Урок замацавання і развіцця ведаў, уменняў, навыкаў



Дата канвертавання15.12.2018
Памер127.42 Kb.
#24783
Мэты  ўрока:

- арганізаваць дзейнасць вучняў  для замацавання ведаў аб працэсах, што адбываюцца ў растворах электралітаў - рэакцыях іоннага абмену,  выяўлення ўмоў, пры якіх  іонныя рэакцыі працякаюць неабарачальна;

- прадоўжыць  фарміраваць у вучняў ўменні састаўляць ураўненні рэакцый іоннага абмену ў малекулярным і іонным выглядзе;

- арганізаваць работу, накіраваную на фарміраванне даследчых уменняў вучняў;

- спрыяць фарміраванню ў вучняў лагічнага мыслення, умення хутка і якасна прымяняць атрыманыя веды на практыцы, развіваць навуковую мову вучняў;

- спрыяць выхаванню ў вучняў навукова абгрунтаванага ўспрымання навакольнага  свету, самастойнасці меркаванняў, уменняў працаваць у парах, групах, культуры хімічнага эксперыменту (правіл работы ў кабінеце хіміі).

 

Тып урока: урок замацавання і развіцця ведаў, уменняў, навыкаў.

Формы работы: франтальная, індывідуальная, парная, групавая.

Метады:  - славесныя: гутарка, расказ;

                  - наглядна-практычныя: дэманстрацыя доследаў, картачкі з 

                    заданнямі;  

                  - практычныя: выкананне доследаў

Інтэрактыўны элемент урока – камп’ютарная прэзентацыя.

 

Абсталяванне і рэактывы:

- камп'ютар, прэзентацыя ў “PowerPoint”;

- вучэбны дапаможнік: Шымановіч І. Я.Хімія. Падручнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. – Мінск: Народная асвета, 2011;

-  інструктыўныя карткі для правядзення лабараторнага доследу, дыягнастычныя матэрыялы па тэме «Рэакцыі іоннага абмену»(тэст));

- на сталах вучняў знаходзяцца: штатыў з прабіркамі, растворы салянай кіслаты, гідраксіду натрыю, сульфату медзі, карбанату натрыю,;

-  на стале настаўніка знаходзяцца: штатыў з прабіркамі, крышталічныя карбанат натрыю і лімонная кіслата, растворы карбанату натрыю, лімоннай кіслаты, хларыду натрыю і  гідраксіду калію.

Тэхналогія: элементы тэхналогіі праблемнага навучання, тэхналогіі развіваючага навучання, гульнявых тэхналогій.

         Эпіграф  урока:  «Проста ведаць - яшчэ не ўсё, веды патрэбна ўмець выкарыстаць». І. В. Гётэ.  



Ход урока

І.Арганізацыйны момант.

Мэта: стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай абстаноўкі пагружэння вучняў у атмасферу ўрока.

ІІ. Матывацыя.

Мэта: забяспечыць разуменне вучнямі мэты ўрока.

Настаўнік.  Сёння мы прадоўжым  вывучаць тэму “ Рэакцыі іоннага абмену”. (Слайд 1). Эпіграфам нашага ўрока з’яўляецца  выказваннне «Проста ведаць - яшчэ не ўсё, веды патрэбна ўмець выкарыстаць». Гэтыя словы належаць І. В. Гётэ. (Слайд 2).  Чаму іменна гэтае выказванне  мы пакладзем у аснову нашага ўрока? Як вы думаеце?(Адказы вучняў). 

Ну, а цяпер, зыходзячы з дэвіза ўрока і назвы тэмы разам вызначым мэты нашага ўрока. (Адказы вучняў).



ІІІ. Актуалізацыя і праверка ведаў.

Мэта: актуалізаваць суб’ектны вопыт вучняў, які спатрэбіцца ім пры раскрыцці тэмы.

Настаўнік. На мінулых уроках мы знаёміліся з тэорыяй электралітычнай дысацыяцыі, з рэакцыямі іоннага абмену, з умовамі працякання іонных рэакцый. Веды па пройдзеных тэмах  спатрэбяцца  нам на сёняшнім уроку. Таму  спачатку правядзём размінку і  паўторым асноўныя паняцці гэтых тэм.

Размінка.

Заданне №1. «Хімічны трэнажор».

Закончы сказ адным словам. Вучні  дабаўляюць  у сказы патрэбныя словы.

1. Дадатна зараджаныя часцінкі - …(катыёны).

2. Адмоўна зараджаныя часцінкі - …(аніёны).

3. Рэчывы , водныя растворы або расплавы якіх праводзяць электрычны ток - …(электраліты).

4. Працэс распаду электралітаў на іоны пры растварэнні або расплаўленні рэчыва  - ….(электралітычная дысацыяцыя).

5. Электраліты,  пры дысацыяцыі якіх у водных растворах у якасці аніёнаў утвараюцца толькі  гідраксід-іоны  - …(асновы)

6. Электраліты,  пры дысацыяцыі якіх у водных растворах у якасці катыёнаў утвараюцца толькі іоны вадароду - …(кіслоты).

7. Электраліты,  пры дысацыяцыі якіх у водных растворах утвараюцца  звычайна катыёны металаў і аніёны кіслотных астаткаў- …(солі).

8. Рэакцыі, якія адбываюцца ў водных растворах з удзелам іонаў электралітаў - …(іонныя рэакцыі).

Заданне № 2. «Куча малая». (Слайд 3). На слайдзе беспарадкова запісаны формулы іонаў: Ca2+; K+; CI-; Mg2+; SO42-; CO32-; Fe3+; OH-.  Размяркуйце іх па дзвюх папках з назвамі «КАТЫЁНЫ» і «АНІЁНЫ».



Самакантроль.(Слайд 4)

Заданне 3. «Знайдзі мяне». (Слайд 5). Укажыце моцныя электраліты.

 HCI; BaSO4; KOH; Ba(OH)2; Fe(OH)3; Na2CO3; Ca3(PO4). Правяраем правільнасць  выканання задання.

Узаемакантроль. (Слайд 6).

Заданне  4. «Ау, электраліты! » . Напішыце ўраўненні дысацыяцыі ў водных растворах прапанаваных рэчываў  у заданні №3. Адначасова каля дошкі працуе  адзін  вучань (рашае на адваротным баку дошкі). Аналізуем вынікі выканання задання. Самаправерка



IV. Сістэматызацыя,  абагульненне ведаў.

Мэта:  забяспечыць абагульненне і сістэматызацыю ведаў у вучняў пра рэакцыі іоннага абмену і ўмовы іх працякання, пра алгарытм састаўлення ўраўненняў  рэакцый іоннага абмену.

Настаўнік. Давайце ўспомнім, якія рэакцыі называюцца рэакцыямі іоннага абмену? (Адказы вучняў). Рэчывы з якім тыпам сувязі можна аднесці да электралітаў? (Адказы вучняў). (Іонным – асновы, солі;  кавалентным палярным – кіслоты). А цяпер ўспомнім, пры якіх умовах яны працякаюць. (Адказы вучняў).

Ствараем праблемную сітуацыю. Праводзім дэманстрацыйны дослед. Бяром крышталічныя карбанат натрыю і лімонную кіслату. Змешваем іх. Ці назіраем прыкметы рэакцый? Чаму? (Адказы вучняў). Што неабходна зрабіць для таго, каб рэакцыя адбылася? (Адказы вучняў).  (Растварыць крышталічныя рэчывы. Іоны ў цвёрдых рэчывах знаходзяцца ў вузлах крышталічнай рашоткі і не могуць перамяшчацца свабодна, для таго каб абмяняцца іонамі, а ў растворы гэта становіцца магчымым). Праводзім рэакцыю паміж растворамі гэтых электралітаў. Якія прыкметы назіраем? (Адказы вучняў). (Вылучэнне газу).Значыць,  рэакцыі  паміж іонамі  працякаюць у … (растворах) электралітаў  і называюцца… (іоннымі рэакцыямі або рэакцыямі іоннага абмену (РІА)). Так як рэакцыі абмену працякаюць у растворах электралітаў, то і ўраўненні гэтых рэакцый будем запісваць у выглядзе іонаў (т. як рэакцыі працякаюць не паміж малекуламі , а паміж іонамі). І такія ўраўненні будуць называцца … (іоннымі). Успомнім  парадак састаўлення ўраўненняў іонных рэакцый.  Запрашаем да дошкі аднаго вучня. На прыкладзе ўзаемадзеяння сульфату медзі і гідраксіду натрыю  замацоўваем алгарытм састаўленя РІА:  запіс малекулярнага ўраўнення, поўнага  іоннага і іоннага скарочанага ўраўненняў рэакцыі.

Ствараем наступную праблемную сітуацыю. Праводзім дэманстрацыйны дослед. Да раствору хларыду натрыю прыліваем раствор гідраксіду калію. Ці адбываецца гэтая рэакцыя? Чаму? (Адказы вучняў). ( Не назіраем прыкметы хімічных рэакцый? Няма пары катыёнаў і аніёнаў, якія могуць звязацца паміж сабой з утварэннем новага рэчыва, г.зн рэакцыя абарачальная, не ідзе да канца)). Запішам малекулярнае і поўнае  іоннае ўраўненні  гэтай рэакцыі. (Слайд 8). Пры  якіх жа ўмовах працякаюць рэакцыі іонага абмену ў растворах электралітаў?(Адказы вучняў). ( Калі катыёны могуць звязацца з аніёнамі , г.зн.  пры гэтым утвараецца асадак,  газ  або рэчывы, якія мала дысацыіруюць на іоны. Рэакцыя неабарачальная, г. зн.  ідзе да канца). (На слайдзе  дэманструецца схема-канспект пра рэакцыі іоннага абмену і ўмовы іх праходжання).(Слайд 7).(Слайд 8) . (Дадатак 2).

 А зараз мы пагуляем у гульню  «Правер суседа». Работа ў парах.

Састаўце ўраўненні рэакцый  ў малекулярным, поўным і скарочаным іонным выглядзе, укажыце ўмовы працякання хімічных рэакцый:

1 вучань:   гідраксід калію  +  серная кіслата  → …;                               

 2 вучань:  хларыд жалеза (ІІІ) + гідраксід калію  →  … .                             



Узаемаправерка( абмен сшыткамі). (Ключ для праверкі задання. (Слайд 14 ).

          Наступная гульня  -   “Рэанімацыя”.

  Састаўце  малекулярныя ўраўненні рэакцый,  якія выражаны  наступнымі скарочанымі іоннымі ўраўненнямі:

1 вучань:  Cu2+ + 2OH→ Cu (OH )2  .

2 вучань : 2Н+  + CO32-  → CO2  + Н2О ;

Узаемаправерка( абмен сшыткамі). (Ключ для праверкі задання. (Слайд 15 ).

V. Фізкультхвілінка.

Мэта: стварыць умовы для зберажэння і захавання здароўя вучняў.

Гімнастыка для вачэй “Пальчык”. Прыцісніце палец да пераносіцы і паглядзіце на яго. Затым марудна адводзьце палец ад сябе, працягваючы сачыць за ім вачыма. Паўтарыце гэтае практыкаванне некалькі разоў



VІ. Замацаванне ведаў.

Мэта: арганізаваць работу  вучняў па прымяненню і замацаванню ведаў пра рэакцыі, якія адбываюцца ў растворах электралітаў і ўмовах іх праходжання  на практыцы (з дапамогай хімічнага эксперыменту)  .

Настаўнік.  Пры дапамозе чаго мы можам даведацца пра таямніцы, якія адбываюцца ў растворах электралітаў? (Адказы вучняў).(Хімічнага эксперымента).

Так, зараз пераходзім да практычнай часткі ўрока, эпіграфам  да якой стануць словы Д.І.Мендзялеева “ Дослед – найкарацейшы шлях да пазнання сапраўднасці”. (Слайд 16). Як вы думаеце, чаму пад такім эпіграфам мы будзем працаваць? (Адказы вучняў). Вам неабходна правесці наступны дослед, у выніку якога вы павінны даказаць,  што пры дадзеных умовах рэакцыі іоннага абмену ідуць да канца,  і не з’яўляюцца абарачальнымі.

Работа ў групах(па 2-3 вучні). Праводзіцца навучанне правілам бяспекі пры рабоце : з растворамі кіслот, шчолачаў і солей; са шкляным посудам.  Вучні працуюць па  інструктыўных картачках. (Дадатак 1).  Ад кожнай групы адзін вучань дакладвае  аб выніках праведзенага доследу, робіць вывады. Справаздачу аб праведзеных доследах афармляюць у наступнай табліцы.

( Слайд 17 ).



Выкананне доследу (рысунак)

Назіранні

Ураўненні рэакцый, вывад

 

 

 

Самакантроль. (Слайд 18 ).
Настаўнік: Рэакцыі іоннага обмену маюць вялікае значэнне ў розных галінах. Яшчэ ў свой час заснавальнік тэорыі электралітычнай дысацыяцыі Свантэ Арэніус гаварыў, што электралітычная дысацыяцыя аказалась прымянімай і карыснай ва ўсіх галінах сучаснай навукі.

  1. У сельскай гаспадарцы (працэсы, якія адбываюцца ў глебе – гэта іонаабменныя ўзаемадзеянні рэчываў)

  2. У харчовай прамысловасці (Для выпякання тортаў і бісквітаў выкарыстоўваюць соду, гашаную воцатам)

  3. У поліграфічнай вытворчасці таксама выкарыстоўваюць рэакцыі іоннага абмену.

  4. Вызначэнні якасці вады.

  5. Устараненне жорсткасці вады.

  6. Вызначэнне якасці прадуктаў харчавання.

І гэта далёка не поўны пералік галін прымянення рэакцый абмену. Таму можна зрабіць вывад, што жыццё сучаснага чалавека немагчыма без рэакцый абмену!!!

VІІ. Кантроль засвоеных ведаў.

Мэта:  выявіць якасць і ўзровень засваення ведаў вучнямі; выявіць недахопы  і правесці карэкцыю выяўленых прабелаў у ведах вучняў.

Правядзенне тэставай работы. (Дадатак 2).

 VІІІ. Дамашняе заданне.

Мэта: забяспечыць разуменне вучнямі мэты, зместу і спосабаў выканання дамашняга задання.

Настаўнік дае кароткі інструктаж па выконванню дамашняга задання.

§ 33, заданні 7,8 (Слайд 23).

ІХ. Рэфлексія.

Мэта: стварыць сітуацыю рэфлексіі па прычыне ўсведамлення вучнямі сябе ў дзейнасці, якую яны выконвалі.

 Як вы лічыце, ці дасягнулі вы мэты ўрока? (Адказы вучняў).

Ці вызвала тэма ўрока цікавасць? (Адказы вучняў).

Як вы думаеце, ці спатрэбіцца вам гэта ў жыцці? (Адказы вучняў).

 Сшыткі здайце для праверкі і выстаўлення адзнак у журнал.

Малайцы, вы сёння добра папрацавалі і паказалі нядрэнныя веды, асабліва пры правядзенні практычнай часткі ўрока.

А цяпер адзначце свой стан і настрой на “дыполі”. Прымацуйце магніты паблізу плюса, калі вы добра засвоілі тэму, па сярэдзіне – калі не вельмі добра і бліжэй да мінуса - калі не зразумелі.

Дзякуй вам за ўрок! Да пабачэння!

 

 

 Інструктыўная картачка да лабараторнага доследу



 

 Заданне для першай групы.

Да раствору сульфату медзі(ІІ) аб'ёмам  прыкладна 1 см3  дабаўце некалькі кропель раствору карбанату натрыю. Якія прыкметы назіраеце? Састаўце ўраўненне рэакцыі  ў малекулярным, поўным і скарочаным іонным выглядзе. Назавіце прадукты рэакцыі.Зрабіце вывад.

 Інструктыўныя картачкі да лабараторнага доследу


 Заданне  для другой групы.

Да 1см3   раствору карбанату натрыю  дабаўце  прыкладна 1см3  раствору салянай кіслаты. Якія прыкметы назіраеце?  Састаўце ўраўненне рэакцыі  ў малекулярным, поўным і скарочаным іонным выглядзе. Назавіце прадукты рэакцыі.Зрабіце вывад.

 


Дадатак 2

Тэставая работа

Варыянт 1


1. Прыкметай рэакцыі паміж Na2CO3 і  HCl з’яўляецца:

а) з’яўленне паху; б) утварэнне асадку; в) выдзяленне  газу. 

2. Вызначце сумарную колькасць іонаў, якая ўтвараюцца пры дысацыяцыі солі Fe2(SO4)3:

а) 2; б) 5; в) 7; г) 4.


3. Правая частка ўраўнення дысацыяцыі сульфату медзі (II): 

а) Cu + SO3; б) Cu2++ SO42-; в) 2Cu++ SO42-;


 4. Не могуць адначасова знаходзіцца ў растворы іоны:

         а)  Al3+  і  PO43−;    б)  Na+  і  NO3;      в) Ag+  і  Cl

 5. З выпадзеннем асадку працякае рэакцыя паміж растворамі:

а) сульфату калію і салянай кіслаты;

б) нітрату серабра(І) і хларыду натрыю;

в) гідраксіду калію і сернай кіслаты;

       

Варыянт 2


1. Прыкметай рэакцыі паміж CuSO4 і  NaOH з’яўляецца:

а) з’яўленне паху; б) утварэнне асадку; в) выдзяленне  газу. 

2. Вызначце сумарную колькасць іонаў, якая ўтвараюцца пры дысацыяцыі солі Fe Cl 3:

а) 2; б) 5; в) 7; г) 4.


3. Правая частка ўраўнення дысацыяцыі сульфату калію: 

а) K + SO3; б) K2++ SO42-; в) 2K++ SO42-;


 4. Не могуць адначасова знаходзіцца ў растворы іоны:

         а)  Na+  і  PO43−;    б)  Cu2+  і  OH;      в) Mg2+  і  CO32-

 5. З вылучэннем газу працякае рэакцыя паміж растворамі:

а) сульфату калію і салянай кіслаты;

б) нітрату серабра (І) і хларыду натрыю;

в) карбанату калію і сернай кіслаты;



ПАМЯТКА

Пры састаўленні іонных ураўненняў рэакцый НЕЛЬГА запісваць у выглядзе іонаў:

  1. Маларастваральныя і нерастваральныя злучэнні (гл. табліцу растваральнасці).

  2. Слабыя электраліты (слабыя кіслоты, слабыя асновы, вада) (гл. апорны канспект).

  3. Газападобныя прадукты

2, О2, Cl2, РН3, SiH4, N2)

  1. Простыя рэчывы

(S, Zn, Al, F, Br2, I2)

  1. Аксіды

(CO, CO2, H2O, SO2, SO3, P2O5)



Пры састаўленні іонных ураўненняў рэакцый , кіруюцца наступнымі простымі правіламі:
1. У іонным выглядзе запісываюцца толькі добра растваральныя моцныя электраліты.

2. Дрэнна растваральныя, а таксама слабыя электраліты запісываюцца ў выглядзе малекул.

3. Пры састаўленні рэакцый іоннага абмену трэба карыстацца табліцай растваральнасці солей, асноў, кіслот, якая знаходзіцца ў канцы падручніка.

4. Пры састаўленні іонных ураўненняў пішацца 3 ураўненні:



  • малекулярнае

  • поўнае іоннае ўраўненне

  • скарочанае іоннае ўраўненне

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Ямінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”

План-канспект

урока хіміі ў 8 класе
“Рэакцыі іоннага абмену”

Падрыхтавала настаўнік хіміі і біялогіі



Жук Таццяна Васільеўна

Ямінск, 2018
Каталог: gallery -> 168
168 -> Фарміраваць уменні і навыкі знаходзіць у сказах і тэкстах дзеепрыметнікі на аснове іх марфалагічных прымет і сінтаксічных асаблівасцей
gallery -> Інтэлектуальная гульня «Беларусь – сінявокая»
gallery -> Развагі пра здароўе
gallery -> Прыметнік, прыслоўЕ: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
gallery -> -
168 -> Выпуск №1 22 кастрычніка 2014г Газета для вучняў, настаўнікаў і бацькоў! Выпускаецца 1 раз у чвэрць
168 -> Графік правядзення інфармацыйных І класных гадзін у Дзяржаўнай установе адукацыі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал