Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя п. М. Машэрава




Дата канвертавання09.01.2019
Памер35.48 Kb.

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі

“ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ П.М. МАШЭРАВА”

Філалагічны факультэт

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама


Кафедра беларускага мовазнаўства

філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава праводзіць



рэгіянальную (з міжнародным удзелам) навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча,

«НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ ДУМКА НА БЕЛАРУСІ»

У 2018 годзе спаўняецца 100 гадоў з таго часу, як убачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Яна ўпершыню надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць і стварыла грунт для далейшай паглыбленай граматычнай распрацоўкі мовы і ўдасканалення ўласцівых ёй структурных элементаў.

У сувязі з гэтай падзеяй кафедра беларускага мовазнаўства, філіял кафедры, Цэнтр славянскіх моў і культур ВДУ імя П.М. Машэрава і Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама арганізуюць рэгіянальную навукова-практычную канферэнцыю, якая адбудзецца 5 снежня 2018 года па адрасе: г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33.

Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, літаратуразнаўства, лінгвадыдактыка, педагогіка, лінгвакультуралогія.

Арганізацыя работы канферэнцыі: у форме пленарнага пасяджэння, круглага стала, дыскусійных пляцовак.
Праблемнае поле канферэнцыі:


  1. Навуковая і метадычная спадчына Б. Тарашкевіча.

  2. Гісторыя станаўлення і развіцця метадычнай думкі на Беларусі.

  3. Актуальныя праблемы лінгвадыдактыкі.

  4. Аспекты моўных даследаванняў (лексікалогія, фразеалогія, словаўтварэнне,

граматыка, лексікаграфія, дыялекталогія і інш.).

  1. Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ.

  2. Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.

  3. Слова ў мове, тэксце, навучанні.


Формы ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, завочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і руская.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі ВНУ, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, настаўнікі ўстаноў сярэдняй адукацыі, метадысты раённых аддзелаў адукацыі і іншыя зацікаўленыя асобы. Для ўдзелу ў канферэнцыі заяўку і матэрыялы дакладаў, артыкулаў, вучэбна-метадычных распрацовак, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі (узор прыкладаецца), неабходна даслаць да 1 лістапада 2018 года на электронны адрас dumkavit@yandex.by з паметай “Навукова-практычная канферэнцыя”.

Арганізацыйны ўзнос для ўдзелу ў канферэнцыі складае 20 беларускіх рублёў. Банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай будуць высланы ўдзельнікам дадаткова пасля атрымання ад іх заяўкі і матэрыялаў.

Выданне зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: аб’ём – да 5 старонак, шрыфт Times New Roman, кегль 14, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, усе палі – 2,5 см. Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі: [2, с. 15].

На першай старонцы ўказваюцца: справа зверху тлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), у дужках – пасада аўтара і назва ўстановы, дзе ён працуе або вучыцца. Праз радок па цэнтры вялікімі тлустымі літарамі – назва артыкула. Праз радок друкуецца тэкст артыкула. Спіс выкарыстанай літаратуры ў алфавітным парадку падаецца ў канцы артыкула 12 кеглем.


Кантактныя тэлефоны: (8 0212) 58-96-73 (кафедра беларускага мовазнаўства);

+375 29 719 75 17 (загадчык кафедры дац. Арцямёнак Генадзь Антонавіч);

+375 29 295 64 97 (дац. Дзядова Алена Сяргееўна);

+375 29 696 14 46 (дац. Мартынкевіч Святлана Васілеўна).




УЗОР АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ

М.І. Нікіценка

(настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г. Віцебска”)
НАЗВА ДАКЛАДА
Тэкст...........................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
Літаратура

1. Лукашанец, А. А. Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі : развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання / А. А. Лукашанец. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 396 с.




ЗАЯЎКА
на ўдзел у рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі,

прысвечанай 100-годдзю “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча,

«НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ ДУМКА НА БЕЛАРУСІ»



  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ____________________________

  2. Месца працы __________________________________________

  3. Пасада _______________________________________________

  4. Вучоная ступень, званне (калі ёсць) _______________________

  5. Кантактны тэл. (+ код) __________________________________

  6. Е-mail ___________________________

  7. Назва даклада _________________________________________

  8. Форма ўдзелу (вочная, завочная) _________________________



Дата ___________________ Подпіс ____________


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка