Валяр’янаўна клас: 9 тэма: Хлоравадарод. Саляная кіслата І хларыды




Дата канвертавання09.02.2018
Памер72.96 Kb.
Дзяржаўная установа адукацыі «Затур’янскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”


Падрыхтавала: настаўнік І катэгорыі

Батурыцкая Элеанора

Валяр’янаўна

КЛАС: 9

ТЭМА: Хлоравадарод. Саляная кіслата і хларыды.

МЭТА: развіваць веды аб кіслотах на прыкладзе ўласцівасцей салянай кіслаты; развіваць уменне адрозніваць АВР і рэакцыі іоннага абмену, састаўляць іонныя ўраўненні рэакцый, рашаць разліковыя задачы, працаваць самастойна, ажыццяўляць самакантроль.

ХОД УРОКА


Арганізацыйны момант.

Сення мы з вамі прадоўжым вувучаць тэму “Неметалы” і пазнаемімся з хлоравадародам як газападобным рэчывам, растворам хлоравадароду – хлоравадароднай (салянай) кіслатой і яе ўласцівасцямі, прадоўжым вучыцца складаць малекулярныя і іонныя ураўненні і рашаць разліковыя задачы.

Перад вамі ляжаць карткі ўліку вынікаў урока. У першай калонцы абазначаны этапы вашай работы, у другой вы будзеце фіксіраваць свае правільныя адказы, а ў трэцяй – агульную колькасць правільных адказаў на кожным з рабочых этапаў. Этапы ўрока напісаны на дошцы. Крытэрыі адзнак атрыманых вынікаў дадзены на аддзельных картках. У канцы ўрока па агульнай колькасці правільных адказаў кожны выстаўляе сабе адзнаку.
І этап. Праверка папярэдніх ведаў.


  1. Вуснае франтальнае апытанне.

  • Колькі малекул на знешнім электронным слоі маюць атамы галагенаў?

  • Назавіце самы электраадмоўны элемент з галагенаў.

  • Як змяняюцца акісляльныя здольнасці простых рэчываў галагенаў ад фтору да ёду?

  • У якіх выпадках галагены праяўляюць акісляльныя якасці?

  • У якіх выпадках галагены праяўляюць аднаўляльныя якасці?




  1. Работа па картках. (ДАДАТАК 1)


ІІ этап. Вывучэнне новага матэрыялу

  1. Работа ў групах.

Заданне першай групе: карыстаючыся падручнікам раскрыць састаў і фізічныя ўласцівасці хлоравадароду.

Заданне другой групе: карыстаючыся падручнікам раскрыць састаў і хімічныя ўласцівасці хлоравадароднай або салянай кіслаты.




  1. Работа ў сшытках.

Успомніце ўласцівасці кіслот і запішыце ў сшытках прыклады адпаведных рэакцый з салянай кіслатой.


  1. Работа ў групах.

Заданні:

    • Роля салянай кіслаты ў арганізме чалавека

    • У якіх галінах прамысловасці выкарыстоўваецца саляная кіслата?

    • Якая соль салянай кіслаты з’яўляецца неабходнай часткай ежы? Раскажыце пра яе.

    • Хларыд – каштоўнае мінеральнае угнаенне.




  1. Фізкультпаўза.

Гульня “Так ці не”

Настаўнік задае пытанне. Вучні, калі адказ так – устаюць з месца, а калі не – сядзяць, адкінуўшы галаву назад.
ІІІ этап. Замацаванне вывучанага матэрыялу.

  1. Самастойная работа вучняў.

І варыянт – заданні 4, 10(а).

ІІ варыянт – заданні 5, 10(б).

Хто хутка справіўся з заданнем, даецца картка з разліковай задачай. (ДАДАТАК 2)

Вучні мяняюцца сшыткамі і, карыстаючыся праверачнымі карткамі, правяраюць работы адзін у аднаго. Разліковыя задачы рашаюцца адным вучнем на дошцы, а астатнія правяраюць.




  1. Выкананне тэставых заданняў. (ДАДАТАК 3)

Адказы чытае настаўнік, а вучні правяраюць адзін у аднаго і ставяць колькасць балаў. (ДАДАТАК 4)
Не забывайцеся фіксаваць правільныя адказы ў карткі.
ІV этап. Дамашняе заданне.

Параграф 5, заданні 6, 8 ст. 28.


V этап. Рэфлексія.

  • З якімі новымі паняццямі мы пазнаёміліся на ўроку?

  • Якія этапы ўрока здаліся вам найбольш цяжкімі? Як вы лічыце, чаму ў вас узніклі цяжкасці?

  • Што спадабалася вам больш за ўсё?

Зрабіце кантроль працаздольнасці на ўроку. Кожны падлічыце ў сябе агульную колькасць балаў і пастаўце адзнакі ў адпаведнасціз крытэрыямі (дадатак 5). Карткі здайце.
ДАДАТАК 1

Варыянт 1



  1. Складзіце электронную схему атама хлору.

  2. Вызначце ступені акіслення атамаў галагенаў у наступных злучэннях: HCl , CuBr2 , AlI3 , OF2 , KClO3

  3. Састаўце ўраўненні рэакцый, якія адлюстроўваюць наступныя пераўтварэнні:

Na NaCl Cl2 HCl.

Варыянт 2



  1. Складзіце электронную схему атама фтору.

  2. Вызначце ступені акіслення атамаў галагенаў у наступных злучэннях: КCl , CuF2 , FeI3 , OBr2 , H5IO6

  3. Састаўце ўраўненні рэакцый, якія адлюстроўваюць наступныя пераўтварэнні:

NaI NaBr Br2 HBr.

Варыянт 3



  1. Складзіце электронную схему атама брому.

  2. Вызначце ступені акіслення атамаў галагенаў у наступных злучэннях: Hl , CaCl2 , MgI2 , OBr2 , KClO3

  3. Састаўце ўраўненнірэакцый, якія адлюстроўваюць наступныя пераўтварэнні:

NaF NaCl Cl2 HCl

Варыянт 4



  1. Складзіце электронную схему атама ёду.

  2. Вызначце ступені акіслення атамаў галагенаў у наступных злучэннях: HCl , CuBr2 , AlI3 , OF2 , KClO3

  3. Састаўце ўраўненнірэакцый, якія адлюстроўваюць наступныя пераўтварэнні:

Na NaF F2 HF

ДАДАТАК 2


№1

Разлічыце масавую долю І2 у ёднай настойцы, атрыманай пры растварэнні ёду масай 4,74 г у этылавым спірце масай 158 г.


№2

Жалеза хімічнай колькасцю 1 моль растварылася ў салянай кіслаце. Знайдзіце масу хларыду жалеза (ІІ), яі пры гэтым утварыўся.


№3

Якая хімічная колькасць хларыду натрыю змяшчаецца ў растворы гэтай солі масай 200 г з масавай доляй хларыду натрыю, роўнай 5, 85%?




ДАДАТАК 2


№1

Разлічыце масавую долю І2 у ёднай настойцы, атрыманай пры растварэнні ёду масай 4,74 г у этылавым спірце масай 158 г.


№2

Жалеза хімічнай колькасцю 1 моль растварылася ў салянай кіслаце. Знайдзіце масу хларыду жалеза (ІІ), яі пры гэтым утварыўся.


№3

Якая хімічная колькасць хларыду натрыю змяшчаецца ў растворы гэтай солі масай 200 г з масавай доляй хларыду натрыю, роўнай 5, 85%?



ДАДАТАК 2


№1

Разлічыце масавую долю І2 у ёднай настойцы, атрыманай пры растварэнні ёду масай 4,74 г у этылавым спірце масай 158 г.


№2

Жалеза хімічнай колькасцю 1 моль растварылася ў салянай кіслаце. Знайдзіце масу хларыду жалеза (ІІ), яі пры гэтым утварыўся.


№3

Якая хімічная колькасць хларыду натрыю змяшчаецца ў растворы гэтай солі масай 200 г з масавай доляй хларыду натрыю, роўнай 5, 85%?



ДАДАТАК 3


ТЭСТ


  1. Адзначце ўласцівасці хлоравадароду:

а) газападобны стан (н.у.);

б) жоўта-зялёная афарбоўка;

в) наяўнасць рэзкага паху;

г) высокая растваральнасць у вадзе.




  1. Для салянай кіслаты характэрны хімічныя ўласцівасці:

а) узаемадзеянне з металамі, якія стаяць ў радзе актыўнасці пасля вадароду;

б) узаемадзеянне з асноўнымі аксідамі;

в) акрашванне раствору лакмусу ў чырвоны колер;

г) акрашванне метыларанжу ў жоўты колер.




  1. Ахарактарызуйце саляную кіслату:

а) з’яўляецца моцнай кіслатой;

б) якасным рэактывам на кіслату з’яўляецца нітрат серабра;

в) масавая доля хлоравадароду можа дасягаць у растворы 60%;

г) масавая доля хлоравадароду можа дасягаць у растворы 37%.




  1. Саляная кіслата рэагуе з рэчывамі:

а) Zn;

б) Ag;


в) CuO;

г) Cu(OH)2.




  1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:

а) фтор уваходзіць у састаў зубной эмалі;

б) хлор уваходзіць у састаў хларафілу;

в) у харчовую фтарызаваную соль дабаўляюць фтарыд натрыю;

г) у харчовую фтарызаваную соль дабаўляюць ёдыт калію.




ДАДАТАК 4


АДКАЗЫ

  1. – а, в, г;

  2. – б, в;

  3. – а, г;

  4. – а;

  5. – а.

ДАДАТАК 5




КРЫТЭРЫІ ЎЛІКУ ВЫНІКАЎ УРОКА

Прозвішча, імя ______________________________





ЭТАПЫ

БОНУСЫ

АГУЛЬНЫ БАЛ

І







ІІ







IІІ







V







УСЯГО ЗА ЎРОК





КРЫТЭРЫІ АДЗНАК





БОНУСЫ

АДЗНАКА

20 і больш

10

18 – 19

9

16 – 17

8

13 – 15

7

10 – 12

6

8 – 9

5

6 – 7

4

3 – 5

3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка