Верш “ліст дзядулю”




Дата канвертавання14.02.2017
Памер56.29 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея”



Верш

ЛІСТ ДЗЯДУЛЮ”

Лаўрыновіч Настасся Уладзіміраўна,

вучаніца 10 класа ДУА “Станькаўская

сярэдняя школа імя Марата Казея”

вул. Паркавая,8, в.Станькава,

Дзяржынскі раён, Мінская вобласць

тэл. 80171633336

в.Рэчкі, Дзяржынскі раён,

Мінская вобласць маб.тэл. 80333277669

дам тэл. 80171626250

Макеенка Вольга Аляксандраўна,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

Кожны чалавек на пэўным адрэзку свайго жыцця задумваецца пра тое, дзе яго карані, адкуль ён ёсць. Для мяне такі час настаў, калі я пазнаёмілася ў 6 класе з творам Уладзіміра Ліпскага “Ад роду – да народу” (з кнігі “Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод”). Іменна дзякуючы Уладзіміру Сцяпанавічу я зразумела, што чалавек – гэта цэлая планета. Ужо пры нараджэнні ён «атрымлівае арбіту з дзвюх раўнацэнных палавін: бацька і маці». Над імі «свая арбіта: нашы бабкі і дзяды. Іх у кожнага Я – чатыры». Тады ў мяне з’явілася жаданне вывучыць гісторыю свайго роду, і сёння я працую ў гэтым накірунку.

Цікавасць да твораў Ліпскага не пакідала мяне. Аднойчы ў школьнай бібліятэцы мне трапіла ў рукі кніга “Жыві сёння”. Скажу коратка: уражанне незабыўнае. І мушу пагадзіцца з думкай літаратурнага крытыка, што “кожным радком, як ударам сэрца, аўтар нагадвае, што жыццё – гэта Божы дар, бацькоўскі крэдыт”.

Гартаючы старонкі гэтай кнігі, я знайшла такія радкі:

Вечны агонь на плошчы Перамогі.

Ці вечны?

Ці хопіць агню ў зямлі,

Цярпення ў людзей,

Мудрасці ў правадыроў,

Каб не згаснуў агонь памяці

ў новым веку?



“Хопіць, не згасне”, – сказала сабе я. А пазней я пазнаёмілася з аповесцю “Бацька”. 3 усіх гістарычных падзей, што ўспамінаюцца ў гэтай кнізе, найбольшая ўвага ўдзелена памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Сын піша Бацьку: «Цяпер некаторыя разумнікі разважаюць: «Колькі можна пра тую вайну мусоліць?» Ды гэта ж здрада тым, хто паклаў жыццё за волю нашу. Іх забываць – рана маральная, грахоўнасць недаравальная». Думкі Уладзіміра Ліпскага і мае асабістыя сугучныя. І вынікам маіх роздумаў стаў верш “Ліст дзядулю”.

ЛІСТ ДЗЯДУЛЮ
Добры дзень, мой дарагі дзядуля!

Я пішу табе свой ліст ізноў.

Як чакала весткі ад цябе, бабуля,

Як чакалі ўсе цябе дамоў.
Колькі ночак родныя не спалі,

Колькі слёз лілося з іх вачэй!

Як вайне праклёны пасылалі,

Марылі – закончылася б хутчэй!
Вайна – гэта страшнае гора,

Вайна – гэта страшнае зло. 

І ўсе ўспамінаюць з болем,

Колькі з фронту людзей не прыйшло.


Хоць i не бачыла я той бяды, 
Ды стала ясна мне даўно,
Што мiр патрэбен нам заўжды

І хочацца сказаць адно:
Мы ўдзячны Вам, дарагія людзі,

І тым, хто з гэтай вайны не прыйшоў,

І тым, хто з намі сёння будзе

І сілы выжыць у сабе знайшоў!


Мой прадзядуля, ты прыйшоў з вайны
У Дзень вялiкi Перамогi. 

Ды слых згубiў ты назаўжды
I ўсе былі ў ранах ногi.


Але душа не ачарсцвела,

I сэрца добрым засталося, 
За гаспадарку ўзяўся ўмела, 
З усiм спраўляўся, як маглося.

 
Ты часта ўспамiнам аддаваўся, 
Дзялiўся думкамi са мною. 
Слязу скупую ты змахнуць спяшаўся,
Бо плакала душа, парваная вайною. 


І вось цябе не стала, дзеда дарагога
А я заўсёды ў свята Перамогi

Ад пакалення маладога 
Усім ветэранам шчыра пакланюся ў ногi.

ЗАЯЎКА

на ўдзел у раённым этапе конкурсу чытачоў,

прысвечанага Году культуры,

Чытаем творы Уладзіміра Ліпскага”



Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

Дата нараджэння (поўных гадоў)

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка

Месца вучобы

Хатні адрас

Назва работы

Лаўрыновіч Настасся Уладзіміраўна

12.09.2001

15 гадоў,

10 клас


Макеенка Вольга Аляксандраў-на, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

8 (01716) 33336



ДУА “Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея”

222731 вул.Паркавая, д.8,

в.Станькава, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць


в.Рэчкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць

80171626250

М.тэл.

80333277669




Верш

“Ліст


дзядулю”

Дырэктар І.А.Абразцова


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка