Выдатнае таму пацвярджэнне – Галіна Лук’янаўна Кавалёва з вёскі Каромка, здольнасці да напісання вершаў у якой адкрыліся ў 81 год




Дата канвертавання03.12.2018
Памер13.06 Kb.
Ніколі не позна адкрыць у сабе талент

Выдатнае таму пацвярджэнне – Галіна Лук’янаўна Кавалёва з вёскі Каромка, здольнасці да напісання вершаў у якой адкрыліся ў 81 год.

Нарадзілася яна ў далёкім 36-м годзе. Усё сваё жыццё пражыла ў Каромцы. Першым рабочым месцам была мясцовая цагельня, затым калгас, а закончыла працоўны шлях Галіна Лук’янаўна прадаўцом у сельскай краме. Гераіня распавядала, што праца ў той час была не з простых, але людзі рабілі ўсё, каб пракарміць сям’ю. Дарэчы, сям’я ў нашай гераіні была немалая – пяцёра дзяцей.


Я пацікавіўся ў Галіны Лук’янаўны, калі і як яна пачала пісаць вершы.
– У адзін дзень каля двух гадоў таму назад у маёй галаве самі сабой пачалі складвацца вершы, мне заставалася іх толькі запісаць. Так, адным з першых стала гумарыстычная байка пра суседа, наступныя чатырохрадкоўі звязаны з маім мінулым, бытам сённяшнім, з мясцовымі жыхарамі і прыродай, – адказала жанчына.
Дай бог усім нам здароўя,
Каб доўгія гады пражыць,
Каб сонца свяціла над намі
І сіротамі дзецям не быць.
***
Не лайцеся, добрыя людзі,
У дабрыні лепш нам усім 
працаваць.
А каханне да бацькі і маці
Мы абавязаны ўсе захаваць.
І гэта толькі частка вершаваных замалёвак, што зачытвала Галіна Лук’янаўна. Яе вершы аб’ядноўваюць у сабе самабытную прастату і маюць глыбокі сэнс. Аднак неабходна адзначыць, што жанчына не лічыць сябе чалавекам выключным. Яна доўгі час не асмельвалася паведаміць у рэдакцыю аб сваіх здольнасцях. Дапамагла ёй з гэтым знаёмая, якая пераканала патэлефанаваць у раённую газету.
– Я веру, што ў кожнага чалавека ёсць свой талент. Галоўнае – гэта своечасова яго адкрыць. Таму хачу параіць людзям шукаць сябе і рабіць тое, што блізка па душы, – адз-начыла жанчына.
Кветка расце прыгожай,
Калі вільготная зямля.
Калі любоў будзе ўзаемнай,
Будзе шчаслівая сям’я.
І тут з Галінай Лук’янаўнай я паспрачацца не магу…


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка