Вартаўніку Агульныя палажэнні



Дата канвертавання10.03.2018
Памер59.19 Kb.
#18947
Сенненская школа-інтэрнат ЗАЦВЕРДЖАНА

для дзяцей-сірот і дзяцей, Загад ад 16.09.2017 г. № 137

якія засталіся без апекі бацькоў

РАБОЧАЯ ІНСТРУКЦЫЯ
16.09.2017г. № 34

в. Свабоднае


вартаўніку
1. Агульныя палажэнні.

1.1. Дадзеная інструкцыя распрацавана на аснове Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь № 53 ад 28.04.2001 г.

1.2. Вартаўнік прымаецца на работу і звальняецца дырэктарам Установы. На перыяд адпачынку і часовай непрацаздольнасці вартаўніка яго абавязкі могуць быць ускладзены на іншых работнікаў. Часавае выкананне абавязкаў вартаўніка у гэтых выпадках ажыццяўляецца на падставе загаду дырэктара Установы.

1.3. Вартаўнік падпарадкоўваецца непасрэдна намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце.

1.4. У сваёй дзейнасці вартаўнік кіруецца правіламі і нормамі аховы працы, пажарнай бяспекі, дарожнай і электрабяспекі, а таксама Статутам і лакальнымі прававымі актамі Установы (у тым ліку Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, пісьмовымі і вуснымі загадамі і распараджэннямі дырэктара, дадзенай рабочай інструкцыяй), працоўным дагаворам ці кантрактам. Адказвае за бяспечныя ўмовы знаходжання вучняў ва Установе ў межах сваёй прафесійнай кампетэнцыі.
2. Функцыі.


  1. Асноўнай мэтай дзейнасці вартаўніка з'яўляецца забеспячэнне захаванасці маёмасці Установы.


3. Рабочыя абавязкі.

3.1. Вартаўнік ажыццяўляе:



  • з 08.00 да 17.00 пропускае ва Установу работнікаў Установы і асобаў, з’яўленне якіх абумоўлена неабходнасцю функцыянавання Установы, з рэгістрацыяй апошніх у журнале наведвальнікаў. Іншыя асобы дапускаюцца ва Установу з дазволу адміністрацыі, таксама з рэгістрацыяй у журнале наведвальнікаў. Староннія асобы не дапускаюцца ў спальны корпус і харчблок.

  • з 17.00 да 08.00 не дазваляе пранікненне ва Установу асобаў без дазволу адміністрацыі, акрамя тых, з’яўленне якіх абумоўлена функцыянальнымі абавязкамі (медыцынская дапамога, ліквідацыя аварый, асобны графік работы, звышурочная работа, суправаджэнне вучняў і інш.), аб такіх выпадках тэрмінова паведамляе дзяжурнаму адміністратару;

  • пры пранікненні старонніх асобаў у вячэрні і начны час (17.00-08.00) у памяшканні з дзецьмі, складскія, з матэрыяльнымі каштоўнасцямі тэрмінова паведамляе дзяжурнаму адміністратару і выклікае спецыяльныя службы;

  • утрыманне памяшканняў дзяжуркі і гасцявога пакою, а таксама ганка і тамбура у належным санітарным стане;

  • уборка смецця і снега з адмостка, у межах, якія дазваляюць забяспечыць свабодны праход ва Установу з дарогі; чыстка дарожак ад смецця; пры неабходнасці – паліўка клумбаў;

  • вартаўнік, які працуе ў начную змену, забяспечвае ўборку наружнага туалета;

  • вартаўнік, які працуе ў дзённую змену, пасля сыходу з працы прыбіральшчыц службовых памяшканняў (з 16.00 па 20.30) забяспечвае ўборку туалетаў у будынку Установы, ганка, тамбура, вестыбюля і калідора 1-га паверха вучэбнага корпуса;

  • ажыццяўляе кантроль захавання нарматываў пажарнай бяспекі тэрыторыі Установы;

  • пры спрацоўванні пажарнай сігналізацыі тэрмінова высвятляе прычыны і паведамляе ў пажарную часць;

    • ахова тэрыторыі, будынкаў і збудаванняў Установы ажыццяўляецца шляхам іх абходу па вызначаным намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце маршруце;

    • поўны абход маршрута ажыццяўляецца на працягу 1 (адной) гадзіны, з пазначэннем на вызначаных намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце аб’ектах часу свайго знаходжання;

    • пры прыёме дзяжурства вартаўнік аглядвае памяшканні і тэрыторыю Установы (шляхам абходу), звяртаючы асаблівую ўвагу на цэласнасць дзвярэй і замкоў, стан вокнаў і кратаў, наяўнасць пажарнага інвентара, стан асвятлення, наяўнасць пломбаў, спраўнасці сігналізацыйных прылад, тэлефонаў і г.д.;

    • пісьмовы прыём (перадача дзяжурства), фіксуе наяўныя заўвагі, аб якіх дакладвае намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце або дзяжурнаму адміністратару. Пасля прыёму дзяжурства дакладвае аб гэтым намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце, пры яго адсутнасці – намесніку дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, або іншаму прадстаўніку адміністрацыі. Вартаўнік, заступаючы працаваць у начную змену, дакладвае аб прыёме дзяжурства дзяжурнаму адміністратару. Не пакідае дзяжурства ў выпадку не з’яўлення змены, чакае, пакуль будзе забяспечана змена;

    • пры выяўленні няспраўнасцей, якія не дазваляюць прыняць аб'ект пад ахову, дакладвае аб гэтым намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце. У выпадках выяўлення ўзламаных дзвярэй, вокнаў, сцен, замкоў, адсутнасці пломбаў і пячатак, узнікненні сігналу трывогі на аб'екце неадкладна паведамляе прадстаўніку адміністрацыі і дзяжурнаму па аддзяленню міліцыі, ажыццяўляе ахову слядоў злачынства да прыбыцця прадстаўнікоў міліцыі;

    • выконвае распараджэнні адміністрацыі, якія забяспечваюць функцыянаванне Установы падчас свайго дзяжурства (адкрыццё і зачыненне парнікоў, перавязванне коней, праверка функцыянавання сістэм жыццезабеспячэння і інш.);

    • вырашае праз адміністрацыю ўсе спрэчныя пытанні са староннімі асобамі, якія прыйшлі ва Установу;

    • не дазваляе прыезду старонніх транспартных сродкаў да будынкаў Установы, акрамя таго, з’яўленне якога абумоўлена асаблівымі абставінамі (медыцынская дапамога, ліквідацыя аварый, суправаджэнне вучняў і інш.), аб такіх выпадках тэрмінова паведамляе дзяжурнаму адміністратару;

    • у зімовы перыяд ажыццяўляе своечасовы кантроль работы кацельнай і насоснай, кантралюючы захаванне тэмпературнага рэжыму ва Установе і насоснай. Кантроль атаплення насоснай качагарамі пры зніжэнні вонкавай тэмперктуры ніжэй -2 градусаў кожныя 3 гадзіны шляхам персанальнага наведвання будынку. Пры адключэнні атаплення ў насоснай тэрмінова паведамляе намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце, ў дзяжурную службу ЖКГ і дзяжурнаму адміністратару. Пры зніжэнні тэмпературы ва Установе ніжэй 15 гадусаў і невыкананні качагарамі сваіх абавязкаў у начны час тэрмінова паведамляе намесніку дырэктара па гаспадарчай рабоце і ў дзяжурную службу ЖКГ. Забараняецца знаходзіцца ў кацельнай звыш 5 мінут.

    • у начны час (21.00-07.30) пры паніжэнні тэмпературы звонку ніжэй -15 гадусаў ажыццяўляе спуск вады ў санвузлах.

  • выклікае спецслужбы (пажарных, міліцыю і г.д.) у надзвычайных сітуацыях і фіксуе ў журнале даты і часу іх прыбыцця;

  • аказвае дапамогу ў ліквідацыі стыхійных бедстваў ва Установе;

  • кантралюе вынас з Установы маёмасці толькі з асабістага дазволу адміністрацыі, фіксуючы гэта ў журнале.

  • у 21.30 паведамляе дыспетчару пажарнай службы колькасць дзяцей і дарослых, што знаходзяцца ва Установе.


4. Правы.

Вартаўнік мае права ў межах сваёй кампетэнцыі:

4.1. Прадстаўляць да дысцыплінарнай адказнасці намеснікам дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце вучняў за парушэнні дысцыпліны і парадку.

4.2. Уносіць прапановы па ўдасканаленні работы па забеспячэнні захаванасці маёмасці і захаванню парадку ва Установе.


5. Адказнасць.

5.1. За невыкананне або неналежнае выкананне без уважлівых прычын Статуту і Правіл унутранага працоўнага распарадку Установы, лакальных нарматыўных актаў, распараджэнняў дырэктара і яго намеснікаў, службовых абавязкаў, устаноўленых дадзенай інструкцыяй, у тым ліку за невыкарыстанне прадстаўленых правоў, вартаўнік нясе дысцыплінарную адказнасць у парадку, вызначаным працоўным заканадаўствам.

5.2. За парушэнне правіл пажарнай бяспекі, аховы працы, санітарных правілаў і нормаў вартаўнік прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў парадку прадугледжаных адміністрацыйным заканадаўствам.

5.3. За наўмыснае прычыненне Установе або ўдзельнікам адукацыйнага працэсу шкоды (у тым ліку маральнай) у сувязі з выкананнем (невыкананнем) сваіх службовых абавязкаў, а таксама невыкарыстанне праў, прадстаўленых дадзенай інструкцыяй, вартаўнік нясе матэрыяльную адказнасць у парадку і ў межах, устаноўленых працоўным і (або) грамадзянскім заканадаўствам.


6. Узаемаадносіны. Сувязі па рабоце.

Вартаўнік:

6.1. Працуе па графіку, зацверджанаму дырэктарам Установы.

6.2. Атрымлівае ад дырэктара і яго намеснікаў інфармацыю нарматыўна-прававога і арганізацыйна-метадычнага характару, знаёміцца пад роспіс з адпаведнымі дакументамі.

6.3. Выконвае абавязкі іншых вартаўнікоў у перыяд іх часовай адсутнасці (адпачынак, хвароба і г.д.). Выкананне абавязкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам Установы на падставе загаду дырэктара.

6.4. Праходзіць інструктаж па ахове працы, тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспецы.


Кіраўнік структурнага

падраздзялення __________ А.А.Мяцеліца


(подпіс)

УЗГОДНЕНА

Пратакол паседжання

прафсаюзнага камітэта

ад "__" _____ 20__ г. № __

З інструкцыяй азнаёмлены(на) ______________________



(подпіс, ініцыялы, прозвішча, дата)
Каталог: e107 files -> doc
doc -> Это нужно Не мертвым! Это надо
doc -> Т. П. Макарава “ ” 2016 года Графік работы выхавацелей Сенненскай школы-інтэрната у 2016/2017 навучальным годзе
doc -> Узгоднена зацвярджаю
doc -> Палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"
doc -> Палажэнне аб прышкольным вучэбна-доследным участку (гаспадарцы)
doc -> Агульныя палажэнні
doc -> Палажэнне аб Ганаровай грамаце Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”
doc -> Палажэнне аб Грамаце Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”
doc -> Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал