Вид маршрута: пеший, турстско-краеведческий, исторический. Протяженность маршрута




Дата канвертавання13.03.2017
Памер101.92 Kb.


ТУРИСТИЧЕСКИЙ МАШРУТ



Вид маршрута: пеший, турстско-краеведческий,

исторический.

Протяженность маршрута:

Продолжительность маршрута: 1 день


КОНТАКТНАЯ ИНФОРМАЦИЯ:

РФСК «Олимп»

Витебская область, г. Сенно, ул. К. Маркса, 2

Тел.: 8 021 35 4 11 96




Аб’екты на маршруце:


  1. в.Ульянавічы, школьны гісторыка-краязнаўчы музей

  2. Помнік загінуўшым воінам і партызанам

  3. Узгорак Добрын

  4. В. Фасаўшчына

  5. Помнік жыхарам в. Прыветак, растраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны

  6. в.Касцелішча, помнік на месцы спаленай вескі; месца пахавання М.С.Маркевіч – аўтара арнаменту на дзяржаўным сцягу

  7. Курганны магільнік у в. Новае Сяло

  8. Помнік загінуўшым воінам і партызанам у в. Вялікі Азярэцк

Першы аб’ект падарожжа – вёска Ульянавічы
Ульянавічы – цэнтр Ульянавіцкага сельскага Савета. Знаходзіцца на захадзе ад г.Сянно на шашы Сянно-Чашнікі. Вядома з 1545 года як мястэчка ў складзе маёнтка Беліца. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў тут базіраваўся атрад шляхты, што дзейнічалі ў тыле рускіх войскаў.



Мал. 1

Радзіма Героя Савецкага Саюза С.А.Каваленкі.

Першы экскурсійны аб’ект у вёсцыУльянавічы гэта манумент Сяргею Анісімавічу Каваленку, які знаходзіцца каля будынка школы. (Мал. 1)

Нарадзіўся 27 лістапада 1921 года ў в.Ульянавічы, у сям’і святара. У Ульянавіцкай школе ён правучыўся 4 гады, тут жа быў прыняты ў піянеры. Потым Сяргей пераехаў у Магілёў, дзе вучыўся ў Жалезнадарожнай школе і адначасова займаўся ў літаратурным гуртку. Пасля заканчэння сямігодкі, ён пачаў працаваць слесарам і працягваў вучобу ў вячэрняй школе.

Атрымаўшы сярэднюю адукацыю ў верасні 1940 года, Сяргей быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў ён ў інжынерна-тэхнічных вайсках у г.Каўнасе. У 1941 г. Сяргея Анісімавіча камісавалі з арміі па стану здароўя, і ён зноў вяртаецца ў Магілёў.

У першыя дні вайны Сяргей дабраахвотна будаваў абаронныя будаванні вакол г. Магілёва. Далейшую барацьбу за Радзіму працягваў у партызанскім атрадзе, які ў ходзе баёў папаў на тэрыторыю Літвы. Там ён был мабілізаваны ў дзеючую армію 5 стралковую роту 299 стралковы полк 255 дывізіі ў саставе I Украінскага фронта.

«У 13 часоў 45 хв. 1 лютага 1945 года 5 стралковая рота пачала атаку па пазіцыі праціўніка, размешчанага на паўднёвым ўсходзе ад горада Шургаст. Нечакана наступленне было затрымана кулямётнай чаргой з агнявой кропкі ворага. Спробы падарваць яе гранатамі не ўдаліся. Радавы Каваленка закрыў амбразуру сваім целам, забяспечыўшы тым самым поспех сваёй роце».

10 красавіка 1945 года С.А.Каваленку было прысвоена званне Героя Совецкага Саюза (пасмяротна).
Другі аб’ект падарожжа - помнік загінуўшым воінам і партызанам
“Помнік загінуўшым воінам і партызанам у в. Ульянавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

Помнік быў пабудаваны ў 1951 годзе на брацкай магіле, дзе пахавана трыццаць савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. (Мал. 2)





Мал. 2

Помнік зроблены ў выглядзе піраміды, на версе якой ярка свеціць пяціканечная зорка. На помнікуўсталявана мемарыяльная дошка з надпісам “Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины”. У брацкай магіле захаронены беларусы, рускія, украінцы, кіргізы. Усе яны ў час вайны аддалі сваё жыццё за савецкую ўладу, за шчасце мільёнаў. Помнік знаходзіцца ў сасновым парку. У час усенародных свят і ў хвіліны адпачынку прыходзяць да абеліска піянеры і школьнікі, каб перад светлай памяццю герояў яшчэ раз прысягнуць на вернасць Радзіме, народу. У дзень Перамогі каля помніка праводзяцца мітынгі. У музеі школы сабраны багаты матэрыял аб загінуўшых воінах.
Трэці аб’кт падарожжа – узгорак Добрын




Мал. 3

За 2 км. на поўнач ад в.Ульянавічы, за 0,5 км, на поўдзень ад в. Замошша знаходзіцца ўзгорак “Добрын”. (Мал. 3) Вышыня ўзгорка 5.2 м. Дадзены ўзгорак адзін з найвышэйшых у нашай мясцовасці, утварыўся ён у выніку абледзянення. Падцверджаннем гэтага служыць адлажэнне з валуноў і галькі разам з глінай. Гэтаму сведчыць, яшчэ і тое, што на палях, якія знаходзяцца побач, шмат камянёў.

Усходняя частка ўзгорка больш крутая, у нізіне знаходзіцца рэдкалессе. На паўночным усходзе размешчана крынічка, а далей вялікае поле. Вяршыня ўзгорка палогая і пакрыта травяністым слоем. Рэльеф яго сваеасаблівы і рознапародны ў розных частках.


Чацвёрты аб’ект падарожжа – краніца ў вёсцы Фасаўшчына
Вёска Фасаўшчына. Назву гэтай вёсцы даў пан Фас адзін з апошніх шляхцічаў гэтага роду, жыхар і ўладальнік гэтых мясцін, немец па нацыянальнасці. Калісьці, да рэвалюцыі, ён тут жыў. І яшчэ адну памяць пакінуў пасля сябе Фас – крынічку з вельмі смачнай і карыснай вадой. Крыніца знаходзіцца на ўскрайку, і, як кажуць старыя людзі, некалі ў далёкім XIX стагоддзі яе абсталяваў сам пан. Нейкі час яна была ў заняпадзе, а гадоў 10 назад крынічку дабраўпарадкавалі, надаўшы выгляд не горшы, чым пры пане. (Мал. 4)






Калі ў 1917 годзе пачаліся смутныя часы, пан закапаў ля крынічкі клад. Думаў Фас, што калі-небудзь адкапае яго. І больш прыкметнага месца, чым крыніца, згадзіцеся, адшукаць цяжка. Немец з’ехаў і ўжо больш не вярнуўся, а клад знайшоў зусім выпадкова вясковец. Мужык навязваў карову і пачаў убіваць металічны кол. Але той ісці ў глебу чамусьці не хацеў, выдаючы характэрны лязгат металу аб метал. Другі б плюнуў і перайшоў на іншае месца. Сялянін жа быў чалавекам цікаўным,

прынёс рыдлёўку і выкапаў схаваны панам клад. Потым людзі раскапалі ўсё наваколле ў пошуках багацця. Ды толькі пан, пэўна, быў не такі ўжо і багаты, каб кладаў хапіла на ўсіх.


Пяты аб’ект падарожжа - помнік жыхарам в. Прыветак, растраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны
Прыветак. Гэта асаблівая вёска з трагедыяй сотні людзей, якія тут жылі і змагаліся ў час вайны. Нажаль у цяперашні час у вёсцы не засталося ніводнага жыхара.

Сведкі з кнігі “Памяць. Сенненскі раён.” – “Уварваўшыся на досвітку 13 верасня 1942 г. у Прыветак, фашысты і іх памагатыя не міналі ніводнага дома. Падштурхоўвалі вінтоўкамі, выганялі на вуліцу мужчын і жанчын. Дзеці кідаліся ў дагон бацькам. Ад крыку і плачу, здаецца, дрыжэла вёска.

У цэнтры вёскі па загаду фашыстаў з правага боку выстраілі мужчын, з левага – жанчын. Немцы спадзяваліся на страх з боку жыхароў і хацелі пазнаць дарогу да партызан. Але яны памыліліся. Не дасягнуўшы мэты, гітлераўцы адпусцілі жанчын да дому, а мужчын зачынілі ў свіран. Пачаліся бясконцыя здзекі над ні ў чым непавіннымі людзьмі.

На другі дзень гітлераўцы “злітаваліся”: дазволілі прынесці людзям ежу. Была ў іх каварная задума: расстралять як мага больш людзей. Таму тых, хто прыйшоў наведаць родных таксама зачынілі ў свірне. Гэта было апошняе спатканне многіх, апошнія гадзіны жыцця.

15 верасня фашысты падагналі да свірна машыну. “Пэўна, на новыя здзекі адправяць куды далей” – думалі вяскоўцы. Не ведалі яны, што іх чакала ўжо выкапаная за Каневам магіла.

У той вераснёўскі дзень дзеці сталі сіротамі, многія прывецкія жанчыны ўдовамі. 43 смерці ў адзін дзень – хіба гэта не жах?”





Мал. 5

На месцы перапахавання жыхароў вёскі Прыветак, растраляных 15 верасня 1942г., быў пастаўлены помнік ахвярам фашызма. (Мал.5)

Таксама ў весцы Прыветак з першых дзён акупацыі дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. Задача ў якой была адна: збіраць зброю, боепрыпасы, рыхтавацца да ўзброенай барацьбы з акупантамі. Калі ў Прывецкім лесе наша вайсковая часць пры адступленні пакінула многа зброі, адзення, прадуктаў, камсамольцы сабралі і трымалі ў спецыяльна зробленых сховішчах. А потым перадалі ўсё партызанам.

Важнай справай падпольшчыкаў было інфармаваць насельніцтва аб становішчы на фронце. У адной з пунь ўстанавілі радыёпрыёмнік і рэгулярна слухалі перадачы з Масквы. Атрыманыя зводкі Саўінфармбюро размнажаліся і распаўсюджваліся ў навакольных вёсках.

Падпольныя камсамольскія і патрыятычныя арганізаціі на Сенненшчыне былі важнай апорай партызан у арганізацыі барацьбы супраць акупантаў.


Шосты аб’ект падарожжа – вёска Касцелішча




Мал. 6

Паміж вёскамі Прыветак і Новае Сяло знаходзілася раней мястэчка Касцелішча. Даўно ўжо няма гэтай вёскі. На яе месцы засталіся адны могілкі, якія і нагадваюць нам аб вёсцы. Ёсць сярод могілак помнік, які нагадвае пра ахвяры вайны. Гэта помнік пастаўлены ў памяць спаленай намецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе вёсцы Касцелішча і загінуўшым у 1941-1945 годах жыхарам. (Мал. 6)

Менавіта ў Касцелішчы жыла непрыкметная жанчына Матрона Сяргееўна Маркевіч. Матрона Сяргееўна з’яўляецца аўтарам арнаменту, які знаходзіцца на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь.

Арнамент, які прыдумала жанчына, спачатку размяшчаўся для ўпрыгожвання рушнікоў і жаночай вопраткі.



Магіла М.Маркевіч

Называецца гэты ўзор “Узыходзячае сонца”. У цэнтры арнамента знаходзіцца ромб, які сімвалізуе дабрабыт і багацце. У цэнтры ромба – ключ да шчасця. Элемент прамавугольніка з прымыкаючымі да яго справа і злева меншымі прамавугольнікамі – “вотыўны знак”, які гаворыць аб тым, каб усё, што просіць чалавек, збылося.

У 1957 г. памерла Матрона Сяргееўна, але памяць аб ёй будзе жыць, пакуль будзе жыць наша краіна і будзе развівацца над ёй зялёна-чырвоны сцяг з арнаментам на белым фоне.


Сёмы аб’ект падарожжа - курганны магільнік у в. Новае Сяло
Вёска Новае Сяло. У гістарычных сведках назва ўпамінаецца ў інвентары маёнтка Вядцы, складзеным Аршанскім гарадскім суддзёю Корсакам у 1790 г. Для многіх жыхароў нашага раёна назва гэтай вёскі нічога не гаворыць. А калі паглядзець на гэты населены пункт, а, дакладней, на яго ваколіцы, то можна убачыць, што недалёка ад яго вяліся археалагічныя раскопкі старажытнага гарадзішча.



Мал. 7

Знаходзяцца гарадзішчы ў лясным масіве, што само па сабе незвычайна, бо заставаліся яны на адкрытых месцах. (Мал. 7) Лес з’явіўся параўнаўча нядаўна, перад вайной. Па дарозе да гарадзішча размешчаны яшчэ адзін прадмет даследавання археалогіі – старажытнарускія курганы – насыпы з зямлі на месцы пахавання нябожчыкаў. Даследаванне такога кургана для кожнага археолага-гісторыка лічыцца вялікай удачай.



Мал. 8

І вось перад вачыма вялікае ўзвышша з ненатуральна крутымі схіламі – гэта і ёсць гарадзішча. (Мал. 8) Далёкая – далёкая гісторыя нашых продкаў – як на далоні. Пры дапамозе раскопак, якія праводзілі студэнты ВГУ ім. Машэрава ў 2003 г., зрабілі вывад, што гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку, храналагічныя яго рамкі – VIII ст. да н. э. – V ст. н. э. Належаць яны да днепра-дзвінскай культуры. Асноўным тыпам паселішчаў былі ўмацаваныя гарадзішчы, якія размяшчаліся на надпоплаўных тэрасах, на мысах, на берагах рэк і азёр. Яны ўяўлялі сабой добра абароненыя прыроднымі ўмовамі месцы з сенажаццямі і ўчасткамі прыдатнай для апрацоўкі зямлі

Знаходкі ў верхніх культурных пластах Новага Сяла матыкі і семя льну сведчаць аб занятках земляробствам, а касцей свойскіх жывёл – абузнікненні жывёлагадоўлі. Такім чынам, у паўночнай Беларусі, у тым ліку і на Сененншчыне, склалася асаблівая культура бронзавага веку, у аснову якой ляглі мясцовыя неалітычныя традыцыі. Яна атрымала назву паўночнабеларускай культуры. Самыя раннія этапы яе развіцця адносяцца яшчэ да поздняга неаліту.

На сярэднім этапе (IV ст. да н. э. -I ст. н. э.) днепра-дзвінцы ўжо ўмацоўвалі пляцоўкі гарадзішчаў кальцавымі валамі, будавалі наземнае жыллё слупавай канструкцыі, якое, у адрозненні ад жытлоў ранняга этапа, ужо раздзяляліся на асобныя памяшканні з агнішчамі ў цэнтры. Адначасова з касцянымі прыладамі працы прымяняліся жалезныя, вырабляўся ляпны слоікападобны і слабапрафіляваны посуд з арнаментам у выглядзе прачэрчанных ліній. Асноўным заняткам насельнікаў гарадзішчаў была жывёлагадоўля.

На познім этапе (I - пач. V ст. н. э. ) пляцоўкі і схілы гарадзішчаў умацаваліся складанай сістэмай валоў, з драўлянымі канструкцыямі, і равоў.Невялікія наземныя жылыя будынкі мелі чатырохвугольную форму агнішча ў цэнтры. Ляпны слабапрафіляваны посуд адрозніваецца ад папярэдняга падоўжанай формай венчыка.

Калі абыйсці вакол гарадзішча, то мы ўбачым крутыя схілы. Дарэчы, яны назіраюцца ва ўсіх гарадзішчах. Першабытныя жыхары спецыяльна абсякалі схілы, каб ворагам было цяжэй узабрацца на іх. Ёсць тут і абарончыя валы, на якіх устаноўлівалася агароджа з вострых калоў вышынёй прыкладна 2 метры. Такім чынам рыхтавалася двайная перашкода: па-першае, глыбокі роў, па-другое, высокі вал з вострымі каламі. Абарончых валоў было некалькі, перад кожным капаўся роў. Таму сёння зямля на подступах да гарадзішча хвалепадобная. На навасёлкаўскім гарадзішчы валы назіраюцца з двух бакоў. З двух астатніх бакоў нашых продкаў абаранялі рака Свячанка і, верагодна, возера. Чаму верагодна? Таму, што сёння на гэтым месцы – вялікае балота. Ёсць падставы меркаваць, што падчас ранняга жалезнага веку яно было возерам. Рака Свячанка не толькі абараняла, але і карміла людзей рыбай.



Мал. 9

Непадалёку ад леса за вёскай ёсць невялікае возера, якое зачароўвае сваёй прыгажосцю і ў час спякоты маніць да сябе адпачыць. (Мал. 9)
Восьмы аб’ект падарожжа – помнік загінуўшым воінам і партызанам у в. Вялікі Азярэцк




Мал. 10

Усё далей у мінулае ідуць гады вайны і людзі якія змагаліся за свабоду Радзімы. Але мы ніколі не забудзем тых, хто жыццём і крывёю абараніў родную зямлю, хто бясстрашна змагаўся з ворагам. Помнік у вёсцы Вялікі Азярэцк (Мал. 10) быў пабудаваны ў 1971 годзе, калісьці гэта была тэрыторыя Азярэцкай базавай школы. На помніку мы бачым салдата вызваліцеля, які прайшоў цяжкі ваенны шлях і абараніў сваю родную зямлю. Гэта ён вярнуў планеце сонца, бязвоблачнае неба, чыстае паветра, радасць і мір.

Адсюль мы зноў вяртаемся ў вёску Ульянавічы.


c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.ie5\6kj06rop\bw-home-icon[1].jpg Где остановиться:


  • Гостиница УП ЖКХ г. Сенно ул П.М. Машерова, 2 8 (02135) 4 12 71

  • Усадьба “Спадчына” д.Заозерье Сенненский район +375 29 513 86 39

  • Усадьба “Солнечный угол” д.Горново Сенненский район + 375 33 3467339

c:\documents and settings\admin\local settings\temporary internet files\content.ie5\fyzq8qn3\100px-foodlogo.svg[1].png


Где поесть:
Кафе “Чайка” г.Сенно, ул Октябрьская,3 8(02135) 4 26 01

Ресторан “Акропль” г.Сенно, ул Октябрьская,3



8(02135) 4 26 01


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка