Усведамленне беларускай гісторыі неад’емнай часткай славянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі




Дата канвертавання13.03.2017
Памер445 b.



Усведамленне беларускай гісторыі неад’емнай часткай славянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі

  • Усведамленне беларускай гісторыі неад’емнай часткай славянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі

  • Паўтарэнне і сістэматызацыя раней вывучанага матэрыялу па старажытнай гісторыі Беларусі

  • Знаёмства з першымі пісьмовымі крыніцамі па ранняй славянскай гісторыі



Антычны аўтар Герадот, якога называюць “бацькам гісторыі” прыгадвае таямнічы народ Усходняй Еўропы I тысячагоддзя да нашай эры неўраў. “Неўры, відаць, пераваратні. Бо скіфы і эліны, якія жывуць у Скіфіі, гавораць, што раз на год кожны неўр ператвараецца ў ваўка на некалькі дзён, а потым зноў вяртаецца ў звычайны стан”. Шмат хто з вучоных адносіць племя неўраў да праславян ці прабалтаў. Іншыя лічаць іх кельтамі, якія глыбока прасунуліся ў межы пражывання праславянскіх народаўю з цягам часу неўры былі асіміляваны славянскім насельніцтвам.

  • Антычны аўтар Герадот, якога называюць “бацькам гісторыі” прыгадвае таямнічы народ Усходняй Еўропы I тысячагоддзя да нашай эры неўраў. “Неўры, відаць, пераваратні. Бо скіфы і эліны, якія жывуць у Скіфіі, гавораць, што раз на год кожны неўр ператвараецца ў ваўка на некалькі дзён, а потым зноў вяртаецца ў звычайны стан”. Шмат хто з вучоных адносіць племя неўраў да праславян ці прабалтаў. Іншыя лічаць іх кельтамі, якія глыбока прасунуліся ў межы пражывання праславянскіх народаўю з цягам часу неўры былі асіміляваны славянскім насельніцтвам.



Рымскія аўтары I-II стст. н.э. (Пліній Старэйшы, Тацыт, Пталамей) называлі славян “венедамі”. Гэта самая старажытная назва славян.

  • Рымскія аўтары I-II стст. н.э. (Пліній Старэйшы, Тацыт, Пталамей) называлі славян “венедамі”. Гэта самая старажытная назва славян.

  • Гісторыкі VI ст. (гоцкі епіскап, гісторык Iардан, візантыйскі аўтар Пракопій Кесарыйскі) называлі славянскія плямёны антамі і склавінамі і лічылі, што яны паходзілі ад венедаў. У гэты час славяне рассяліліся на вялікую тэрыторыю ад Лабы (Эльбы) да Ніжняга Дуная, Сярэдняга Дняпра, Дона і Чорнага мора. Яны сталі найбольш небяспечнымі суседзямі Візантыі.







У VI-VII стст. Славяне падзяліліся на тры вялікія групы: адны з іх праніклі на захад – на берагі Одры і Лабы і разам з насельніцтвам, якое жыло на берагах Віслы сталі продкамі сучасных заходнеславянскіх народаў – палякаў, чэхаў, славакаў. Славянскія народы, якія пасяліліся на Балканскім паўвостраве, былі продкамі сучасных паўднёваславянскіх народаў – балгар, сербаў, харватаў, славенцаў, македонцаў, чарнагорцаў. Яны змяшаліся з мясцовым фракійскім і ілірыйскім насельніцтвам. Адначасова вылучылася трэцяя група – усходнія славяне, продкі сучасных беларусаў, украінцаў і рускіх.

  • У VI-VII стст. Славяне падзяліліся на тры вялікія групы: адны з іх праніклі на захад – на берагі Одры і Лабы і разам з насельніцтвам, якое жыло на берагах Віслы сталі продкамі сучасных заходнеславянскіх народаў – палякаў, чэхаў, славакаў. Славянскія народы, якія пасяліліся на Балканскім паўвостраве, былі продкамі сучасных паўднёваславянскіх народаў – балгар, сербаў, харватаў, славенцаў, македонцаў, чарнагорцаў. Яны змяшаліся з мясцовым фракійскім і ілірыйскім насельніцтвам. Адначасова вылучылася трэцяя група – усходнія славяне, продкі сучасных беларусаў, украінцаў і рускіх.

  • Аўтар праекту:Аляксандр Лазараў



У V-VIII стст. На поўдні Беларусі з’яўляюцца помнікі пражскай культуры, якія належылі славянам. Спачатку насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах. Рэшткі такога паселішча V-VI стст. з паўземлянкамі і печамі-каменкамі выяўлены на ўскраіне горада Петрыкава. З VII ст. узнікаюць умацаваныя валамі і рвамі славянскія гарадзішчы, якія былі месцам сховішча для навакольнага насельніцтва і умацаванымі сядзібамі знаці. Такое гарадзішча выяўлена каля вёскі Хатомель Столінскага раёна на Брэстчыне. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі, а простае насельніцтва жыло побач на неўмацаваным паселішчы. Яно займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй. Іх атаясамляюць з вядомымі па пісьмовых крыніцах славянамі-дулебамі.

  • У V-VIII стст. На поўдні Беларусі з’яўляюцца помнікі пражскай культуры, якія належылі славянам. Спачатку насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах. Рэшткі такога паселішча V-VI стст. з паўземлянкамі і печамі-каменкамі выяўлены на ўскраіне горада Петрыкава. З VII ст. узнікаюць умацаваныя валамі і рвамі славянскія гарадзішчы, якія былі месцам сховішча для навакольнага насельніцтва і умацаванымі сядзібамі знаці. Такое гарадзішча выяўлена каля вёскі Хатомель Столінскага раёна на Брэстчыне. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі, а простае насельніцтва жыло побач на неўмацаваным паселішчы. Яно займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй. Іх атаясамляюць з вядомымі па пісьмовых крыніцах славянамі-дулебамі.



Асноўную частку тэрыторыі Беларусі ў V-VIII стст. Засялялі плямёны, якія жылі на неўмацаваных паселішчах, а ў час ваеннай небяспекі карысталіся невялікімі гарадзішчамі-сховішчамі. Такім з’яўляецца Банцараўскае гарадзішча пад Мінскам. Банцараўская культура распаўсюджана ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні.

  • Асноўную частку тэрыторыі Беларусі ў V-VIII стст. Засялялі плямёны, якія жылі на неўмацаваных паселішчах, а ў час ваеннай небяспекі карысталіся невялікімі гарадзішчамі-сховішчамі. Такім з’яўляецца Банцараўскае гарадзішча пад Мінскам. Банцараўская культура распаўсюджана ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні.

  • Паселішчы з паўзямлянкамі і наземнымі жытламі размяшчаліся на пакатых узвышшах у поймах рэк або на мысах іх берагоў.

  • На Віцебшчыне гэтая культура аставіла доўгія курганы ў якіх пахаваны нябожчыкі па славянскаму звычаю (трупаспаленне), але з посудам балцкага паходжання. Пахаванні належаць крывічам-палачанам. Гэта быў перыяд балта-славянскага сінтэзу, асіліляцыйных працэсаў.



На тэрыторыі Беларусі асноўнымі плямённымі аб’яднаннямі былі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

  • На тэрыторыі Беларусі асноўнымі плямённымі аб’яднаннямі былі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

  • Акрамя таго, Беларусь была месцам размяшчэння іншых ўсходнеславянскіх плямён: драўлян, славен, валынян, севяран

  • Крывічы рассяліліся ў Падзвінні і Верхнім Падняпроўі. А тыя што аселі на рэчцы Палаце назваліся палачане.

  • Дрыгавічы пасяліліся паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной.

  • Радзімічы сфарміраваліся ў Пасожжы і жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і яго прытокаў.



Упершыню крывічоў упамінае “Аповесць мінулых часоў” у 859 годзе. Аўтар праекту:Аляксандр Лазараў

  • Упершыню крывічоў упамінае “Аповесць мінулых часоў” у 859 годзе. Аўтар праекту:Аляксандр Лазараў

  • Крывічы былі самым вялікім аб’яднаннем плямён, яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскога возера.



Дрыгавічы займалі тэрыторыю Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі.

  • Дрыгавічы займалі тэрыторыю Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі.

  • Першае летапіснае прыгадванне дрыгавічоў прыпадае на недатаваную частку “Аповесці мінулых часоў”.

  • Галоўнымі іх гарадамі былі Тураў і Пінск. Дрыгавіцкімі называюцца ў летапісе таксама Слуцк і Клецк.



Найбольш значным горадам у землях радзімічаў быў Гомій (Гомель).

  • Найбольш значным горадам у землях радзімічаў быў Гомій (Гомель).

  • Першыя датаваныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да 885 года.

  • Адзіны знойдзены на тэрыторыі Беларусі некрапаль радзімічаў – ля вёскі Дзем’янкі Добрушскага раёна. Аўтар праекту:Аляксандр Лазараў







На захадзе Беларусі і ўздоўж невялікіх рачушак у Центральнай Беларусі працягвала пражываць балцкае насельніцтва з якім мірна суседнічалі славяне.

  • На захадзе Беларусі і ўздоўж невялікіх рачушак у Центральнай Беларусі працягвала пражываць балцкае насельніцтва з якім мірна суседнічалі славяне.





Першыя ўпамінанні пра славян адносяцца да I-II стст. н. э.

  • Першыя ўпамінанні пра славян адносяцца да I-II стст. н. э.

  • Старажытныя славяне вядомы пад назвамі венедаў, антаў і склавінаў

  • У VI-VII стст. Адбыўся падзел на заходніх, паўднёвых і ўсходніх славян.

  • Першыя славянскія помнікі на Беларусі адносяцца да V ст.

  • На тэрыторыі Беларусі рассяліліся тры вялікія аб’яднанні плямёнаў: крывічы, дрыгавічы і радзімічы.



Прачытаць § 3.

          • Прачытаць § 3.
          • Заданні 1-7 на ст.23 выканаць пісьмова ў сшытках
          • Вызначыць на контурнай карце тэрыторыю рассялення крывічоў-палачан, дрыгавічоў і радзімічаў



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка