыя

Вядзенне баскетбольнага мяча на месцы то левай,то правай рукой.

5 станцыя

Обруч.


6 станцыя

Падцягванне на руках лежачы на жываце і бёдрах па гарызантальнай лаўцы.

7 станцыя

Кіданне і лоўля баскетбольнага мяча ў рукі,з адскокам ад сцяны і ад падлогі.

8 станцыя

Пад’ём прамых ног са становішча віс на прамых руках.

9 станцыя

Скачкі на вялікім мячы.

Практыкаванне на раслабленне мышцаў рук і ног (удых – выдых).

Пастраенне ў шарэнгу.

Прыбраць інвентар са станцый.

Устаноўка гімнастычнага інвентара.

Падзел класа на тры групы.

1 група: лажанне па гімнастычнай лаўцы ва ўпоры стоячы н каленях;

Падцягванне на руках лежачы на жываце і бёдрах,хадзьба высока падымаючы ногі,рукі ўбакі.

2 група:падцягванне на руках у вісе на перакладзіне (Х); у вісе стоячы (дз).

3 група:скачкі цераз кароткую скакалку на дзвюх і адной назе з рухам уперад,назад,улева, управа.

Эстафеты:

Клас дзеліцца на дзве каманды.

1-я:прабегчы па гімнастычнай лаўцы,дакрануцца да сцяны палачкай, вярнуцца назад.

2-я:падцягванне на руках лежачы на гімнастычнай лаўцы,аббегчы вакол стойкі і назад.

3-я:перапаўсці праз маты,аббегчы вакол стойкі і назад.

Гульня ”Я ўважлівы”.

Рэфлексія.

Выстаўленне адзнак.

Даць метадычныя ўказанні на падрыхтоўку да наступнага ўрока.




1м 30с

2 кругі


2 кругі

4мін 30с


30с

30с


30с

30с


30с

30с


30с

30с


30с

15с


10с

7мін


7мін

7 мін


6 мін

2 мін


1 мін

1 мін


1 мін

Дабівацца дакладнага і правільнага выканання каманд.

Вучні размяшчаюцца па станцыях.Пасля сігналу настаўніка адбываецца змена станцыі з 1 па 9.

Кідаць мяч дзвюмя рукамі,мяч над галавой.

Ногі ў каленным суставе прамыя.Скачкі выконваюць толькі на насках ступні.

Наскокі выконваць штуршком с дзвюх ног.Саскок назад. Тэмп выканання вольны.

Сачыць,каб вучні правільна выконвалі заданне.

Старацца, каб обруч даўжэй круціўся на таліі.

Усе дзеянні выконваць з дапамогай дзвюх рук адначасова.

Дабівацца дакладнага выканання практыкавання.

Пад’ём ног максімальны.Ступні ног не кранаюцца да падлогі.

Скакаць як мага вышэй.

Аднавіць дыханне.

Сачыць за правільнай паставай вучняў;

Забяспечыць страхоўку пры лажаннях,вучыць выконваць правілы бяспекі.

Захват павінен быць правільпым.Узаемастрахоўка пры вісе стоячы(ДЗ)

Сачыць, каб ногі ў каленным суставе былі прамыя; скачкі выконваць толькі на насках ступні.

Дзяліць клас на роўнасільныя каманды.

Выхоўваць пачуццё калектывізму і ўзаемадапамогі,захаваць добразычлівыя зносіны дзяцей адно з адным.

Выхоўваць канцэнтрацыю ўвагі пры выкананні заданняў.

Высветліць у дзяцей,чаму новаму навучыліся на ўроку.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка