Урок па тэме «Складаназлучаны сказ»




Дата канвертавання02.05.2017
Памер47.3 Kb.
Абагульняльны урок па тэме

«Складаназлучаны сказ»



Мэты ўрока:

- развіваць замацаванне і пашырэнне ведаў вучняў пра складаназалежны сказ;

- вучыць парвільна будаваць і ўжываць складаназалежныя сказы ў вуснай і пісьмовай мове;

- выхоўваць любоў і пашану да роднай мовы.



Абсталяванне:

- малюнак асенняга пейзажу;

- размножаны тэкст верша М.Багдановіча «Зімой»

Тып урока: урок камбінаванай будовы.



Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

(вучні настройваюцца на вучэбны працэс)

  1. Уступнае слова.

(Настаўнік паведамляе тэму і мэты ўрока)

  1. Праверка дамашняга задання:

(Праверыць, хто не выканаў дамашняга задання, даведацца чаму; якія цяжкасці і пытанні ўзніклі пры выкананні дамашняга задання?Выбарачна праверыцьвыкананне.)

а) Кароткі пісьмовы адказ на пытанне: «Што ўжо я ведаю пра складаназлучаны сказ»

б) Праверка пісьмовага сачынення-апісання «Асенні лес» з найбольшай колькасцю ўжывання складаназлучаных сказаў.

в) Апытванне тэарэтычнага матэрыялу. (Выбарачна)



4. Замацаванне пройдзенага матэрыялу.

А)Гучыць верш Максіма Багдановіча «Зімой»:

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі, ад марозу

Пахаладзеўшыя, дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.

Узрывайце ж іх санямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

У грудзях пачала кроў кіпець.

- Пра што верш?

- Назавіце асноўную думку верша. (Слухаюцца розныя варыянты, выбіраецца больш правільны).

Зрабіць з вас паэтаў не імкнуся, Але хачу, кааб вы ўмелі прыгожа выказваць свае думкі, вымаўляць іх так, кааб яны даходзілі да слухача і чытача. І вы ведаеце, што вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць складаназлучаныя сказы. Давайце разам прасочым, як гэта зрабіў Максім Багдановіч.(Разгледзець складаназалежныя сказы, ужытыя ў вершы, іх значэнне).

Б) Наступным этапам нашага ўроку будзе невялікая гульня. Я буду задаваць пытанні і даваць варыянты адказаў. Ваша задача – запісаць правільны варыянт.(Заданне выконваецца самастойна ў сшытках. У канцы ўрока сшыткі збірае настаўнік. За тэставае заданне выстаўляецца кожнаму адзнака.)

№1. Як называецца раздзел навукі аб мове, у якім вылучаецца будова і значэнне сказаў?

а) граматыка;

б) фанетыка;

в) марфалогія:

г) сінтаксіс;

д) пунктуацыя?

2 Якую функцыю выконвае сказ?

а) паргрэсіўную;

б) камунікацыйную?

3 Пазначце складаназалежны сказ.

а) Густы туман пакрыў зялёны луг, і першай песняй празвінела птушка. П.Панчанка.

б) Пакой быў невялікі, але ўтульны. Я.Сіпакоў.

в) Выйду на ціхі зялёны прастор і пакланюся вясне залатой. А.Звонак.

г) Зара нацягнула свой лук, каб сонца паслаць у сусвет. М.Танк.

4 У якіх сказах перад злучнікам і патрэбна коска?

а) Вярнуліся з выраю птушкі і напоўнілі лес звонкімі песнямі.

б) Да прыстані дальняй ідуць карабліі вецер над імі шуміць. П.Глебка.

в) Лес часам расступаўся, і шаша вынырала на чыстае поле. М.Лынькоў.

г) Павявае з долаў цудоўным халадкомі жыта хіліць голаў пад свежым вецярком. П.Глебка.

5 У якіх сказах злучнік а звязвае часткі складанага сказа?

а) Птушыныя звонкія зовы яшчэ былі чутны ў лясах, а ўжа на лугі і дубровы цішком ападала раса. К.Кірыенка.

б) Рыбак паставіў вядро, а потым развязаў вуды.

в) Вучоны водзіць, а невучоны заду ходзіць. Прыказка.

г) Гара высокая ў тумане, а пад гарой высокі гай.

В) А зараз я прапаную вам творчую рабрту. На аснове малюнка (асенні пейзаж) складзіце тэкст, у якім як мага больш ужывайце складаназлучаных сказаў.

Г) Цяпер пабудуйце схемы сказаў (на слых).

Яшчэ горача свяціла сонца, зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды.

Восень ужо заслала суцэльным залацістым абрусам палі збажыны, злёгку пасерабрыла шаты разгалістых прыдарожных бяроз, а паветра напаіла той празрыстасцю і чысцінёй, якая бывае толькі цёплай лагоднай восенню.

5. Рэфлексія:

- Як адчувалі сябе ў час уроку?

- Што здалося цяжкім?

- Што аабліва зацікавіла на ўроку?

6. Вынікі ўрока:

- Што новага засвоілі для сябе?

- Што хацелася б абмеркаваць больш грунтоўна?

7. Дамашняе заданне:

Паўтарыць правілы, падабраць верш беларускага аўтара, дзе былі б ужыты складаназлучаныя сказы.

8. Ацэнка вучняў (з каментарыем)

Можна выкарыстаць прыём самаацэнкі вучняў з каментарыем.
План урока

1.​ Арганізацыйны момант (2 хв.)

2.​ Уступнае слова (2 хв.)

3.​ Праверка дамашняга задання (7 хв.)

4.​ Замацаванне пройдзенага матэрыялу (22 хв.)

5.​ Рэфлексія (3 хв.)

6.​ Вынікі ўрока (4 хв.)

7.​ Дамашняе заданне (2 хв.)



8.​ Ацэнка вучняў (з каментарыем) (3 хв.)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка