Урок роднай мовы навучэнцам Сенненскай школы-інтэрната. На творчую сустрэчу



Дата канвертавання04.05.2018
Памер11.71 Kb.
#19386
ТыпУрок
сенно. новости сенно. голас сенненшчыны

Урок ад майстра слова

Суббота, 14.05.2016, №36

Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі даў урок роднай мовы навучэнцам Сенненскай школы-інтэрната.

На творчую сустрэчу Сэрцам роднага слова краніся” з Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім, галоўным рэдактарам часопісаў «Вясёлка» і “Буся”, старшынёй праўлення Беларускага дзіцячага фонду, прыйшлі вучні ўсіх класаў, настаўнікі і выхавацелі. c:\users\katy\desktop\ррб-банк, липский\img_2845.jpg

Літаратар расказаў пра сваю працу ў рэдакцыі дзіцячых часопісаў, прэзентаваў кнігу “Уладзімір Ліпскі: жыццё і творчасць”з серыі “Асобы” выдаведства “Адукацыя і выхаванне”, а таксама выданні кніжнай серыі “Бібліятэка часопіса “Вясёлка”.

Падчас мерапрыемства школьнікі чыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, якія падрыхтавалі пад кіраўніцтвам настаўнікаў Л.М. Уласевіч і Т.У.Вакар. Выступленне вучняў завяршылася выкананнем беларускіх песнь і танцаў.

Уладзімір Ліпскі не ўпершыню наведваецца ў школу-ітэрнат. Сёлета кампанію пісьменніку склалі калегі па творчаму цэху, журналісты Анастасія Радзікевіч, намеснік галоўнага рэдактара, старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання “Сябры “Вясёлкі”; Дзмітрый Сапсай, карэспандэнт часопіса “Вясёлка”; Раіса Юдзіна, карэспандэнт газеты “Комсомольская правда” в Беларуси.

З сабой госці прывезлі падарункі для дзяцей. Вучні атрымалі падборку кніг па мастацтве, краіназнаўстве, а таксама дыскі з класічнай музыкай ад газеты “Комсомольская правда».



Кацярына Кручок загадчыца бібліятэкі Сенненскай школы-інтэрната.
Каталог: e107 files -> gazeta
gazeta -> Субота, 15. 06. 2013 Школа, якая была і застанецца домам
gazeta -> №139(7110) Аўторак, 15 лістапада 2011 г
gazeta -> Яны сышліся… №101, Среда, 31. 12. 2014
gazeta -> Вторник, 28. 07. 2015 Падарункі ад банкіраў і баскетбалістаў атрымалі выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната
gazeta -> Дасягненні камандныя і асабістыя Суббота, 21. 05. 2016, №38
gazeta -> Конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў»
gazeta -> Аўторак, 12. 2013 Спявалі песні ураджаю
gazeta -> Сямейнае свята ў школе
gazeta -> 146, 15 снежня 2015 года каб адгукнулася душа
gazeta -> Аўторак,31 мая 2016,№41 Акт дабрыні і спагады


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал