Урока "слуцкія паясы" Аўтар: Тамара Тарасюк Тэма: апавяданне М. Чарняўскага "




Дата канвертавання14.02.2019
Памер82.79 Kb.
ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА “СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ”
Аўтар: Тамара Тарасюк

Тэма: апавяданне М. Чарняўскага “Слуцкія паясы”

Мэта: пазнаёміць вучняў з апавяданнем М. Чарняўскага “Слуцкія паясы”, данесці да вучняў галоўную думку твора: “Не звялося знакамітае рамяство слуцкіх умельцаў”.

Задачы:

  • фарміраваць вобразныя ўяўленні вучняў аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве сродкамі мастацкага слова.

  • развіваць уменне прадбачыць змест твора па яго загалоўку.

  • узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора.

  • удасканальваць уменне вучняў чытаць моўчкі.

  • вучыць фарміраваць тэму і асноўную думку апавядання.

  • выхоўваць цікавасць і павагу да культуры свайго народа.

Абсталяванне: падручнік, ацэначныя лісты, ілюстрацыі па тэме, гуказапіс песні.
ХОД УРОКА
І. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Настаўнік: Калі ласка, селі.

Добра мы закрыем дзверы.

Шум пакінем за дзвярамі

І пачнём урок мы з вамі.



ІІ. Праверка дамашняга задання

Настаўнік: З якой казкай мы пазнаёміліся на прошлым уроку?

Зараз мы паглядзім, як вы зразумелі змест гэтай казкі.

Вы павінны былі выканаць заданне №6, паставіць пункты плана ў патрэбнай паслядоўнасці. Зачытаем план да тэксту.

КЛЮЧ

1.-1.


2.-9.

3.-2.


4.-3.

5.-4.


6.-5.

7.-7.


8.-8.

9.-6.



Настаўнік:

Ігрой на якіх музычных інструментах музыка зарабляў сабе на жыццё? Зачытайце, як рэагавалі людзі на гранне музыкі? Зачытайце,як паводзіла сябе прырода ў час ігры музыкі? Раскажыце, як музыка перамог паноў і чарцей?

У нашым творы сустракаюцца многа ўстойлівых выразаў. Зараз мы праверым, як нашы вучні ведаюць іх значэнне.

(заданне даецца вучням загадзя і выконваецца на картках)




ЗАДАННЕ: Злучыць устойлівыя выразы з іх значэннем:
як костка ў горле паставіць у цяжкае становішса

са свету звесці засумаваць

Хто куды затанцаваць

Пусціцца ў скокі перашкаджае, надакучае

Па камандзе у розныя бакі

Жаль агарне стварыць умовы, немагчымыя для жыцця

Без нажа сэрца рэжа вельмі многа

Хоць гаць гаці уважліва слухаць

Натапырыць вушы адначасова, дружна



Настаўнік: Складзем сінквейн пра музыку, абапіраючыся на змест казкі
Сінквейн:

ХТО? Музыка

ЯКІ? Таленавіты, кемлівы

ШТО РАБІЎ? Іграў, пас, весяліў

СКАЗ: Музыка перамог паноў і чарцей.

ВЫВАД (сінонім): Чарадзей


Настаўнік: Чаму вучыць нас казка?
ІІІ. Маўленчая размінка
Настаўнік: Прачытаем радкі з верша Э. Агняцвет. Чаму мы вучымся ў добрых людзей з казак?

Верш:


Я чытаю казкі-дзівы,

У людзей вучуся добрых

Быць сумленным чалавекам,

Працавітым, мужным, шчодрым.

Э. Агняцвет


ІV. Пастаноўка мэты і задач урока.

Настаўнік: А чаму вы жадаеце навучыцца сёння на ўроку чытання?

Давайце паставім задачы да яго. Вам дапамогуць у гэтым наступныя дзеясловы:



Пазнаёмімся …( з новым творам);

Пашырым … (слоўнікавы запас);

Будзем вучыцца …(прыгожа размаўляць на беларускай мове, дружна працаваць самастойна і з сябрамі, думаць, разважаць).
Настаўнік: У кожнага з вас на стале ляжыць лісток. Пастаўце адзнаку, якую вы хацелі б атрымаць за сённяшні ўрок.
V. Новая тэма

1. Прагназаванне па загалоўку
Настаўнік: Давайце прачытаем загаловак і прозвішча аўтара твора, з якім мы сёння пазнаёмімся. Давайце прааналізуем кожнае слова загалоўка. Калі мы кажам слуцкія?

Слуцк – гэта горад Беларусі, які знаходзіцца на поўдні Мінскай вобласці.

І ўсё, што там вырабляюць, мы можам па праву называць слуцкім.

Што такое пояс?

Пояс – стужка, шнур, рамень, якімі падпярэзваюць адзенне на таліі.

Як вы лічыце, пра што пойдзе гаворка ў творы М.Чарняўскага “Слуцкія паясы”?



Настаўнік: Нам сёння (імя вучня) падрыхтаваў з энцыклапедыі звесткі пра слуцкія паясы (вучань адказвае).


Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемэнт традыцыйнага параднага мужчынскага адзення шляхты (багатых людзей). Назва ад месца Слуцак (Слуцк), дзе іх ткалі на мануфактуры (фабрыцы). Паясы насілі на кунтушы (верхнім адзенні заможных жыхароў Вялікага Княства Літоўскага). Пояс складваўся ўдвая на ўсёй даўжыні. Паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.

Паясы тыпу слуцкіх выраблялі таксама ў Горадні (Гродне),  Нясвіжы, Ружанах, Кракаве, Ліпкаве і Кабылках пад Варшавай, а таксама ў Францыі.


(паказваем выявы паясоў)



Настаўнік: Што вас уразіла, калі вы пачулі звесткі пра слуцкія паясы? А вас цікавіць, ці засталіся гэтыя паясы да сённешняга дня і дзе можна нам ўбачыць гэтыя паясы? Я думаю ў канцы нашага ўрока мы адкажам на гэтае пытанне.

ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ: Ці засталіся ў цяперашні час слуцкія паясы? Дзе іх можна ўбачыць?

2. Слоўнікавая работа

(работа вядзецца па словах на с.118)


ФІЗХВІЛІНКА
3. Першапачатковае чытанне тэксту настаўнікам. Чым жа лічыўся пояс для мужчын таго часу?

4. Праверка першаснага ўспрымання

(вучні адказваюць па ўстановачнае пытанне)



Настаўнік: Што вас зацікавіла ў гэтым творы?
5. Хвілінка самастойнага чытання (дзелім на тры часткі твор, кожная група чытае сваю частку)
6. Слоўнікавая работа (праца са словамі, якія вучні могуць не разумець)
7. Паўторнае чытанне і другасны сінтэз

І частка


  • Пра што спявалі ў калыханцы маці сваім дзецям?

  • Прачытайце словы пра ўмелыя рукі ткачых, якія ткалі гэтыя паясы?

  • Які беларускі паэт прысвяціў ткачыхам свой верш?


Настаўнік: Я хачу вам сказаць насуперак вершу М. Багдановіча, што паясы ткалі толькі мужчыны, бо працэс ткацтва патрабаваў вялікіх фізічных сіл. Існавала нават легенда, што калі жанчына да іх дакранецца, то срэбныя ніткі пацямнеюць. Але мы з замілаваннем слухаем прыгожы верш паэта і не задумваемся аб гістарычнай недакладнасці. Гэтыя словы нават пакладзены У. Мулявіным на музыку. Паслухаем песню ў выкананні гурта “Песняры”.

(гучыць песня)


ІІ частка

  • Якія паясы насілі простыя сяляне?

  • Што пісаў беларускі этнограф Нікіфароўскі пра значэнне пояса?

  • Якія паясы насілі паны?

  • Адкуль прывозіліся гэтыя паясы?

  • Аб чым прымусіла купцоў задумацца вялікі попыт і высокая цана на паясы?

  • Як называліся майстэрні, у якіх ткалі паясы?

ІІІ частка



  • У якім стагоддзі князь Радзівіл заснаваў персіярню пад Случчу?

  • Хто спачатку працаваў у гэтай майстэрні?

  • Каго пачалі далучаць да гэтага рамяства?

  • Зачытайце пра гэтых людзей, пра іх лёс?

  • Што ўнеслі ў малюнак узору паясоў простыя беларускія сяляне?

  • Як выглядалі паясы? Зачытайце.

IV частка



  • Да якога года працавала фабрыка?

  • Чаму адпала неабходнасць у вырабе паясоў?

  • Чым сталі слуцкія паясы для беларускага народнага мастацтва?

  • Дзе можна ўбачыць слуцкія паясы?

  • Што сведчыць таму, што не звялосы знакамітае рамяство слуцкіх умельцаў?

Дадатковае паведамленне настаўніка па праблемным пытанні (гл. ст. 3):



Сёння старадаўнія слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.Тым не менш, у нашай краіне адроджаны ўнікальныя традыцыі вырабу слуцкіх паясоў. Сучасныя майстры робяць іх дакладныя копіі, аналагі і мастацкія стылізацыі, якія могуць стаць эксклюзіўным сувенірам з Беларусі.


8. Работа па ілюстрацыях с.122

(звяртаем увагу на помнікі, прысвечаныя ткацтву слуцкіх паясоў).


Настаўнік: Адкажам на пытанне 6 с.122

Давайце ўспомнім праблемнае пытанне, якое ўзнікла ў нас на пачатку ўрока. Паспрабуем на яго адказаць.

Ці засталіся ў цяперашні час слуцкія паясы? Дзе іх можна ўбачыць?

Як вы лічыце, якая галоўная думка твора М. Чарняўскага “Слуцкія паясы”

(настаўнік абагульняе адказы вучняў)

Вывад: Слуцкія паясы сталі скарбам беларускага народнага мастацтва. Не звялося знакамітае рамяство слуцкіх умельцаў.

VI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Настаўнік: Ці зацікавіў вас гэты твор? Калі так, то чым?

Што вы новага даведаліся на ўроку?

Што вам захочацца сёння расказаць дома сваім бацькам?

А можа каму было сумна на ўроку?



VII. Дамашняе заданне.

Навучыцца выразна чытаць і пераказваць тэкст, адказаць на пытанні 1-5 (с.121)



Настаўнік: Вазьміце лісток, дзе вы пасатавілі адзнаку, якую б хацелі атрымаць. Зараз пастаўце побач яшчэ адну.

(настаўнік ацэньвае работу дзяцей, вучні запаўняюць ацэначны ліст)





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка