Урок выніковага абагульнення




Дата канвертавання14.02.2019
Памер158.16 Kb.


Уладзімір Фёдаравіч, добры дзень! Уважліва прачытайце матэрыял. Усе заўвагі пазначайце тлустым шрыфтам або ў дужках. Напішыце колькі ў Вас выйшла артыкулаў, ці ёсць змяненні ў біяграфіі. Таксама напішыце правільна подпісы пад помнікамі архітэктуры, бо яны напісаны не поўнасцю. Там дзе трэба гэта напісаць, я пазначыла ў тэксце. Жадаю поспехаў! Усяго найлепшага. З павагай Матусевіч Наталля Уладзіміраўна.

Уладзімір ГАРБАЧОЎ



Ранняе і Высокае Сярэдневякоўе ў гісторыі чалавецтва

Выніковае абагульненне

VI клас


Навучальная мэта ўрока: падчас урока вучні павінны абагульніць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял па гісторыі Ранняга і Высокага сярэдневякоўя.

Мэты асобаснага развіцця і выхавання: прадоўжыць работу па развіцці і замацаванні ўменняў вызначаць паслядоўнасць, гістарычных падзей; вызначаць месцазнаходжанне вывучаемых гістарычных аб'ектаў на гістарычнай карце; апісваць гістарычныя падзеі, помнікі культуры; параўноўваць гістарычныя падзеі па ўказаных крытэрыях; раскрываць змест гістарычных паняццяў; паважліва адносіцца да маральных і духоўных дасягненняў сярэдневяковых народаў.

Тып урока: урок выніковага абагульнення.

Метадычнае забеспячэнне ўрока: Гісторыя сярэдніх вякоў: V—ХIII стст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В.А.Фядосік [і інш.]; пад рэд. В.А.Фядосіка; Атлас. Гісторыя Сярэдніх стагоддзяў, 6 клас. Мн., 2006; Гісторыя сярэдніх вякоў: 6 клас. Рабочы сшытак. Дапаможнік для вучняў / Паноў С.В. і [інш]. Мн., 2010; мультымедыйная прэзентацыя, раздатачныя карткі з заданнямі.

План урока

  1. Арганізацыйны этап.

  2. Уступнае слова настаўніка.

  1. Размінка.

  2. Конкурс “Сябруем з граматыкай”.

  3. Конкурс “Старажытная архітэктура”.

  4. Конкурс “Карта — крыніца ведаў”.

  5. Конкурс “Разгадай крыжаванку!”.

  6. Конкурс “Гістарычныя крыніцы сведчаць”.

  7. Конкурс “Загадкі Хронаса”.

  8. Конкурс “Пазнай гістарычнага дзеяча”.

  9. Конкурс для кемлівых.

  1. Рэфлексія.

  2. Дамашняе заданне.

Ход урока

  1. Арганізацыйны этап.

Задачы настаўніка: падрыхтаваць вучняў да працы на ўроку, стварыць сітуацыю поспеху.

Запланаваны вынік: гатоўнасць вучняў на супрацоўніцтва, хуткае ўключэнне ў работу.

Настаўнік. Ва ўсе часы ў грамадстве шанаваліся дапытлівы, разумны чалавек. Сёння вы павінны паказаць веды па гісторыі сярэдніх вякоў, праявіць знаходлівасць, кемлівасць. І не выпадкова эпіграфам урока з'яўляюцца наступныя словы:

Калі вы слухаеце, вы забываеце,

Калі вы бачыце, вы разумееце,

Калі вы дзейнічаеце, вы вучыцеся.

Так дзейнічайце, і высокія адзнакі будуць выдатнай для вас узнагародай!

II. Уступнае слова настаўніка.

Задачы настаўніка: паказаць значэнне гісторыі Ранняга і Высокага сярэдневякоўя, дапамагчы вучням сфармуляваць задачы вучэбнай дзейнасці.

Запланаваны вынік: вучні з дапамогай настаўніка фармулююць вучэбныя задачы.

(Гучыць сярэдневяковая музыка Ave Maria ўзятая з партала http://buividovich.at.tut.by/ )



Настаўнік. Сёння ў нас выніковы ўрок па гісторыі cярэдневякоўя, яго Ранняга і Высокага перыядаў.

Cярэднія вякі называлі цёмнымі, таму што лічылі часам заняпаду, або з іроніяй гаварылі: “Вякі былі так сабе — сярэднія”. Сапраўды, у сярэдневякоўі было шмат змрочных старонак. Гэта і частыя крывавыя войны, насілле паміж людзьмі, і рэлігійная варожасць, гэта і кастры, на якіх спальвалі ерэтыкоў. Сярэдневякоўе — гэта пастаянны страх перад голадам, хваробамі, гэта і прымітыўныя і ўбогія ўмовы жыцця значнай часткі насельніцтва.

Але ў часы Сярэдневякоўя прысутнічалі рысы рамантыкі. З хронік і народных паданняў да нас дайшлі гісторыі пра высакароднасць рыцараў, іх турніры. Сённяшняе пакаленне людзей захапляецца прыгажосцю і веліччу замкаў і храмаў.

Сярэдневякоўе немагчыма разглядаць толькі ў чорным або белым колеры. Феадальныя дзяржавы і княствы Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы развіваліся хутчэй чым заваяваныя ў выніку крыжовых паходаў тэрыторыі Паўднёвай Еўропы. Пры ўсіх адрозненнях развіцця народаў свету ў многіх з іх складваліся падобныя грамадскія адносіны. Гісторыкі назвалі гэтыя адносіны феадальнымі.

На ўроку мы паўторым найбольш важныя ў часы Ранняга і Высокага сярэдневякоўя. даты, падзеі, геаграфічныя назвы. Правядзем урок абагульнення з элементамі конкурсу і назавем яго “Лепшы гісторык класа”.

На экране дэманструюцца правілы конкурсу.

Правілы конкурсу

1. У конкурсе прымаюць удзел усе вучні класа.

2. На падрыхтоўку да адказаў і на адказы кожнага тура адводзіцца пэўны час.

3. На пытанні конкурсу адказвае той вучань, хто першым падыме руку.

4. Калі адказ будзе няслушным, то права адказваць пераходзіць да другога вучня.

5. Кожны правільны адказ будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале.

6. Парушэнні дысцыпліны не дапускаюцца. У парушальніка будуць здымацца балы.

7. У канцы ўрока падводзяцца вынікі конкурсу і выстаўляюцца адзнакі.

8. Атрыманыя балы выстаўляюцца ва ўліковую картку.

Ход конкурсу

Задачы настаўніка: праверыць і паглыбіць веды вучняў, развіваць уменні і навыкі працаваць з тэрмінамі, датамі, храналогія, стымуляваць актыўнасць вучняў.

Запланаваны вынік: замацаванне і праверка атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў па курсу гісторыі Сярэдніх вякоў.

Настаўнік пасля адказаў вучняў коратка тлумачыць правільныя адказы. Некаторыя заданні для вучняў раздрукаваны на картках. Правільныя адказы пазначаны курсівам.



1. Размінка. (1—2 балы)

На працягу дзвюх хвілін вучні адказваюць пісьмова і потым агучваюць свае адказы.

Заданне. Выберыце правільныя адказы.

А) Дзяржавы вандалаў у Паўночнай Афрыцы і вестготаў у Іспаніі разграмілі:



візантыйцы і арабы;

гуны і славяне;

туркі-сельджукі і манголы.

Б) Раманскі стыль у архітэктуры атрымаў назву ад горада:

Руан; Рым; Рэймс.

Б) Вызначыце ці з’яўляюцца правільнымі наступныя сцвярдджэнні (так альбо «не»).

Першапачаткова хрысціянскія цэрквы ўсіх славянскіх дзяржаў падпарадкоўваліся канстанцінопальскаму патрыярху. (Не.)

Запрашэнне князя ўсходнеславянскімі плямёнамі з іншай краіны было унікальнай з'явай у сусветнай гісторыі. (Так.)

Кіраўнікі і Польскай і Чешскай дзяржаў насілі тытул караля. (Так.)

Арабы вынайшлі лічбы, якімі мы карыстаемся і цяпер. (Не.)

Усе славянскія дзяржавы да канца ХIII ст. захоўвалі сваю незалежнасць. (Не).

В) Выберыце правільны адказ.

Краіна, якую манголы не змаглі захапіць, — гэта: Японія; Кітай; Іран.

Існаванне замкнёных кастаў было характэрна для: Японіі; Кітая; Індыі.

Найбольш развітую цывілізацыю ў сярэдневяковай Амерыцы стварылі народы: Майя; тальтэкі; сапатэкі.

2. Конкурс “Сябруем з граматыкай” (3—4 балы)

Настаўнік. Гісторык павінен пісаць правільна гістарычныя паняцці, тэрміны, геаграфічныя назвы.

Вучням дэманструецца слайд з гістарычнымі паняццямі. Яны запісваюць на картку гэтыя паняцці, потым іх агучваюць.

1. Б (о, а) лканы;

2. П (і, е) р (э, е) неі;

3. М (а, о) н (о, у) фактура;

4. Р (э, і) ка (о, а) нкіста;

5. С (і, е) нь (о, ё) р;

6. М (о, а) нархія;

7. Р (э, і) спубліка;

8. Ер (і, э) тык.



3. Конкурс “Старажытная архітэктура”. (3—4 балы)

Настаўнік. Адметнымі сярэдневяковымі помнікамі з’яўляюцца храмы розных стыляў. Заданне вучням — на слайдах знайсці храмы. Архітэктура — гэта мастацтва будаваць і ўпрыгожваць будынкі, якія пабудаваныя ў гатычным стылі.

1. Сабор у французскім 2. Царква ў Вестмінстэрскім абацтве. 3. Капліца пакаянцаў горадзе Шартр каля Лондана грэшнікаў у горадзе Бал'е

4. Конкурс “Карта — крыніца ведаў”. (5—6 балаў)

Настаўнік. Картаграфічныя веды і ўменні неабходны для таго, каб арыентавацца ў прасторы, ведаць, што адбывалася на тэрыторыі розных дзяржаў і народаў.

(На слайдзе дэманструюцца правілы работы з контурнымі картамі.) Вучні самастойна прачытваюць правілы і потым выконваюць заданні.

1. На контурнай карце запісвайце заданне.

2. Пры выкананні задання абавязкова карыстайцеся атласам і вучэбным дапаможнікам.

3. Працуйце каляровымі алоўкамі (маркерамі). Тэрыторыі зафарбоўвайце роўнымі, бледнымі колерамі, каб потым можна было наносіць іншыя аб'екты і подпісы.

4. Перад пачаткам работы прадумайце, як падпішыце назвы дзяржаў, рэк, гарадоў, каб яны не перашкаджалі адзін аднаму.

5. Выбраныя абазначэнні пакажыце ў месцы для ўмоўных знаках — спецыяльна адведзеным для гэтага месцы.

6. Калі подпісы да аб'ектаў не змяшчаюцца на контурнай карце, пазначце іх лічбамі, а тлумачэнні да лічбаў напішыце ў месцы для ўмоўных знаках.

7. Аб'екты трэба наносіць на карту, арыентуючыся па лініях градуснай сеткі, па рэках і берагавой лініі.

8. Памятай, што трэба акуратна выконваць работу.

Настаўнік. Уважліва разгледзьце картасхему «Славянскія дзяржавы ў Х ст.» (Гісторыя сярэдніх вякоў. 6 клас. Рабочы сшытак, с. 61).

Абвядзіце межы названых дзяржаў.

Суаднясіце пазначаныя тэрыторыі лічбамі з назвамі дзяржаў.

Старажытнаруская дзяржава; Чэшская дзяржава; Польская дзяржава; Першае Балгарскае царства; Сербская дзяржава; Харвацкая дзяржава.



5. Конкурс “Разгадай крыжаванку!”. (5—6 балаў)

На сталах знаходзяцца карткі з крыжаванкамі. На працягу некалькіх хвілін вучні яе адгадваюць, потым агучваюць свае адказы.



1
















2



















3



















4




























5






















6




























7




























  1. Надзел зямлі, які даваўся за выкананне службы, у асноўным ваеннай, і перадаваўся па спадчыне.

  2. Праціўнік царквы і веры.

  3. Феадал, які атрымаў феод ад сеньёра.

  4. Саслоўе, якое аб'ядноўвае святароў.

  5. Распаўсюджванне ісламу, у тым ліку шляхам вайны супраць людзей іншай веры.

  6. Асабістая ўлада аднаго чалавека (караля, князя, халіфа, султана, шаха) у дзяржаве; звычайна перадаецца па спадчыне.

  7. Адносіны пазямельнага і асабістай залежнасці паміж людзьмі, заснаваныя на уласнасці на зямлю.

(Адказы на крыжаванку: 1. Феод. 2. Эрэтык. 3. Васал. 4. Духавенства. 5. Джыхад. 6. Манархія. 7. Феадалізм.)

6. Конкурс “Гістарычныя крыніцы сведчаць” (7—8 балаў)

Заданне. Уважліва прачытайце тэкст, разгледзьце ілюстрацыю замка і з дапамогай тэкста падпішыце абазначэнні.

Замак сеньёраў дэ Кусі ў Францыі

(З кнігі Клар Ф. Жакі «Гістарычная аповесць»)

Замак сеньёраў дэ Кусі быў пабудаваны на ўзгорку, які ўзвышаецца ў маляўнічай даліне ракі Айлеты, сеньёрам дэ Кусі ў 1225—1230 гады і ўяўляў сабой адзін з выдатных будынкаў эпохі... Сам замак уражваў сваімі памерамі... Ён быў абкружаны цэлай сістэмай равоў, доступ цераз якія быў магчымы толькі па вузкім пад'ёмным мосце. На ўсіх чатырох вуглах тоўстых крапасных сцен узвышалася па вежы. Але самым цудоўным збудаваннем замка з'яўлялася цэнтральная ўнутраная вежа — данжон. Трапіць у вежу можна было толькі па пад'ёмным мосце. Унутры ўваход у яе абараняўся, якая агароджай апускалася і шэрагам цяжкіх, акаваных жалезам дубовых дзвярэй. Толькі той, хто ведаў пароль, мог бязбоязна пранікнуць у вежу. Унутры вежы было тры паверхі, і кожны ўяўляў сабой вялікую круглую залу. Зала першага паверха з дванаццаццю нішамі ў сценах служыла арсеналам; у зале другога паверха змяшчалася вялізная печ, у якой у час асады выпякаўся хлеб для абаронцаў крэпасці; на трэцім паверсе была зала з выхадамі на галерэю з байніцамі, якая абкружала вежу. У вежы мог размясціцца гарнізон колькасцю да 1500 чалавек. Над дзвярамі вежы было скульптурнае ўпрыгажэнне, якое адлюстроўвала, як сеньёр дэ Кусі звальвае на зямлю льва.

Пад усім замкам знаходзілася вялікае падзямелле з масай патайных хадоў; яны служылі для тайных сувязей са знешнім светам у час асады; паданне гаворыць, што існаваў нават падземны ход паміж замкам Кусі і Прэманстранцкім манастыром. У склепах і падзямеллях замка можна было захоўваць запасы, дастатковыя для таго, каб пракарміць тысячу чалавек на працягу цэлага года.

Замак буйнога феадала: 1 — галоўная замкавая вежа; 2 — жыллё гаспадара замка; 3 — капліца; 4 — вежа над брамай з пад'ёмным мостам; 5 — роў; 6 — гаспадарчыя будынкі; 7 — унутраны двор; 8 — сярэдні двор; 9 — пякарня; 10 — абарончыя сцены.

7. Конкурс “Загадкі Хронаса” (7—8 балаў)

На сталах знаходзяцца карткі з заданнямі: расстаўце ў храналагічным парадку падзеі, прачытайце зашыфраванае слова, дайце яму тлумачэнне. (Можна карыстацца вучэбным дапаможнікам.)

Гістарычная падзея

Стагоддзе

Літара

Гістарычная падзея

2

р

Пачатак дзейнасці Кірылы і Мяфодзія

12

а

“Лядовае пабоішча”

9

с

Захоп крыжакамі Візантыі

5

ц

Прыняцце хрысціянства Руссю

3

ы

Прыняцце хрысціянства балгарамі

1

х

Перасяленне Мухамеда з Мекі ў Медыну

7

я

Першы крыжовы паход

11

в

Неўская бітва

6

і

Падзел царквы на праваслаўную і каталіцкую

4

с

Прыняцце хрысціянства ў Польскай дзяржаве

8

н

Любечскі з'езд князёў

10

т

Пачатак паходаў хана Батыя на Русь

(Адказ: хрысціянства.)

8. Конкурс “Пазнай гістарычнага дзеяча” (7—8 балаў)

Уважліва разгледзьце выявы на слайдзе, прачытайце вершы і апісанні і адкажыце пра каго ідзе гаворка.

Настаўнік прапануе вучням разгледзець выявы на слайдах, прачытаць урыўкі з гістарычных твораў і назваць пра каго ў іх расказваецца.

1. Непадступны, хітры ...

Пайшоў на брудны «подзвіг»:

Забіўшы бацьку рукамі сына.

Ён следам сына загубіў,

Шляхам забойства і падману

Сябе на трон ён пасадзіў. (Пра Хлодвіга.)

2. Кароль наш.., вялікі імператар,

Праваяваў сем гадоў у краіне іспанскай,

Увесь гэты горны край да мора заняў,

Узяў прыступам усе гарады і замкі,

Знішчыў іх сцены і разбурыў вежы. (Пра Карла Вялікага.)

3. Гэты чалавек у Раннім сярэдневякоўі заснаваў новую рэлігію і дзяржаву. (Пра Мухамеда.)

4. Ён быў сынам простага селяніна і воляй выпадку стаў кіраўніком велізарнай дзяржавы. Яго імя захавалася таму, што па яго загаду быў складзены зборнік законаў, на аснове якога ствараліся законы многіх еўрапейскіх дзяржаў у больш познія часы. (Пра Юстыніяна.)

5. Продкамі гэтага чалавека былі нарманы, сам ён гаварыў па-французску і жыў на поўначы Францыі, а затым стаў каралём Англіі, заснаваў там новую дынастыю. (Пра Вільгельма Заваёўніка.)

9. Конкурс для кемлівых. (9—10 балаў)

Настаўнік. Складзіце сінквейны на выбар на тэмы “Ранняе Сярэдневякоўе”, “Высокае Сярэдневякоўе”.

Правілы складання сінквейна:

Першы радок — тэма сінквейна, уключае ў сабе адно слова (звычайна назоўнік), якое абазначае аб'ект або прадмет, пра які пойдзе гаворка.

Другі радок — два словы (часцей за ўсё прыметнікі або дзеепрыметнікі), яны даюць апісанне прыкмет і ўласцівасцей абранага ў сінквейне прадмета або аб'екта.

Трэці радок — утрымлівае тры дзеясловы або дзеепрыслоўі, якія апісваюць характэрныя дзеянні аб'екта.

Чацвёрты радок — утрымлівае фразу з чатырох слоў, якая выказвае асабістае стаўленне аўтара сінквейна да апісаннага прадмета або аб'екта.

Пяты радок — сінонім першага радка.

Вучні чытаюць тэкст вучэбнага дапаможніка “Заключэнне. Ранняе і Высокае сярэдневякоўе ў гісторыі чалавецтва“ (с. 149—150) і знаходзяць словы для складання сінквейна.

Пасля складання сінквейнаў праводзіцца калектыўнае абмеркаванне.



Рэфлексія.

Задача настаўніка: вызначыць узровень засваення вучнямі ведаў па раздзелу.

Запланаваны вынік: падлічваюць колькасць балаў, ацэньваюць сваю работу на ўроку.

Настаўнік. Наш урок завяршаецца. Падлічыце агульную колькасць атрыманых вамі балаў. Затым настаўнік удакладняе, хто з вучняў набраў найбольшую колькасць балаў. Лепшаму прысвойваецца званне “Лепшы знаўца гісторыі”. Астатнія вучні атрымліваюць адзнакі адпаведна атрыманым балам.

Вучні адказваюць на пытанні анкеты.

Анкета

1. На ўроку я працаваў актыўна / пасіўна.



2. Сваёй працай на ўроку я задаволены / не задаволены.

3. Урок для меня здаўся кароткім / доўгім.

4. За ўрок я не стаміўся / стаміўся.

5. Матэрыал па гісторыі Сярэдніх вякоў для мяне быў зразумелы / не зразумелы, карысны / бескарысны, цікавы / сумны.



IV. Дамашняе заданне.

Задача настаўніка: падабраць заданні згодна ўзроўню навучання кожнага вучня.

Запланаваны вынік: навучэнцы паказваюць веды па ўсім курсе.

Індывідуальнае — паўтарыць матэрыял вучэбнага дапаможніка з улікам недахопаў у ведах, якія былі выяўлены ў час правядзення конкурсу. Агульнае: а) паўтарыць паняцці і даты (с. 154— 156); б) папрацаваць над заданнямі да ўрокаў абагульнення (с. 72—75, 114 — 116, 147—148).

Дадатак

Індывідуальная ўліковая картка

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго балаў

Месца

Балы






































База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка