Урок матэматыкі 6 клас




Дата канвертавання15.03.2017
Памер156.16 Kb.
Урок матэматыкі

6 клас

Настаўнік : Куст Вольга Вячаславаўна

Дата ўрока : 12.03.2012 г.

Тэма ўрока «Каардынатная плоскасць у нашым жыцці».

Мэты ўрока:

Агульнаадукацыйныя:

  • Замацаваць навык вызначэння каардынат пунктаў і пабудавання пунктаў па іх каардынатах.

  • Паказаць практычнае значэнне каардынатнай плоскасці ў жыцці чалавека.

  • Навучыць апрацоўваць і абагульняць атрыманую ў выніку даследвання інфармацыю.

Развіваючыя:

  • Развіццё навыкаў работы ў сверы самастойнай пазнавальнай дзейнасці, навыкі работы ў камандзе.

  • Стварэнне ўмоў для развіцця аргументаванай матэматычнай мовы.

Выхаваўчыя:

  • Выхоўваць адказнасць за даручаную справу.

  • Выхоўваць уважлівасць, акуратнасць пры выкананні пабудаванняў.

Абсталяванне:

Камп’ютар, карткі з заданнямі, выстава работ вучняў, прэзентацыя “Каардынаты вакол нас” .



План урока.

  • Арганізацыйны момант.

  • Уступнае слова настаўніка.

  • Размінка: Вуснае лічэнне.

  • Звесткі з гісторыі.

  • Практычная работа груп вучняў: а) малюнкі на каардынатнай плоскасці ;

  • б) вызначэнне каардынат пунктаў .

  • Фізкультхвілінка.

  • Прадстаўленне прэзентацыі “Каардынатная плоскасць у нашым жыцці”.

  • Каардынатныя загадкі.

  • Рэфлексія. Вынік урока.

  • Заданне на дом.


Канспект урока.

I . Арганізацыйны момант.

  • Добры дзень, дзеці і паважаныя госці.

Тэма нашага ўрока «Каардынатная плоскасць ».

Задачы ўрока:

Замацаваць навык вызначэння каардынат пунктаў і пабудавання пунктаў па іх каардынатам.

Паказаць практычнае значэнне каардынатнай плоскасці ў жыцці чалавека.

Навучыцца абагульняць і прадстаўляць атрыманую ў выніку даследвання інфармацыю.
I I. Уступнае слова настаўніка.

Мы часто чуем такія словы « Пакінце мне свае каардынаты». Это выраз азначае, што субяседнік павінен пакінуць свой адрас або нумар тэлефона.

Значыць, каардынаты – гэта месца знаходжання таго ці іншага аб’екта.

А зараз я прапаную пазнаёміцца з дамашнім заданнем вучняў- работамі-малюнкамі на каардынатнай плоскасці. (Работы вучняў вывешваюцца на дошцы)

А зараз праверым як вы падрыхтавалі да ўрока тэарэтычны матэрыял :

Франтальнае апытванне

Закончыць фразу:


  1. Каардынатнай плоскасцю называецца плоскасць , на якой…

  2. Сістэму каардынат утвараюць…

  3. Вобласці, на якія восі разбіваюць каардынатную плоскасць , называюцца…

  4. Каардынатная прамая ОХ называецца…

  5. Каардынатная прамая ОY называецца…

  6. Першая каардыната пункта называецца…

  7. Другая каардыната пункта называецца…

  8. Калі абсцыса пункта роўна нулю, то пункт ляжыць на…

  9. Калі ардыната пункта роўна нулю, то пункт ляжыць на…

  10. Калі абедзве каардынаты пункта роўны нулю, то пункт знаходзіцца…


I I I. Размінка :вуснае апытванне.

Выканаўшы вылічэнні вы знойдзеце каардынаты пунктаў фігуры. (Напісаць на дошцы)



Назва пункта

Каардынаты пункта

Х

У

А

-4-2



B

-8,5+6,5

-20:(-10)

C

0:10,02

-10+16

D

1:

31,7-29,7

E



-11,2+11,2

F



2,8:(-1,4)

G

-5-(-5)



H

-1,02+(-0,98)


Адказы: A(-6;0); B(-2;2); C(0;6); D(2;2); E(6;0); F(2;-2); G(0;-6); H(-2;-2).


IV. Звесткі з гісторыі.

Калі мы пачалі вывучаць тэму «Каардынатная плоскасць» некалі ўрокаў назад, то напэўна зацікавіліся пытаннем “Хто і калі прыдумаў сістэму каардынат?” Зараз я вам пра гэта і раскажу.

Першапачаткова ідэя каардынат зарадзілася ў старажытнія часы ў сувязі з патрабаваннямі астраноміі,геаграфіі, жывапісу. Старажытнагрэчаскі астраном Клаўдзій Пталемей (II ст.) прымяніў геаграфічныя каардынаты (даўгату і шырату) для вызначэння месцазнаходжання караблёў у моры. Ідэяй каардынат карысталіся ў сярэднія стагоддзі для вызначэння становішча нябесных цел на небе, для вызначэння месца на паверхні Зямлі. Прамавугольнай сеткай карысталіся мастакі эпохі Узраджэння.

Прымяняць каардынаты ў матэматыцы ўпершыню сталі П’ер Ферма ( 1601-1665 гг.) і Рэнэ Дэкарт ( 1596-1650гг.). У 1637 годзе выйшла кніга Рэнэ Дэкарта “Разважанні аб метадзе”. У ей ён прапанаваў пераходзіць ад пункта на каардынатнай плоскасці да пары лікаў – яго каардынат.



Тэрміны «абсцыса» і «ардыната» былі ўведзены Г. Лейбніцам (1646-1716 гг.) у 70-80 гады XVII стагоддзя. Тэрмін «каардынаты» паходзіць ад лацінскага слова «ordinates» - «упарадкаваны», а прыстаўка «co» паказвае на «сумеснасць»: каардынат звычайна бывае дзве і болей.

IV. Вясёлая ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Нахілы выконваюць па схеме (Х,У),

дзе Х-управа (дадатны лік), улева (адмоўны лік);

У-уперад (дадатны лік), назад (адмоўны лік).

1)Зыходнае становішча (0;0). Пастаўце рукі на пояс , ногі на шырыні плячэй.

2)Нахілы пачынай:

(2;2), (0;0) (-2;-2), (0;0)

(3;-3), (0;0), (-3; 3), (0;0)

(-1;-2), (0;0), (2;-3), (0;0)

(2;-2), (0;0), (1;-3), (0;0)
VI. Практычная работа.

Вучні ў сшытках вызначаюць каардынаты пунктаў малюнка

«Караблік»
у
7
5

3
-7 -5 -3 -1 1 3 5 7 9 х


о -1

-3


-5

-7


Адказ:

(-2, 0) Парус

(-3, 1) (1, 0)

(-7, 1) (1, 6)

(-4, -2) (-2, 3)

(6, -2) (1, 1)

(7, 1)

(3, 1)


(2, 0)

(-2, 0)
Праверка выкананых работ.


VII. Прадстаўленне прэзентацыі «Каардынаты вакол нас».

Сэнс каардынат заключаецца ў наступным : гэта правіла, па якому вызначаецца становішча таго ці іншага аб’екта.

1) Сістэма каардынат праходзіць праз усё практычнае жыццё чалавека.

Гэта паштовыя адрасы і нумары тэлефонаў , у цягніках нумар вагона і нумар месца, у шматпавярховым доме нумар пад’езда і нумар паверха.

2) Сістэма каардынат у глядзельнай зале (нумар рада і нумар месца).

3)Геаграфічныя каардынаты (даўгата і шырата) прадстаўлены на картах, турыстычных маршрутах.

4)Сістэма каардынат выкарыстоўваецца ў шахматах, дзе вертыкалі абазначаюцца лічбамі , а гарызанталі лацінскімі літарамі.

5)Сістэмай каардынат мы карыстаемся , калі гуляем у «Марскі бой».

6)Не абыйсціся без сістэмы каардынат і ў матэматыцы, фізіцы, статыстыцы, бухгалтарскай справе.

У свай штодзённай дзейнасці чалавек рэгулярна сутыкаецца з прамавугольнай дэкартавай сістэмай каардынат, якая мае вялікае практычнае прымяненне.



Значэнне сістэмы каардынат вялікае:

яна дазваляе вызначаць становішча таго ці іншага аб’екта.
VIII . Каардынатныя загадкі:
Заданне №1





1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

1

к

л

м

н

а

ь

ъ

ы

э

ю

я

«прабел»

2

п

р

с

т

у

ф

х

ч

ц

ш

щ

,

3

а

б

в

г

д

е

о

ж

з

і

й

.



Расшыфруйце наступнае сцверджанне з дапамогай табліцы:

(9;3) (1;3) (12;1) (5;3) (5;1) (2;3) (2;2) (7;3) (12;1) (5;3) (5;1) (2;3) (2;2) (7;3) (3;1) (12;1) (10;3)

(12;1) (1;2) (2;1) (1;3) (9;2) (11;1) (9;2) (6;1) (12;3)

Адказ: За дабро дабром і плацяць.
Заданне №2 «Скарбашукальнікі».

Аднойчы дзядзя Фёдар, кот Матроскін і пёс Шарык вырашылі набыць карову. Дзе ж узяць грошы? Вельмі проста! Шукаць скарб ! У старым куфры знайшлося зашыфраванае пісьмо, якое змяшчала апісанне шляху, які вядзе да скарба і месца, дзе ён захаваны. Уладары скарба вельмі любілі матэматыку і для шыфроўкі вкарысталі метад каардынат. Яны ўзялі карту вёскі Прастаквашына, пабудавалі на ёй восі каардынат, выбралі адзінкі маштаба. У якасці арыенціра былі дадзены каардынаты калодзежа (3; 4) на краю леса, магазіна (-2; -1), пошты (3; 0), дома (0; 3). Скарб знаходзіцца ў пункце перасячэння прамых, якія злучаюць дом і пошту, магазін і калодзеж.


IX. Рэфлексія. Вынікі ўрока.
Адказаць на пытанні:

  1. Пра што новае вы даведаліся на ўроку ?

  2. Хто і калі прыдумаў сістэму каардынат ?

  3. Дзе ў жыцці прымяняецца сістэма каардынат?


Дадаткова (пры наяўнасці часу) Крыжаванка (гл.Дадатак далей).

Адказы на крыжаванку:

Па гарызанталі: 1.Грэцыя. 2. Лейбніц, 3. Пталемей, 4. Прамы, 5. Дэкарт, 6. Ферма.

7. Художнікі.

Па вертыкалі: Гіппарх.
X . Дамашняе заданне:

Паўтарыць : Раздзел 8 (стар.207-230), пабудаваць фігуры па зададзеных каардынатах.



Дадатак.
Крыжаванка.
Па гарызанталі:

1) У якой краіне былі уведены паняцці геаграфічнай шырыні і даўгаты?

2) Хто ўвёў у выкарыстанне тэрміны «абсцыса», «ардыната», «каардынаты»?

3) Хто ўпершыню прымяніў геаграфічныя каардынаты для вызначэння месцазнаходжання караблёў на моры ?

4)Вугал, пад якім перасякаюцца каардынатныя восі.

5)Вучоны-матэматык, у гонар якога названа прамавугольная сістэма каардынат.

6) Французскі вучоны, які ўпершыню прымяніў каардынаты ў матэматыцы.

7) У эпоху Узраджэння людзі якой прафесіі карысталіся каардынатнай сеткай?


Па вертыкалі:

Старажытнагрэчаскі астраном 2 ст. да н. э., які ўвёў геаграфічныя каардынаты.




1












































3
4












































5




















6

















7




























2































Y









































































































































































































































































































































































































































































































































































































0



























X












































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка