Урока сусветнай гісторыі ў V класе па тэме «дзяржава аляксандра македонскага»



Дата канвертавання19.07.2018
Памер85.04 Kb.
#20766
ТыпУрок
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама

Дзяржаўная установа адукацыі «Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»

План - канспект урока сусветнай гісторыі ў V класе па тэме
«ДЗЯРЖАВА АЛЯКСАНДРА МАКЕДОНСКАГА»

Настаўнік А.А.Півавар


аг. Палачаны

2018
Тэма: Дзяржава Аляксандра Македонскага

Клас: 5

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу
Мэта:


  • садзейнічаць фарміраванню ўяўленняў аб асноўных паняццях: бітва пры Херанеі, дзяржава Аляксандра Македонскага;

  • навучыць тлумачыць прычыны страты Грэцыяй незалежнасці, прычыны распада дзяржавы Аляксандра Македонскага; апісваць паходы Аляксандра Македонскага з дапамогай карты, характарызаваць жыццё і дзейнасць Аляксандра Македонскага;

  • садзейнічаць фарміраванню ўмення працаваць у групах; умення знаходзіць нестандартныя рашэнні пры вырашэнні пэўных задач; выхаванню лепшых якасцей характару Аляксандра Македонскага ў вучняў;


Абсталяванне ўрока: карта, мультымедыйная прэзентацыя, карткі, атласы
Ход занятка:

  1. Матывацыйны этап.

  2. Паведамленне тэмы занятка.

  3. Мэтавызначэнне.

  4. Аперацыйна-пазнавальны этап. Замацаванне.

  5. Падвядзенне вынікаў урока, кантроль.

  6. Рэфлексія.

  7. Дамашняе заданне.

  8. Выстаўленне адзнак.



  1. Матывацыйны этап

Сення гутарка пойдзе аб адной знакамітай асобе, якая жыла 24 стагоддзі таму назад і валодала такімі якасцямі, як смеласць, спрытнасць, справядлівасць, адвага. Ці хацелі б вы валодаць такімі якасцямі? На сталах вы бачыце сцікеры розных колераў. Кожны колер азначае пэўную якасць. (Чырвоны – смеласць, сіні – справядлівасць, зялёны – спрытнасць, жоўты - адвагу). Выберыце сцікер і сядзьце, калі ласка, адпаведна якасцям, якія б вы хацелі мець.

Divide et impera” (слайд №1 )

Гутарка.


  • Ці ведаеце вы пераклад гэтага выразу? (Падзяляй і ўладар)

  • Як гэты выраз адносіцца да Старажытнай Грэцыі?

  • Як, на ваш погляд, можна стаць уладаром Азіі?

  • А ці ведаеце вы, як можна было стаць уладаром Азіі па меркаванні грэкаў?

  • Ці ўмееце вы развязваць вузлы? Паспрабуйце. (Кожная група атрымлівае вузел, які нельга развязаць)

  • Як вы вырашыце пытанне з вузлом?

Выява Аляксандра Македонскага. (слайд №2)

  • Ці ведаеце вы хто гэта?

  • А як ён вырашыў пытанне з вузлом?

  1. Паведамленне тэмы занятка

Тэма сёняшняга ўрока “Дзяржава Аляксандра Македонскага”. І як вы ўжо здагадаліся, на партрэце выяўлены Аляксандр Македонскі.

  1. Мэтавызначэнне

Гутарка.

  • Скажыце, што вы хочаце даведацца?

  • Чаму вы хочаце навучыцца?

  • Вы заўважылі, што сядзіце ў групах? Ці патрэбна вам умець працаваць у групах? (слайд № 3)

  1. Аперацыйна- пазнавальны этап

Работа з картай.

  • Пакажыце на карце Грэцыю. (Слайд № 4 )

(Настаўнік паказвае на карце Македонію.(Слайд №5))

Аповед настаўніка.

- На поўначы Балканскага паўвострава хутка ўзвышалася Македонія. Узвышэнне Македоніі звязана з тым, што Філіп ІІ падпарадкаваў сабе македонскую знаць, а свабодных земляробаў пераўтварыў у асноўную сілу арміі. (Слайд №6)



Работа з картай. Работа з падручнікам.

У вас на сталах ляжыць карта №1. Задача кожнай групы, з дапамогай падручніка (ст.41-42) і дапамогай атласа (ст.30-31) нанесці на карту шлях заваяванняў Грэцыі Філіпам ІІ. На выкананне задання вам 2 хвіліны. (Слайд№7)

Адна з груп прэзентуе карту.

Гутарка


  • Чаму Філіпу ІІ удалося падпарадкаваць Грэцыю?

  • Якім чынам Філіп ІІ аб’яднаў Грэцыю пад сваёй уладай?


Аповед настаўніка.

- Сход, скліканы Філіпам ІІ, абвясціў свяшчэнную вайну Персіі (Пакажыце яе на карце) (Слайд № 8), але Філіп ІІ быў забіты, а працягваў вайну і стаў царом яго сын Аляксандр, якому на той час было толькі 20 гадоў.



Гучыць грэчаская музыка

Інсцэніроўка.

“Аляксанр і Дыяген”, “Гордзіеў вузел”(Слайды № 9,10)

Гутарка Дыягена з Аляксандрам Македонскім”

   Плутарх распавядае, што Аляксандр Македонскі доўга чакаў, пакуль сам Дыяген прыдзе да яго выказаць сваю пашану, але філосаф спакойна праводзіў час у сябе. Тады Аляксандр сам вырашыў наведаць яго. Ён знайшоў Дыягена, калі той грэўся на сонцы. Аляксандр падышоў да яго і сказаў:

   - Я - вялікі цар Аляксандр.

   - А я, - адказаў Дыяген, - сабака Дыяген.

   - І за што цябе клічуць сабакам?

   - Хто кіне кавалак - таму віляю, хто не кіне - брашу, хто злы чалавек - кусаю.

- А мяне ты баішся? — спытаў Аляксандр.

- А што ты такое, — спытаў Дыяген, — зло або дабро?

- Дабро, — сказаў той.

- А хто ж баіцца дабра?

Нарэшце, Аляксандр сказаў:

- Прасі ў мяне чаго хочаш.

- Адыдзі, ты закрываеш мне сонца, — сказаў Дыяген і працягнуў грэцца.

- Калі б я не быў Аляксандрам, то я хацеў бы быць Дыягенам. (Аляксандр звяртаецца да глядачоў)

Аляксандр Македонскі і Гордзіеў вузел”

У крэпасці горада Гардзіёна ў Фрыгіі знаходзілася баявая калясніца легендарнага цара Гордзія. Ярмо і дышаль калясніцы былі злучаны рэменем, звязаным складаным заблытаным вузлом. У легендзе гаварылася: хто зможа развязаць вузел, стане валадаром Азіі. Аляксандр вырашыў выправабаваць лёс, але вузел не паддаваўся. Тады ён выхапіў меч і адным ударам рассёк яго.

Выраз “рассячы гордзіеў вузел” – значыць сілай вырашыць складаную праблему.

Гутарка

- Чым павучальная сустрэча цара і мудраца, што гэта сустрэча гаворыць нам пра Аляксандра, як пра чалавека?

- Якія рысы характару Аляксандра Македонскага адлюстроўвае легенда пра “Гордзіеў вузел”

- Як вы лічыце, ці зможа Аляксандр Македонскі заваяваць Азію? Чаму вы так лічыце?



Асацыятыўны рад.

Запішыце якасці характару Аляксандра Македонскага ў сшытак.


Аляксандр Македонскі | якасці характару

|

|



(Слайд№12 )
Фізкультхвілінка. Вы назвалі такія якасці Аляксандра Македонскага, як спрытнасць, моц, мудрасць. Праз выкарыстанне Qr -кода выканайце заданне:

№ 1


№ 2

№ 3


№ 4

Работа з картай. Работа падручнікам.

На карце №2 адзначце заваявальныя паходы Аляксандра Македонскага, пазначце асноўныя бітвы, таксама межы тэрыторый, якія заваяваў Аляксандр Македонскі. На выкананне гэтага задання вам даецца 2 хвіліны (Слайд № 13 )

Група №1 пакажа на карце і раскажа пра заваяванне Персіі

Група №2 пакажа на карце і раскажа пра заваяванне Фінікіі

Група №3 пакажа на карце і раскажа пра заваяванне Егіпта

Група №4 пакажа на карце і раскажа пра паход Аляксандра Македонскага ў Індыю



  • Пакажыце на карце дзяржаву Аляксандра Македонскага.

Вы пабачылі, што дзяржава Аляксандра Македонскага была вялізнай і там пражывала шмат народаў.

- Скажыце, ці захочуць заваяваныя народы быць пад уладай захопнікаў? Як бы вы змагаліся з незадаволенасцю пакораных народаў? (адказы вучняў)



Аповед настаўніка.

Аляксандр Македонскі вырашыў дзейнічаць мудра і хітра, ён ураўнаваў у правах персаў з македонцамі.



Дэманстрацыя ўрыўка мультфільма “Геркулес”

- Успомніце з легенд грэкаў, як смяротнаму чалавеку можна было папасці на Алімп?



Гутарка:

(Настаўнік)

-Грэчаскія жрацы ўключылі Аляксандра ў пантэон грэчаскіх багоў.

- Як вы лічыце, чаму?

(Адказы вучняў)

Запішыце свае меркаванні ў сшытак. (Слайд № 14 )

Аповед настаўніка.

У 323г. да. н.э. Аляксандр Македонскі памёр.Так здарылася, што Аляксандр не пакінуў пасля сябе нашчадкаў.

- Як вы лічыце, каму дастанецца дзяржава Аляксандра Македонскага? (Адказы вучняў)

Настаўнік.

- Палкаводцы з арміі Македонскага пачалі войны за ўладу, яшчэ не пахаваўшы Аляксандра.

- Да чаго прывядуць войны палкаводцаў за ўладу? Знайдзіце адказ у падручніку. (Слайд № 15,16 )

5. Падвядзенне вынікаў урока. Кантроль

Урок знаёмства з вялікім палкаводцам, валадаром Азіі – Аляксандрам Македонскім – падыходзіць да завяршэння. Вы вельмі добра папрацавалі, былі актыўнымі і зацікаўленымі. А зараз праверым, што вы запомнілі.



Вам патрэбна адказаць на пытанні, выбраўшы правільную картку і ўклеіць яе ў сшытак.

1. Якім чынам Філіпу ІІ удалося падпарадкаваць усю Грэцыю і як ён аб’яднаў усю Грэцыю пад сваёй уладай?

2.Хто такі Аляксандр Македонскі? Чым ён знакаміты?

3. Які лёс напаткаў дзяржаву Аляксандра Македонскага?

4. На якія царствы падзялілася дзяржава Аляксандра Македонскага?

Ключ да адказаў на пытанні. (Слайды № 17,18,19,20,21 ) Праверка па ключы.

6. Рэфлексія

Гульня “Як Аляксандр Македонскі?”

Рашы сітуацыю. Як бы вы паступілі у прапанаванай сітуацыі: так як Аляксандр Македонскі, або неяк інакш?

1.Вазьміце вузлы, якія атрымалі ў пачатку ўрока. Як бы вы зараз з імі справіліся?(адказы вучняў)

(Слайд№ 22)

- Ці заўсёды патрэбна прымяняць фізічную сілу, калі вы не можаце рашыць праблему?

2. Уявіце, што вы настаўнік матэматыкі, але зрабілі памылку у падліках. Вы, не ведаючы пра памылку, спыталі ў сваіх вучняў меркаванне адносна вашай працы. Адзін з вучняў заўважыў памылку і сказаў вам пра яе. Як вы адрэагуеце на заўвагу вучня? (Слайд№ 23) (адказы вучняў)

Успомніце, як Аляксандр адрэагаваў на просьбу Дыягена адысці і не загарожваць яму сонца? (адказы вучняў)


  • Ці дасягнулі мы мэт, якія паставілі ў пачатку ўрока? (Слайд№ 24)

Мы высветлілі, што даведаліся, а якія пытанні патрэбна дамацаваць.

7.Дамашняе заданне

Д/З §11, па жаданні можна выканаць заданне для ІІІ узроўня :



*Уявіце сябе Аляксандрам Македонскім і раскажыце аб сваіх заваёўніцкіх паходах. (Штоб вы зрабілі так як было, а што б змянілі?)

8. Выстаўленне адзнак

Выстаўленне і аб’яўленне адзнак з каментарыямі.
Каталог: gallery
gallery -> Індывідуальныя заданні для паглыблення ведаў па беларукай мове і літаратуры 8-11 класы 1
gallery -> Расклад заняткаў дуа “Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р. Н. Мачульскага” на 2 паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
gallery -> Тэма ўрока: Клас Малашчацінкавыя. Дажджавы чарвяк (8кл.) Мэта
gallery -> Урок па тэме: " Будова і функцыі касцей. Злучэнні касцей шкілета чалавека"
gallery -> Фарміраваць уменні і навыкі знаходзіць у сказах і тэкстах дзеепрыметнікі на аснове іх марфалагічных прымет і сінтаксічных асаблівасцей
gallery -> Інтэлектуальная гульня «Беларусь – сінявокая»
gallery -> Развагі пра здароўе
gallery -> Прыметнік, прыслоўЕ: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
gallery -> -


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал