Vi рэспубліканская выстава "арт-акадэмія" – ”Сіні. Сугучнасць мар“




Дата канвертавання02.05.2017
Памер15.3 Kb.
VI рэспубліканская выстава

"АРТ-АКАДЭМІЯ" – ”Сіні. Сугучнасць мар“

http://studupr.gsu.by/sites/default/files/styles/thumbnail/public/untitled.png

VI рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі ”АРТ-АКАДЭМІЯ“ зноў склікае творчыя ініцыятывы студэнцкай моладзі да ўдзелу ў выставе. Выстава праводзіцца ў мэтах удасканальвання работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай моладзі, захавання беларускіх нацыянальных традыцый, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, падтрымкі маладзёжных творчых ініцыятыў.

Аснова выставы – манахромная экспазіцыя.

Тэма-дэвіз VI рэспубліканскай выставы – ”Сіні. Сугучнасць мар“.

VІ рэспубліканская выстава праводзіцца ў маі-чэрвені 2013 года па адрасе: г.Мінск, пл. Кастрычніцкая,1, мастацкая галерэя ”Універсітэт культуры“.

Рэспубліканская выстава праводзіцца ў намінацыях:

”Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый“;

”Арыгінальнае раскрыццё тэмы“;

”Канцэптуальнасць і творчае рашэнне“;

”Дызайн і крэатыўная ідэя“;

”Цэласнасць і змястоўнасць вобраза“;

”Інавацыйная тэхніка выканання“;

”Творчая індывідуальнасць“.

Да ўдзелу ў рэспубліканскай выставе прымаюцца работы калектыўнага і індывідуальнага выканання, якія выраблены ў розных відах і тэхніках выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці: жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, роспіс па шкле, вырабы са скуры, роспіс па тканіне, бацік, бісерапляценне, мастацкая вышыўка, габелен, ткацтва, калекцыі мадэляў адзення, папяровая пластыка; напрамках сучаснай дыгітальнай творчасці: камп’ютэрны дызайн, фота- і відэаарт.



Конкурсныя работы прымаюцца да20красавіка па адрасу: вул.Савецкая, 104, 
каб.4-10, корпус 4, тэл. 60-73-90.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка