Урок Кастусь Жук Кожны ўрок да ведаў крок. Ты вучы, вучы, дзіцятка, Скуль бярэцца куранятка



Дата канвертавання01.01.2018
Памер10.81 Kb.
#15804
ТыпУрок

Читаем Детям

Урок
Кастусь Жук
Кожны ўрок — да ведаў крок.

Ты вучы, вучы, дзіцятка,

Скуль бярэцца куранятка,

Скуль жыцця ідзе выток.


ДВА плюс ДВА — ЧАТЫРЫ роўна

Гэта вывучы тактоўна.

ТРЫ плюс СЕМ — канечне ж, ДЗЕСЯЦЬ,

А не ВОСЕМ і не ДЗЕВЯЦЬ.


Веданне — да ведаў поступ.

Ты адчуй, як гэта проста —

Навучыцца памнажаць

ПЯЦЬ на ШЭСЦЬ, ці ШЭСЦЬ на ПЯЦЬ.


Паўтарай жа, як замову:

МО-ВА — ДУМ ПЕР-ША-АС-НО-ВА.


Без яе табе — ніколі

Не апець зямлі акрасу,

Не асіліць веды ў школе,

Не адрозніць КВАС ад КЛАСа.


Прад табой — старонкі кніг

3 мілым, любым, родным словам,

Там бруіцца наша мова —

Мова прадзедаў тваіх.


Кніга ж — мудрасці глыток,

Палюбі яе спачатку,

I засвоіш ты, дзіцятка,

Што яна — да ведаў крок.






ChitaemDetyam.com



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал