Урок-гульня Мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў на ўроку для паспяховага засваення тэмы " Прыметнік"




Дата канвертавання28.12.2017
Памер47.96 Kb.
Беларуская мова
Тэма: Прыметнік
8 клас, 3 чвэрць
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Склімянок Аксана Аляксандраўна


Урок-гульня

Мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў на ўроку для паспяховага засваення

тэмы “ Прыметнік”

Задачы: - фарміраваць у вучняў уменні вызначаць сэнсавую

сувязь прыметніка з назоўнікам,

вучыць падбіраць да назоўнікаў падыходныя

па сэнсе прыметнікі, знаходзіць прыметнікі ў

сказе, ставіць да іх пытанні, вучыць карыстацца правілам пры выкананні пісьмовых заданняў;



  • садзейнічаць развіццю памяці, увагі;

  • развіваць камунікатыўную функцыю мовы, пашыраць актыўны слоўнік вучняў: сяброўства;

  • выхоўваць волю і ўменне пераадольваць цяжкасці,

сяброўскія адносіны паміж дзецьмі, узаемадапамогу.
Абсталяванне: табліца”Прыметнік”,відэаролік “ Фізкультхві-

лінка”, карткі са словамі, тэсты, карткі з пытаннямі,

карткі з заданнямі, гульня-пазлы “ Самыя дружныя”,

мікрафон, падручнік па беларускай мове, раздатачны

матэрыял.
Тып урока: засваенне новых ведаў
Выкарыстаная тэхналогія: гульнявая

Ход урока
1. Арганізацыйны момант.

- Добрай раніцы!!!!

 Празвінеў званок вясёлы,

    Мы ўрок пачаць гатовы.

    Добра будзем працаваць,

    А гасцям хвілін прыемных

    Разам з намі адчуваць.
 - Паглядзіце аздін на аднаго , усмехніцеся і з добрым настроем пачынаем наш урок..

Ланцужок пажаданняў”

Сёння ў нас незвычайны ўрок, таму, што мы запрасілі на свой занятак гасцей. І наша задача пастарацца парадаваць іх прыгожымі, змястоўнымі адказамі.

Пачынаем урок. Не забывайце, што вам трэба ўважліва слухаць настаўніка, дапамагаць адзін аднаму, калі гэта патрэбна, быць сапраўднымі сябрамі. Памятайце: дрэва трымаецца каранямі, а чалавек – сябрамі. Гэта дэвіз нашага ўрока. (слайд №1)


- Я прынесла на ўрок карціну, але яна незвычайная: рассыпалася на часткі. І наша з вамі задача сёння на ўроку сабраць усе гэтыя часткі разам, каб атрымалася карціна. Чым больш пазлаў будзе ў вас на канцы ўрока, тым болей высокі бал вы атрымаеце за ўрок.
- Але каб атрымаць часткі карціны, трэба быць актыўнымі, даваць правільныя разгорнутыя адказы на мае пытанні і правільна выконваць заданні.
2. Паўтарэнне

(вешаю картку на план урока)
- Успомніце, калі ласка, якую часціну мовы мы праходзілі на папярэдніх уроках?

Сюжэтна-ролевая гульня “ Карэспандэнт”

-Зараз пагуляем з вамі, я буду карэспандэнтам і буду ў вас браць інтэрв’ю.

- Якія назоўнікі адказваюць на пытанне хто? Якія на пытанне што?

- Вы напэўна памятаеце, якога ліку бываюць назоўнікі?

- А як вы лічыце, колькі прадметаў называюць назоўнікі адзіночнага ліку? Множнага?

- Мабыць вы чулі што-небудзь пра род назоўнікаў?

- Я чула, што 7 склонаў у беларускай мове, ці згодны вы з гэтым ??

- Я сумняваюсь, але можа хто-небудзь мне напомніць склоны і іх пытанні??

- Вялікі дзякуй вам за інтерв’ю. (Самы актыўны атрымлівае элемент пазла.)


3. Работа па тэме ўрока.
- На парце ляжаць розныя словы. Выбярыце і размясціце на дошцы толькі назоўнікі.

Беларусь, сінявокая, родная, сапраўднае, вялікая

Рэкі, магутныя, дужае, хуткія, празрыстыя

- Вызначце лік і род назоўнікаў.

- Падбярыце да іх словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

- На якія пытанні яны адказваюць?

- Успомніце з рускай мовы, як называецца часціна мовы, якая абазна-

чае прымету прадмету?

Расказваюць правіла на рускай мове.

Вешаю табліцу”Прыметнік”.



(вешаю картку на план урока)

- На беларускай мове гэта часціна называецца прыметнік. Прымет-

нік - гэта часціна мовы, якая адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? і абазначае прымету прадмета. У сказе заўсёды даданы член

сказа і падкрэсліваецца хвалістай рысачкай.

Вучань яшчэ раз чытае правіла.

- Адкрыйце сшыткі, запішыце дату, тэму і з чырвонага радка гэтыя словазлучэнні.

(Самы актыўны атрымлівае элемент пазла.)
4. Асмысленне.
На парце засталіся прыметнікі сапраўднае, дужае.

Размяшчаю на дошку. Падбярыце да прыметнікаў назоўнік ( сяброўства)

- На якое пытанне адказваюць прыметнікі?

- Што абазначаюць?

Запішыце ў сшыткі.

( вучні атрымліваюць пазл)


5. Фізхвілінка.
Відэаролік
6. Замацаванне.

(вешаю картку на план урока)
а) Самастойная работа ў групах( розныя ступені складанасці).

1 в. Знайсці у сказах прыметнікі , падкрэсліць хвалістай рысачкай і паставіць да іх пытанні ад назоўнікаў.( слайд №3)


. Калі пачаць пералічваць усе якасці сапраўднага сябра, то ён апынецца не чалавекам, а супермэнам: добры, вясёлы, дакладны, сумленны, адданы, ідучы на дапамогу, умелы падтрымаць у цяжкую хвіліну і выбавіць з бяды, адважны, цікавы... І гэта яшчэ далёка не ўсё .
. Если начать перечислять все качества настоящего друга, то он окажется не человеком, а суперменом: добрый, веселый, верный, честный, преданный, идущий на помощь, умеющий поддержать в трудную минуту и выручить из беды, смелый, интересный... И это еще далеко не все.

2 в. Паставіць пытанні ад назоўнікаў да выдзеленых прыметнікаў. ( Картка)


Песня вясёлая, звонкая, хуткая.

Сняжынкі лёгкія, іскрыстыя, белыя, халодныя.

Вецер магутны, халодны, моцны.

Дрэва высокае, маладое, зялёнае.

Дапамагайце адзін адному, калі што-небудзь незразумела.
б) Індывідуальнае заданне:
Робім праверку практычных заданняў.
Дыдактычная гульня “ Не памыліся”

Называю прыметнікі, а дзеці паднімаюць карткі з пытаннямі да іх.


На працягу ўрока самым актыўным за правільныя адказы раздавала часткі пазла.


  1. Абагульненне

Тэсты на тэму “Прыметнік”

( слайд №4)




  1. Дамашняе заданне

Практыкаванне №



  1. Падвядзенне вынікаў.

Давайце зараз змесцім атрыманыя часткі на карціну . Спачатку дзяўчынкі, потым хлопчыкі. Усе, хто атрымаў часткі нашага пазла, працавалі сёння актыўна, давалі поўныя правільныя адказы, атрымалі 6 балаў, ……….

На карціне прачыталі “ САМЫЯ ДРУЖНЫЯ”, праводжу выніковую гутарку пра сяброўства.





  1. Рэфлексія

На ўроку я зразумеў….

На ўроку я навучыўся…..



(слайд №5)
Дзякуй за ўрок. Урок скончаны.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка