Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»




старонка1/3
Дата канвертавання27.12.2017
Памер470.88 Kb.
  1   2   3
Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

_______________ С.А.Каспяровіч

_______________ 2013 г.

Рэгістрацыйны № УД–________/р.

Інтэграваны модуль «Гісторыя»

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасцяў:

1-75 01 01

Лясная гаспадарка 1-75 02 01 Садова-паркавае будаўніцтва

1-89 02 02

Турызм і прыродакарыстанне

1-36 05 01

Машыны і абсталяванне ляснога комплексу

1-46 01 02

Тэхналогія дрэвааапрацоўчых вытворчасцей

1-43 01 06

Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент

1-46 01 01

Лесаінжынерная справа 1-08 01 01-04 Прафесійнае навучанне (дрэваапрацоўка)

1-54 01 03

Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантроля якасці прадукцыі

1-48 01 02

Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

1-48 01 05

Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны 1-57 01 03 Біяэкалогія

1-48 02 01

Біятэхналогія 1-48 02 02 Тэхналогія лекавых прэпаратаў

1-25 01 07

1-25 01 08-03



Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях



1-26 02 02

Менеджмент (па напрамках) 1-26 02 03 Маркетынг

1-36 01 08

Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў

1-36 07 01

Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў

1-53 01 01

Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (па напрамках)

1-48 01 01

Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

1-48 01 04

Тэхналагія электрахімічных вытворчасцей

1-57 01 01

Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў

1-47 02 01

Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей 1-47 01 01 Выдавецкая справа

1-36 06 01

Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі

1-40 01 02-03

Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (выдавецка-паліграфічны комплекс)

Факультэт ЛГ, ТТЛП, ІЭ, ХТіТ, ТАР, ВСіП

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі

Курс (курсы) I

Семестр (семестры) 1

Лекцыі 18 гадзін

Практычныя (семінарскія)

заняткі 16 гадзін Экзамен 1

Аўдыторных

гадзін па дысцыпліне 34

Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне 100 вышэйшай адукацыі вочная
Складальнік А.А. Райчонак, к.г.н.

2013 г.


Вучэбная праграма складзена на аснове экcперыментальнай вучэбнай праграмы па інтэграваным модулі «Гісторыя» для ўстаноў вышэйшай адукацыі на 2013–2014 навучальны год, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 26.07.2013 г. Рэгістрацыйны № ТД-СГ.06/эксп.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» 30 жніўня 2013 г., пратакол № 1

(дата, нумар пратакола)
Загадчык кафедры ________________ М. Я. Сяменчык

(подпіс) (імя, імя па бацьку, прозвішча)

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй сацыяльна-гуманітарнага цыклу 26.09.2013 г., пр. № 1

(дата, нумар пратаколу)



Старшыня камісіі, к.ф.н. _______________ П. М. Бурак
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Экперыментальная вучэбная праграма «Гісторыя» прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках модуляў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі дадзенай праграмы ў параўнанні з папярэднімі з'яўляюцца: удасканаленне зместу дысцыпліны, выкарыстанне прафесійнага, кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.

Месца вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам яе вывучэння, якім з'яўляюцца агульнасістэмныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб'ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў, і перш за ўсё ўсходнеславянскага, расійскага.

Праграма падрыхтавана з улікам Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб'ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 194 ад 22.03.2012 г.

Мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з'яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампетэнцый, прафесійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна- прафесійных і асабовых задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што спрыяюць фарміраванню прафесійных і сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў:

– фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна- палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;

– засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

– гатоўнасць студэнта вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб'ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту студэнт павінен

ведаць:


  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый;

  • асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

  • гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі шлях мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

  • асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;

  • асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

умець:

  • выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

  • характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

  • ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ўБССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;

  • аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.

Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»

Структураванне зместу навучальных дысцыплін інтэграванага модуля «Гісторыя» ажыццяўляецца пры дапамозе вылучэння ў ім ўзбуйненых дыдактычных адзінак (тэма, раздзел).

На вывучэнне інтэграванага модуля «Гісторыя» вылучаецца 100 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны і 66 гадзін самастойнай працы студэнтаў.

Формы кантроля: экзамен


ЗМЕСТ ІНТЭГРАВАНАГА МОДУЛЯ "ГІСТОРЫЯ”

1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ

"ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"

Метадалагічныя асновы вывучэння гісторыі. Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і як лакальны культурна-гістарычны тып. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі. Гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.



2. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ (VI СТ. - ПАЧАТАК XX СТ.)

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і украінскага этнасаў.

Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў XIV - XVIII стст. Усходнеславянскі этнічны падмурак Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага (ВКЛ). Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і уніяцтва. Этнічная самасвядомасць і менталітэт беларусаў. Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", бел ару сы. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX - XVIII стст.

Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Тэорыя "заходнерусізму". Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.



3. ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У IX-XVIII СТСТ.

Еўропа ў сярэднявеччы. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевым і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічннага ладу на беларускіх землях ВКЛ.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Развіцце капіталізму. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Заходняй Еўропе.

Беларуские земли пасля Люблінскай уніі. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Войны XVII - XVIII стст. і іх наступствы для беларускіх зямель. Узмацненне феадальнай анархіі.



4. СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ (КАНЕЦ XVIII СТ. - КАСТРЫЧНІК 1917 Г.)

Падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Значэнне ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Цывілізацыйнае адзінства Беларусі і Расіі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусь Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы.

Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі Месца эканамікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Змены ў сацыяльнай струтуры насельніцтва.

Грамадска-палітычныя рухі і аб’яднанні ў Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг. яго уплыў на палітыку ўладаў у Беларусі і грамадска-палітычную думку. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і пачатак расійскага парламентарызму. Сталыпінская афарная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.

Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне новых улад. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады, праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі

5. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. УСТАЛЯВАННЕ



САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў БЕЛАРУСІ

(КАСТРЫЧНІК 1917-ЧЭРВЕНЬ 1941 ГГ.)

Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з'езд. Барацьба з германскімі інтэрвентамі.

Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэма-кратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя балыпавікоў у нацыянальным пытанні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму».

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Стаўленне савецкай улады да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.

6. ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў 20 - 30-я гг. XX ст.

ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ.

Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларуская эміграцыя.

Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.

7. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ



I ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі.

Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцяў Беларусі. Масавае знішчэнне ваеннапалонных і насельніцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германію. Карныя экспедыцыі. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць.

Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (бітва пад Масквой, Сталінградская і Курская бітвы), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя «Баграціён».

Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Захаванне памяці аб вайне ў гарадах і вёсках Беларусі.

8. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ: ДАСЯГНЕННІ I ПРАБЛЕМЫ

СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ НАРОДА (1945 - 1991 гг.)

Пачатак "халоднай вайны". Стварэнне блока НАТА і яго планы. Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Гонка ўзбраенняў. Нарастанне пагрозы ядзернай вайны. Ваенна-палітычныя канфлікты 1950-1970 гг. Барацьба за мір і раззбраенне. Даговоры паміж ЗША і СССР у галіне бяспекі і раззбраення. Стварэнне АБСЕ. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы. "Аксамітныя" рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы. Заканчэнне "халоднай вайны".

Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Курс на апераджальнае будаўніцтва цяжкай прамысловасці. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Накірункі інтэнсіфікацыі эканомікі ў 1970-я - першай палове 1980-х гг., яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР. Зніжэнне тэмпаў і нарастанне крызісных з'яў у эканоміцы. Харчавая праграма. Пачатак перабудовы. Курс на паскарэнне тэмпаў эканамічнага развіцця. Спробы рэфармавання эканомікі БССР на аснове гаспадарчага разліку. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Эканамічны крызіс у СССР і БССР і яго праявы.

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі ваенна-тэрарыстычнымі арганізацыямі і групамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х - 1953 гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х - 1964 гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я - першай палове 1980-х гг. Бюракратызацыя партыйна-дзяржаўнага апарату. Узмацненне фармалізацыі ў жыцці і дзейнасці грамадскіх арганізацый. Спробы рэфармавання палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Нефармальныя грамадскія арганізацыі, пачатак пераходу да шматпартыйнасці. Змены выбарчай сістэмы. Выбары З'езда народных дэпутатаў СССР, выбары Вярхоўнага Савета БССР XII склікання. Грамадска-палітычныя канфлікты ў саюзных рэспубліках, крызіс савецкага федэралізма, "парад суверэнітэтаў" і барацьба за суверэнітэт Беларусі.

Адукацыя, навука і культура ў БССР. Рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійна-тэхнічнай школы. Змены ў сістэме вышэйшай адукацыі. Фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследавання ва ўмовах НТР. Асноўныя тэмы і жанры беларускай мастацкай літаратуры. Уздым у развіцці тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.



9. СУВЕРЭННАЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ

Жнівеньскіе падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання БССР на прынцыпах незалежнасці і суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Беларускі парламентарызм ва ўмовах шматпартыйнасці. Савет Міністраў у сістэме дзяржаўнай улады. Фарміраванне незалежнай судовай улады. Канстытуцыйны працэс і прыняцце Канстытуцыі 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Палітычная барацьба і рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. Канстытуцыйны крызіс і рэферэндум 1996 г., яго вынікі. Пераход да прэзідэнцкай рэспублікі. Эвалюцыя сістэмы дзяржаўнай улады і кіравання.

Крызіснае становішча ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Стварэнне перадумоў пераходу да рыначнай эканомікі, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Праграма прыватызацыі і яе ажыццяўленне. Прыярытэты эканамічнага развіцця, вызначаныя першым Усебеларускім народным сходам. Пераход да праграмна-мэтавага рэгулявання эканомікі. Асаблівасці рэфармавання аграрнага сектара. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Станаўленне нацыянальнай дыпламатыі. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі. Эканамічны прагматызм як фактар знешняй палітыкі. Беларуска- расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь у СНД, стварэнне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы. Беларусь у АБСЕ і еўрапейскіх рэгіянальных структурах. Шматвектарнасць знешняй палітыкі, адносіны з Кітаем, ЗША, Беларусь і ААН.

Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі, Балонскі працэс і спроба рэфармавання адукацыйнай сістэмы. Складанасці навуковага жыцця, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка