Урок у 5 класе Тэма «Рэлігія старажытных грэкаў»



Дата канвертавання03.04.2017
Памер75.36 Kb.
#6784
ТыпУрок
Праца з медыятэкстамі на ўроках гісторыі.

Праца з мультфільмам.

Урок у 5 класе

Тэма «Рэлігія старажытных грэкаў»

Дзяржаўная установа адукацыі

“Глыбоцкая раённая гімназія”

Іна Шымко, настаўнік гісторыі

вышэйшай катэгорыі
Мэта: арганізаваць работу навучэнцаў па вывучэнні рэлігійных уяўленняў грэкаў, падвесці навучэнцаў да агульнай заканамернасці аб тым, што рэлігійныя вераванні ўзніклі ў выніку залежнасці людзей ад прыроды, вызначыць асаблівасці рэлігіі грэкаў.

Задачы:


  1. стварыць умовы для фарміравання ўменняў аналізаваць інфармацыю, вучыць працаваць з тэкстам падручніка, рабіць нескладаныя вывады;

  2. садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў праз выкарыстанне займальнага дадатковага матэрыялу;

  3. садзейнічаць развіццю аналітычных здольнасцей, крытычнага мыслення шляхам аналізу медыятэксту “Міф пра Праметэя”


Мэта для навучэнцаў:

  • даведаюся, якім багам пакланяліся ў Грэцыі і чаму ўшаноўвалі менавіта гэтых багоў, патлумачу, чаму багі Грэцыі і людзі маюць агульныя рысы.

! Ключавое пытанне: Што агульнага паміж багамі Грэцыі і людзьмі?
НАШТОБУЗУ


  1. змагу назваць асноўных багоў Грэцыі, якія сілы прыроды яны атаясамлялі, якім заняткам спрыялі.

  2. запоўню табліцу “Багі Грэцыі”

  3. змагу патлумачыць, чаму ушаноўвалі багоў, як гэта было звязана з геаграфічным становішчам Грэцыі і кліматычнымі ўмовамі Грэцыі, змагу назваць агульныя рысы паміж багамі і людзьмі.

  4. выканаю тэст па новай тэме.


Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне ўрока:

Кошалеў, В.С. Гісторыя старажытнага часу, частка другая.: вучэбны дапаможнік для 5 класа.- Мінск «Народная асвета», 2014; гістарычная карта «Старажытная Грэцыя», Мифы и легенды Древней Греции. сост. Ю.В.Колосовский.- Минск: Беларус. Энцыкл. Ім. П.Броўкі, 2011 -89 с.- (Школьная библиотека), мультымедыйная прэзентацыя «Багі Старажытнай Грэцыі», раздатачны матэрыял: табліца, тэсты; каляровыя палоскі з імёнамі багоў і каляровыя палоскі з тымі заняткамі, якім садзейнічалі багі.



    1. Уступная гутарка

Настаўнік называе тэму ўрока. Прапаноўвае вызначыць ключавое слова ў тэме (слова “Рэлігія”). Навучэнцы самастойна акрэсліваюць тыя пытанні, на якія б хацелі атрымаць адказ у выніку ўрока. Такім чынам, фармулюецца мэта ўрока для навучэнцаў і вызначаюцца крытэрыі па яе дасягненні. Акрамя таго, настаўнік прапануе падумаць над ключавым пытаннем, адказаць на якое неабходна на завяршаючым этапе ўрока.
2.Актуалізацыя ведаў па тэме (выкарыстоўваецца прынцып непадымання рукі)

1. Што такое рэлігія?

2.Калі і чаму ўзнікла рэлігія? Ці звязана рэлігія нейкім чынам з заняткамі людзей?

3.Як называецца рэлігія, якая прадугледжвае веру ў мноства багоў?

4.Які народ першым прыйшоў да монатэізму?
Заслухаўшы адказы, настаўнік звяртае ўвагу на тое, што сёння на ўроку мы даведаемся аб багах Грэцыі, чым рэлігія старажытных грэкаў адрознівалася ад рэлігіі іншых народаў, чым падобны грэчаскія багі і людзі.

(Навучэнцам раздаецца табліца, якую неабходна запоўніць па ходу ўрока (табліца ўклейваецца ў сшытак)



3. Інтэрактыўны дыялог

У ходзе інтэрактыўнага дыялогу з дапамогай прэзентацыйных матэрыялаў, тэксту падручніка, праблемных пытанняў характарызуюцца багі Грэцыі. Кароткую характарыстыку навучэнцы запісываюць у табліцу.



ЗЕЎС

Галоўны бог у грэкаў. Бог дажджу, грому і маланкі. Падараваў грэкам законы.

Чаму менавіта гэты бог з’яўляўся самым галоўным богам у грэкаў? (таму што дажджавыя ліўні змывалі глебу ў гарах, маланкі маглі забіць скот, людзей, выклікаць пажар, калі не будзе дажджу, засуха можа загубіць пасевы)

ГАРА АЛІМП

На гары Алімп знаходзіліся палацы багоў. У гонар Зеўса праводзіліся алімпійскія гульні. У гонар Зеўса ўзведзены храм, дзе была размешчана статуя Зеўса, створаная знакамітым скульптарам Фідзіем



ПАСЕЙДОН

Бог мораў і акеанаў

- Чаму грэкі ўшаноўвалі разам з Зеўсам і Пасейдона? (грэкі шмат плавалі па моры, а на моры мог узнікнуць шторм і загубіць караблі, таму трэба было ўшаноўваць бога мора, прасіць у яго літасці)

- Чаму сучасныя маракі не вераць у марскіх багоў? (сучасныя маракі маюць карты і прыборы, якія дапамагаюць арыентавацца ў моры)

- Чаму ў егіпцян не было бога мора? (мора не адыгрывала ў жыцці егіпцян такой ролі, як у жыцці грэкаў, аднак ў егіпцян быў бог пустыні- Сет, які сухімі вятрамі мог загубіць ураджай, яго баяліся і таму ўшаноўвалі ў Егіпце. Пустыні не было ў Грэцыі і патрэбы ў такім богу таксама не было)

АІД

Брат Зеўса і Пасейдона. Правіцель царства мертвых, дзе носяцца душы памерлых людзей, скардзяцца на свой лёс.

- Якая з’ява прыроды тут адлюстравана? (Смерць. Усе людзі смертны. Грэкі, як і астатнія народы верылі ў загробнае жыцце, таму ўшаноўвалі бога царства мертвых)

ДЗІЯНІС

Садзейнічаў вінаробству. На глебах Грэцыі дрэнна раслі зернавыя, зато вінаграднікі давалі добрыя ўраджаі і грэкі рабілі шмат віна. У гонар бога-пакравіцеля яны арганізоўвалі святы, з якіх потым узніклі тэатральныя прадстаўленні.



АФІНА

Багіня мудрасці і абаронца гарадоў. У Афінах пабудаваны храм у гонар багіні Афіны, дзе знаходзіцца статуя багіні, створаная скульптарам Фідзіем. Афіна не толькі абараняла гарады, а таксама дапамагала рамеснаму люду.



ДЗЕМЕТРА

Багіня земляробства. Яна навучыла людзей вырошчваць хлеб.

- Чаму Дземетра была ўшанавана ў Грэцыі? (земляробства было адным з асноўных заняткаў, якое магло пракарміць людзей, па-гэтаму людзі шанавалі багіню земляробства)

- Ці былі такія богі ў іншых народаў? (так, у Егіпце- бог Асірыс, у Міжрэччы – Тамуз)



ГЕФЕСТ

Бог кузнечнай справы. Гэта бог, які не праздна праводзіў час, а шмат працаваў.

Пасля абмеркавання презентацыі настаўнік правярае, як запоўнена табліца. Для большай нагляднасці і эфектыўнага запамінання на дошцы замацаваны імёны багоў і іх кароткая характарыстыка на картачках. Навучэнцы па чарзе аткрываюць картачкі, чытаюць характарыстыку і замацоўваюць адпаведна імя бога.

Усе астатнія звяраюць правільнасць запаўнення табліцы з дошкай. У гатовы выглядзе табліца выглядае наступным чынам




Імя бога

Якія сілы прыроды прадстаўлялі

Якім заняткам садзейнічалі

Зеўс

бог маланкі і грому




Пасейдон


бог мора

мораплаванне

Аід

бог царства мёртвых




Дзіяніс

бог вінаробства

вінаробства


Афіна


багіня мудрасці


рамяство, абарона гарадоў


Дземетра

багіня земляробства

земляробства


Гефест


бог кавальскай справы


кавальская справа





4. Творчая работа з медыятэкстам «Праметэй»

У якасці дамашняга задання навучэнцам неабходна было прагледзець мультфільм “Праметэй” (СССР – mult. com. Рэжысер А. Снежка-Блоцкая) і прачытаць міф аб Праметэі. У класе былі створаны групы, кожная з якіх мела сваё індывідуальнае заданне.

Крыніца відэа: мультфільм “Праметэй” на канале “Саюзмультфільм” на You-Tube

А) Франтальнае абмеркаванне мультфільма

1.Якую ідэю хацелі данесці да гледачоў аўтары мультфільма?

2. Якія для гэтага былі выкарыстаны сродкі (свет, колер, музыка, сімвалы)?

3. Якія моманты ў мультфільме выклікалі ў вас спачуванне, асуджэнне? Чаму?

4. Якія словы Праметэя, на ваш погляд, адлюстроўваюць ідэю мультфільма або маглі б стаць \го дэвізам?

5. Ці супадае ідэя мультфільма з ідэяй міфа?



Б) Прэзентацыя работы групы навучэнцаў (сцэнарысты), якім у якасці дамашняга задання было даручана напісаць кароткі сцэнар міфа аб Праметэі. Удзельнікі групы тлумачаць сюжэт і асноўную ідэю.
В) Прэзентацыя работы группы навучэнцаў (мастакі), якім у якасці дамашняга задання было даручана намаляваць афішу да мультфільма.
Выхаваўчая каштоўнасць мультфільма:

1.Які ўрок даў нам Праметэй?

2.Які ўрок нам далі аўтары мультфільма?

Г) ІІІ групе неабходна было знайсці ў Інтэрнеце і скласці топ-10 самых папулярных фільмаў, мультфільмаў па матывах грэчаскай міфалогіі і спіс прадставіць класу.
Пасля абмеркавання настаўнік звяртае ўвагу на ключавое пытанне, пастаўленае ў пачатку ўрока і прапануе адказаць на яго. Заслухоўваюцца розныя варыянты адказаў навучэнцаў.

Вывады:

- багі прадстаўлены ў выглядзе знатнай сям’і (Зеўс і яго сям’я)

- канфліктныя сітуацыі ў сям’і (Зеўс і яго бацька Крон)

- багі завіслівыя, жорсткія (Зеўс пакараў Праметэя, Пасейдон жорстка пераследаваў Адысея)

- багі часта бяздушныя да гора простых людзей (Зеўс не хацеў даваць агонь людзям)

- больш часу піруюць і нічога не робяць (бог Дзіяніс)

- багі сварацца адзін з адным, б’юцца (Гермес украў у Апалона кароў, Зеўс, раззлаваўшыся на жонку Геру, падвесіў яе паміж небам і зямлёй і тры дні біў маланкамі. Калі Гефест хацеў уступіцца за маці, Зеўс кінуў яго з Алімпа на зямлю і той назаўжды застаўся кульгавым)

Такім чынам, грэкі рабілі сваіх багоў падобнымі на людзей, так як у Грэцыі чалавеку надавалася шмат увагі, верылі ў сілу чалавека, разам з тым богі надзяляліся рысамі знатных людзей. Богі жорстка каралі тых, хто хацеў змяніць існуючы парадак. Адносіны паміж багамі паўтаралі адносіны ў грэчаскім грамадстве.



5. Замацаванне новага матэрыялу (выкананне тэста на суадносіны багоў і іх заняткаў)
6.Рэфлексія: (можна выбраць любы варыянт адказу)
1. Сёння на ўроку я даведаўся, што…

2. Найбольш цікавым фактам для мяне было тое, што…

3. Найбольш цікава мне было, калі…(презентавалі работу групы, абмяркоўвалі, працавалі з прэзентацыяй і г.д.)

4. Больш за ўсё мяне здзівіла…


Домашняе заданне: параграф 4 падручніка, пытанні с.18, * з прапанаванай топ-10 фільмаў ці мультфільмаў па матывах грэчаскай міфалогіі прагледзець адзін і зрабіць рэкламны плакат (работа можа быць прапанавана ў групах)


Каталог: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта
files -> Пазакласнае мерапрымства для вучняў 9 класа “Што трэба ведаць пра вітаміны, каб зберагчы здароўе” Вольга Жыткая, дуа «Ушацкая сш»
files -> 30 год пасля Чарнобыльскай катастрофы” Класная гадзіна
files -> Асноўныя накірункі клуба
files -> Урока Жаўняк Н. В. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №10 г. Гомеля"


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал