Урока па беларускай мове 2 клас Тэма: "Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме"



Дата канвертавання21.06.2017
Памер54.19 Kb.
#10338
ТыпУрок
План-канспект урока па беларускай мове 2 клас

Тэма: “Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме”

Мэты ўрока: засвойваць парныя па звонкасці – глухасці гукі беларускай мовы; выпрацоўваць уменне падбіраць праверачныя словы і выбіраць патрэбнае напісанне ў сярэдзіне і на канцы слова; садзейнічаць развіццю памяці, мыслення; выхоўваць добразычлівасць.

Абсталяванне:

падручнік: Свірыдзенка, В.І. Беларуская мова. Падручнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. У 2 ч. Ч.2/ В.І.Свірыдзенка.-Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015.- 112с.

карткі з назвамі жывёл;

карткі з тэстамі;

малюнак птушкі.
Ход урока:
1. Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы,

Усіх заве ён на ўрок.

А вы, дзеці, усе гатовы?

Пачынаем наш урок.

І на месцы ціха сядзем,

Не парушым цішыню.

Падрыхтуемся ўсё слухаць,

Зараз я ўрок пачну.
2. Праверка дамашняга задання.

– Давайце праверым, як вы справіліся з дамашнім заданнем. Якое практыкаванне вы выконвалі дома? (стар. 49, пр. 86).

– Што ў гэтым практыкаванні вам трэба было зрабіць? (спісаць, уставіць літары, падабраць праверачныя словы).

– Назавіце словы, у якіх вы ўставілі літару б і назавіце праверачнае слова (жабкі – жаба), літару ж (лужку – лужок), літару п (лапкі – лапы).


3. Хвілінка чыстапісання

- Адгарніце свае сшыткі, запішыце дату, класная работа. Зараз я вам буду паказваць нейкія рэчы, вы павіны іх назваць. (лыжка, мышка, кніжка).

Якую літару ў слове лыжка, мышка, кніжка мы павінны праверыць, якое праверачнае слова?

лы…ка – лыжка (лыжачка), мы…ка – мышка (мышы), кні…ка – кніжка (кніжачка)



  • Запішыце гэтыя словы сабе ў сшытак, падкрэсліце ту літару, якую мы правяралі.




  • Паглядзіце на дошку. Каго вы бачыце на малюнке? (птушку)

  • Можа, хто ведае якую-небудзь прыказку пра птушку?

Слова, як пту…ка: выпусціш – не вернеш.


  • Давайце з вамі прачытаем прыказку. Якую літару мы ўставім у слове птушка? (ш). Праверачнае слова? (птушачка)

  • А хто мне растлумачыць сэнс гэтай прыказкі? (перад тым як нешта сказаць, трэба падумаць, а потым ужо казаць)

  • Для чаго мы павінны так рабіць? (каб не пакрыўдзіць чалавека тым, што сказалі яму нешта дрэннае)

  • Запішыце гэту прыказку ў свае сшыткі.

- А зараз мы з вамі пагуляем у гульню “Знайдзі пару”

- Я буду называць вам парны звонкі зычны гук, а вы парны яму глухі гук.

- (Імя), будзе запісваць гэтыя пары на дошцы, астатнія ў свае сшыткі.

(б-п, з-с, д-т, г-х, з-с, ж-ш, дж-ч).
4. Вывучэнне новай тэмы

- Давайце пагледзім на дошку, на ёй запісаны звонкія гукі, давайце іх назавем



[й], [ў], [р], [м], [м], [н], [н], [в], [в], [л], [л], а таксама запісаны глухія гукі [к], [к], [ф], [ф].

- Так вось, гэтыя звонкія і глухія зычныя не маюць пару, яны самі па сабе.

- Давайце ў падручніках на старонцы 50 уверсе разам прачытаем правіла.

- Хто мне скажа, а ў рускай мове звонкія гукі[в], [в], маюць парныя глухія гукі? (да)

- Якія гэта гукі? Назавіце іх.

- А вось у беларускай мове звонкія гукі [в], [в], і глухія гукі [ф], [ф’] не ўтвараюць пару.

- Давайце з вамі яшчэ раз назавем звонкія зычныя гукі, якія не маюць парных глухіх гукаў [й], [ў], [р], [м], [м’], [н], [н’], [в], [в’], [л], [л’], а зараз глухія зычныя, якія не маюць парных звонкіх [к], [к’], [ф], [ф’].
Гімнастыка для вачэй
- Зараз выконваем практыкаванне 87. Паслухайце верш. Давайце разам яго прачытаем. Ці ўсе словы ў вершы вам зразумелы?

- Давайце ў выдзеленых словах уставім патрэбную літару. (луг – луга, лугі), (адказ - адказы)

- У другім слупку знайдзіце словы з няпарнымі глухімі зычнымі гукамі. (Ганулька, фарбы, такое, Красуня). Запішыце гэтыя словы ў сшыткі, падкрэсліце літару, якая абазначае глухі зычны гук.
Праца над слоўнікавым словам


  • У вершы мы з вамі сустрэлі слова адказ. А хто ведае, што гэта такое? (адказ – калі мы нешта адказваем, напрыклад настаўніку, бацьку, сябру, на рускай мове гэта ответ).

  • На які склад падае націск? (на другі)

  • Давайце разам вымавім гэта слова.

  • А дзе ў гэтым слове мы можам дапусціць памылку? (замест з напісаць літару с)

  • Хто мне гадае як называецца гэта правіла? (правапіс парных звонкіх – глухіх зычных на канцы слова)

  • Ці можам мы падабраць праверачнае слова? (адказы)

  • Запішыце гэтае слова ў свой слоўнік.



5. Замацаванне вывучанай тэмы


  • Прачытайце словы, якія запісаны (правільны, няправільны, блізкі, прыгожы, поўны, вузкі)




  • А хто мне скажа, якім можа быць адказ вучня? (правільны, няправільны, прыгожы, поўны).




  • Зараз я вам прачытаю сказ, але ў ім схавалася адно слова. (Настаўніца пахваліла Кірыла Пятрова за … адказ). Вы павіны дапоўніць гэты сказ адным са слоў, якія мы назвалі. Запішыце гэты сказ у свае сшыткі. Падкрэсліце ў словах літары, якія абазначаюць няпарныя звонкія зычныя гукі.




  • Давайце пагледзім, хто якое слова ўставіў. Правяраем якія літары вы падкрэслілі. (настаўніца, пахваліла, Кірыла, Пятрова)


Фізкультхвілінка


  • А зараз мы пагуляем. Калі я вам называю птушку – хлопаеце, звера – падымаеце рукі.

(бусел, ваверка, воўк, заяц, верабей, зубр, мядзведзь, шпак, алень, снягір, зязюля, лебедзь, крыжадзюб, чачотка, дзяцел, ліса, вожык, шпак).

  • Назавіце мне словы з парнай зычнай у слабой пазіцыі (мядзведзь, лебедзь, крыжадзюб, чачотка).

  • Якое слова тут лішняе? (чачотка, таму што парная зычная ў сярэдзіне слова, у астатнія словы ўсе заканчваюцца на зычны гук, чачотка – на галосны).




  • Давайце выканаем практыкаванне 90. У гэтым практыкаванні нам трэба замяніць выдзеленыя словы словамі з процілеглым значэннем. Давайце разгледзім прыклад (горкі перац – салодкі перац).

  • Наступнае спалучэнне слоў, (Імя). (густы лес – рэдкі лес), (шырокая рака – вузкая рака).

- Запішыце гэтыя спалучэнні слоў у сшытак. Падкрэсліце літары, напісанне якіх трэба праверыць. Якую літару напісалі ў слове рэдкі? Якое праверачнае слова? (прарэдзіць). У слове вузкая, якую літару напісалі? Якое праверачнае слова? (вузенькі).
- Зараз вы выканаеце невялічкі тэст.

1. Які з названых гукаў мае пару



[н], [р], [б], [л].
2. Які з названых гукаў не мае пары?

[ш], [т], [в], [д], [с].
3. Якімі гукамі адрозніваюцца словы быў – піў?

а) [б]-[п] б) [ы]-[і] в) [б]-[ў]
4. Ці можа літара З абазначаць гук [с]?

а) так б)не
5. Дапішыце пару да названых гукаў

[б] - , [ш] - , [т] - , [г] - .

( [б] – [п], [ш] – [ж], [т] – [ц`], [г] – [г`]).
- Памяняйцеся сваімі тэстамі з суседам, правяраем.
6. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

- Пра што вы сёння даведаліся на ўроку?

- Якія звонкія зычныя гукі не маюць парных глухіх?

- Якія глухія зычныя гукі не маюць парных звонкіх?

- Што мы павінны рабіць, каб не пакрыўдзіць чалавека якім-небудь дрэнным словам?

- Якія цяжкасці сустрэлі?

- У кожнага із вас ляжаць карткі, на якіх напісана Я навучыўся…. Я даведаўся…. магу расказаць пра… Вам трэба дапоўніць гэтыя сказы


8. Дамашняе заданне

- Дадому вам будзе практыкаванне 91. Вам трэба спісаць сказ, устаўляючы патрэбную літару. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць няпарныя звонкія зычныя гукі.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал