Варыянт 1 Выпішыце назоўнікі жаночага роду




Дата канвертавання05.12.2018
Памер15.74 Kb.
Самастойная работа па тэме “Назоўнік”

Варыянт 1

  1. Выпішыце назоўнікі жаночага роду.

Вясна, вецер, гром, дрэва, кропля, дачка, хлопчык, хмара.

  1. Спішыце верш. Падкрэсліце назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? Абазначце іх род.

Стракатала дзень сарока,

і сава вастрыла вока,

павуціну ткаў павук,

дзяцел дзюбаў: стукды стук.



  1. Падбярыце словы з процілеглым значэннем. Запішыце пары слоў. Абазначце род назоўнікаў.

Холад –

Дзень –


Радасць –

  1. Спішыце сказ. Абазначце род і лік назоўнікаў. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Лясное возера пакрылася бліскучым лёдам.

  1. Запішыце поўны адказ на пытанне. Абазначце род і лік назоўнікаў.

Куды прыходзіць вясна пазней за ўсё? (У лес)

Самастойная работа па тэме “Назоўнік”



Варыянт 2

  1. Выпішыце назоўнікі , якія адказваюць на пытанне хто? Абазначце іх род.

Верабей, хмара, сонца, бусел, авечка, неба, заяц, лес, школа, ліса, задача.

  1. Падбярыце словы з процілеглым значэннем. Запішыце пары слоў. Абазначце род назоўнікаў.

Святло –

Пачатак –

Гарачыня –


  1. Спішыце сказы. Падкрэсліце назоўнікі. Абазначце іх род і лік. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Рэкі і азёры скаваў моцны мароз.

Сцежка вывела нас на край лесу.



  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Сильная боль, спелое яблоко, золотая медаль, высокий жираф.

  1. Запішыце поўны адказ на пытанне. Абазначце род і лік назоўнікаў.

Адкуль вясна прагнала снег раней за ўсё? (З узгоркаў)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка