Услаўленне мужнасці І асуджэнне маладушша па аповесці В. Быкава “Жураўліны крык” 8 клас мэта



Дата канвертавання23.01.2018
Памер40.85 Kb.
#16774
ТыпУрок
Урок - памяць
Услаўленне мужнасці і асуджэнне маладушша па аповесці В.Быкава

Жураўліны крык”


8 клас

МЭТА:

  1. Пакзаць праяўленне мужнасці, гераізму ў адных і маладушша ў другіх пры адных і тых жа абставінах.

  2. Развіццё вучнямі ўмення характарызаваць літаратурнага героя, лагічнасці мыслення,

  3. Выхаванне патрыятызму і адданасці Радзіме.


Абсталяванне: прайгравальнік, грамзапіс песні Я.Фрэнкеля і Р.Гамзатава “Жураўлі”, плакат з выказваннем В.Быкава, А.Пысін “Яшчэ не скончана дарога...”, Я.Колас “Голас зямлі”, “Вершы і паэмы” беларускіх пісьменнікаў, М.Танк “паслухайце, вясна ідзе”, П.Броўка “А хіба ёсць, што забываюць?”
ХОД УРОКА:

1.Гучыць мелодыя песні “Жураўлі” сл.Р.Гамзатава, муз.Я.Фрэнкеля.
Эпіграф: “Ёсць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне.

Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і

скупыя – другую”.

М.Горкі



  • Звярніце ўвагу на плакат. На ім запісаны словы В.Быкава “Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказаць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была праўда”.

  • Што хацеў сказаць пісьменнік гэтымі словамі? (Што пісьменнік нясе адказнасць за аб’ектыўны мастацкі летапіс эпохі перад цяперашнім і будучым пакаленнямі.)


2.Аб’ява тэмы і мэты ўрока.

3.Гутарка па пытаннях:

  • -З якімі байцамі знаёміць нас В.Быкаў?

  • Хто такі Пшанічны?

  • Раскажыце пра яго жыццёвы шлях.

  • Чаму ён прыходзіць да вываду – дэзерціраваць?

  • Хто ў аповесці падобны сваёй маладушнасцю да Івана пшанічнага?

  • Якія адмоўныя рысы характару развіліся ў Аліку Аўсеевым з дзяцінства?

  • Як павёў сябе Алік у баі?

  • Да якой формы жыцця, паводле выказвання М.Горкага, адносіцца жыццё Пшанічнага і Аўсеева?

  • Хто ў аповесці супрацьпастаўляецца гэтым дзвюм асобам?

  • Як паводзіць сябе ў баі старшыня Карпенка?

  • Што лічыў галоўным у сваім жыцці Фішар?

  • Ці змяніліся яго погляды перад апошнім боем?

  • Як павёў сябе Фішар у баі?

  • Ці падабаецца вам Свіст? Чым?

  • Чаму Карпенка, будучы цяжкапараненым, перад смерцю ўвесь час паўтараў імя Свіста?

  • Якія рысы характару вы адзначыце ў Глечыка?

  • Чаму аўтар называе яго Васількам?

  • Як прыняў сваё баявое хрышчэнне Васілька Глечык?

  • Чаму ён забівае Аўсеева?

  • Як паказвае В.Быкаў душэўны стан Глечыка, калі ён застаецца адзн на адзін ?

  • Чаму, з якой мэтай аўтар уводзіць у твор вобраз адлятаючых журавоў?

  • Прачытайце, калі ласка, урывак, дзе апісваецца, як Васілька назірае за журавамі (стар.266. падручн. Ад слоў “Глечык зажмурыўся ўсім нямытым...”




  1. Гучыць песня “Жураўлі”

  2. Слова настаўніка.

  • У кожнага з нас ёсць абавязак перад сваім народам, роднай зямлёй. Чатыры байцы здзейснілі подзвіг, ахвяруючы сваім жыццём дзеля Бацькаўшчыны, дзеля нас з вамі. І мы павінны заўсёды памятаць пра тых, хто загінуў за наша шчасце, за мір і спакой.

Памяць жывая, і памяць прыходзіць

Аб тых, хто мужна змагаўся.

Я выклікаю сваёй памяццю вас, паважаны старшына Карпенка.


(Выходзіць Карпенка)

2.Баец Фішар

3. Баец Свіст

4.Баец Глечык




  1. Карпенка

Так, значыць Пшанічны ўцёк. Не дагледзеў нечага ў чалавеку. А паглядзіце, як Фішар абараняўся! Таксама не зразумеў я гэтага чалавека. Адно хачу сказаць: трэба давяраць чалавеку, верыць у яго. І старацца гэта рабіць як найхутчэй, пры жыцці. Веру ў Свіста, сапраўдны баец, хоць і меў у жыцці памылкі.


  1. Фішар

Адчуваю сябе салдатам, бо выканаў свой абавязак да канца. Яшчэ зразумеў: і тыя геніі, што стварылі мастацтва вечнага – і Мікеланджала, і Чэліні, і Верашчагін, і Грэкаў – у свой час браліся за шпагу, мушкетон ці вінтоўку і выступалі на ворагаў. Відаць, барацьба за права жыць была вышэй за мастацтва, і ёй, пэўна, суджана перажыць яго.


  1. Свіст

Эх, позна-позна і так рана-рана! Не так жыў! Многа памылак зрабіў! Каб давялося зноў пачаць жыццё, увесь час змагаўся б з подласцю людской. Змагаўся б за чалавека.


  1. Глечык

Мама! Родная! Перад табой я заўжды ў даўгу. Неразумны быў, не зразумеў цябе, з дому ўцёк, з роднага дому! Ты прыехала шукаць мяне, прасіла вярнуцца, а галоўнае, - не крыўдаваць, але я маўчаў, не адказваў на пісьмы. Я ж ведаў, што ў пачатку вайны айчым пайшоў у войска, а ты з Настачкай засталася адна. Я знаў, што патрэбны там, у родным доме, але былая крыўда не давала забыцца нам яе. Які ж неразумны быў! Не цаніў самага дарагога!
Родны дом
Ён умее чакаць, як парог.

Можна выбіцца з сіл

Ад дарог і трывог,

Трэба помніць,

Што ёсць родны дом.
Родны дом!

Узбярэжжа зялёны маяк!

Цераз ветразі вёрст,

Цераз шум баравы

Ён здалёку вітае, пытае:

-Ну, як? Ці жывы?




  • Памяць аб загінуўшых прашу ўшанаваць хвілінай маўчання.

  • Дзякуй, сядайце. Мы ўдзячны тым, хто ахвяруе сабою ў імя іншых людзей ці на вайне, ці ў мірны час. Памяць пра іх дапамагае нам адчуць сувязь пакаленняў, адказнасць за лёс зямлі, мовы, культуры.

  • Памяць жыве ў сэрцах народа. (Вершы беларускіх пісьменнікаў аб вайне чытаюць вучні)


6.Заключная частка ўрока.
Верш П.Броўкі “А хіба ёсць, што забываюць?”
7.Дамашняе заданне.

Падрыхтоўка да сачынення па аповесці “Жураўліны крык” і даць адказ на пытанне “Што значыць жыццё-гарэнне?”


8. Вынік урока.

________________





Каталог: uploads
uploads -> Закон Рэспублікі Беларусь Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі Змест
uploads -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
uploads -> Жаночыя дробязі касметычка
uploads -> Народная медыцына
uploads -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
uploads -> Жабін клунак
uploads -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
uploads -> Узгоднена. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі М. Б. Тарасава


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал