Урок: сусветная гісторыя Дата




Дата канвертавання18.11.2017
Памер21.86 Kb.



Урок: сусветная гісторыя

Дата:

Kлас: 5

Tэма: Рым - сталіца імперыі

Сувязь з папярэднімі ведамі: Улада рымскіх імператараў

Мэта ўрока:Мяркуецца, што вучні будуць валодаць наступнымі паняццямі: Палацінскі пагорак, форум, арка, тэрмы;

ўменнямі: складаць апісанне горада Рыма, апісваць паўсядзённае жыццё жыхароў Рыма;
параўноўваць паўсядзённае жыццё старажытных грэкаў і рымлян, па ілюстрацыях вызначаць важнейшыя грамадскія будынкі Рыма.

НаШтоБуЗУ (на што буду звяртаць увагу).Мэты ўрока мовай вучняў:

1.Буду ведаць паняцці: Палацінскі пагорак, форум, арка, тэрмы;

2.Навучуся складаць апісанне горада Рыма, апісваць паўсядзённае жыццё жыхароў Рыма;
параўноўваць паўсядзённае жыццё старажытных грэкаў і рымлян, па ілюстрацыях вызначаць важнейшыя грамадскія будынкі Рыма.

3.Адкажу на ключавое пытанне.



Ключавое пытанне да вучняў: пытанне 5§25.

Ход урока (метады і заданні):

1. Арганізацыйны момант

2.Паўтарэнне дамашнега задання: Пытанні 1-4 §21. Франтальна

3.Вывучэнне новай тэмы:



План тэмы

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. «Усе дарогі вядуць у Рым» .

Арганізацыя работы з дапаможнікам п.1§25.

Самастойная работа:прачытаць пункт
параграфа «Усе дарогі вядуць у Рым»(с. 94-95); намаляваць план
цэнтра Рыма; параўнаць
Рым з Афінамі. У чым іх адрозненні?

2. Штодзённае жыццё простых грамадзян 3.Грамадскія лазні - тэрмы

Арганізацыя работы французскай майстэрні

Французская майстэрня: калектыўная групавая праца з наступнай абаронай апавяданняў (Праектаў) пра жыццё старажытных рымлян: жыллё,ежу,адзенне, забавы(фрагмент к / ф «Гладыятар»)




Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі:Адказ на ключавое пытанне

Дамашняе заданне: § 25; пытанні і заданні,с. 97; заданне 5 - пісьмова. Індывідуальнае: скласці прыкладнае меню старажытнага рымляніна:а) багатага,б) беднага (на выбар).Падрыхтаваць паведамленні на тэму: «У цырку», «У эрмах»,«Пампеі - горад,пахаваны жыўцом»;

Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі: 1.Карта « Рымская імперыя (31 г. да н. э. — 476 г. н. э.). Падзенне Заходняй Рымскай імперыі». 2.Відэфільм “Гладыятар”




Інтэрнэт-курс „Актыўная ацэнка”, www.dn.aacenka.by

Цэнтр грамадзянскай адукацыі, ТБШ



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка