Урок мовы ў 7 класе Распрацавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры



Дата канвертавання20.01.2017
Памер70.17 Kb.
#1814
ТыпУрок
Урок мовы ў 7 класе
Распрацавала настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Багушэўская санаторная школа – інтэрнат

Сенненскага раёна”

Булычава А.П.

Дзеепрыметнікавы зварот.

Знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце

Мэта:

  • садзейнічаць узнаўленню ведаў пра словазлучэнне, фарміраванню паняцця пра дзеепрыметнікавы зварот, асэнсаванню яго сінтаксічнай ролі;

  • развіваць пунктуацыйныя навыкі (пастаноўка знакаў прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце і іх абгрунтаванне);

  • выхоўваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Праверка дамашняга задання (вызначэнне і тлумачэнне пытанняў, якія ўзніклі пры выкананні дамашняга задання).

  1. Мэтавызначэнне

  2. Актуалізацыя раней вывучанага

  1. Выбарачная дыктоўка. З прапанаваных слоў запішыце толькі дзеепрыметнікі і вызначце іх склон.

Развіццё, блакітнага, абмалочаным (жытам), чарнеўся, пачарнелага, напой, напоенае, залітым, чытанне, прачытанаму, завяршыў, завяршэнне, аб завершаным апавяданні.

Адказы:

Абмалочаным (Т. скл.), пачарнелага (Р. скл.), напоенае (Н. скл.), залітым (Т. скл.), прачытанаму (Д. скл.), аб завершаным (М. скл.).



  1. Вуснае апытанне.

  • Што такое словазлучэнне?

  • З якіх слоў складаецца словазлучэнне?

  • Якое слова ў словазлучэнні з’яўляецца галоўным? Залежным?

  1. Работа з практ. 52. Вучні запісваюць словазлучэнні, вызначаюць галоўнае і залежныя словы, ставяць пытанні і вызначаюць, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца залежныя словы ў словазлучэннях з галоўным словам дзеепрыметнікам.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу

  1. Паняцце пра дзеепрыметнікавы зварот і яго сінтаксічную ролю.

Напісанае сачыненне ляжала на стале.

|Напісанае (кім?) вучнем| сачыненне ляжала на стале.

Настаўнік адзначае, што дзеепрыметнікавы зварот выконвае сінтаксічную ролю азначэння. Азначэнне, выражанае дзеепрыметнікавым зваротам, з’яўляецца развітым. Дзеепрыметнікавы зварот можа знаходзіцца як у пачатку, так і ў сярэдзіне і ў канцы сказа.



  1. Знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце.

Абмалочанае (калі?) учора збожжа падсыхала на вуліцы.

|дзеепрым. зв. | наз … .

Збожжа, | абмалочанае ўчора |, падсыхала на вуліцы.

Наз., | дзеепрым. зв. |, … .

Яна, стомленая цяжкай працай, адразу заснула.

Займ., | дзеепрым. зв. |, ... .

Стомленая цяжкай працай, яна адразу заснула.

| дзеепрым. зв. | , займ. ... .

Напалоханая сённяшнім здарэннем, жанчына ніяк не магла заснуць.

| дзеепрым. зв. |, наз... .



Фізкультхвілінка

  1. Засваенне новага матэрыялу

  1. Практ. 56 (вусна).

Практ. 55 (на дошцы і ў сшытках).

  1. Утварыце дзеепрыметнікавыя словазлучэнні з прыведзеных слоў. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку.

1. Лес, асвятліць, сонца. 2. Карціна, намаляваць, мастак. 3. Касцы, скасіць, трава. 4. Бераг, атуліць, лаза. 5. Неба, усыпаць, зоркі. 6. Стол, заслаць, абрус. 7. Жыта, засеяць, поле. 8. Медаль, узнагародзіць, герой. 9. Вопыт, назапасіць. пакаленне.

Адказы:

1. Лес, асветлены сонцам. Асветлены сонцам лес. 2. Карціна, намаляваная мастаком. Намаляваная мастаком карціна. 3. Скошаная касцамі трава. Трава, скошаная касцамі. 4. Бераг, атулены лазой. Атулены лазой бераг. 5. Неба, усыпанае зоркамі. Усыпанае зоркамі неба. 6. Стол, засланы абрусам. Засланы абрусам стол. 7. Поле, засеянае жытам. Засеянае жытам поле. 8. Герой, узнагароджаны медалём. Узнагароджаны медалём герой. 9. Вопыт, назапашаны пакаленнем. Назапашаны пакаленнем вопыт.



  1. Падвядзенне вынікаў урока

  • Што было самым складаным на уроку?

  • Што такое дзеепрыметнікавы зварот?

  • Калі дзеепрымегнікавы зварот на пісьме аддзяляецца коскамі?

  • На што трэба звяртаць увагу, калі дзеепрыметнікавы зварот стаіць перад азначаемым назоўнікам?

  • Якую сінтаксічную ролю выконвае дзеепрыметнікавы зварот?

  1. Дамашняе заданне

§ 8, практ. 58.

Дзеепрыметнікавы зварот.

Знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце (працяг)

Мэта:



  • спрыяць выпрацоўцы практычных уменняў знаходзіць дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты ў тэкстах, вызначэнню іх межаў, правільнаму інтанаванню ў маўленні;

  • садзейнічаць развіццю арфаэпічных, арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў;

  • выхоўваць упэўненасць у сабе, разуменне каштоўнасці сваіх думак і ідэй.

Абсталяванне: лісты кантролю.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задания

Тлумачэнне правапісу прапушчаных літар, пастаноўкі знакаў прыпынку.

  1. Актуалізацыя раней вывучанага

  1. Арфаграфічная хвілінка.

Работа з рубрыкай «Вымаўляем правільна».

Вучні вымаўляюць і запісваюць словы, прапанаваныя ў падручніку.



  • Якая фанетычная з’ява адлюстравана ў дадзеных словах? (Асіміляцыя па мяккасці).

  • Прывядзіце прыклады слоў з суседняй мяккасцю. (Напрыклад: снег, цвік, знёс, прынесці.)

  • Ці назіраецца асіміляцыя па мяккасці ў словах схіліўся, згінуць, скеміць, схапіў, скінуў? Чаму? (Перад Г, К, X асіміляцыя па мяккасці не адбываецца.)

  1. Вызначэнне, наколькі засвоена вучнямі тэма. Зварот да ліста кантролю:




Ведаю

Не ведаю

Магу растлумачыць

Што такое дзеепрыметнік?










Што такое дзеепрыметнікавы зварот?










Якую сінтаксічную ролю выконвае дзеепрыметнікавы зварот?










Калі пры дзеепрыметнікавым звароце коска ставіцца?










Калі пры дзеепрыметнікавым звароце коска НЕ ставіцца?










Як праверыць, ці трэба аддзяляць коскамі дзеепрыметнікавы зварот, які стаіць перад азначаемым словам?










Вызначэнне цяжкасцей і дапамога вучням, у якіх узніклі цяжкасці.

  1. Замацаванне ведаў

  1. Практ. 60. Вучні выпраўляюць памылкі ў сказах. Выкананне сінтаксічнага разбору апошняга сказа.

Адказы: 1. Нясцерпна пякло нахіленае на захад сонца. 2. Паабапал дарогі стаялі парыжэлыя ад дажджу і ветру снапы. 3. Пасярод поля стаяў спынены шафёрам грузавік. 4. Жанчыны няспешна кідалі ў кузаў даўно ўжо высахлыя снапы.

  1. Практ. 62 (вусна).

Адказы: 1. Верхавіна дрэва, асветленая сонцам, пералівалася ўсімі колерамі вясёлкі. 2. Кветкі, прыхопленыя раннім марозам, неяк адразу схіліліся да самай зямлі. 3. Кніга, прачытаная ў раннім дзяцінстве, застаецца ў памяці на ўсё жыццё. 4. Падлога, чыста вымытая, прыемна пахла. 5. Лісце, апалае з дрэў, рознакаляровым дываном ляжала пад нагамі. 6. У памяці паўсталі старонкі, яшчэ з вечара перапісаныя.

Фізкультхвілінка

  1. Праверка засваення вучнямі тэмы

Самастойнае выкананне практ. 63.

  1. Дамашняе задание

§ 7, практ. 64.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал