УсходнееўРАпейская школа пАлІтЫчНЫх даследаванняў




Дата канвертавання09.03.2018
Памер19.55 Kb.

УСХОДНЕЕЎРАпейская школа пАлІтЫчНЫх ДАСЛЕДАВАННЯЎ


e-mail: easteuroschool@gmail.com

3, Аляксееўская вул., 03110

Кіеў, Украіна

Тел.: +375 29 651 41 97

+375 29 652 0010



Fax: +375 17 228 58 84
Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў (УШПД) працуе для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы. Гэта адна з шаснаццаці Школ у сям'і Школ палітычных даследаванняў. Такія Школы існуюць у Расіі, Украіне, Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Балгарыі, Сербіі, Румыніі і іншых краінах. Ідэя Школ палітычных даследаванняў – адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ. Беларуская Школа - адзіная Школа для краіны - не чальца Рады Еўропы, і адзіная Школа, не зарэгістраваная ў сваёй краіне. УШПД зарэгістравана ва Ўкраіне і працуе для Беларусі, праводзячы свае мерапрыемствы за яе межамі.
Кожная Школа штогод ажыццяўляе набор слухачоў з ліку маладых (як правіла, да 35 гадоў) палітычных і грамадскіх лідараў, навукоўцаў у галіне грамадскіх навук, журналістаў, прадпрымальнікаў, супрацоўнікаў органаў мясцовага самакіравання і дзяржаўнага кіравання. Для слухачоў звычайна арганізуюцца тры сесіі па 3 - 4 дні, пасля яны ўдзельнічаюць у Летнім Універсітэце дэмакратыі ў Страсбургу. У мерапрыемствах Школы ўдзельнічаюць найболей аўтарытэтныя эксперты з Беларусі і іншых краін. З 2012 г. Летні Універсітэт дэмакратыі не будзе праводзіцца, а слухачы Школ стануць удзельнікамі Страсбургскага Сусветнага Форума за дэмакратыю.
У 2008 г. створана Асацыяцыя Школ палітычных даследаванняў, якую ўзначаліла Катрын Лялюмьер, у мінулым - Генеральны сакратар Рады Еўропы.
Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў арганізуе сталую камунікацыю і супрацоўніцтва сваіх 150 выпускнікоў, сярод якіх - кандыдаты навук, лідары палітычных, моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальніцкага руху, вядомыя журналісты і дэпутаты мясцовых Саветаў.
Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў - Аляксандр Дабравольскі, у мінулым - Народны дэпутат СССР (1989 - 1991), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995 - 1996) намеснік дырэктара Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (1992 - 1995), намеснік Старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (1995 - 2006).
Менеджар Школы - Валянціна Палевікова, у мінулым - Сакратар Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Федэрацыі прафсаюзаў (1991 - 2002), Старшыня партыі жанчын "Надзея" (1994 - 2002), Старшыня Кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл г. Мінска (2005 - 2009).
Старшыня Рады Школы - праф. Леанід Заіка, дырэктар Аналітычнага цэнтра "Стратэгія".




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка