Урока: «Кампаненты ўнутранага асяроддзя арганізма. Састаў і функцыі крыві. Эрытрацыты»




Дата канвертавання26.12.2016
Памер33.75 Kb.
Тэма урока: «Кампаненты ўнутранага асяроддзя арганізма. Састаў і функцыі крыві. Эрытрацыты»

Мэта ўрока: азнаямленне з кампанентамі ўнутранага асяроддзя арганізма, функцыямі крыві.

Задачы ўрока:

адукацыйная: вывучыць кампаненты ўнутранага асяроддзя арганізма; сфарміраваць у вучняў веды пра састаў і фукцыі крыві, форменныя элементы.

развіваючая: развіваць уменні аналізаваць, параўноўваць, рабіць высновы; развіваць лагічнае мысленне.

выхаваўчая: выхоўваць пачуццё адказнасці за захаванне свайго здароўя.

Абсталяванне: падручнік Машчанка М.В., Барысаў О.Л. «Біялогія 9 клас»; камп’ютар, прэзентацыя.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Аналіз вынікаў кантрольнай работы (заданне №3,4 кантрольнай работы)

3. Тлумачэнне новага матэрыялу

Эпіграф: “Человек есть тайна. Ее надо разгадать,

и ежели будешь ее разгадывать всю жизнь,

то не говори, что потерял время…”

Ф. М. Достоевский.

Па меры ўскладнення арганізма ў працэсе эвалюцыі адбылося функцыянальнае аб’яднанне трох вадкасцей цела – тканкавай ваадкасці, крыві і лімфы. (Што азначае паняцце “незамкнутая крывяносная сістэма”?) Яны атрымалі назву ўнутранага асяроддзя арганізма, з якога клеткі атрымліваюць усе неабходныя ім рэчывы.
Кампаненты ўнутранага асяроддзя арганізма

Кампаненты асяроддзя

Месца знаходжання

Састаў

Функцыі

Кроў

Не мае кантакту з клеткамі; сэрца, крывяносныя сасуды; дэпо - селязёнка, ныркі

Плазма (90% вады, 6-8% бялку, 0,10-0,12% глюкозы, тлушчы, мінеральныя солі); форменныя элементы

Тэрмарэгулятарная; газатранспартная; пажыўная; выдзяляльная; рэгулятарная; ахоўная

Тканкавая вадкасць

Прамежкі паміж клеткамі ўсіх тканак

Вада, арганічныя і неарганічныя рэчывы, О2, СО2

Пераносіць з крыві ў клеткі О2 і пажыўныя рэчывы, з клетак у кроў - СО2 і прадукты абмену


Лімфа

Лімфатычная сістэма

Вада, 1-2% бялкі, 2% тлушчы, лейкацыты

Удзельнічае ў працэсе імунітэту, ахоўвае арганізм ад хваробных бактэрый

У стане спакою кроў у арганізме размяркоўваецца наступным чынам: 25% - мышцы, 25% - ныркі, 15% - сасуды кішэчніка, 13% - сасуды лёгкіх, 10% - печань, 8% - мозг.


Форменныя элементы крыві

Асаблівасці

Эрытрацыты

Трамбацыты

Лейкацыты

Колер

Чырвоны







Памеры

7,5 мкм







Колькасць у 1л

3,9-5,2*1012







Наяўнасць ядра









Форма клетак

Дваякавагнуты дыск







Месца ўтварэння

Чырвоны касцявы мозг







Працягласць

жыцця


100-120 сутак







Месца

разбурэння



Печань або селязёнка







Функцыі

Перанос дыхальных газаў (О2, СО2)






За 70 гадоў жыцця ў касцявым мозгу чалавека ўтвараецца 650 кг эрытрацытаў; за адну секунду ў нашым арганізме з’яўляецца 10 млн новых эрытрацытаў, якія замяняюць такую самую колькасць загінуўшых. За адзін дзень гэта колькасць павялічваецца да 200 млрд.


4. Замацаванне ведаў (пытанні 1-7, с.75)
5. Дамашняе заданне: §23, 24 (падрыхтаваць паведамленне «Донарства: яго значэнне для жыцця людзей»)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка