Узоры марфемнага разбору




Дата канвертавання25.11.2017
Памер41.08 Kb.
Узоры марфемнага разбору

Пералесак

Пералесак ‘невялікі лес, аддзелены палянамі ад іншых лясных участкаў’

(ТСБМ).


І.Назоўнік, змяняецца па склонах і ліках (пералесак, пералеск-у, пералеск-

ам, пералеск-і і г.д.).

ІІ. Канчатак ў дадзеным слове: 1) у форме Н. скл. прадстаўлены нулявой

морфам, які матэрыяльна не выражаны; 2) у кожнай склонавай форме

аднаварыянтны: пералесак-Ш, пералеск-у і г.д.; 3) выконвае словазменную функцыю; 4) выражае граматычнае значэнне адз. ліку, муж. роду, Н. скл.; 5) з’яўляецца рэгулярным.

ІІІ. Аснова словаформы пералесак – Ш; 1) аснова слова супадае з асновай

словаформы пералесак – Ш; 2) вытворная (члянімая), простая, неперарыўная.

ІУ. Каранёвая марфема прадстаўлена морфам –лес-(аднакаранёвыя словы:

лес, лясок, лясны, лясісты): 1) корань свабодны (параўн. лес- Ш); 2) мае прадметнае значэнне; 3) выступае ў трох фанетычных варыянтах: -лес-, -ляс-, -ляс’- (параўн. лес – лясок -- лясісты); 4) назіраецца чаргаванне галосных [э] з [а] і цвёрдых зычных з мяккімі зычнымі [c ]-- [c]; 5) нейтральны ў стылістычных адносінах.

У. Суфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе –ак-, які: 1) матэрыяльна

выражаны; 2) па структуры невытворны; 3) прадстаўлены двума варыянтамі: -ак-,-к- (параўн. пералес-ак -Ш -- пералес-к-у); 4) выконвае словаўтваральную функцыю; 5) мае прадметна-памяншальнае значэнне; 6) рэгулярны; 7) нейтральны ў стылістычных адносінах.

УІ. Прэфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе пера-, які: 1) па структуры

невытворны; 2) выконвае словаўтваральную функцыю; 3) мае расторавае

значэнне ‘ праз, цераз (‘паміж’), зацемненае значэннем суфіксальнага морфа –ак-; 4) рэгулярны; 5) нейтральны ў стылістычных адносінах.

ІХ. Графічны разбор: пера-ле-ак Ш.
Вавёрчын.

Вавёрчын ‘які мае адносіны да вавёркі, належыць вавёрцы’ (ТСБМ).

І. Прыналежны прыметнік, змяняецца па родах у адз. ліку (вавёрчын,

вавёрчына), ліках ( вавёрчын, вавёрчыны) і склонах (вавёрчын, вавёрчынага,

вавёрчынаму і г.д.).

ІІ. Канчаткі ў форме Н. скл. муж. роду рэалізуюцца ў нулявым морфе, які: 1)

матэрыяльна не выражаны; 2) прадстаўлены адным варыянтам (вавёрчын –

Ш); 3) выконвае словазменную функцыю; 4) мае граматычнае значэнне адз.

ліку, муж. роду, Н.скл. ; 5) з’яўляецца рэгулярным.

ІІІ. Аснова словаформы – ввавёрчын – Ш: 1) аснова слова супадае з асновай

словаформы: вавёрчын – Ш; 2) вытворная (члянімая), простая,

неперарывістая.

ІУ. Каранёвая марфема прадстаўлена морфамі –вавёрч- (аднакаранёвыя словы: вавёрка, вавёркавы): 1) корань паўзвязаны (параўн. вавёрк-а і вавёрчын- Ш); ); 2) мае прадметнае значэнне; 3) выступае ў трох фанетычных варыянтах: -вавёрк-,вавёрк’-, -вавёрч-, (параўн. вавёрка—вавёркі—вавёрчын); 4) назіраецца чаргаванне заднеязычнага [к] з шыпячым [ч]; 5) нейтральны ў стылістычных адносінах.

У. Суфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе –-ын--, які: 1) матэрыяльна

выражаны; 2) па структуры невытворны; 3) прадстаўлены адным варыянтам: -ын- (параўн. вавёрк-а --вавёрч-ын - Ш – вавёрч-ын- ага, ластаўк-а – ластаўч-ын-а – ластаўч-ын-ага); 4) выконвае словаўтваральную функцыю; 5) мае значэнне родавай прыналежнасці; 6) рэгулярны; 7) нейтральны ў стылістычных адносінах.

ІХ. Графічны разбор: вавёрчын Ш.


Вырасц-е.

Вырасці. ‘Стаць большым; падрасці’

І. Дзеяслоў, змяняецца па асобах, ліках, часах, ладах: (выраст-у, вырасц-еш, вырасц-е, вырасц-ем, вырасц-еце, выраст-уць; вырас Ш бы, хай/ няхай вырасц-е, вырасц-ем і г.д.).

ІІ. Канчатак ў дадзеным слове: 1) у форме 3-яй асобы, адз. ліку, прадстаўлены морфам -е, які матэрыяльна выражаны; 2) у кожнай зменнай форме аднаварыянтны: выраст-у, вырасц-еш, вырасц-е, вырасц-ем, вырасц-ец, і г.д.; 3) выконвае словазменную функцыю; 4) выражае граматычнае значэнне 3-яй асобы, адз. ліку, будучага часу, абвеснага ладу; 5) з’яўляецца рэгулярным.

ІІІ. Аснова словаформы вырасц-е; 1) аснова слова вырас-ці, не супадае з асновай словаформы вырасц-е 2) вытворная (члянімая), простая, неперарыўная.

ІУ. Каранёвая марфема прадстаўлена морфам –расц-(аднакаранёвыя словы:

расту, рост, расціць, вырошчваць): 1) корань паўзвязаны (параўн. рост –

расціць -- вырошчваць); 2) мае працэсуальнае значэнне; 3) выступае ў сямі

фанетычных варыянтах: -рос-, -расц’-,-росц’-, -рост-, -раст-,- рашч-, -рошч- (параўн. рос -- расціць –росцім -- рост – расту -- вырошчваць—выґрашчу); 4) назіраецца чаргаванне галосных [о] з [а], цвёрдых зычных з мяккімі зычнымі [т ]-- [ц’], спалучэнняў зычных [ст, сц’] з [шч]; 5) нейтральны ў стылістычных адносінах.

УІ. Прэфіксальная марфема рэалізуецца ў морфе вы-, які: 1) па структуры невытворны; 2) выконвае словаўтваральную функцыю; 3) мае значэнне ‘завяршыць дзеянне’; 4) рэгулярны; 5) нейтральны ў стылістычных адносінах.

ІХ. Графічны разбор: вы-расц-е.
Глыбока.

Глыбока ‘Які знаходзіцца глыбока, на вялікай глыбіні’.

І. Прыслоўе, не мае форм словазмянення, але валодае формамі ступеней

параўнання (глыбей—найглыбей).

ІІІ. Аснова словаформы і аснова слова -- усё слова ў цэлым: глыбока; 2) абедзве асновы вытворныя (члянімыя), простыя, неперарыўныя.

ІУ. Каранёвая марфема прадстаўлена морфам –глыб-(аднакаранёвыя словы: глыб, глыба, углыб, глыбіня, глыбокі): 1) корань свабодны (параўн. глыб Ш – глыбокі -- углыб); 2) мае прадметнае значэнне; 3) выступае ў трох фанетычных варыянтах: --глып-, -глыб-, -глыб’- (параўн. глыб -- глыба – глыбіня); 4) назіраецца чаргаванне парных звонкіх з парнымі глухімі [б] -- [п], цвёрдых зычных з мяккімі зычнымі [б ]-- [б’]; 5)нейтральны ў стылістычных адносінах.

У. У аснове словаформы і аснове слова два суфіксальныя морфы: -ок- і –а-.

Морф –а- вылучаецца пры супастаўленні з аднаструктурнымі словамі:

высока, далёка, вузка і інш., які: 1) матэрыяльна выражаны; 2) па структуры невытворны; 3) прадстаўлены адным варыянтам: -а- (параўн. глыбок-і – глыбок-а); 4) выконвае словаўтваральную функцыю; 5) абазначае прымету з дадатковым акалічнасным значэннем; 6) рэгулярны; 7) нейтральны ў стылістычных адносінах.

Морф -ок- вылучаецца пры супастаўленні з аднаструктурнымі словамі:

высока, шырока, далёка, які: 1) матэрыяльна выражаны; 2) па структуры

невытворны; 3) прадстаўлены ў мове трыма варыянтамі: -ок-/-ёк-, -к- (параўн. глыбока – далёка – блізка-- вузка); 4) выконвае словаўтваральную функцыю; 5) абазначае якасць прыметы, названую ўтваральным словам; 6) рэгулярны; 7) нейтральны ў стылістычных адносінах.



ІХ. Графічны разбор: глыб-ок-а


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка