Vi адкрыты раённы фестываль народных традыцый І мастацтва «Песні Воранаўшчыны маёй»



Дата канвертавання01.11.2017
Памер33.14 Kb.
#11120
VI адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва

«Песні Воранаўшчыны маёй»


Прыгажэе наш пасёлак з кожным новым днём,

Мы сябруем з працай, з песняй мы жывём,

Тут у нас народы розныя жывуць

І сваю радзіму шчыра берагуць.

Вось ужо шосты раз, традыцыйна ў г.п. Радунь, фестываль народных традыцый і мастацтва “Песні Воранаўшчыны маей” склікае сваіх сяброў. Вельмі прыемна,што менавіта 2017 год стаў юбілейным для Радуні – гарадскі пасёлак адзначае сваё 630-годдзе. Існуе меркаванне, што назва гарадскога пасёлка паходзіть ад старажытна-славянскага “радзець”, што адзначае клапаціцца. Размясціўся наш пасёлак на сумежжы з Літвой, дзе ў міры і згодзе жывуць адной сямьёй 13 нацыянальнасцяў.

Фестываль аб’яднаў беларусаў, палякаў, рускіх, літоўцаў, яўрэяў, цыган, армян, украінцаў і многія іншыя нацыянальнасці, якія жывуць дружна адной сям’ёй у нашым раёне.У кожнага народа ёсць свая гісторыя, традыцыі, народныя рамёствы, культура. Але, нягледзячы на гэта, традыцыі нацыянальных культур ужо даўно перапляліся. Быў арганізаваны конкурс на лепшае нацыянальнае падвор’е “Кола сяброўства”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дзевяці нацыянальнасцяў: Беларусь, Расія, Літва, Рэспубліка Польша, Арменія, Таджыкістан, Украіна, Ізраіль і культура цыганскага народа. Удзельнікі вельмі пастараліся, каб паказаць усю самабытнасць, звычаі і традыцыі свайго народа. Месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-ае месца – літоўскае падвор’е, якое падрыхтавалі работнікі філіяла “Больтішскі цэнтр культуры і дасуга”, 2-ое месца – армянскае падвор’е, падрыхтавалі работнікі філіялаў “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” і “Паляцкішскі цэнтр культуры і дасуга”, 3-яе месца падялілі: цыганскае падвор’е, падрыхтаваннае работнікамі філіяла “Радунскі цэнтр нацыянальных культур” і расійскае падвор’е, падрыхтаванае работнікамі філіялаў “Забалацкі цэнтр культуры і дасуга” і “Гіркаўскі цэнтр культуры і дасуга”.

У гэтым годзе праграма фестывалю была як ніколі разнастайнай. Свята распляскалася па ўсім пасёлку – усюды было шматлюдна, весела, маляўніча, незабыўна. Святкаванне пачалося задоўга да афіцыйнага адкрыцця. У 10 гадзін пачалася ўрачыстая імша ў гонар жыхароў г.п. Радунь у касцёле Маці Божай Ружанцовай і ў царкве Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Адной з “фішак” фестывалю стаў творчы праект “Россып фарбаў табе, мая Радунь” Воранаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, дзе людзі змаглі палюбавацца кветкавымі пано і кампазіцыямі.

Урачыстае адкрыццё свята пачалося з театралізаванага “летапісу” пра г.п. Радунь, якім ён паўстае перад намі на працягу сямі вякоў, напоўненых цікавымі падзеямі. Пасёлак бачыў гора і радасць, і змог выстаяць, і захаваць сваё існаванне.

Адкрываў фестываль старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта М.А.Розум, які, з вялікім задавальненнем, выказаў словы падзякі тым, хто асабістай працай і талентам, заваяваў павагу і любоў сваіх землякоў. На фестывалі ўзнагароджвалі ветэранаў працы, якія сваім шматгадовым высокім прафесіяналізмам унеслі ўклад у развіццё г.п. Радунь.

Канцэртная праграма свята пачалася з выступлення ваеннага аркестра Лідскага пагранічнага атрада. Павіншаваць нас, сваіх суседзяў, і раздзяліць радасць свята, прыехалі госці з Літоўскай Рэспублікі: ансамбль песні і танца “Знад Меречанки” Цэнтра культуры Шальчынінкскага раёна. На галоўнай сцэне таксама выступалі лепшыя калектывы Воранаўскага раёна: народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны” і народны ансамбль народнай песні “Зараніца”, а таксама канвелішскія “Штукары”. Былі запрошаны да нас на свята выканаўцы народнага ансамбля народнай музыкі “Спадчына” Іўеўскага раёна і народны ансамбль народнай песні “Званочкі” Зельвенскага раёна. Парадавала ўсіх прысутных выступленне выканаўцаў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна на рэтра-канцэрце “Музыка нас звязала”. На высокім узроўні быў прадстаўлены канцэрт удзельнікаў эстраднай творчасці “Музыкальная палитра”, дзе з вялікім задавальненнем весяліліся і танцавалі, як дарослыя, так і дзеці. Галоўнымі зоркамі свята быў музычны тэатр “Рада” з г. Гродна.

На працягу свята працавалі: горад майстроў “Жыватворныя крыніцы”, дзе прымалі ўдзел майстры не толькі з Воранаўскага раёна, але і з другіх раёнаў Гродзенскай вобласці; святочныя гандлёвыя рады; у госці запрашаў “Гульнёвы падворак”: дзіцячыя атракцыёны, шарамадэліраванне, аквагрым, продаж поп-корна, дзіцячая дыскатэка; спартыўныя мерапрыемствы: веласіпедная траса, дарц, кіданне аўтамабільных пакрышак, штанга…. і завяршылася свята пена-лазерным шоў “Танцуй веселей!”.



Цудоўныя канцэрты, захапляльныя тэатралізаваныя дзействы на падвор’ях, энергетыка пазітыву і дабра, увасобленая ў фестывалі, несла вялікую любоў да Беларусі, дзе прадстаўнікі розных народаў і культур набылі другую Радзіму. Фестываль нацыянальных культур - гэта яшчэ адна візітаўка нашага раёна, гэта сімвал міжнацыянальнай дружбы, яднання нацый, духоўнага багацця, разнастайнасці нацыянальных культур.
Каталог: uploads -> files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры
files -> Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі" На тэму: Каменны век на Беларусі
files -> Реферат на тэму Кросскультурные перспектывы шматжонства і эвалюцыі чалавека
files -> Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)
files -> Рэферат на тэму: Я. Колас заснавальнік юнацкай аповесці
files -> Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.»
files -> Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
files -> Аналіз выкарыстання камп'ютэрў у біяінфарматыцы асноўныя прымяненні інфармацыйных тэхналогій
files -> 1. Крыж культурных даследаванняў і жаночых палавых мутацый


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал