"Усім сэрцам люблю зямлю, якая жыццё мне дала" з гэтых слоў пачынаецца кніга




Дата канвертавання14.11.2018
Памер445 b.



  • У 1957 годзе Канстанцін Тышкевіч праплыў па Віліі ад вёскі Камена Вілейскага павета да Коўна, месца ўпадзення ракі ў Нёман. У час падарожжа ён пабываў у многіх месцах і мястэчках, на некалькі дзён затрымаўся ў горадзе Вілейка.



  • Вілейка – маёнтак, які калісьце належыў да ўласнасці Пацаў, быў аддадзены ў залог віленскім Візіткам і заставаўся ва ўладанні манашак да 1842 года. Потым быў адабраны, а землі былі перададзены дзяржаве.



  • Сярод помнікаў гісторыі Вілейскага раёна варта таксама адзначыць памятныя знакі ў гонар 150-годдзя экспедыцыі К. Тышкевіча, скульптурная кампазіцыя "Вільяна".



  • Назва «Вільянін хутар» нарадзілася дзякуючы дзяўчыне-легендзе Вільяне, скульптуру якой усталявалі ў цэнтры Вілейкі летам 2007 года, таксама ў час экспедыцыі па Віліі. Паводле легенды, дзяўчына Вільяна была заручана з краўцом Сцяпанам, які ў выніку ператварыўся ў камень, а яго ўмілаваная - у раку.



  • Канстанцін Тышкевіч апісаў найбольш цікавыя прыбярэжныя мясціны, архітэктуру замкаў, цэркваў і касцёлаў, вывучыў этнаграфію, фальклор і нават гісторыю рыбалоўства на Віліі.

  • Вынік падарожжа – манаграфія “Вілія і яе берагі”, выйшла ў свет у Дрэздане ў 1871 годзе. Яна змяшчае найбагацейшыя звесткі пра гісторыю, культуру, традыцыі нашых продкаў, што жылі на берагах Віліі.

  • “Усім сэрцам люблю зямлю, якая жыццё мне дала” – з гэтых слоў пачынаецца кніга.



  • Цікавым у кнізе з’яўляюцца паданні пра камень у в.Камена Вілейскага раёна і паходжанне назвы в.Мільча, а таксама роздум пра назву в.Пагост.



  • Фальклорныя даследаванні К.Тышкевіча прадстаўлены ў манаграфіі асобным раздзелам “Пра песню гмінну”. У межах сучаснага Вілейскага раёна даследчыкам было запісана каля дваццаці песень.

  • На Вілейшчыне, ад вёскі Камена, бярэ пачатак паўнаводная плынь Віліі.











  • Крайшчанка – зусім маленькая рэчка, якая, працякаючы за паўвярсты ад Камена і ўпадаючы ў Вілію з левага яе берага, бярэ свой пачатак за пару міляў ад Крайска. Яна прыносіла вялікую карысць: на ёй размяшчаліся суконныя майстэрні, вядомыя ў краіне як суконная фабрыка паноў Камінскіх.

  • На Віліі паміж Каралінам і Спасам ёсць паварот, які называецца Красны Бераг. Там, у выгібе ракі амаль пад прамым вуглом, вада так кіпіць, круціцца і віруе, што кожны, хто праплывае гэтае месца, заўсёды можа набрацца страху і атрымаць пашкоджанне. Спас – гэта рыма-каталіцкі касцёл, пасвечаны ў гонар Перамянення Гасподняга, на правым беразе Віліі.

  • Ад Кумельшчыны Вілія робіцца ўжо трошкі шырэйшая






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка