Вид маршрута: пеший, культурно-познавательный, исторический. Продолжительность маршрута: 1 день



Дата канвертавання25.02.2017
Памер110.58 Kb.
#4403


ТУРИСТИЧЕСКИЙ МАШРУТ



Вид маршрута: пеший, культурно-познавательный,

исторический.

Продолжительность маршрута: 1 день


КОНТАКТНАЯ ИНФОРМАЦИЯ:

РФСК «Олимп»

Витебская область, г. Сенно, ул. К. Маркса, 2

Тел.: 8 021 35 4 11 96




Аб’екты на маршруце


  1. Яўрэйскія могілкі

  2. Каплічка

  3. Замак

  4. Касцёл Святой Троіцы

  5. Жылы будынак яўрэйскага кляштара

  6. Танк ІС-3

  7. Знак горада

  8. Яўрэйская лаўка

  9. Мікалаеўскі сабор

  10. Адміністрацыйны будынак

  11. Помнік “Салдат з аўтаматам і каскай у руцэ”

  12. Помнік воінам-афганцам

  13. Помнік “Салдат-вызваліцель”

  14. Будынак земская управы

  15. Пакроўская царква

Кожны куток нашай роднай Беларусі прыцягвае сваёй асаблівай прыгажосцю. І Сенненскі край –кавалак цеплыні і пяшчоты нашай Радзімы.


Прысвячаецца г.Сянно!

Гарадкі мае, сціплыя цэнтры раённыя,

Вашы вуліцы мне знаёмыя.

Носяць вуліцы назвы гучныя,

Кім жа ўсё гэта так закручана:

Сянно, Докшыцы, Бешанковічы.

Ці патрэбны вам мае споведзі…

Жыццё вашае, ох, няпростае:

Стрэчы рэдкія, болей - ростані.

У парку ліпы ўсюды з таполямі,

І люблю я вас з вашай доляю!

І. Лазука





Мал. 1d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\3.jpg

h:\виды сенно 2006 лето\яўрэйскія могілкі.jpg

Сучасны выгляд яўрэйскіх могілак

Панараму нашага горада найлепш можна назіраць з узвышша, на якім калісьці хавалі сенненцаў яўрэйскай нацыянальнасці. Гэта месца зараз так і называецца: яўрэйскія могілкі (Мал. 1). Да нашага часу тут захаваліся надмагільныя помнікі-камяні, валуны з надпісамі на іўрыце. А побач стаяла сінагога. Месца было вельмі жывапіснае.

Мал. 2d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\4.jpg

Спусціўшыся да возера, мы ступаем на дарогу, што з даўніх часоў пралягала да возера і вяла на самае бойкае месца Сянно - на гандлёвую плошчу. Злева, на месцы цяперашняй шашы, якраз насупраць вядомай усім сенненцам крынічкі, у вадзе якой утрымліваецца невялікая колькасць серавадароду, стаяла каплічка (Мал. 2). Калі ўпершыню яна была пастаўлена на гэтым месцы і кім, нам дакладна невядома. Але хутчэй за ўсё культавае хрысціянскае збудаванне ўзнікла адразу пасля ўвядзення ў нашай мясцовасці хрысціянства.



d:\гребнёва\краеведение\спадчына\умк спадчына\фотоальбом сенно\виды сенно 2006 лето\современный від памятніка каплічка.jpgСучасны выгляд Каплічкі

Каплічка была драўлянай. Збудаванне абнаўлялася па меры старэння. Рабілі гэта, мабыць, уладальнікі горада. Падобнае меркаванне можна зрабіць вось па якому факту: некалі непадалеку ад каплічкі знаходзіўся вялікі камень з высечаным на ім крыжам і надпісам на “лацініцы” “Фундатар Ігнацій Корсак”, які быў упраўляючым маёнткам Сянно. Помнік ляжаў з правага боку ад каплічкі аж да 1962 г. А потым ён некуды знік. Каплічка была разбурана ў 1937


d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\2.jpg

Мал. 3


c:\documents and settings\admin\рабочий стол\маршруты новые\sam_2749.jpg

Сучасны выгляд замчышча

На тэрыторыі, дзе зараз размешчаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, некалі стаяў замак (Мал. 3), пабудаваны ў 1573 г. Ён высіўся на ўзгорку, які гараджане называлі Замкавай гарой. Абапал узвышша быў выкапаны роў, запоўнены вадой, што паступала з рэчкі. Цераз роў быў перакінуты пад'ёмны мост, а на гары ўзвышаўся двухпавярховы дом-палац. У ім жыў уладальнік Сянно Дзмітрый Сапега, адзін в самых багатых людзей Вялікага княства Літоўскага.

У тыя гады наш горад знаходзіўся на вялікіх шляхах ваенных сутычак паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай Руссю, а затым – паміж Рэччу Паспалітай і рускай дзяржавай.

Вось таму і паставіў тут свой замак Дзмітрый Сапега.
У часы Паўночнай вайны 1700-1721 гг. шведскія войскі з абозу генерала Левенгаўпта ішлі з Рыгі да Чарэі на злучэнне в войскамі свайго караля Карла XII. Менавіта яны разрабавалі і разбурылі замак Сянно, які пасля гэтага так і не аднаўляўся.

Касцёл Святой Троіцы (Мал. 4). У 1609 г. для канвентуальных францысканцаў Яўстафіем Курчам у Сянно быў фундаваны касцёл. Ен насіў імя Францыска Азсізскага, заснавальніка ордэна. У 1772 г. пры актыўным удзеле новых уладароў горада, прадстаўнікоў княжацкага роду Залуцкіх-Агінскіх, Тадэвуша і Ядвігі драўляны будынак касцёла быў заменены на цагляны і асвечаны ў гонар Святой Троіцы. Архітэктар Іаган Вільгельм Фрэзэр. У гэтым жа годзе па іх хадатайніцтву з Рыма сюды былі перанесены мошчы Святога Фартуната.



d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\5.jpg

Мал. 4


сенно, часовня католич. троицкая (дерев.)

Сучасная каталіцкая капліца на месцы былога касцёла

Трагічнымі для сенненскага касцёла аказаліся 30-я гг. ХХ стагоддзя, вайна, пасляваенны перыяд. Касцёл працаваў да 1937 г. Храм – унікальны помнік гісторыі і культуры – канчаткова быў знішчаны 17 верасня 1962 г. Калі не дапамагла тэхніка, былі выкліканы ваенныя сапёры, якія ўзарвалі будынак. “Пачуўся глухі гул, касцёл прыўзняўся крыху ўверх і тут жа асеў. Цагельныя асколкі нікуды не паляцелі. У самых блізкіх дамах засталіся шыбы ў вокнах…”.

Сенненскі касцёл уяўляў сабой сапраўды рэдкі па прагажосці, адзін з лепшых прыкладаў мастацтва сталага барока не толькі на Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.

Роспіс касцёла ў пачатку XX ст. зрабіў вядомы мастак Вацлаў Бубноўскі.

На вялікі жаль, сёння гаварыць аб безумоўна высокіх мастацкіх вартасцях сенненскага касцёла можна толькі на падставе захаваўшыхся здымкаў і ўспамінаў тых, каму пашанцавала бачыць храм у поўнай яго прыгажосці. Адно можна сцвярджаць з упэўненасцю - разам з ім наш горад, уся гістарычная і культурная спадчына Беларусі страцілі адну з самых дарагіх каштоўнасцей.



У 1772 г., калі быў заснаваны кляштар (Мал. 5), яго канвент складаўся з 16 чалавек: дзесяці святароў, чатырох клірыкаў, двух братоў (без пасведчання). Яны адкрылі першую ў Сянно школу, у якой навучаліся толькі хлопчыкі. Сярод манахаў, якія былі і выкладчыкамі, было шмат высока адукаваных людзей. У прыватнасці, у Сянно жыў некаторы час і выкладаў у школе бернардзінцаў Жэра Караль. Ён быў аўтарам зборніка беларускіх, польскіх і лацінскіх анекдотаў “Торба смеху”. Францысканцы жылі спачатку ў драўляным будынку, а потым, у 1809 г., пры касцёле быў пабудаваны цагляны кляштар. Ён захаваўся да гэтага часу і зараз з'яўляецца самым старажытным мураваным будынкам у горадзе.

d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\6.jpg

Мал.5

d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\7.jpg

Сучасны выгляд кляштара


Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі кляштар выкарыстоўвалі пад казармы часцей асобага прызначэння па барацьбе з бандытызмам. Потым ён быў Домам селяніна і на ім красавалася шыльда “Трохполле – загуба шматполлю”, якую намаляваў мясцовы мастак. Размяшчаўся ў гэтым будынку яшчэ да вайны і ваенкамат. Учас вайны ён быў часткова разбураны, а потым выкарыстоўваўся як склад райспажыўтаварыства, а зараз – каўбасны цэх. Былы кляштар – адзіны старажытны будынак гандлёвай плошчы горада, якая, дарэчы, у 30-я гады XX ст. насіла імя Урыцкага і была ў той час самай люднай.

d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\8.jpg

Мал. 6

6 верасня 2011 г. быў усталяваны танк ІС-3 (Мал. 6). У гонар подзвігу савецкіх танкістаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў памяць аб воінах 5-га и 7-га механізаваных карпусоў 20-й Арміі Заходняга фронту, якія прынялі ўдзел у танкавай бітве пад Сянно 6-10 ліпеня 1941 г., якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Лепельскі контрудар”. Па розных гістарычных крыніцах у бітве з абодвух бакоў прымала ўдзел каля чатырох тысяч танкаў. Гэта падзея дазволіла на некаторы час адкінуць ворага назад і крыху стрымаць яго наступленне.


d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\9.jpg

Мал. 7

“Знак горада” (Мал. 7) 1995 год, г. Сянно. Скульптар Васіль Дубовік. Памятны знак устаноўлены ў гонар заснавання горада Сянно. Першапачаткова датай заснавання лічыўся 1566 год. Але пазней былі знойдзены гістарычныя дакументы, якія сведчаць, што Сянно ўпамінаецца з 1442года.

Побач са “Знакам горада” размяшчаецца гарадская гасцініца. Раней на яе месцы быў гарадскі сад, у якім на агароджанай пляцоўцы, як сведчаць дакументы за 1902 г., два разы на тыдзень іграў духавы аркестр, праводзіліся харавыя спевы аматараў музыкі. Крыху далей знаходзіўся магазін пісьмовых тавараў Ізраэля Хітрыка (Мал. 8), пабудаваны ў 1906 г. Гэта быў вельмі цікавы будынак, збудаваны ў яўрэйскім стылі, з цагляным фасадам і шасцівугольнымі зоркамі над ім. Потым тут размяшчаліся ашчадная каса, цырульня, сталоўка. У сувязі з будаўніцтвам гасцініцы магазін быў разбураны ў 1978 г.



d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\10.jpg

Мал. 8

d:\гребнёва\краеведение\спадчына\умк спадчына\фотоальбом сенно\сенно\зима\img_2401.jpg

Сучасны выгляд былога гарадскога саду


З сярэдзіны XIX ст. у гарадах і мястэчках Беларусі сталі будаваць праваслаўныя цэрквы па тыповых праектах узораў рускага дойлідства XVII ст. у псеўда-рускім стылі.

Мікалаеўская царква (Мал. 9) таксама была пабудавана ў гэтым стылі і стала галоўным храмам горада, які называлі Саборам. Крыжова-купальнае збудаванне мела пяць купалоў. Структура храма складалася з узаемнага перасячэння двух цыліндрычных нефаў, перакрытых крыжовымі скляпеннямі. У сярэдзіне перакрыжавання скляпенняў узнімаўся купал. Па абодвух баках нефаў знаходзіліся званіцы ў выглядзе вежы з галоўкамі-купаламі.



d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\11.jpg

Мал. 9

Аб унутранай пабудове храма амаль нічога не вядома. Засталіся толькі звесткі, што “между иконами в Соборе обращает на себя внимание изящная икона святого благоверного князя Александра Невского в крашенном киоте, присланная в дар Государем-Императором Александром III после первого покушения на его жизнь в 1866 году. В Соборе тщательно сохраняется и дароносительница, полученная от государя на вечное поминовение души умершего цесаревича великого князя Николая Александровича” (К.Т. Аникиевич. Сенненский уезд).

У царкве стаялі скульптуры Аляксандра Неўскага і Дзмітрыя Данскога, створаныя майстрам Карпам з Ульянавіч.



d:\гребнёва\краеведение\спадчына\умк спадчына\фотоальбом сенно\сенно 1\1.jpg

Сучасны будынак школы №2

Мікалаеўская царква знаходзілася ў самым цэнтры горада, на месцы сучаснай СШ №2. У 1934 г. па загаду Сенненскага райкама партыі бальшавікоў яна была разабрана па цаглінцы (за работу ў дзень плацілі 3 рублі). З тых цаглін у 1935 г. сталі будаваць Дом культуры, які стаіць да гэтага часу.


http://www.senno.vitebsk-region.gov.by/ptimages/000000_36224.jpg

Сучасная Мікалаеўская царква

d:\гребнёва\краеведение\спадчына\умк спадчына\фотоальбом сенно\сенно\лето\ssa50392.jpg

Раённы дом культуры

На месцы царквы быў разбіты парк, пастаўлены лаўкі і помнікі У.І. Леніну, І.В. Сталіну, якія стаялі там да 1941 г. Парк таксама не прыжыўся. У 1961 г. на пустэчы была збудавана школа.

З другой паловы XVIII ст. ў архітэктуры стаў пашырацца новы стыль - класіцызм. Далучэнне беларускіх зямель да Расіі супала з разгортваннем планіровачных работ у імперыі, што выклікала перапланіроўку населенных пунктаў. Галоўнымі кампанентамі забудовы станавіліся новыя адміністрацыйныя і грамадскія будынкі.

d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\12.jpg

Мал. 10

h:\маршруты новые\s000053_904388.jpg

Сучасны адміністрацыйны будынак

Такі ўзорны адміністрацыйны будынак (Мал. 10) быў узведзены ў Сянно. Ён стаяў на месцы сучаснага райвыканкама. У час вайны 1941-1945 гг. ён быў часткова разбураны, але ў 1947-1948 гг. адноўлены.

Будынак – помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем элементаў класіцызму. Разбураны помнік класіцызму ў 1976 г.

d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\13.jpg

Мал. 11

Помнік на брацкай магіле “Салдат з аўтаматам і каскай у руцэ” (Мал. 11). Пабудаваны ў 1965 г. Жалезабетонны. Вышыня - 7 м 10 см. Пахавана 203 воіны і партызаны. Вядома 107, невядомымі застаюцца імёны 96 чалавек.





d:\оля\журналы\экскурсия по сенно\14.jpg

Мал. 12

У Сянно з’явіўся помнік воінам-афганцам (Мал. 12), усім сенненцам, якія прымалі ўдзел у войнах за межамі краіны. У парку Трох герояў на пастаменце ўстаноўлены бронетранспарцёр, такая ж легендарная машына, як і танк Т-34. Адкрыццё помніка адбылося 25 чэрвеня 2013 года, у дзень вызвалення Сянно ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў.





Мал. 13

Помнік “Салдат-вызваліцель” (Мал. 13), размешчаны ў гарадскім парку Трох герояў. Пабудаваны ў 1959 г. Жалезабетонны. Вышыня 6,5 м. Пахаваны экіпаж рэактыўнай мінамётнай устаноўкі БМ-13 (3-ці асобны мінамётны полк), загінуўшы каля в.Кажамякі 26 чэрвеня 1944 г.

У 1914 г. Быў пабудаваны будынак земскай управы (Мал. 14). На балконе будынка, які з'яўляецца ўнікальным архітэктурным помнікам так званага грамадзянскага стылю з элементамі класіцызму, - цудоўная каваная жалезная рашотка. Сцены будынка моцна пасечаны асколкамі куль і снарадаў у час баёў 1941-1944 гг. З гэтым будынкам звязана шмат трагічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны.





Мал. 14

Сёння гэты будынак займаюць культурна-асветніцкія ўстановы. На першым паверсе размясцілася дзіцячая бібліятэка, на другім – Сенненскі краязнаўчы музей.

Пакроўская праваслаўная царква (Мал. 15) была драўлянай. Яе збудаваў Ксаверый Войцехавіч Пуслаўскі - адзін з уладароў горада. Царква была пабудавана ў народным драўляным стылі з рысамі класіцызму. Гэта быў прыходскі храм, які стаяў у планіровачным цэнтры горада і прызначаўся для вясковага насельніцтва павета, бяднейшых слаёў.

Царква ўяўляла сабой трохзрубны храм, выцягнуты восевай кампазіцыяй з двума купаламі.



Мал. 15

Звесткі аб унутранай прасторы не захаваліся. Паслязакрыцця царквы ў памяшканні доўгі час знаходзіў сямучны склад. У 1939-1940 гг. будынак быў разбураны.

Зямля навокал належала царкве. Тут стаялі дамы папа і дзяка. Часткова яны захаваліся да нашага часу і даюць уяўленне аб пабудовах канца XIX - пачатку XX стст.

На месцы знесенай царквы нічога не было. Пасля вайны тут стварыўся спартыўны комплекс СШ №2.

У нашым горадзе ёсць яшчэ шмат мясцін з цікавай гісторыяй. Таму варта прыехаць і паглядзець сваімі вачамі.



c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.ie5\6kj06rop\bw-home-icon[1].jpg Где остановиться:


  • Гостиница УП ЖКХ г. Сенно ул П.М. Машерова, 2 +375 (2135) 4-12-71

  • Усадьба “Спадчына” д.Заозерье Сенненский район +375 29 513 86 39

  • Усадьба “Солнечный угол” д.Горново Сенненский район + 375 33 3467339

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.ie5\fyzq8qn3\100px-foodlogo.svg[1].png

Где поесть:

Ресторан “Акропль” г.Сенно, ул Октябрьская,3



Кафе “Вернисаж” г.Сенно, ул. Назаренко,10А
Каталог: e107 files -> public -> marschruti
marschruti -> Турыстычны маршрут “Мой мілы, сэрцу куточак…” Схема маршрута
marschruti -> Турыстычны маршрут «Дарогамі Перамогі» Схема маршрута
marschruti -> Вид маршрута: пеший, турстско-краеведческий, исторический. Протяженность маршрута: 37,5 км
marschruti -> Турыстычны маршрут “Месца са святой назвай Багданава” Схема маршрута
marschruti -> Туристический машрут вид маршрута: пеший, велосипедный, культурно-познавательный, исторический
marschruti -> Турыстычны маршрут “Вандроўкі ў гісторыю” Схема маршрута
marschruti -> Краязнаўчая экскурсія па ваколіцах вескі Ульянавічы Турыстычны маршрут Схема маршрута
marschruti -> Вид маршрута: пеший, велосипедный, культурно-познавательный, исторический. Продолжительность маршрута: 1-2 дня
marschruti -> Вид маршрута: пеший, турстско-краеведческий, исторический. Протяженность маршрута


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал