Урок літаратурнага чытання ў 3 класе з вопыту работы настаўніцы пачатковых класаў Зубар Алены Уладзіміраўны




Дата канвертавання18.03.2017
Памер65.77 Kb.
Аддзел адукацыі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Пціцкая сярэдняя школа”

Лён і корміць людзей,

і апранае”

Урок літаратурнага чытання ў 3 класе

З вопыту работы

настаўніцы пачатковых класаў

Зубар Алены Уладзіміраўны



Пціч,

2013

Тэма: “Лён і корміць людзей, і апранае”

Таіса Жумар “Залаты лянок”

Мэты: пазнаёміць вучняў са зместам апавяддання і дабіцца засваення яго галоўнай думкі; вучыць вучняў даследаваць тэкст, развіваць іх чытацкія ўменні і навыкі; пашыраць слоўнікавы запас вучняў на тэму “Лён”; выхоўваць імкненне вучняў да набыцця новых ведаў.

Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне 3 клас”, мультымедыйная прэзентацыя на тэму : “Лён і корміць людзей, і апранае”, грамзапіс мелодыі “Ох і сеяла Ульяніца лянок”, малюнкі да слоўнікавай работы, тэст, карткі з заданнямі, міні-выстава вырабаў з ільну.

Тып урока: знаёмства з новым творам

Форма правядзення: урок-даследаванне

ХОД УРОКА



  1. Этап арганізацыйна – матывацыйны

(Прапаную вучням падарыць адзін аднаму ўсмешку, добрыя веды і павагу да меркаванняў кожнага)

Усе гатовы працаваць,

Нешта новае спазнаць?

Дык, давайце сябраваць,

Дружна веды набываць!


  • Сёння ў нас не зусім звычайны урок. Мы правядзём урок-даследаванне. А ўдзельнікам даследавання стане той, хто навучыцца правільна і хутка вымаўляць скорогаворку, якой будзем прытрымлівацца на нашым уроку.

Гавары – не спяшайся і глядзі – не памыляйся! (запісана на дошцы)

  1. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў

Аб чым пойдзе гаворка на нашым уроку вы здагадаецеся, калі адгадаеце загадку:

Сінявокі, слаўны,чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат-

Будзе кожны вельмі рад. (Лён)

або


Білі мяне, білі,

Калацілі, калацілі,

Кускамі рвалі,

Па полі валялі,

Пад ключ закрывалі,

На стол сажалі. (Лён)


Давайце вызначым задачы нашага ўрока. І дапамогуць вам у гэтым дзеясловы: (сдайд…)

  • Пазнаёмімся… (з новым творам, з раслінай лён і яго выкарыстаннем)

  • Пашырым свой … ( слоўнікавы запас, кругагляд)

  • Будзем вучыцца … ( прыгожа размаўляць на беларускай мове, дружна працаваць у групах, думаць, разважаць)

І так, пачынаем наша даследаванне.

  • Рабяты, хто з вас ведае, што такое лён? Можа, хто-небудзь бачыў лён?

  • Дзе і для чаго ў Беларусі вырошчваюць лён?

  • На гэтыя і другія пытанні мы знойдзем адказ, калі пазнаёмімся з творам Таісы Жумар “Залаты лянок”.

  • Але спачатку правядзём даследаванне значэння некаторых слоў.(Слоўнікавая работа: на дошцы запісаны словы, дзеці адзначаюць тыя, значэнне якіх ім незразумела, потым калектыўна тлумачым іх. Затым прапаную вучням (работа ў парах) суаднесці словы з малюнкамі. )

Гэтыя словы нам сустрэнуцца ў тэксце.

Посцілка, кубак, ручнік, кросны, палетак, куфар, калодзеж. (Слайд…)



  • З чаго здаўна на беларусы выраблялі тканіну, шылі адзенне, ткалі ручнікі, бялізну… ( З ільну)

  1. Этап знаёмства з новым матэрыялам

Паслухайце, калі ласка, апавяданне Таісы Жумар “Залаты лянок”, вызначце, колькі колераў мае лён.

  1. Этап першаснай праверкі новых ведаў

Адкажыце на пытанні:

  • Дык, колькі колераў мае лён? (тры)

  • Назавіце герояў апавядання?

  • Дзе і калі адбываліся падзеі, апісаныя ў творы?

  1. Этап замацавання новых ведаў

Ітак, пачынаем даследаванне.

  • Дзе жыла Марынка?( у горадзе)

  • Куды прыехала Марынка на летнія канікулы?( у вёску)

  • Дзе знаходзілася вёска? (паміж лесам і полем)

  • Зачытайце апісанне мясцовасці, у якой жыла бабуля Марынкі?

  • Якім быў лес? (зялёны, шумлівы)

  • Чым багаты лес летам? (ягадамі) Падцвердзіце радкамі з тэксту.

  • Якім паказана поле?(вялікае)

  • Што незвычайнага ўбачыла Марынка на полі? Падцвердзіце радкамі з тэксту.

  • З чым параўноўваецца поле? (З блакітнымі, як на моры, хвалямі, з зялёным дываном)

  • Чаму днём поле выглядала як сіняе мора, а вечарам як зялёны дыван?(Днём кветкі раскрываліся, а на ноч – закрываліся)

  • Назавіце, якія колеры мае лён? ( Зялёны, сіні, залаты) Слайд…

  • Які колер самы галоўны? (Залаты) Чаму? (Гэта колер спелага палетка.)

  • Хто з вас ведае, як вырошчваюць лён? Ці лёгка яго вырасціць?

Гэтай тэме прысвечана беларуская народная песня “Ох і сеяла Ульяніца лянок!”. Давайце паслухаем гэту песню і паспрабуем перадаць рухамі ўсё тое, што рабіла Ульяніца. (ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА)

  • Цяпер вы ведаеце, што трэба рабіць, каб вырасціць лён і атрымаць льняную тканіну. Прадаўжаем наша даследаванне.

  • Як ласкава называе бабуля лён? (Залаты лянок) Чаму? (Зачытаць)

  • Дык чаму старыя людзі называюць лён “залатым”. (Таму, што яму няма цаны, шо ён прыносіць шмат карысці людзям)

  • Пра якія вырабы з ільну расказала бабуля ўнучцы?

Звярніце ўвагу на нашу выставу. Я таксама прыгатавала вам некаторыя вырабы з ільну. (Прагляд выставы)

  • Дзе захоўвала бабуля рэчы? (У куфары)

  • Чаму адзенне з ільну так цанілася і цэніцца ў цяперашні час? (Таму, што лён – гэта натуральны матэрыял. Летам у адзенні з ільну не горача, а наадварот, яно вельмі прыемна да цела)

Хоць прайшло шмат часу, а і цяпер ільняное адзенне ў модзе і лічыцца адным з лепшых. Слайд…

  • Акрамя пашыву адзення, дзе яшчэ выкарыстоўваецца лён? (З яго робяць лялькі, алей, будаўнічы матэрыял, прымяняецца ў медыцыне і кулінарыіі ( ільняное семя) Слайд…

Звярніце ўвагу на нашы дзяржаўныя сімвалы. Ці ёсць там лён? (на гербе РБ)

  1. Этап прымянення ведаў

Работа ў групах

1 заданне

(На дошцы вывешваюцца выразы : “лес сцяною стаіць” і “поле як вокам акінуць”

1 група падбірае азначэнні да першага выразу, а 2 група – да другога і вывешваюць на дошцы:

Вялікі, магутны, высокі, бязмежны, раздольны, шырокі, неабдымны, непраходны.)

2 заданне

Знайсці ў тэксце ўрыўкі, у якіх апісваецца лён, раскрываецца яго значэнне ў жыцці людзей.

( на сталах у вучняў ліст з надпісам : Лён і корміць людзей, і апранае.

Вучні працуюць з тэкстам і запісваюць на лістку, дзе выкарыстоўваецца лён. Атрымліваецца схема- праект даследавання.)


  1. Этап кантролю

  1. Гульня “Веру – не веру”

(Вучням задаюцца пытанні па тэксту, калі яны згодны, то маўчаць, ківаюць галавой, а калі не згодны – тупаюць нагамі)

  • Верыце вы, што Марынка – гарадская дзяўчынка? (так)

  • Марынка прыехала да бабулі на зімнія канікулы? (не)

  • Поле каля бабулінай хаты было маленькае? (не)

  • На полі расло жыта? (не)

  • Сукенка ў Марынкі была з ільну? (так)

  • Ручнік, посцілка таксама з ільну? (так)

  • Лялька “Лявон” была з пластмасы? (не)

  • Лён выкарыстоўваюць на корм жывёлам? (не)

  • Лён выкарыстоўваюць у будаўніцтве? (так)

  • Марынцы вельмі спадабаліся вырабы з ільну? (так)

  1. Даследаванне мы вялі групамі, а цяпер пабачым, як кожны з вас працаваў.

Прапаную вам выканаць тэст.(вучні адказваюць на пытанні тэсту, звяраюць адказы са слайдам…)

  1. Абагульненне. Падвядзенне вынікаў

Ітак, час нашай сустрэчы падыходзіць к канцу. Давайце падвядзём вынікі нашага даследавання.

  • Якую расліну мы даследавалі?

  • Які вывад можна зрабіць аб значэнні ільну ў жыцці чалавека? Прывесці прыклады.

Падбярыце прыказкі пра лён. Растлумачце іх сэнс.

( Лён ручкі любіць.

Хто лён апранае, той да 100 гадоў дажывае.

Лён – даходная культура, гэта грошы і натура.)



  1. Рэфлексія

Выкажыце свае меркаванні наконт нашай работы на ўроку

Я даведаўся….

Мне было цікава…

Я магу расказаць …



  1. Этап інфармацыі аб дамашнім заданні:

Падрыхтаваць падрабязны пераказ апавядання “Залаты лянок”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка