V магілёў 13 студзеня 2016 года Парады



Дата канвертавання14.05.2017
Памер33.36 Kb.
#9842
Беларускае пяціборства-ХV Магілёў 13 студзеня 2016 года
Парады. Спачатку прачытай усе заданні. У дужках указаны максімальныя балы за іх выкананне.На ўсе заданні часу можа не хапіць, таму выбірай больш табе знаёмыя. Не забудзь пазначыць нумар задання, якое выконваеш. І паміж заданнямі рабі прабел, каб заданні не зліваліся ў адзін тэкст (інакш журы пры хуткаснай праверцы можа не заўважыць выкананае заданне – аднойчы такое здарылася). Пакідай палі па адным см справа і злева для пазнакаў журы. Не раздражняй журы кепскім нечытэльным почыркам.

Асобны бал будзе за мову працы. Ён будзе вызначацца па формуле M:(N+1), але не болей за 50 – 2N і не болей за М/2, дзе М – колькасць выкарыстаных слоў даўжынёй не менш за 4 літары, N – колькасць дапушчаных памылак. Скарочаныя словы не ўлічваюцца. Таму кожнае скарыстанае і правільна напісанае слова дадасць табе адзін бал. Бывае, што адзін бал вырашае лёс прызавога месца. Можна напісаць “Дыяганалі разбіваюць пар-м на 4 тр-кі” – журы зразумее, але тут за мову толькі два балы. А можна напісаць “Дыяганалі разбіваюць паралелаграм на чатыры трохвугольнікі” – тут за мову пяць балаў. Улічвай таксама, што ў нашай мове ненапісаныя кропачкі над ё і непазначаны хвосцік над ў лічацца памылкай. Плённай працы!
Заданне 1в (матэматыка вылічальная – размінка: 8 + 2). х) Маецца цэнтнер агуркоў з вільготнасцю 98%.

Крыху паляжаўшы, агуркі злёгку падсохлі. Цяпер іх вільготнасць 96%. Якая маса падсохлых агуркоў?



у) Два тузіны памножылі на тры тузіны – колькі тузінаў атрымалася? (тузін = 12, у Расіі “дюжина”).

Заданне 1л (матэматыка лагічная: 3+9+9+9+50). а) дакажыце, што сума любых двух паслядоўных натуральных лікаў не дзеліцца на 2; б) дакажыце, што сума трох паслядоўных натуральных лікаў заўсёды дзеліцца на 3; в) дакажыце, што сума любых чатырох паслядоўных натуральных лікаў не дзеліцца на 4;

г) дакажыце, што сума пяці паслядоўных натуральных лікаў заўсёды дзеліцца на 5;..

я) абагульніце папярэднія сцвярджэнні ў адно і дакажыце абагульненае сцвярджэнне.

Заўвагі: Натуральны лік А дзеліцца на натуральны лік В, калі лік А можна запісаць у выглядзе здабытку двух натуральных множнікаў, адзін з якіх В (г.зн. калі А = В·Х і Х – натуральны лік). Калі кожны складнік сумы дзеліцца на натуральны лік N, то і сума дзеліцца на N. Калі адзін з складнікаў не дзеліцца на N, а ўсе астатнія дзеляцца на N, то сума не падзеліцца на N.
Заданне 2 (літаратура: 60). Ніжэй пададзены фота вядомых беларускіх паэтаў. Ці пазнаяце вы іх? Назавіце імёны і прозвішчы паэтаў адпаведна пазначаным нумарам і працытуйце па 4 радкі з адного твора кожнага паэта. У 2016 годзе аднаму з гэтых паэтаў споўнілася б 80 год, а адной з паэтак – 140 год. Каму?

1 2 3 4

5 6 7 8
Заданне 3 (прыродазнаўства: 3+27+20). а) Па якой прычыне дзень змяняецца ноччу, мабыць, ведаюць усе. Але ўсё ж па якой? б) А вось па якой прычыне зіма змяняецца на лета, тут складаней. Патлумачце, чаму калі ў нас сярэдзіна зімы (як зараз), то ў Аўстраліі разгар лета? в) Натуральны спадарожнік Зямлі – Месяц – ужо колькі тысячагоддзяў ці мільёнагоддзяў круціцца вакол яе. Чаму ён не падае на Зямлю? Існуюць жа сілы ўзаемнага прыцягнення! Ёсць нават формулы для іх вылічэння. Тое, што Месяц далёка, – гэта не аргумент. Сілы прыцягнення існуюць паміж яшчэ больш далёкімі зоркамі і планетамі.
Заданне 4 (гісторыя: 20+15). а) Пяць з паловай год таму ў магілёўскай ратушы адбылося шыкоўнае святкаванне 600-гадовага юбілею адной вельмі значнай для нашай краіны падзеі. Пра якую падзею гаворка? Хто ў ёй удзельнічаў? Які вынік гэтай падзеі і чаму гэты вынік так важны для нашага народа? б) Пад канец святкавання яго арганізатары паабяцалі, што праз 4 гады і 2 месяцы гэтак жа шыкоўна адсвяткуем 500-годдзе яшчэ адной гучнай падзеі (праўда, абяцанне выканаць не атрымалася). А тут пра якую падзею гаворка?
Заданне 5 (мова: 15). Патлумачце розніцу паміж словамі “абоім” і “абодвум”.

Яшчэ да 50 балаў вы зможаце атрымаць за мову працы.

Максімальны бал за працу = 300

Рэкорд Беларускага пяціборства = 214 (Юлія Фешчукова – 2011 год)
Старшыня аргкамітэта “Беларускага пяціборства” М.Булавацкі
Каталог: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта
files -> Пазакласнае мерапрымства для вучняў 9 класа “Што трэба ведаць пра вітаміны, каб зберагчы здароўе” Вольга Жыткая, дуа «Ушацкая сш»
files -> 30 год пасля Чарнобыльскай катастрофы” Класная гадзіна
files -> Асноўныя накірункі клуба
files -> Урока Жаўняк Н. В. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №10 г. Гомеля"


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал