Успаміны Святланы Канстанцінаўны Якубоўскай, прадстаўніка дынастыі Буцько ў пятым пакаленні



Дата канвертавання05.03.2017
Памер42.52 Kb.
#4939
Успаміны Святланы Канстанцінаўны Якубоўскай,

прадстаўніка дынастыі Буцько ў пятым пакаленні
Настаўніцкая дынастыя маёй педагагіччнай сям’і пачынаецца ад прабабулі Лізаветы Максімаўны Буцько (дзявочая прозвішча Шыпко), якая нарадзілася ў 1882 годзе ў вёсцы Буды Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучылася ў царкоўна-прыхацкім вучылішчы, затым доўгі час настаўнічала на радзіме ўБудаўскай пачатковай школе. Усё жыццё гэтай сціплай і надзвычай простай жанчыны звязана з роднай вёскай. Менавіта тут, у Будах, яна выйшла замуж за Буцько Фелікса Фляр’янавіча, які са сваёй сям’ёй у пошуках лепшай долі пехатою прыйшоў з Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У гэтай сям’і нарадзілася чацвёра дзяцей, якія выхоўваліся на ўласных паводзінах і мудрых учынках сваіх бацькоў. Прабабуля вучыла грамаце, дабрыні, справядлівасці, а прадзядуля прывіваў любоў да працы, да роднай зямлі.З цягам часукожны з чатырох дзяцей стварыў сваю сям’ю. Трое з іх (Станіслаў, Яніна, Леанід) засталіся працаваць на зямлі, а Іосіф выбраў, як і маці, прафесію настаўніка. Яшчэ з дзцінства ён бачыў, як да мамы прыходзілі людзі за слушнымі парадамі і проста – пагутарыць, і яна заўсёды дапамагала ім. Таму і выбраў прафесію маці. У Падлескай сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна з 1961 па 1979 ён працававаў настаўнікам вытворчага навучання, настаўнікам ваеннай пачатковай падрыхтоўкі.

У прабабулі Лізаветы было 13 унукаў. І ўжо ў трэцім пакаленні дынастыі Буцько настаўніцкі шлях выбралі 5 чалавек. Чацвёра аддана прысвяцілі сваё жыццё не толькі прафесіі, а і аднаму месцу работы: Буцько Міхаіл Станіслававіч (унук роданачальніцы) 28 гадоў працаваў дырэктарам вучэбна-вытворчага камбіната г. Ляхавічы, Шпак Анна Станіславаўна 34 гады была настаўніцай хіміі Куршынавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна, Малышка Таццяна Станіславаўна 30 год працавала выхавацелем дзіцячага сада г. Ляхавічы, Юруць Людміла Леанідаўна больш 30 год - настаўнік матэматыкі Тальмінавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна. Кожны з іх з цеплынёй успамінае сваю бабулю Лізавету. Успамінаюць, што менавіта яна прывівала любоў да настаўніцкай прафесіі, вучыла дапамагаць людзям, спачуваць чужой бядзе.Гэтую зусім простуюаксіёму пранеслі праз усё жыццё ўнукі прабабулі і перадалі яе сваім дзецям.

Праўнукаў было ў Лізаветы Буцько аж 28 (чацвёртае пакаленне), 12 з іх таксама выбралі настаўніцкую прафесію. Сёння яны працуюць у розных кутках Беларусі: хтосьці ў горадзе Мінску, хтосьці ў Баранавіцкім раёне, а большасць з нас – настаўнікі Ляхавіцкага раёна, менавіта там, дзе нарадзілася і ўсё жыццё працавала баба Ліза. А калі да ўсіх унукаў і праўнукаў (настаўнікаў) бабы Лізы далучыць іх мужаў і жонак, якія таксама настаўнічаюць, то ўсіх нас 27.

Мы часта збіраемся ў доме майго дзеда Станіслава ( яму зараз 89 гадоў) і з задавальненнем слухаем яго расказы пра пра тое далёкае і не вельмі лёгкае жыццё.Расказвае дзед і пра ваеннае ліхалецце, і пра нястачу ў сям’і, але з якім гонарам ён гаворыць пра сваю маці – настаўніцу пачатковай школы. Менавіта яна запэўніла сваіх дзяцей, унукаў, што самая высакародная прафесія – гэта настаўнік. А калі хочаш стаць сапраўдным педагогам, трэба вучыцца ўсё жыццё, тады і будзеш мець права вучыць іншых.

Сёння ў нашай сямейнай дынастыі ёсць настаўнікі розных спецыяльнасцяў:выхавацелі дзіцячых садоў, настаўнікі матэматыкі, беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, фізікі, хіміі, пачатковых класаў, біялогіі, працоўнага навучання, фізкультуры, інфарматыкі, ёсць і псіхолагі, і сацыяльныя педагогі. Мы часта жартуем, што нам ужо можна стварыць сваю ўласную сямейную школу.Таму часта нашы сямейныя святы ператвараюцца ў педагагічную нараду, дзе разважаем пра новыя тэхналогіі ў навучанні, пра найбольш мэтазгодныя метады і прёмы ў выкладанні прадметаў. Часта спрачаемся, выказваем свае меркаванні, стараемся адзін аднаго пераканаць, даказаць праўдзівасць сваіх поглядаў.

Хуткабяжыць час, усё ў жыццімяняецца: прыходзяцьновыятэхналогіі, выкарыстоўваюццаэлектронныясродкінавучання, але ўсёроўна, прыходзім да выніку,што на першым плане ў навучанні і выхаваннінашыхдзяцей - жывое слова настаўніка, мудрасць іразважлівасць педагога.

Я поўнасцю згодна з выказваннем, што настаўнік – прафесія ад Бога, усе астатнія прафесіі ад настаўніка. Ужо 22 гады я працую ў сістэме адукацыі Ляхавіцкага раёна і ніколі не пашкадавала, што выбрала гэты шлях. 12 гадоў працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №2 г. Ляхавічы, затым 5 гадоў – намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце і 4 гады дырэктарам гэтай жа школы. І ўсе 20 гадоў я з радасцю выкладала сваю родную мову. З якой асалодай я ўспамінаю свае прадметныя і жыццёвыя ўрокі ў школе. Няма большага шчасця для настаўніка, як бачыць удзячныя вочы дзяцей, адчуваць, што твае веды і парады прыносяць плён. Ужо другі год я працую ў аддзеле адукацыі, а ўсё адно самы дарагі букет кветак на свята – букет маіх вучняў, самае дарагое віншаванне – віншаванне маіх вучняў.Я вельмі ганаруся, што 9 маіх выхаванцаў таксама сталі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. Многія з іх сёння мае калегі, працуем разам у сістэме адукацыі свайго Ляхавіцкага раёна. І ўжо зараз мае вучні, якія сталі настаўнікамі, даказваюць маладому пакаленню, што самая высакародная прафесія - гэта прафесія настаўніка.

Буцько Лізавета Максімаўна – раданачальнік дынастыі Буцько

Буцько Іосіф Феліксавіч–прадстаўнік дынастыі Буцько у другім пакаленні

Працуючыя у Ляхавіцкім раёне прадстаўнікі дынастыі Буцько

(слева-направо: Шпак Ганна Станіславаўна - настаўнік Куршынавіцкай СШ,

самы старэйшы з сёняшніх прадстаўнікоў дынастыі Буцько,

Бутько Анастасія Юр’еўна - педагог-арганізатар и сацыяльны педагог

Падлесскага УПК Д/С-БШ,

Юруць Людміла Аляксееўна – настаўнік матэматыкі Тальмінавіцкай СШ,

Якубоўская Святлана Канстанцінаўна - начальнік аддзела адукацыі

Ляхавіцкага райвыканкама,

Шпак Таццяна Мікалаеўна - настаўнік СШ № 2 г.Ляховичи,

Піщ Марына Аляксандраўна - бібліятэкар Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа,



Бутько Юрий Иосифович – мастер вытворчага навучання Ляхавіцкага вучэбна-вытворчага камбіната,

Буцько Віктар Иосіфавіч – настаўнік біялогіі СШ № 1 г.Ляхавічы)
Каталог: images -> files -> dinastii
files -> План працы студэнцкага гуртка «english grammar in group»
files -> Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам IX клас (6 – 10 твораў на выбар вучня) Беларуская літаратура «Дрэва вечнасці: кніга для пазакласнага чытання»
files -> Прыкладныя пытанні да заліку па дысцыпліне «Беларуская мова
files -> Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам V клас (6 – 10 твораў на выбар вучня) Беларуская літаратура В. Адамчык «Сонечны зайчык»
files -> Матэрыялы на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян 18-25 студзеня Экуменічнае набажэнства
files -> Конкурс Умовы конкурсу: Пытанні гэтага конкурсу бяруцца з Новага і Старога Запаветаў


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал