Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” зацвярджаю




Дата канвертавання05.03.2017
Памер153.37 Kb.
Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры


і мастацтваў”

___________________ Ю.П.Бондар

__________________2012 г.

Рэгістрацыйны № УД_________/вуч.




ВУЧЭБНАЯ І ВЫТВОРЧАЯ ПРАКТЫКА
Вучэбная праграма

па спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія
спецыялізацыі 1-21 04 01 -02 04 Інфармацыйныя сістэмы ў культуры

Мінск


БДУКМ

2012


Аўтары-складальнікі
Арэшка Т.Д., старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;

Жылінская Т.С., старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Рэцэнзенты:
С.І. Зенько, канд. пед. навук, зав. кафедрой прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі матэматычнага факультэта УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;
В.А.Грачова, канд. мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі

УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Зацверджана на пасяджэнні кафедры (пратакол № 10 ад 21.06.2012 г.)

Зацверджана на пасяджэнні Савета ФК СКД (пратакол № 1 ад 17.09.2012 г.)



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства неад’емнымі якасцямі кваліфікаванага спецыяліста сферы культуры і мастацтваў з’яўляюцца высокі ўзровень інфармацыйнай культуры і трывалыя ўменні ўжываць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі не толькі для аўтаматызацыі руцінных аперацый, але і для рашэння творчых задач у прафесійнай дзейнасці культуролага. Практыка з'яуляецца неабходнай часткай падрыхтоўкі культуролага па спецыялізацыі «Інфармацыйныя сістэмы ў культуры». Яна забяспечвае сувязь паміж тэарэтычным навучаннем i практычным прафесійным станаўленнем i накіравана на тое, каб вызначаць i развіваць схільнасці да будучай спецыяльнасці, даследчай, выкладчыцкай, лектарскай работы, што дазволіць у далейшым больш дакладна акрэсліць кірункі прафесійнай дзейнасці. Ажыццяўляецца на працягу II - IV курсаў, носіць комплексны характар i складаецца з трох этапаў, кожны з якіх паслядоўна ўводзіць студэнтаў у сутнасць прафесіі:

I этап (II курс 4 семестр 2 тыдні) – вучэбная (азнаямленчая) практыка (72 гадзіны);

II этап (III курс 6 семестр 3 тыдні) – вытворчая (медыйная) практыка (108 гадзін);

III этап (IV курс 7 семестр 4 тыдні) - вытворчая (пераддыпломная) практыка (144 гадзіны).



Мэты практыкі. Вучэбная (азнаямленчая) і вытворчая (медыйная і пераддыпломная) практыка скіравана на азнаямленне, вывучэнне i практычнае засваенне шэрага відаў дзейнасці:

  • знаёмства з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь, мерапрыемствамі па выяўленню рэзерваў павышэння эфектыўнасці аўтаматызацыі працэсаў па збору, апрацоўкі, перадачы і захоўвання інфармацыі;

  • вывучэнне вопыту арганізацыйнай работы;

  • авалодванне сучаснымі тэхналогіямі і методыкамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій у культуры:

  • вывучэнне абсталявання, вылічальнай тэхнікі, сродкаў аўтаматызацыі вытворчых працэсаў;

  • вывучэнне работы розных устаноў культуры і адукацыі, што маюць дачыненне да спецыялізацыі;

  • вывучэнне перадавога вопыту высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне інфармацыйных сістэм у культуры;

  • вывучэнне арганізацыі навукова-даследчай работы;

  • вывучэнне методык і тэхналогій правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў;

  • вывучэнне асноўных накірункаў экскурсійнай працы (экскурсіі, лекторыі, лекцыі-канцэрты і інш.).

Практыка II курса вучэбная (азнаямленчая) доўжыцца два тыдні; III курса вытворчая (медыйная) - тры тыдні, IV курса вытворчая (пераддыпломная) - чатыры тыдні.

Студэнты паэтапна авалодваюць прыёмамі практычнага выкарыстання ведаў, атрыманых на занятках па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах, шэрагам даследчых методык па тэхналогіі навучання, праводзяць даследванні, вынікі якіх уключаюцца ў склад кантрольных, курсавых, дыпломных i навуковых работ.

Матэрыялы даследчай работы прыкладаюцца да справаздачы студэнта; ix аб'ём i якасць yлічваюцца пры падвядзенні вынікаў практыкі, аказваюць уплыў на ацэнку работы практыканта. Лепшыя работы прадстаўляюцца на навуковыя студэнцкія канферэнцыі.

У якасці баз практыкі для будучых спецыялістаў спецыялізацыі інфармацыйныя сістэмы ў культуры выступаюць установы культуры розных тыпаў і кіраўніцкіх структур розных узроўняў: бібліятэкі, музейныя ўстановы, тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, канцэртныя ўстановы, гісторыка-архітэктурныя комплексы, архітэктурныя паркі, тэатры, apxiвы i кнігасховішчы, выдавецкія аддзелы, рэкламныя агенства, дызайн-студыі, інтэрнэт-цэнтры i iнш.

У падрыхтоўчы перыяд студэнты сумесна з кіраўнікамі практыкі ад кафедры складаюць індывідуальныя планы на ўвесь тэрмін практыкі. Асобныя заданні практыкі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў максімальна канкрэтызаваныя, ўлічваюць спецыфіку дзейнасці базавых устаноў культуры.

Па выніках практыкі праводзіцца канферэнцыя, на якой студэнты выступаюць са справаздачамі па выкананай рабоце, дзеляцца вопытам сваей работы ва ўстановах культуры.

У працэсе практыкі ў студэнтаў фарміруецца гатоўнасць да прафесійнай дзейнасці. У задачы практькі ўваходзіць:



  • паглыбленне i замацаванне тэарэтычных ведаў па прадметах агульнаадукацыйнага і спецыяльнага цыклаў, набытых ва універсітэце; ix выкарыстанне ў вырашэнні канкрэтных даследчых, педагагічных i творчых праблем;

  • фарміраванне i развіццё ў студэнтаў навыкаў культуролага, настаўніка, даследчыка, папулярызатара мастацтва;

  • выхаванне эстэтычнага густу, мастацкага пачуцця, пашырэнне мастацкіх i агульнапазнавальных інтарэсаў студэнта; стымуляванне імкнення да самаадукацыйнай і прафесійнай творчасці.

У выніку выканання праграмы практыкі студэнты павінны ведаць

  • нарматыўныя дакументы, якія акрэсліваюць змест і формы дзейнасці базавых устаноў культуры;

  • змест дзейнасці ўстаноў культуры, абавязкі супрацоўнікаў, афіцыйныя назвы ўстаноў.

Яны павінны ўмець аналізаваць, планаваць і ажыццяўляць вытворчую дзейнасць культуролага і менеджера і валодаць наступнымі навыкамі

  • прафесійных зносін з супрацоўнікамі базавых устаноў культуры, якія маюць розныя ўзроставыя, прафесійныя і псіхалагічныя характарыстыкі;

  • навукова-даследчай дзейнасці ў галіне інфармацыйных тэхналогій у культуры.

Праграма аб азнаямленчай (вучэбнай), вытворчай і пераддыпломнай практыцы студэнтаў спецыялізацыі «Інфармацыйныя сістэмы ў культуры» вызначае мэту практыкі, яе базы, змест, арганізацыю і кіраўніцтва практыкай, абавязкі студэнтаў-практыкантаў, парадак падвядзення вынікаў.

Рэкамендаваны спіс літаратуры можа быць выкарыстаны студэнтамі-практыкантамі пры выкананні практычных заданняў.


Патрабаванні да зместу і арганізацыі практыкі

За два месяцы да пачатку вучэбнай або вытворчай практыкі кіраўнік практыкі на кафедры ўдакладняе ў вучэбным аддзеле Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў базы практыкі; пры неабходнасці прапануе заключыць дагаворы з новымі базамі.

Базы практыкі могуць знаходзіцца як у сталіцы (г.Мінску), так і ў іншых населеных пунктах.

Размеркаванне студэнтаў на базах ажыццяўляюць адказныя ад кафедры па практыкі, з улікам спецыялізацыі студэнтаў і на падставе іх заяў. У выключных выпадках адказны за размеркаванне можа не пагадзіцца з жаданнем студэнта.

Кафедра нясе адказнасць за падрыхтоўку і праходжанне практыкі студэнтаў.

Кіраўнікамі практыкі прызначаюцца, як правіла, выкладчыкі кафедры.

Асноўныя нарматывы нагрузкі на кіраўніцтва вучэбнай і вытворчай практыкі вызначаюцца загадам рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ


АЗНАЯМЛЕНЧАЯ ПРАКТЫКА

Мэта практыкі. Тэарэтычнае і практычнае азнаямленне студэнтаў з працай, структурай, задачамі, зместам і відамі дзейнасці ўстаноў культуры РБ, аналіз тэхнічнага забеспячэння інфармацыйных цэнтраў (аддзелаў) гэтых устаноў, існуючымі формамі мастацка-асветніцкай работы ўстаноў асветы і культуры.

Практыка на II курсе з'яўляецца першай ступенню скразной практыкі і адбываецца ў 4 семестры. Базамі практыкі з'яўляюцца зацверджаныя саветам факультэта навучальныя ўстановы і ўстановы культуры.


У змест практыкі ўваходзяць:

  1. Знаёмства з профілем рэгіёна (прадпрыемства, установы), якія абслугоўвае база практыкі, характарам і мэтай іх інфармацыйных патрэб;

  2. Знаёмства з арганізацыйнай структурай базы практыкі, профілем дзейнасці базы і яе структурных падраздзяленняў;

  3. Вывучэнне задач і зместу работы інфармацыйных цэнтраў устаноў культуры, рэгламентуючай дакументацыі, інструкцый аб службовых абавязках супрацоўнікаў;

  4. Знаёмства з планаваннем работы;

  5. Вывучэнне сістэмы ўліку розных відаў дакументаў (справаводству);

  6. Аўтаматызацыі сістэм атрымання, рэдагавання, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі.


Прыкладныя практычныя заданні:

  1. Прааналізаваць змест работы інфармацыйнага цэнтра базавай установы культуры.

  2. Авалодаць тэхнічнай апрацоўкай дакументаў.

  3. Аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы культурна-масавых мерапрыемстваў.

  4. Скласці схему арганізацыйна-функцыянальнай структуры базы практыкі або яе структурнага падраздзялення.

  5. Даць аналітычную адзнаку выкарыстання вылічальнай тэхнікі.

Пасля заканчэння практыкі студэнты павінны прадставіць наступныя дакументы:



    1. Пашпарт базы практыкі студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў (Дадатак №1).

    2. Справаздачу.

ВЫТВОРЧАЯ (МЕДЫЙНАЯ) ПРАКТЫКА
Мэта практыкі. Вывучэнне студэнтамі прагназавання і ажыццяўлення арганізацыйна-метадычнай, творчай, адміністрацыйнай дзейнасці базавай установы культуры, авалоданне тэхналогіямі кіраўнічай дзейнасці ў пэўнай галіне сацыякультурнай сферы (канцэртна-відовішчная, турызм, музейна-выставаяная і інш.), знаёмства з тэорыяй і практыкай прадпрымальніцкай і рэкламнай дзейнасці ў галіне культуры, асновамі крыдытавання, інвестыцый, фінансавання, бухгалтарскага ўліку у сферы культуры.
У змест практыкі ўваходзяць:

  1. Вывучэнне органаў кіравання ўстаноў культуры.

  2. Выкананне рэкламнай дзейнасці.

  3. Выкананне маркетынгавых даследванняў.

  4. Вывучэнне баз звестак, якімі карыстаецца базавая ўстанова культуры.

  5. Арганізацыя і нарміраванне дзейнасці ўстаноў культуры.

  6. Вывучэнне стратэгічнага і тэхналагічнага менеджмента.

  7. Вывучэнне сістэм праграмавання.

  8. Вывучэнне сістэмы павышэння кваліфікацыі кадраў устаноў культуры.

  9. Маркетынгавыя даследванні і прапаганда інфармацыйных паслуг.

  10. Навукова-арганізацыйная і метадычная праца.

  11. Укараненне ў практыку новых бібліятэчных тэхналогій.

  12. Пытанні інавацыйнай дзейнасці бібліятэкі, маркетынгавы падыход у бібліятэчным абслугоўванні, рэкламе інфармацыйнай дзейнасці.

  13. Пытанні тэлекамунікацыйных тэхналогій і арганізацыі доступу да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў, ператварэння бібліятэкі ў інфармацыйна-даведкавы цэнтр.

  14. Фарміраванне метадычных навыкаў арганізацыі і правядзення збораў, канферэнцый, форумаў, даследаванняў па тэматыцы базавай установы культуры. Выкарыстанне магчымасцей прэзентацыйных праграм і інтэрнэт пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.


Прыкладныя практычныя заданні:


  1. Стварыць базу звестак па тэматыцы базавай установы культуры.

  2. Прыняць удзел у арганізацыі экскурсій, фестываляў, конкурсаў і іншых культурна-масавых мерапрыемстваў.

  3. Вывучыць праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца ў пэўнай базе практыкі.

  4. Даць адзнаку выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій і прапановы па паляпшэнню працы інфармацыйных цэнтраў.

  5. Аформіць дакументацыю пэўнай базы практыкі.

  6. Прыняць удзел у маркетынгавым даследванні.

  7. Вывучыць існуючыя сістэмы праграмавання.

  8. Стварыць і дапоўніць каталогі як у традыцыйныя, так і ў электронным варыянце.

  9. Абслугоўваць спажыўцоў у базах звестак.

  10. Прыняць удзел у падрыхтоўцы да выдання неабходнай базавай установе літаратуры.

  11. Прыняць удзел у распрацоўцы рэкламных матэрыялаў пэўнай базы практыкі.

  12. Вывучыць магчымасці працы ў камп’ютэрнай сетцы інтэрнэт.

  13. Скласці схему рэарганізацыі арганізацыйна-функцыянальнай структуры інфармацыйнай службы.

  14. Прааналізаваць стратэгічны і тэхналагічны менеджмент на базе практыкі.

  15. Вылучыць найбольш дзейсныя формы сувязі з грамадскасцю, шляхі пошуку інвестараў.

  16. Прыняць удзел у маркетынгавым даследванні і распрацоўцы мэтавых праграм або праектаў (згодна з планам работы адзела маркетынгу).

  17. Прыняць удзел у стварэнні і суправаджэнні вэб-сайтаў, адлюстроўваючых дзейнасць базавай установы культуры.

  18. Выканаць практычныя задачы па тэматыцы базавай установы культуры(фармулююцца індывідуальна).

Пасля заканчэння практыкі студэнты павінны прадставіць наступныя дакументы:



    1. Пашпарт базы практыкі студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў (Дадатак №1).

    2. Справаздачу.


ВЫТВОРЧАЯ (ПЕРАДДЫПЛОМНАЯ) ПРАКТЫКА

Мэта практыкі. Завяршэнне фарміравання арганізацыйна-кіраўнічых уменняў праз даследчую, эксперыментальную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткайсваёй дыпломнай работы.

У змест практыкі ўваходзяць:



  1. Выпрацоўка навыкаў інавацыйнай дзейнасці ў сферы культуры і турызму.

  2. Замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплінах інфармацыйнага накірунку.

  3. Самаўдасканаленне студэнта-практыканта праз ажыццяўленне ўзаемасувязі навыкаў даследчай, выкладчыцкай, культуралагічнай дзейнасці.

  4. Авалоданне навыкамі работы ў якасці даследчыка, культуролага.

  5. Распрацоўка зместу і метадычнай аснашчанасці пэўнай мастацтвазнаўчай тэмы для ўстановы культуры.

  6. Набыццё вопыту аналітычнай і навукова-даследчай дзейнасці ва ўстановах культуры.

  7. Правядзенне эксперыментальна-даследчай работы культуралагічнага, інфармацыйнага або псіхолага-педагагічнага напрамку, на аснове якой выконваецца дыпломная работа.


Практычныя заданні студэнтам даюцца індывідуальна з улікам тэматыкі дыпломных работ.
Пасля заканчэння практыкі студэнты павінны прадставіць наступныя дакументы:

    1. Пашпарт базы практыкі студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў (Дадатак №1).

    2. Справаздачу.



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне студэнтаў і кіраўніцтва практыкай здзяйсняюць кіраўнікі практыкі ад кафедры, якія забяспечваюць выкананне праграм практыкі і якасць яе правядзення.

Студэнт-практыкант абавязаны:

  • працаваць у структурных падраздзяленнях базы з улікам распарадку рабочага дня дадзенай установы;

  • цалкам выконваць заданні, прадугледжаныя праграмай практыкі;

  • падпарадкоўвацца ўсім правілам унутранага распарадку;

  • поўнасцю прытрымлівацца правіл аховы працы, тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі;

  • актыўна ўдзельнічаць у жыцці калектыву, у навукова-даследчай рабоце па заданні кафедры і базы практыкі;

  • быць адказным за выкананую работу і яе вынікі нароўні са штатнымі работнікамі;

  • весці карту практыкі, дзе адлюстроўваць план практыкі, змест, вынікі работы за дзень, назіранні за вытворчымі працэсамі, заўвагі і даручэнні кіраўнікоў практыкі, а таксама звесткі аб выкананні праграмных заданняў;

  • прадставіць адказнаму на кафедры пісьмовую справаздачу аб выкананні ўсіх заданняў.

Дакументацыя, улік i ацэнка практыкі студэнтаў

  1. Студэнты ў час вытворчай дзённік практыкі вядуць карту практыкі, куды занатоўваюць вынікі работы, назіранні за вытворчымі працэсамі, заўвагі і даручэнні кіраўнікоў практыкі, а таксама звесткі аб выкананні праграмных заданняў. Дзённік практыкі выкарыстоўваецца для справаздачы аб выніках праходжання практыкі.

  2. Па заканчэнні практыкі студэнт падае пісьмовую справаздачу і здае яе кіраўніку практыкі адначасова з дзённікам ўсіх членаў брыгады. Справаздача павінна ўтрымліваць звесткі аб рабоце, выкананай за перыяд практыкі. Для афармлення справаздачы студэнту даецца адзін дзень ў канцы практыкі.

  3. Абмеркаванне вынікаў практыкі праводзіцца ў форме калёквіўму або канферэнцыі.

  4. Найбольш значныя, навукова абгрунтаваныя вынікі практыкі могуць выносіцца для абмеркавання на студэнцкай навуковай канферэнцыі універсітэта.

  5. Па выніках усіх відаў практыкі (з улікам прадстаўленай дакументацыі) студэнт атрымлівае залік на II курсе, на ІІІ - IV курсах - дыферэнцыраваны залік.

  6. Студэнт, які не выканаў праграмы практыкі і атрымаў нездавальняльную адзнаку або быў хворы ў час практыкі, праходзіць яе паўторна падчас студэнцкіх канікул або пасля заняткаў (па дамоўленасці з базай практыкі), а кіраўнікі практыкі атрымліваюць адпаведную нагрузку з разліку: адна гадзіна ў тыдзень на студэнта. У асобных выпадках рэктарат прымае рашэнне аб дальнейшым знаходжанні студэнта ва універсітэце.

  7. Агульная справаздача кіраўніка практыкі ад кафедры зацвярджаецца на пасяджэнні кафедры і пасля зацвярджэння падаецца ў вучэбны аддзел Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.




літаратура

Асноўная

  1. Айсманн, Кэтрин. Маски и композиция в Photoshop.: Пер. с англ. – М.: ООО «И.Д.Вильямс», 2007. – 560с.: ил.

  2. Богданов, В.В. Управление проектами в Microsoft Project 2002 / В.В.Богданов. - CПб.: Питер, 2003 - 608c.

  3. Боренков, А.Ю. Windows XP. Библиотека пользователя. – СПб.:Питер, 2006. - 496с.

  4. Бураўкін, А.Г. Інфармацыйныя тэхналогіі ў мастацтве / А.Г.Бураўкін. - Мн.: Бел. ун-т культуры, 1999 – 250 c.

  5. Вовк, Е.Т. Уроки по Flash. / Е.Т.Вовк. – Москва : КУДИЦ-ПРЕСС, 2008. – 192 с.

  6. Гузеев, В.C. Освоение Internet. Краткое руководство / В.C.Гузеев. – Издательство «Вильямс, Диалектика», 2004. – 288c.

  7. Домасев, М.В. Цвет, управление цветом, цветовые расчеты и измерения: учебный курс / М.В. Домасев, С.П.Гнатюк. — 1-е изд. — СПб.: Питер, 2009. – 224 с.

  8. Карлберг, К. Бизнес-анализ с помощью Excel / К.Карлберг. - Диалектика: Киев, 2006 – 464c.

  9. Кучников, Т.В. Общение в Интернет. / Т.В.Кучников – Издательство «Альянс-персс», 2004. – 128с.

  10. Ландэ, Д.В. Поиск знаний в Internet. Профессиональная работа. / Д.В.Ландэ., М.: Издательский дом "Вильямс", 2005. — 272 с.

  11. Роуз, Джей Звук для цифрового видео: запись и обработка / Джей Роуз; пер.с англ. - М: КУДИЦ-ОБРАЗ, 2004. – 488с.


Дадатковая

  1. Борисенко, А.А. Flash 8. Просто как дважды два / А.А.Борисенко – М.:Эксмо - 2006. – 272с.

  2. Буравчик, Джон. Локальная сеть без проблем: подробное иллюстрированное руководство / Джон Буравчик - Москва: Лучшие книги, 2005 – 270с.

  3. Гурский, Ю.А., Гурская И.В. Photoshop CS. Трюки и эффекты. / Ю.А.Гурский, И.В.Гурская - 2 изд. - СПб.: Питер, 2005 – 512с.

  4. Гусев В. С. Internet: учеба, работа, полезные ресурсы. Краткое руководство./ В.С.Гусев. - Диалектика, 2005- 256 с.

  5. Карпов, Б.И. Самоучитель Visio 2003. / Б.И.Карпов – 1-е издание - СПб.: Питер, 2005. – 336с.

  6. Лапин, П.Г. Самоучитель Flash MX. / П.Г.Лапин. – СПб.: Питер, 2003. – 368с.

  7. Левин, А.. Самоучитель Полезных программ, 3-е издание. – Санкт-Петербург. ПИТЕР, 2004, - 700 с.

  8. Маров, М. 3D Studio Мах З: Учебный курс. – СПб.: Питер, 2000. – 640с.

  9. Миронов, Д.Ф. Компьютерная графика в дизайне. Д.Ф. Миронов. - СПб.: БХВ-Питер, 2008 – 560 с.

  10. Олспач, Тед. Adobe Illustrator CS2. Библия пользователя. – М.: Вильямс, 2006. – 656с.

  11. Самойлов, Е.Э. Практическое руководство. Web-дизайн для начинающих: быстрый старт / Е.Э.Самойлов. – М.: Триумф, 2009 – 192с.

  12. Шлыкова, О.В. Культура мультимедиа: Учебное пособие для студентов вузов / О.В.Шлыкова. – Москва: ГРАНД-ФАИР, 2004 - 416с

Дадатак №1

ПАШПАРТ

БАЗЫ практыкі студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў
Зацверджана Міністэрствам культуры

Рэспублікі Беларусь ад “____”______г.


Назва установы ___________________________________________________

__________________________________________________________________


Адрас ____________________________________________________________

__________________________________________________________________


Кіраўнік __________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

установы _________________________________________________________

тэлефона _______________________________________________________


Намеснік _________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

кіраўніка _________________________________________________________

тэлефона _______________________________________________________


Структура ________________________________________________________

установы _________________________________________________________

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________



Асноўныя ________________________________________________________

накірункі _________________________________________________________

дзейнасці _________________________________________________________

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________



Асноўныя ________________________________________________________

паказчыкі ________________________________________________________

дзейнасці _________________________________________________________

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________



Распарадак дня ___________________________________________________

__________________________________________________________________



Выхадны дзень ___________________________________________________


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка