Урок літаратурнага чытання ў 4 класе Тэма : Я. Галубовіч " Лясная госця" Мэта : пазнаёміць з апавяданнем Я. Галубовіча "




Дата канвертавання22.01.2018
Памер63.09 Kb.
Урок літаратурнага чытання ў 4 класе

Тэма : Я. Галубовіч “ Лясная госця”

Мэта:

пазнаёміць з апавяданнем Я. Галубовіча “ Лясная госця”;

удасканальваць уменне чытаць цэлымі словамі ўголас і моўчкі;

развіваць інтарэс да вывучэння прыроды, асобных яе прадстаўнікоў;

развіваць мову вучняў, пашыраць іх слоўнікавы запас;

удасканальваць уменне працаваць у пары і групе;

развіваць лагічнае мысленне, увагу, уменне працаваць з тэкстам

(знаходзіць неабходныя звесткі ў тэксце);

выхоўваць клапатлівыя адносіны да прыроды
Абсталяванне : карткі- заданні групам;

фатаграфіі аленя і казулі;

“Дрэва кахання”;

карткі – словы для “Дрэва кахання”;

трэнажор для зрокавай гімнастыкі

Ход урока

1. Псіхалагічная хвілінка

За акном восень, накрапвае дожджык, неба шэрае , але мне нешта не хочацца сумаваць разам з прыродай. Я жадаю і вам добрага настрою і поспехаў.



2. Практыкаванні для рэгулявання моўнага дыхання

А пачнём мы наш урок з аздараўленчай хвілінкі ( практыкаванні для рэгулявання моўнага дыхання)

Практыкаванне “ Свечка” ( глыбокі ўдых праз нос, павольна дуць на ўяўляемае полымя свечкі,выдых праз рот)

Практыкаванне “ Патушы свечку”( Удых, затрымка дыхання, кароткім штуршком выдых: фу!фу!фу!)

Практыкаванне “ Надакучлівы камар”( Разводзім рукі і адначасовы ўдых, зводзім рукі з гукам “з-з-з” і рэзка выдыхаем, пляскаючы ў далоні.)

3. Хвілінка сцэнічнага маўлення.

Вымавіць слова ДОБРА з рознымі пачуццямі: радасці, захаплення, пагрозы, нерашучасці, гневу.

4.Праверка дамашняга задання.

- Што рыхтавалі дома? (Выразнае чытанне верша У. Дубоўкі

“Набліжалася восень”, малюнак да верша)

4.1.- Як набліжалася восень? (Ціхутка.) Замяні дадзены выраз іншым з блізкім значэннем.( Падкрадвалася.)

-Каго напалохала восень? Зачытайце словы, якія пацвярджаюць, што лета спяшалася.

(Пагубляла, уцякаючы, лета ўборы…)

- Чаму лета не хацела сустракацца з восенню?

-Што аўтар называе надзеяй на новае лета? У чым гэта надзея?

4.2. Выразнае чытанне верша.

4.3. Разгледзьце малюнкі, намаляваныя да верша, і адгадайце, да якіх радкоў верша яны адносяцца?


5. Знаёмства з новым матэрыялам.

5.1. Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

- Як вы разумееце выраз “лясная песня”? “лясныя падарункі”? “лясная газета”? “лясная госця”? Хто, на вашу думку, можа быць лясной госцяй?

5.2. Паведамленне тэмы ўрока.

- Сёння мы з вамі пазнаёмімся з апавяданнем Я. Галубовіча “Лясная госця”.

- Пра якую лясную госцю пойдзе гаворка ў творы?

- Што вы можаце сказаць пра твор, не чытаючы яго?

5.3. Слоўнікавая работа.



- Як вы думаеце, што абазначаюць запісаныя на дошцы словы і выразы?

- Замяніце выраз як ветрам здзьмула іншым з блізкім значэннем.( Хутка і раптоўна нешта знікла.)

- Што такое панадворак? (Двор каля хаты.)

- Што такое журба? Падбярыце сінонімы да слова.



5.4. Выразнае чытанне твора настаўнікам.

- Ці спадабаўся вам твор? Чым?

- Якія пачуцці выклікала ў вас казулька?

5.5. Чытанне пра сябе . Практыкаванне “губкі”.

5.6.Чытанне ўголас ланцужком па 1 сказу.

Фізкультхвілінка (Дзеці выконваюць танцавальныя практыкаванні пад музыку “ У свеце жывёл”, 1 вучань паказвае танцавальныя рухі ля дошкі)


  • Як гэта мелодыя звязана з тэмай нашага ўрока?




    1. Аналіз апавядання.

  • Ад чыйго імя вядзецца апавяданне?

  • Дзе адбываюцца падзеі, апісаныя аўтарам?

  • Якая пара года адлюстравана ў апавяданні?

  • Якія словы і выразы перадаюць характэрныя прыкметы восені?

  • Як вы разумееце выраз “калматыя хмары”?

  • Які настрой у аўтара выклікаў жураўліны клін? Зачытайце. Падбярыце да слова журботны сінонімы. (Сумны, невясёлы, маркотны, нудны.)

  • Што адцягнула ўвагу аўтара ад перажыванняў, выкліканых крыкам журавоў?

  • Каго падпільнаваў аўтар?

  • У які час сутак аўтар падпільнаваў казулю?

  • Зачытайце апісанне казулі. Падбярыце да слова шпаркае сінонімы.

  • Знайдзіце радкі твора, якія адпавядаюць пэўнай міміцы (малюнкі на дошцы).

  • Чаму казуля неаднаразова наведвалася на градку? Абгрунтуйце свае меркаванні.

  • Чаму аўтар не стаў праганяць казулю?

  • Як бы вы зрабілі на месцы аўтара?




    1. Паведамленні пра казулю.

Летам казулі пасуцца раніцай, вечарам і ў першай палове ночы. Днём, асабліва у гарачыню, ляжаць у густой траве або кустах.

Зімою, калі і футра не выратоўвае ад холаду, дапамагае глыбокі снег, куды казулі хаваюцца, як пад коўдру. Але калі вышыня снежнага покрыву перавышае 40 см, маладым казулям прыходзіцца нялёгка: яны не могуць знайсці сабе ежу, не могуць ўцячы ад ворага; стараюцца хадзіць па звярыных сцежках.


Казулі аб’ядаюць асіну, іву, рабіну, ліпу, бярозу, дуб, ясень. Зімою харчуюцца хвояй маладых сасонак і ядлоўцу, у адрозненні ад аленя і лася не ядуць кару. Грыбы ядуць у невялікай колькасці. Казуля есць ягады, каштаны, жалуды.

Казуля без намаганняў пераскоквае праз высокія загародкі і кусты, пераплывае бурлівыя рэкі. Гэта вельмі палахлівая і асцярожная жывёла.

Асноўныя ворагі казуль - ваўкі, рысі. На маленькіх казуль нападае лісіца.


    1. Самастойная работа з тэкстам (работа ў парах).

1 пара: скласці і запісаць план апавядання з дапамогай выразаў з твора.
2 пара: адказаць на пытанні:

  • Якія колеры вы ўбачылі ў гэтым апавяданні?

  • Якія гукі пачулі?

  • Выкраслі словы, якія не сустракаюцца ў тэксце:

пазалота, навальніца, калматыя, парыжэлы, бацвінне, папільнаваць, урачыстасць, зграбнае, журавы
3 пара: прыдумаць працяг апавядання.
4 пара: параўнаць казулю і аленя

Прэзентацыя груп.
Зрокавая гімнастыка.

Дрэсіраваная казулька”


6. “ Дрэва кахання”.Работа ў групах.

- Якая асноўная думка гэтага твора? (Клапатлівыя адносіны да жывёл. Адчуваць сябе “сваім” у свеце прыроды. З надыходам зімы ў паводзінах жывёл назіраюцца свае асаблівасці.)

- Як вы разумееце выраз “адчуваць сябе сваім у прыродзе”?

Заданне: выбраць патрэбныя словы, каб адказаць на пытанне ,што неабходна, каб адчуваць сябе “сваім “ у свеце прыроды (чуласць, міласэрнасць, клапатлівасць, павага, разуменне, грубасць, безадказнасць,чэрствасць (1 група); дабрыня, адказнасць, дапамога, беражлівасць, любоў, спачуванне, жорсткасць, здзек, зло)

Дзеці прымацоўваюць выбраныя словы на “Дрэва кахання”.


7. Рэфлексія.

- З якім творам мы з вамі пазнаёміліся?

- Якая тэма гэтага твора?

- Якая асноўная думка твора?


8. Самаацэнка.

- Што ў вас атрымалася? Што не? На што звярнуць увагу ў будучым?


9. Дамашняе заданне. Ст. 77, замалёўка “ Казуля- лясная госця”

10. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.

УА “ Навасёлкаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Урок літаратурнага чытання

ў 4 класе
Я. Галубовіч

Лясная госця”



Распрацавала і правяла настаўнік пачатковых класаў

Салавей Ж.А.

2009 г.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка