Установа адукацыі “Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Д. Сахарава”



Дата канвертавання10.04.2017
Памер183.95 Kb.
#7512



Установа адукацыі

Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт



імя А.Д. Сахарава”
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбна-выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце


__________________ У.І. Красоўскі
__________________ 2015
Рэгістрацыйны № УД-________/р.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)
Вучэбная праграма установы адукацыі па вучэбнай дысцыпліне

для спецыяльнасці:
1-33 01 05 Медыцынская экалогія
Факультэт экалагічнай медыцыны

Кафедра замежных моў

Курс (курсы) 2
Семестр (семестры) 3
Лекцыі няма

Практычныя

(семінарскія) заняткі 8 гадзін

Залік 3 семестр



Усяго аўдыторных Форма атрымання

гадзін па дысцыпліне 8 гадзіны вышэйшай адукацыі завочная
Усяго гадзін

па дысцыпліне 34 гадзін


Складальнікі: Н.М. Даўгулевіч, канд. філ. н., дацэнт

Я.І. Місцюкевіч, выкладчык


Мінск 2015

Вучэбная праграма складзена на аснове 1) тыпавой праграмы “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”: тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў /Склад.: М.Р.Прыгодзіч, Г.І. Кулеш, Н.П. Лобань; пад рэд. М.Р. Прыгодзіча. – Мінск: РІВШ, 2008. – 28 с., зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008 г. Рэгістрацыйны № ТД-СГ.015/тып.


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай замежных моў (пратакол № 8 ад 26.03.2015 г.).

Загадчык кафедры ____________Н.М. Даўгулевіч


Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта экалагічнай медыцыны МДЭУ ім. А.Д. Сахарава 14.04.2015 пратакол № 8

Старшыня ___________ І.Э. Бучанкоў


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” прызначана для ажыццяўлення на першай ступені вышэйшай адукацыі ў межах цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе з’яўляюцца фарміраванне і развіцце сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-вартасным і сацыяльна-творчым вопыце, што забяспечваюць вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

На вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 34 гадзіны, у тым ліку 8 аўдыторных гадзін для завочнага навучання.


Мэты і задачы дысцыпліны
Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.

Праграма курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.



Асноўныя мэты вакладання дысцыпліны:

  • выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага выкарыстання вуснай і пісьмовай мовай;

  • развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

  • пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

  • фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

  • выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пацуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.


Задачы вывучэння дысцыпліны:

  • сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

  • даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

  • дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;

  • садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:


ведаць:

  • ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

  • функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

  • месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

  • сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

  • поўны набор прафесійнай лексікі;

  • тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;


умець:

  • граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

  • адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

  • перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

  • складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г.д.;

  • выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ:

Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі.


Тэма 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
Мова і соцыум. Фукцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.


Тэма 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка. Тэрміналогія. Лексікаграфічная сістэма беларускай мовы.
Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Паняцце білінгвізму і інтэрферэнцыі. Арфаэпічныя і марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы (назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў і яго формы, прыслоўе) . Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы.
Тэма 4. Функцыянальныя стылі маўлення
Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Навуковы стыль і яго падстылі. Афіцыйна-справавы стыль і яго падстылі. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асблівасці. Узаемапранікненне стыляў.
Тэма 5. Навуковы стыль
Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю. Паняцце аб падмове навук. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Цытаты і спасылкі, іх афармленне. Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.
Тэма 6. Афіцыйна-справавы стыль
Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная і тлумачальная запіскі і інш.). Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.
Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення
Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Паняцце культуры маўлення. Правільнасць маўлення і моўныя нормы. Тэхніка і выразнасць маўлення. Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА


Номер раздела, темы, занятия;

Название раздела, темы, занятия; перечень изучаемых вопросов



Количество аудиторных часов

Материальное обеспечение занятия (наглядные, методические пособия и др.)

Литература

Формы контроля знаний

Лекции

Практические (семинарские) занятия

Лабораторные занятия

Управляемая самостоятельная работа студента

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.




1
















1.1

1.2


Мова і соцыум

1.1.1 Мова як сацыяльная з’ява

1.1.2 Функцыі мовы ў грамадстве

1.1.3 Гіпотэзы паходжання мовы

1.1.4 Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця

1.2.1 Старабеларуская літаратурная мова XIV-XVI ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі

1.2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX- пачатку XX ст. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці

1.2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.







1










2, 4, 6, 9, 12, 13

Вусныя паведамленні і рэфераты

2.

Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы.




2















2.1

2.1.1 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная)

2.1.2 Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка

2.1.3 Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання

2.1.4 Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі






1










2, 4, 6, 9, 12, 13



Тэставае апытанне

2.2




2.2.1 Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновы тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (Тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Гісторыя беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20-30-я гг. XX ст.

2.2.2 Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе

2.2.3 Гісторыя беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексіка 20-30-х і 90-х гадоў XX ст.

2.2.4 Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.





1







Перакладныя, тэрміналагічныя, тлумачальныя слоўнікі і даведнікі, слоўнікі іншамоўных слоў.

2, 3, 5, 6, 9, 10, 13, 14



Вусныя паведамленні і рэфераты

3.

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.





1
















3.1


3.1.1 Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі. Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

3.1.2 Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку, скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.

3.1.3 Займеннік і лічэбнік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.

3.1.4 Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.

Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеясловы. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

3.1.5 Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка.





1











2, 4, 6, 7, 9, 10, 11, 12, 13



Франтальнае апытанне

4.

Функцыянальныя стылі маўлення




1















4.1

4.1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

4.1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

4.1.3 Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

4.1.4 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.






1










2, 4, 6, 9, 10, 13, 15



Апытанне

5.

Навуковы стыль




1















5.1

5.1.1 Асноўныя стылі навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).

5.1.2 Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрымеінікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаазалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

5.1.3 Паняцце аб падмове навук: біялогіі. хіміі, эканомікі, права, экалогіі і г.д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы). Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту.

5.1.4 Цытаты і спасылкі, іх афармленне.





1










2, 4, 5, 6, 9, 10, 13, 14, 15



Пераклад

6.

Афіцыйна-справавы стыль




1















6.1

6.1.1 Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма фанкцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічасць лексікі).

6.1.2 Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламетацыя парадку слоў у сказе, канструкцыя са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

6.1.3 Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення

6.1.4 Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.





1







Карткі з афіцыйна-справавымі тэкстамі, слоўнікі


2, 4, 6, 9, 8, 10, 11, 12, 13, 15



Пераклад

7.

Культура прафесійнага маўлення




1
















7.1

7.1.1 Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць. Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).

7.1.2 Тыповы маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

7.1.3 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.). Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення.

7.1.4 Маўленчы этыкет і культура зносін.






1










1, 6, 7, 10

Апытанне

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА:

Асноўная літаратура

  1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы/ М.В. Абабурка. – Мінск, 1994.

  2. Азарка В.У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік/ В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск: БДПУ, 2005.

  3. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне/ Л.А. Антанюк. – Мінск, 1987.

  4. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка/ Л.А. Антанюк, Б.А. Плотнікаў. – Мінск, 2004.

  5. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі/ Г.У. Арашонкава. – Мінск, 1999.

  6. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994.

  7. Каляда, А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі/ А. Каляда. – Мінск, 2006.

  8. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску/ А. Каўрус. – Мінск, 1994

  9. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік/ В.А. Ляшчынская. – Мінск: БДУ, 2001

  10. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка/ В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.




  1. Міксюк Р.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбны дапаможнік/ Р.В. Міксюк. – Мінск: БДТУ, 2002.




  1. Старавойтава, Н.П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей/ Н.П. Старавойтава. – Мінск, 2006.




  1. Сямешка, Л.У. Курс беларускай мовы/ Л.У. Сямешка, У.Р. Шкраба, З.У. Бадзевіч. – Мінск, 1996.




  1. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мінск, 1999.




  1. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы/ М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

Дадатковая літаратура

  1. Беларуская мова: вучэбны дапаможнік/ Пад рэд. Л.М. Грыгор´евай. – Мінск, 1994.




  1. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы/ пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск, 1994.




  1. Лепешаў І.Я. і інш. Практыкум па беларускай мове: вучэбны дапаможнік/ І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мінск, 2005.




  1. Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гомель, 1994.




  1. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапаможнік/ пад рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 2-е выд., выпр. – Мінск, 2007. – 559 с.

Слоўнікі


  1. Арашонкава, Г.У. Кароткі слоўнік беларускай мовы. Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне/ Г.У Арашонкава, В.П. Лемцюгова. – Мінск, 1994.

  2. Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т./ А.М. Булыка. – Мінск, 1999.

  3. Руска-беларускі слоўнік: у 3 т. – Мінск, 1995.

  4. Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне/ пад рэд. М.В. Бірылы. – Мінск, 1987.

  5. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск, 1977-1984.

  6. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 2005.

  7. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1983-1986.


***

  1. Андрыеўская, З. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік/ З. Андрыеўская, І. Галай. – Мінск, 1994.

  2. Калугін, А.С. Тэрміналагічны беларускі-рускі слоўнік па анатоміі і фізіялогіі чалавека і жывёл для студэнтаў біялагічнага і фізкультурнага факультэта/ А.С. Калугін. – Гомель, 1994.

  3. Кароткі руска-беларускі слоўнік біялагічнай тэрміналогіі/ склад. Т.М. Царэнка. – Віцебск, 1994.

  4. Кароткі руска-беларускі слоўнік фізічных і матэматычных тэрмінаў/ склад. Р.Р. Кароткін. – віцебск, 1994.

  5. Кароткі руска-беларускіх тлумачальны слоўнік па агульнай біялогіі. – Мінск, 1994.

  6. Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі/ склад. Р.У. Тузава, К.М. Панюціч. – Мінск, 1991.

  7. Падручны руска-беларускі слоўнік біялагічных тэрмінаў/ аўт.-склад. І.Л. Буряк, Т.П. Піліповіч. – Мінск, 1992.

  8. Руска-беларускі слоўнік фізічных тэрмінаў/ склад. А. Лаўшук, В. Кротаў. – Магілёў, 1993.

  9. Руска-беларускі слоўнік хімічных тэрмінаў. – Мінск, 1995.

  10. Русско-белорусский терминологический словарь по физической географии/ сост. Б.Н. Гурский, А.М. Баско. – Минск, 1990.

Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці

Дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” не патрабуе ўзгаднення з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці





Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал